nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

ДВАЙНОЕ СУПАДЗЕНЬНЕ. І гэтага больш чым дастаткова

23 студзеня, 2007 | Каментары (1)

Нядаўна на сайце чачэнскіх змагароў за свабоду http://kavkazcenter.com (КЦ) зьявілася інтэрвю лідара Усеўкраінскай арганізацыі «Трызуб» імя Сцяпана Бандэры, палкоўніка Васіля Іванышына. У гэтым інтэрвю, якое было азаглаўлена «За нашу і вашу Свабоду!», уразіла ня толькі надзвычай высокае супадзеньне ідэалагічна-палітычнага сьветагляду сп-ра Васіля са сьветаглядам сябраў нашай рэдакцыі, а й істотнае падабенства сітуацыі ва Украіне і Беларусі (хаця, прызнаемся, многае з апошняга было адкрыцьцём і для нас). Двайное супадзеньне – істотная прычына, каб такое інтэрвю зь невялікім скаротам зьявілася на нашым сайце.
Рэдакцыя.

�ван���н.jpg
Кароткая даведка: Палкоўнік Васіль Іванышын – выбітны ўкраінскі палітык і навуковец. Аўтар шэрагу паліталагічных і гістарычных прац, дацэнт Драгобычскага педагагічнага універсітэта. В.Іванышын зьяўляецца кіраўніком і ідэолагам УА «Трызуб» імя С.Бандэры (гл. сайт: http://www.banderivets.org.ua).

Карэспандэнт КЦ: Расея на працягу стагоддзяў утрымлівала украінскі народ у каланіяльнай залежнасьці. Украіне былі нанесены неаднаўляльныя страты. Аднак афіцыйныя ўлады Украіны ўвесь час ідуць на саступкі Крамлю, заяўляючы пра неабходнасьць наладжваньня сяброўскіх стасункаў з Расеяй. Як вы ацэньваеце такую сітуацыю?
В.Іванышын: Сяброўскія адносіны – гэта і ідэал, і норма, і крытэр эфектыўнасьці міждзяржаўнай палітыкі нацыянальных дзяржаў. Але Расея – не нацыянальная дзяржава: гэта імперыя. А імперская палітыка па вызначэньні ня можа будавацца на прынцыпах добрасуседства і двухбаковай карысьці, роўнасьці і сяброўства. Яе лёс – альбо пашырацца, альбо разваліцца. У гэтым пераконвае ўся сусьветная гісторыя.
Любая дзяржава, якая аказваецца суседам імперыі, таксама мае толькі дзьве магчымасьці: альбо пагадзіцца на тую ці іншую форму падпарадкаваньня імперыі, альбо супрацьстаяць імперскім намерам – зацьвярджаючыся як самастойная дзяржава і кансалідуючы свае антыімперскія высілкі з іншымі зацікаўленымі ў гэтым краінамі.
Бяда украінскага народу ў тым, што пасьля развалу СССР Украіна з вонкавай імперскай акупацыі падпала пад АКУПАЦЫЮ НУТРАНУЮ неўкраінскіх і адкрыта антыўкраінскіх сіл. І цяпер палітыка «украінскіх» улад вызначаецца НЕ НАЦЫЯНАЛЬНЫМІ інтарэсамі Украіны, а імкненьнем яё ўладумаючых да АСАБІСТАЙ ЎЛАДЫ і ЎЗБАГАЧЭНЬНЯ. А паколькі ўсе сродкі фармаваньня грамадскага мысьленьня і думкі ў іхных руках, дык і значная частка насельніцтва падтрымлівае гэтую палітыку калабарацыянізма і капітулянцтва перад Масквой. Іншая частка насельніцтва бачыць паратунак ад імперскіх абдымкаў Расеі ў імперскіх абдымках ЗША. Такія прыцуды постімперскага мысьленьня ва Украіне, такая і посткаланіяльная палітыка.
Стаць нацыянальная дзяржавай, і, такім чынам, самастойным суб’ектам міждзяржаўных адносін, Украіне яшчэ толькі трэба.

– У Расеі ня раз зьмяняліся рэжымы, аднак яе экспансіянісцкая й імперыялістычная сутнасьць заставалася нязьменнай. Ці магчыма, на ваша меркаваньне, зьмена гэтай сутнасьці рускай дзяржавы?
– Ніякія зьмены кіраўнікоў, рэжымаў ці дзяржаўнага ладу ня здолелі, ня могуць і ня змогуць зьмяніць ні імперскую сутнасьць, ні імперскую палітыку Расеі – пакуль яна застаецца імперыяй. Ня зьменяць Расею і самі рускія: народ, які стагоддзямі прывучалі бачыць патрыятызм у захопе чужых земляў, а не ва ўладкаваньні ўласнай, ня можа мысьліць і дзейнічаць інакш, чым у катэгорыях імперыялізму і шавінізму.
ІМПЕРСКУЮ СУТНАСЬЦЬ РАСЕІ ЗЬМЕНЯЦЬ НАЦЫЯНАЛЬНА-ВЫЗВОЛЬНЫЯ РУХІ ПАНЯВОЛЕНЫХ ЁЮ НАРОДАЎ. Масква гэта ведае, а таму ня толькі вынішчае чачэнцаў як авангард гэтага антыімперскага руху, але і ліквідуе нацыянальныя аўтаноміі, у тэрміновым парадку пераўтварае іх у тэрытарыяльныя. Дарма стараюцца: гэта можа адцягнуць на час, але не спыніць развал імперыі.

– Як вы ацэньваеце сёньняшнюю палітычную абстаноўку ва Украіне? У чым вы бачыце рашэньне галоўных эканамічных і палітычных праблем Украінскай дзяржавы?
– Палітычная абстаноўка ва Украіне цяпер вызначаецца барацьбой за ўладу паміж тымі, хто бачыць будучыню краіны ў выглядзе нэакалоніі Масквы, і тымі, хто бачыць яе нэакалоніяй Захаду. Украінская нацыя падзелена і абезгалоўлена, рэжым унутранай акупацыі ўмацоўваецца. Яркім сьведчаньнем гэтага ёсьць тое, што мы маем ўжо трэці урад УВОГУЛЕ БЕЗ УКРАІНЦАЎ.
Рабаўніцтва народу стала такім беспардонным і татальным, што ўжо каля 10 мільёнаў украінцаў зьехалі з радзімы ў пошуках хоць якога-небудзь заробку.
Выйсьце ў адным: пераўтварэньне Украіны зь «бясхознай» і псеўдадэмакратычнай нэакалоніі ў НАРМАЛЬНУЮ НАЦЫЯНАЛЬНУЮ ДЗЯРЖАВУ з усеахопнай СІСТЭМАЙ НАЦЫЯНАЛЬНАГА НАРОДАЎЛАДДЗЯ. Бяз гэтага ніводная праблема (палітычная, эканамічная, нацыянальная, сацыяльная, культурная, рэлігійная, інш.) ніколі ня будзе вырашацца на карысьць народу. Цяпер гэта пачынае разумець усё больш людзей, і гэта абнадзейвае.

– Ці маглі б вы каротка патлумачыць нашым чытачам сітуацыю зь кіеўскай мэрыяй? Ці магчыма, каб мэр сталіцы (Чарнавецкі) так адкрыта ігнараваў дзяржаўную мову, нават ня ўмеў чытаць на ёй?
– Стаўленьне ўладаў да украінкай мовы [і гэта ва Украіне! – Рэд.] сьведчыць пра іх стаўленьне да украінскай нацыі. Цяперашні мэр Кіева – гэта яшчэ адзін прыклад неўкраінскага і антыўкраінскага характару ўлады ва Украіне. Павучальная і гісторыя яго вацарэньня: аказваецца, калі гадамі не культываваць у грамадстве нацыянальныя каштоўнасьці й крытэры, дык дэградуюць цэлыя пакаленьні, як прадстаўнікі сваёй нацыі, і гатовыя пасадзіць сабе на карак любога прайдоху…
Пазіцыя нашай Арганізацыі што да Чарнавецкага выкладзена ў Заяве, якая надрукавана ў №8(62) інфармацынага бюлютэню «Бандерівець» за 2006 г., а таксама на нашым сайце [шкадуем, але адрас сайта ў інтэрвю не пададзены. – Рэд.]. Трэба сказаць, Чарнавецкі – гэта не прыкрае выключэньне, а цалкам заканамернае наступства той палітыкі, самым яркім прадстаўніком якой аказаўся Віктар Юшчанка.

– Рускія складаюць каля 20% насельніцтва Украіны. Многія лічаць іх накшталт “пятай калоны” Масквы. Прадстаўнікі розных рускіх шавіністычных бандаў калі-некалі зьдзяйсьняюць крывавыя злачынствы на тэрыторыі Украіны, якія часта застаюцца беспакараныя. Нядаўна рускія бандыты дэманстратыўна забілі мусульманіна Ламіна з Гамбіі. Якая вашая рэакцыя? Як вы расцэньваеце такія дзеяньні, і якое вашае бачаньне персьпектываў барацьбы з гэтымі праявамі?
– Удакладнім: рускіх ва Украіне ў два разы менш – гэта прадстаўнікоў меньшасьцяў у нас каля 20%. Але памылкай было б лічыць і тых, і другіх “пятай калонай” Крамля. Толькі два перакаўчыя аргументы: па-першае, 91%галасоў ў 1991 годзе за незалежнасьць Украіны; па-другое, сярод “нашых” алігархаў няма ніводнага рускага. І нашы рускія нічога не выйграюць ад эканамічных, тэрытарыяльных альбо моўных “войнаў” і антыўкраінскіх правакацый.
Праўда ў іншым: яны, як і ўсе рускамоўныя ва Украіне, зьяўляюцца ЗАКЛАДНІКАМІ ПАЛІЫТЫКІ Масквы, якая спрытна прыкрывае свае імперскія памкненьні [нібы. – Рэд.] іх інтарэсамі. А паколькі ў нас няма ніякай праўкраінскай палітыкі, а украінцы ва Украіне знаходзяцца ў становішчы бяспраўных і бязмоўных ізгояў, дык і няма адмежаваньня нацыянальных грамадаў ад антыўкраінскіх дзеяньняў іхных супляменьнікаў. “Пятая калона” ў нас ёсьць, і не адна, але ў кожнай зь іх не нацыянальны (рускі, габрэйскі, амерыканскі і да т.п.), а ІМПЕРСКІ ХАРАКТАР.
Што да забойства студэнта Ламіна, дык лічу, што яго спасьціг бы такі ж лёс, калі б ён быў і хрысьціянінам: хутчэй за ўсё гэта забойства на расавай, а не на рэлігійнай глебе. Мэта падобных забойстваў і зьбіцьцяў – дэстабілізацыя і дыскрэдытацыя Украіны. І ніякіх гарантыяў, што падобнае не паўторыцца, няма і быць ня можа: НАША ЎЛАДА ЗДОЛЬНА ТОЛЬКІ РАБАВАЦЬ НАРОД І ГАНДЛЯВАЦЬ УКРАІНАЙ, А ЎСЁ ІНШАЕ ЯЕ НЕ ХВАЛЮЕ [пазнаеце падабенства? – Рэд.]. У крымінальнай дзяржаве – крымінальныя парадкі…

– Летась ва Львове былі сарваныя шыльдачкі з указальнікамі на вуліцы імя Джахара Дудаева. Вандалы “перайменавалі” яе ў вуліцу Сталіна. Хто на ваш погляд стаіць за гэтымі правакацыямі?
– Ну, хто гэта зрабіў, здагадацца ня цяжка: канешне ж, не сябры чачэнцаў і украінцаў. Зразумела таксама, чаму гэта зрабілі. Дудаеў быў і застаецца СІМВАЛАМ БЕСКАМПРАМІСНАЙ БАРАЦЬБЫ ЗА СВАБОДУ – нават з такім імперскім монстрам, перад якім дрыжаў увесь сьвет. Паказальна іншае. Улады і на гэты раз зрабілі ўсё магчымае, каб не знайсьці вінаватых. Бо калі іх знайсьці, дык трэба пакараць. А як можа халуй караць слуг свайго гаспадара?..

– Як вы ацэньваеце палітыку Расеі ў Чачні і на акупаваных Ісламскіх землях у цэлым?
– Так сама, як і палітыку ЗША ў Іраке – як бандыцкую.

– Рускія ў Крыме ўвесь час імкнуцца пабудаваць цэрквы на месцы мусульманскіх могілак, апаганіць помнікі татарскай гісторыі, паставіць крыжы ў мусульманскіх сяленьнях, не дазволіць выкарыстаньне татарскай мовы (украінскай таксама) ў патрэбным маштабе, а калі падобныя зладзействы сустракаюць адпор, яны кажуць, што мусульмане распальваюць міжрэлігійную варожасьць. Як вы ацэньваеце такую сітуацыю? Ці сапраўды рускія маюць права на дамінуючае становішча ў Крыме?
– Рускія ў Крыме ТАКІЯ Ж ЗАКЛАДНІКІ ІМПЕРСКАЙ ПАЛІТЫКІ МАСКВЫ, ЯК І РУСКІЯ Ў РАСЕІ. Што ў Расеі належыць рускім? Ці ж у рускія кішэні цякуць рускія [тут мы ня згодныя; газ і нафта ў Расеі ня рускія, а іншых народаў Расеі. – Рэд.] газа- і нафтадаляры? А ў Крыме рускіх выкарыстоўваюць як ПРЫКРЫЦЬЦЁ ІНТАРЭСАЎ ІМПЕРЫІ, штучна падтрымліваючы ў іх мысьленьне і спосаб паводзін каланізатараў. І цэрквы, і крыжы ў Крыме ўзводзяць не з хрысьціянскіх меркаваньняў… У нашай “Праграме рэалізацыі украінскай нацыянальнай ідэі ў працэсе дзяржаўнага будаўніцтва”, а таксама ў працы “Крымскі вузел”, якая ёсьць на нашым сайце на украінскай і рускай мовах, мы выклалі пазіцыю нашай Арганізацыі і прапанавалі крымскім татарам ідэалогію сумеснай барацьбы за рашэньне праблемаў Крыма ў інтарэсах і украінцаў, і крымскіх татар, і ўсіх нацыянальных мяньшыняў паўвострава.
Крым бачыцца нам як неад’емная частка украінскай дзяржавы ў форме Крымскай татара-украінскай аўтаноміі. Нажаль, ні крымска-татарскія грамадскія аб’яднаньні, ні меджліс, якія не без падставаў упікаюць украінскі бок за няўвагу да іхных праблем, пакуль аніяк не адрэагавалі на нашыя прапановы, што вельмі і вельмі дзіўна.

– Вядома, што афіцыйныя ўлады перасьледуюць чачэнцаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Украіны. Дастаткова ўзгадаць выпадак з выдачай Беслана Гадаева летам мінулага году, нягледзячы на тое, што гэты чалавек знаходзіўся пад юрысдыкцыяй ААН. Ці сапраўды чачэнцы “непажаданыя госьці” ва Украіне?
– Ганебны выпадак з выдачай Беслана Гадаева яшчэ раз паказвае залежнасьць “украінскай” улады ад Масквы і больш нічога. Спрабаваць убачыць за гэтымі дзеяньнямі сапраўднае стаўленьне украінцаў да чачэнцаў – марная справа.

– Наколькі, па-вашаму, мае персьпектыву украінска-чачэнскае супрацоўніцтва? Як вы ставіцеся да ідэі стварэньня таварыства украінска-чачэнскага сяброўства?
– Цяпер мы паасобку супрацьдзеім імперыялістам, што істотна зьніжае выніковасьць нашых дзеяньняў. Сумеснымі высілкамі можна зрабіць значна больш у нацыянальна-вызвольнай барацьбе кожнага з нашых народаў. Гэта трэба цяпер, гэта будзе персьпектыўным заўсёды. І да ідэі стварэньня таварыства сяброўства стаўлюся вельмі станоўча. Але ёсьць і перасьцярогі: трэба дакладна прадумаць канцэпцыю гэтага таварыства, яго мэты, задачы, сьферы і формы дзейнасьці, інакш ПЕРСАНАЛЬНЫ СКЛАД арганізацыі зробіць яго нежыцьцяздольным, а то і шкодным для агульнай справы.

– Улады адмаўляюцца рэгістраваць вашую арганізацыю. Чаму? У чым выяўляецца ва “экстрэмізм”?
– Усеўкраінская арганізацыя “Трызуб” імя Сьцяпана Бандэры створана “без ведама і ўплыву” кампетэнтных органаў, яна культывуе ідэалогію здаровага украінскага нацыяналізму, мае мэтай РЭАЛІЗАЦЫЮ УКРАІНСКАЙ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ІДЭІ – палітычнае самасьцьверджаньне украінскай нацыі і стварэньне ўкраінскай нацыянальнай дзяржавы на прынцыпах НАЦЫЯНАЛЬНАГА НАРОДАЎЛАДДЗЯ. На ўсіх выбарах мы падтрымліваем толькі тых, хто пагаджаецца выступаць з гэтымі ідэямі і дапамагае нам пашыраць іх у грамадстве. З ГЭТЫХ ПАЗІЦЫЙ АЦЭНЬВАЕМ І ЎЛАДЫ, І АПАЗІЦЫЮ. Усяго гэтага дастаткова, каб ужо 14-ы год не рэгістраваць нас.

– Вядома, што такія нацыянальныя мысьляры, як Данцоў, Бандэра, Канавалец, Бойка, Ленкаўскі прахалодна ставіліся да Захаду, асуджаючы палітыку падвойных стандартаў і «культ дэмакратыі». Аднак, цяперашнія АЎНаўцы [прадстаўнікі Арганізацыі украінскіх нацыяналістаў. – Рэд.] сьхіляюцца перад Захадам, усхваляюць празаходнюю пазіцыю Юшчанкі, ніяк не рэагуюць і тым больш не асуджаюць зьверстваў, якія чыняцца на Ісламскіх землях. У чым адрозьненьне вашай пазіцыі?
– Мы не прыдумвалі які-небудзь уласны «нацыяналізм», а падзяляем і разьвіваем погляды названых вамі нашых папярэднікаў, працягваем у новых умовах іх справу і бачым персьпектыву для ўкраінскага народу толькі ў пасьпяховым завяршэньні ўкраінскай нацыянальна-вызвольнай барацьбы і ва ўтварэньні ўкраінскай нацыянальнай дзяржавы. Іншыя лічаць цяперашні рэжым унутранай акупацыі зьдзяйсьненьнем мары ўсіх «мёртвых, жывых і ненароджаных» (Т.Шаўчэнка) украінцаў, а нас, адпаведна, ворагамі – сваімі й Украіны. Такія вынікі ІДЭЙНАГА ВЫРАДЖЭНЬНЯ І ПЕРАРАДЖЭНЬНЯ нацыянальных аб’яднаньняў.

– У заключэньні вы можаце зьвярнуцца праз агенцтва «КЦ» да чачэнскага народу, моджахедаў і нашых чытачоў.
– Чачэнскаму народу жадаю перамогі, міра і росквіту ва ўласнай незалежнай дзяржаве. Ісламскаму Супраціву жадаю рэлігійнага адзінства на падставе вучэньня Прарока, паплечнікаў зь ліку веруючых у адзінага Бога, і тых, хто спавядае іншую рэлігію. Таксама мудрасьці ў вызначэньні сапраўднага ворага: гэта ня людзі іншай веры, а ЗАЎСЁДЫ ЧЫЙСЬЦІ ІМПЕРЫЯЛІЗМ І ШАВІНІЗМ… Чытачам «КЦ» жадаю знайсьці магчымасьць далучыцца да сьвятой нацыянальна-вызвольнай барацьбы з сатанінскімі сіламі сучаснага імперыялізму, «бо няма любові вышэй за тую, калі нехта жыцьцё сваё аддае за другі свая». У гэтым вялікая праўда. А «АБАРОНА ВЯЛІКІХ ПРАЎДАЎ БОЛЬШ НАБЛІЖАЕ ЛЮДСКУЮ ДУШУ ДА БОГА, ЧЫМ ЖЫЦЬЦЁ». Так вучыў Сьцяпан Бандэра.

– Дзякую за інтэрвю.

Каментары (1)

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы