Калі мы зьбіраліся выстаўляць дадзены матэрыял, галоўным жаданьнем было пазбавіць нашых чытачоў ад ілюзій, якія маглі ўзьнікнуць пасьля азнаямленьня з двума папярэднімі артыкуламі. Маўляў, рускім становіцца сорамна за тое, што яны былі прыладай злачынных, драпежна-паразітычных імперскіх сілаў, сорамна, што іх рукамі, нагамі, зброяй на працягу стагоддзяў (!) захопліваліся чужыя землі, тапталіся і зьнішчаліся чужыя каштоўнасьці, пераўтвараліся ў рабоў і забіваліся невінаватыя, мірныя людзі. Маўляў, гэта выклікае ў іх пакуты сумленьня, з-за чаго яны пачынаюць шукаць «справядлівыя» спосабы разабрацца са сваёй імперыяй. Каб разьвеяць гэтыя ілюзіі (а гэта ілюзіі – большасьць рускіх так ня думае і не адчувае; два прыведзеныя тэксты – гэта асобныя проблескі больш-менш нармальнага кірунку мысьленьня ў моры шавіністычна-імперскага сьветагляду масы, дый тое, выкліканыя небясьпекай зьнішчэньня рускіх, як нацыі), мы вырашылі падаць некаторыя вытрымкі з абмеркаваньня апошняга з гэтых артыкулаў, якое адбылося на сайце рускіх шавіністаў ari.ru. Але, калі вы будзеце чытаць прыведзеныя ніжэй выказваньні, вы, напэўна, ня толькі будзеце пазбаўляцца ад магчымых ілюзій, пра якія мы кажам, а і, напэўна, заўважыце яшчэ некалькі феноменаў, якія мы абмяркуем у канцы дадзенага матэрыялу.
Рэдакцыя.
00:42:40, 22-01, 2007. Міхаіл, Масква № 55304
«Менавіта галасаваньне, дэмакратыя – як яна павінна быць. Прычым, ніякага гвалту не мяркуецца. З 1 студзеня г.г. на мапе Расеі зьявіцца новы суб’ект – Краснаярскі край, якія ўключае ў сябе былыя Краснаярскі край (рускія 90%, украінцы 2%, татары і немцы па 1%, астатнія менш 1%), Эвенкійскую (эвенкі 14%, рускія 67,5%) і Далгана-Ненецкую АА (ён жа Таймыр; далганцы – 8,8%, рускія – 67,1%, ненцы – 4,4%). Рэферэндум адбыўся ў красавіку 2005 году. У Эвенкіі было 60% “за” (параўнайце з доляй рускіх), 20% “супраць”, яўка 60%. На Таймыры падобна. Як я і казаў, ГАЛАСАВАНЬНЕ і ёсьць МЕТАД РУСКІХ у Расеі. Сабраліся, правялі рэферэндум. Усе. [галасаваньне – “метад рускіх” і ў Беларусі; мы добра памятаем выкарыстаньне гэтага “метаду” ў 1994, 1995, 1996, 2004 гг. – Рэд.]. Ну, пагадзіцеся, якая да чорта Эвенкійская Аўтаномная Акруга, калі рускіх там у 5 разоў больш? Тое ж належыць да НЕДАДЗЯРЖАЎ накшталт Казахстана, Украіны і прочыя… І, Каўказ – «не да асеціі, чачэніі, дагестана, кабарды і прочых абхазій» – Рускім не патрэбны!»
02:06:09, 22-01 2007. Волк Соленый, Забуянье № 55319
Пры ўсёй прыцягальнасьці і сваечасовасьці артыкула я не лічу правільнымі наступную фармулёўку: «Таму я лічу, было б справядліва і выгадна прымяніць да малых народаў Расеі тыя ж крытэры, якія мы, рускія, прымяняем да сябе». Кіньце рэверансы, яны не патрэбныя. Іга пачынаецца з дробязяў. Справядліва і ВЫГАДНА найперш Рускім прымяніць да малых народаў Расеі крытэры, трыадэкватныя ролі самога дадзенага народу на працягу ІГА. Напакасьціў дзед – нясі адказ. Нішто не забыта і ніхто не забыты [добра, запомнім гэты падыход. – Рэд.].
02:41:48, 22-01 2007, MnM № 55324
Увогуле кажучы, гэта ня план будаўніцтва Нацыянальнай дзяржавы, а план зьнішчэньня таго, што ёсьць. Тое ж Прымор’е, куды пойдзе? Колькасьць кітайцаў там ужо супаставімая з Рускімі. Утворым «дзяржаву» малых народаў, яны на наступную раніцу ўвойдуць у склад КНР.
06:01:52, 22-01 2007, Абармот Пятровіч – ведысту Масква № 55344
… Правы павінны адрозьнівацца толькі ў адным: вышэйшыя пасады ў чыста рускіх раёнах павінны займаць толькі рускія, а ў зьмешаных – павінна выконвацца прапорцыя паміж несельніцтвам і адміністрацыяй [у нацыянальным складзе. – Рэд.]. У той жа час, у месцах хуткай зьмены дэмаграфічнай сітуацыі пры такім вылічэньні павінна брацца за аснову сітуацыя да 1991 года, а то мы проста падорым Далёкі Ўсход кітайцам.
06:34:16, 22-01 2007, Вадзім, Краснаярск № 55351
… З народаў Расеі ў рускіх праблемы з чачэнцамі й інгушамі, магчыма, Дагестан. Больш ні з адным народам праблемаў няма [калі народ не адстрэльваецца, дык зь ім “праблем” у імперцаў няма… – Рэд.]. Тыя Расеі не патрэбны. А галоўныя праблемы і пагроза – гэта кітайцы, азербайджанцы, таджыкі. І гэта не народы Расеі. Лепш падумаць, як іх пазбавіць грамадзянства і выдварыць. Ну, а галоўная праблема – гэта г.зв. малдаване, г.зн. асіміліваныя габрэі. Усе яны адзіная банда. І менавіата яны кіруюць Расіяніяй (іншыя народы Расеі ня лепш, а зрэдку і горш жывуць за рускіх). Я быў на Каўказе і ведаю: усе ненавідзяць толькі іх. Парадокс! Але каўказцы кажуць: калі вы, рускія, прыйдзеце да ўлады ў Расеі! Вамі кіруюць ж.ы. І вораг у нас, рускіх, й іншых народаў Расеі адзіны – малдаване. І галоўнае, Расея ніколі не вызваліцца адна. Увесь сьвет, усе яго рэсурсы пад імі. Патрэбна Сусьветная рэвалюцыя па зьвяржэньню сусьветнага габрэйскага спрута для вызваленьня народаў сьвету.
09:08:33, 22-01 2007, Іван, Тула № 55377
Цікавая інфа з сайта zarubezhom.com. Гэта сенсацыя!!!: «Кнэсет Ізраіля прыняў закон, які пазбаўляе грамадзянства ўсіх непатрыятычных габрэяў!» Арабы, адпаведна, па-за грамадзянствам аўтаматычна. Копію закона – тэрмінова ў Расейскую Думу і тэрмінова ва ўкраінскую Раду! Цікава хоць адным вокам зірнуць на фармулёвачкі гэтага закона. Габрэйскія юрысты – гэта вышэйшы пілатаж. Чаго варата адна гісторыя з «непарочным зачынаньнем»!
09:13:02, 22-01 2007, Не Дэмакрат № 55378
Helgi, абсалютна верна. Але лічы, што магчымасьць атрымаць грамадзянства павінны мець прадстаўнікі іншых арыйскіх народаў: немцы, чэхі, славенцы, французы і г.д. Усё-такі рускі народ гэта ёсьць вынік зьмяшэньня славян з германцамі (русамі) зь невялікім дадаткам фіна-угорскіх (мардвінскіх) народаў (тыпа мер’я, весь…). І чаму нічога не напісаў пра асноўную праблемную нацыю Расеі – жыдоў. Як зь імі павінны адносіны будавацца? Па-мойму, проста: жыдоў у Расеі ў якасьці пастаянных жыхароў быць не павінна. Альбо дыпламаты, альбо эка-турысты (у раёне Магадана). Усё.
10:51:38, 22-01 2007, Helgi Yar Chally № 55405
Адказ на № 55359: Засланцу. Вы пішаце: «Ваша апошняя фраза фактычна пераводзіць іншародцаў у разрад быдла». Не. Іншародцаў пераводзім у разрад замежнікаў. Толькі і ўсяго. Поўныя правы – грамадзянскія правы, правы для грамадзян (напрыклад, права на працу, на ўласнасьць, на сацыяльную падтрымку з боку дзяржавы, на адукацыю, медыцынскае абслугоўваньне і г.д. Гасьцявыя правы – гэта правы замежнікаў. Канкрэтна, вызначымся заканадаўча. Могуць быць рознымі для розных групаў іншародцаў, але ня могуць уключаць у сябе асноўныя правы грамадзян: перш за ўсё права на працу і ўласнасьць.
10:57:55, 22-01 2007, Ал http://rusich.by.ru № 55407
«Іншыя – гаспадары ў сваіх нацыянальна-тэрытарыяльных утварэньнях». Такая мадэль не падыходзіць. Ніякіх нацыянальных утварэньняў на тэрыторыі рускай дзяржавы быць ня можа. Нам патрэбна адзіная і недзялімая Расея. Моцная цэнтралізаваная ўнітарная дзяржава, для пачатку на тэрыторыі цяперашняй РФ (без Каўказу). Дробныя карэнныя народы павінны альбо пагадзіцца з прынцыпам «Расея для рускіх» і застацца жыць у рускай дзяржаве, альбо выдзеліць ім кавалачак тэрыторыі дзе-небудзь на мяжы для стварэньня сваёй дзяржавы [захапілі 90% этнічных тэрыторый іншых народаў, павынішчылі іх, зрабілі дробнымі, а цяпер “Расея для рускіх”. – Рэд.].
11:19:57, 22-01 2007, Russ-Deutscher www.centrasia.ru № 55411
780-му … Расіянія нацысцкая ў першую чаргу да саміх карэнных рускіх. Маскву ахоўваюць баявікі з гор, а ў Крамлі і думе з грамадскай радай засядаюць кучарава-насатыя іншаземцы. Рускіх шлюць на бойню і ў армію, травяць голадам [так ў аўтара. – Рэд.] і зьдзекамі. Толькі няруская сволач можа пісаць, што рускія камусьці насалілі. Запытайцеся ў Чубайса, Каца, Абрамовіча ды іншых кабзонаў: дзе грошы за рускую [так ў аўтара. – Рэд.] нафту і газ? Чаму народ, плаваючы на нафце, галадае, а дзеці паміраюць з-за немагчымасьці аплаціць аперацыю? Мне ясна, што антырускую гістэрыю нагнятаюць ж.ы. Ізраільцяне, вас прашу слова «жыд» на ўласны кон ня браць.
11:43:23, 22-01 2007, Helgi Yar Chally № 55420
Адказ на № 55378: Не дэмакрату. Пра прадстаўнікоў «іншых арыйскіх нацый» – спачатку трэба разабрацца, ці сапраўды яны прадстаўнікі тых «арыйскіх нацый», за якіх многія зь іх сябе выдаюць. Факт жа ж, што ў дарэвалюцыйнай Маскве самыя распаўсюджаныя габрэйскія прозьвішчы былі не Рабіновіч ці Ліберман, а Паляковы, Нямцовы і да т.п. Г.зн., прыязджаючы ў Расею, «богаабраныя» называліся прадстаўнікамі тых народаў, адкуль яны зьлінялі.
13:44:51, 22-01 2007, Павел № 55448
Артыкул добры, дзельны, але розныя «прымудкі» тут жа павылазяць са сваім «бачаньнем праблемы». Жадаю адказаць адразу па ўсіх пунктах: 1. На прадмет «дарэньня» тэрыторый кітайцам і іншым: у рэферэндуме могуць прымаць удзел толькі карэнныя жыхары і рэпатрыянты, г.зн. тыя, чые продкі нарадзіліся і вырасьлі ў Расеі. 2. На прадмет таджыкаў і іншых чучмекаў – дэпартацыя альбо абмежаваньне ў правох (забарона на заняцьце дзяржаўных пасадаў, на камерцыйную дзейнасьць і г.д.)… Рэпатрыянтаў гэта не датычыць.
12:55:41, 22-01 2007, Дзядзя Віця, Варонеж № 55437
Маю прапанову: апублікаваць сьпіс банкаў з чыста рускім капіталам і рэкамендаваць усім рускім карыстацца толькі іх паслугамі! Але папярэдзіць уладальнікаў пра асаблівую адказнасьць…
14:50:33, 22-01 2007, Аляксандр, Мінск № 55464
Хельгі піша: «Калі б нашыя продкі ўзялі б сабе за правіла гвалт над малымі народамі, іх уціскалі, па-рознаму эксплуатавалі, дык і аўтарытэра гэтага не было б». Аўтарытэт быў бы, і ого-го які. А чаго не было б, дык гэта цяперашніх праблем… мне здаецца, што без пагромшчыка Шайгу, русафобкі Буратаевай, пярэваратня ў пагонах Нургаліева, акадэміка ў трэніках Кадырава і іншых прадстаўнікоў маленькіх і гордых народаў, якія любяць паразважаць пра зьверствы рускага фашызму ў параўнаньні зь нямецкім (Швыдкой і прочыя позьнеры) справа набыцьця сваёй дзяржавы ў рускіх пайшла б нашмат весялей. Таму адказ на пытаньне толькі адзін: ЧЫМ МЕНЬШ будуць мець бонусаў ад перамогі рускіх маленькія і гордыя народы, тым хутчэй усё адбудзецца. І не спадзявайцеся прыцягнуць гэтыя народы да барацьбы за рускіх за сваю дзяржаву. Гэтыя народы разумеюць толькі інтэрнацыяналізм па-савецку, калі ўсе жывуць за кошт рускіх [!!! – Рэд.]. а Хельгі запрапанаваў мала таго, што ўрэзаць іх тэрытарыяльна, дык яшчэ і абмежавацьу правох за межамі іх аўтаномій. Наіўна. Запомніце, гэтыя народы хочуць толькі аднаго – незалежнасьці па-чачэнску. Г.зн., есьці яны зьбіраюцца з нашай міскі, а ва ўсім іншым – быць самастойнымі.
15:00:03, 22-01 2007, Deutscher, Усім Руса-нямецка- фобам № 55467
немец і сябра 420. … Мне твой Гітлер па барабану … Пра працэс [верагодна, Нюрнберскі. – Рэд.] я паўтараю: там быў ня суд, а судзілішча. Злодзеі – ж.ы, што прыехалі на суд з новымі амерыканскімі пашпартамі, патрабавалі цалкам зьнішчыць усіх немцаў, а Германію пераўтварыць у пашу для козаў. Сёньня нашчадкі тых суддзяў у колькасьці 600.000 чалавек тут у Германіі на 80% не працуюць. Германія, пачынаючы з 1964 года выплаціла Ізраілю кантрыбуцыю на суму 350 млрд. далараў ЗША. Так, што, пан-ж.д, не ўкусіў ты мяне, а пакусаў сам сябе. Габрэям у Ізраілі рэспэкт, што бароняць сваю краіну, а вам, пархатым, ГАНЬБА.
15:00:35, 22-01 2007, Святы, Севастопаль № 55468
Даволі граматны падыход у свой час у гэтым пытаньні быў у Севасьцьянава. Прыкладная сутнасьць яго ў наступным: Народы Русі дзеляцца на: 1) РУСКІЯ (вяліка-,мала-, белаРУСЫ) [зьвярніце ўвагу, ва ўсіх рускіх шавіністаў гэтыя народы называюцца “рускімі”. – Рэд.] – тытульная нацыя, з усімі правамі й перавагамі, якія вынікаюць для іх у нацыянальнай дзяржаве; 2) Аўтахтонныя народы – народы, якія ня маюць сваёй дзяржаўнасьці за межамі Русі. Атрымліваюць грамадзянства, тыя ж правы і тыя ж перавагі (гэтыя перавагі дзейнічаюць толькі на тэрыторыі іхных аўтаномій альбо ў месцах іх кампактнага пражываньня, г.зн. там, дзе іх жыве больш, чым рускіх); 3) Падданыя – народы, якія маюць свае нацыянальныя дзяржавы. Маюць магчымасць гастарбайціць, некаторыя з абавязковай умовай жыцьця ў гета. Асабліва агаворваецца, што некаторыя, на дадзены момант аўтахтонныя народы (чачэны, інгушы, дагі ды іншыя тувінцы) атрымліваюць тэрыторыі (іх межы – размова асобная) для пабудовы сваіх дзяржаавў і гвалтоўна дэпартуюцца за межы Русі да ёб.й цёці!
16:13:20, 22-01 2007, Veter , Смаленск № 55486
Добры артыкул, шмат у чым згодны з аўтарам. Лічу, што ў рускай нацыянальнай дзяржаве пашпарт павінны быць уведзены ПАШПАРТ ТОЛЬКІ ДЛЯ РУКІХ, іншыя народнасьці могуць мець дакумент, які дазваляе часовае пражываньне на ўказанай тэрыторыі, але ніяк не грамадзянства. Лічу магчымым таксама прымусовае высяленьне асобных народнасьцяў са спрадвечна рускіх земляў, напрыклад, татар з крыма [усё так у аўтара!. – Рэд.]…
17:25:19, 22-01 2007, бнд № 55501
Што да аўтаномій і Каўказа. Хто нарэзваў аўтаноміі? Камунякі. Іх няма і няма саюзу. Ёсьць краіна, створаная Рускімі, заўтра будзе Русь. Сёньня зь бюджэту датуецца ўсё гэта вагонамі бабак. Прыбяры – і асноўная частка аўтаномій спакойна зьгіне. Уладным малдаванцам выгадна педаляваць тэму аўтаномій, рэзерв у палітычнай гульні, а па факце ім глыбока нас.ць на ўсіх, хто жыве ў іх. Каўказ. Гэта чужая зона па ўсіх параметрах для рускіх. Аддзяліць, выселіць, забыць. У Рускіх казках зь імі ў асноўным і бьюцца багатыры нашы. Генетычна яны чужыя [зьвярнулі ўвагу, хто б’е па зубах рускім шавінюгам – становіцца “генетычна чужы”. – Рэд.].
20:20:20, 22-01 2007, Трыпалі, № 55537
«На працягу многіх стагоддзяў у рускага народу не было сваёй нацыянальнай дзяржавы». Во як актыўна працуе агітпром равіната, во якія ўстаноўкі выдалі для чытачоў www.ari.ru. І Расейскай імперыі не было, і Кіеўскай русі не было. Нічога не было. Адзін суцэльны хазарскі каганат. Правільнай дарогай ідзеце, бейтараўцы!
22:09:15, 22-01 2007, Serg , Сібір № 55568
Ня ў тэму, але мяне ўвесь час турбуе адна думка. Бачу вакол шмат беспрызорнікаў, старых, якія рыюцца ў памыйках, дзяцей-сірот. Бачу, як гіне наш народ. Такога дакладна не было ні ў гады вайны, ні пасьля. Гэта Генацыд! Давайце быць па-магчымасьці дабрэй да Нашых людзей. Калі ёсьць магчымасьць, дапамагчы кавалкам хлеба альбо капейкай! Хай канкрэтная дапамога канкрэтнаму чалавеку, які знаходзіцца ў бядотным стане, дапаможа яму ў цяжкую хвіліну вытрымаць у гэтай злоснай дзяржаве!
23:06:28, 22-01 2007, Русіч № 55578
Абмеркаваньне на ўзроўні дзіцячага садку… Тыя, хто мае рэальную ўладу, ужо даўно ўсё падзялілі ў расіяніі й выпампоўваюць рэсурсы. У самы бліжэйшы час намечана падзел расіяніі на пратэктараты з канчатковым асіміляваньнем і зьнішчэньнем рускай нацыі. Частка расіян пойдзе на ўгнаеньне для маладых пасіянарных нацый, частка – будзе пакінута ў якасьці рабоў для абслугоўваньня брудных вытворчаьсцяў, моладзь будзе апушчана. Гэта бліжэйшая рэальная персьпектыва для расіяніі. Для вяртаньня Рускай нацыянальнай дзяржавы ёсьць толькі адзіны шлях – сілавы. Паспрабуйце мірным шляхам ўзьняць пытаньне ў рамках дзеючай канстытуцыі пра права рускай нацыі на самавызначэньне, г.зн. утварэньне Рускай дязржавы ў складзе Федэрацыі. Такі вой пра рускі фашызм пачнецца. Але калі рухне гэтая фіктыўная федэрацыя і расіянія будзе падзелена, ужо ня будзе куды зьвярнуцца за правам нацыянальнага самавызначэньня. А пакуль, яшчэ ня ўсё страчана…
00:46:50, 23-01 2007, БАЎГАР № 55599
Пытаньне, магчыма, цяпер стаіць не пра дзяржаўнае ўладкаваньне, а пра ўдзел нац.меншасьцяў у рэвалюцыі па стварэньні Рускай Дзяржавы, і, як я зразумеў, прапісаны калачы, але няма дубіны. А дубіна павінна быць для людзей, якія не падтрымліваюць стварэньне Рускай Дзяржавы. Дык вось, для этнічных групаў, якія маюць свае нацыянальныя ўтварэньні і не падтрымліваюць Рускага руху – Пазбаўленьне правоў і дэпартацыя. А тыя, хто ўгасьцях, але таксама вырашыў супрацьдзейнічаць – Растрэл! Пра габрэяў, азераў, армянаў, грузінаў, – дэпартацыя пры любым раскладе на свае абетаваныя.
11:42:59, 23-01 2007, А.Відаў (Барымір) Н.Ноўгарад № 55682
(ПРАЦЯГ) … У будучыні … можа ўзьнікнуць новы саюз – Саюз Савецкіх Нацыянальных (альбо народных) Рэспублік (ССНР) на новай больш моцнай нацыянальнай падставе [пасьля ўсіх расстрэлаў, дэпартацый і г.д. падстава сапраўды будзе моцная… – Рэд.]. Тады рускі народ, падзелены штучнымі межамі [зноў, маецца на ўвазе, што беларусы і ўкраінцы – гэта рускія… – Рэд.], узьяднаецца і будзе жыць у адной Рускай дзяржаве. Ня будзем жа перасяляць для гэтага рускіх у цяпершняе куцае ўтварэньне, якім зьяўляецца РФія без Украіны, Беларусі, Казахстану, Прыбалтыкі? Гэта будзе ўцёкамі з уласных земляў. Руская Зямля – гэта тэрыторыя, дзе гістарычна жылі рускія, палітая потам і крывёй нашых продкаў…
09:15:45, 24-01 2007, Толмач № 55859
Дзякуй, Helgi, за прамату. Вядома, у грамадзян новай рускай дзяржавы будуць РОЗНЫЯ ПРАВЫ. Рускія павінны мець канстытуцыйныя перавагі, каб ні адзін нацмэн ніколі больш ня ўлез на нашу шыю. Будзем да гэтага імкнуцца і думаць над нашай канстытуцыяй ужо цяпер, да таго часу, калі абваліцца рэжым. Пасьля 1917 г. бальшавікі выкарыстоўвалі інстытут пазбаўленьня правоў. А ў наш час у Малайзіі карэнныя малазійцы маюць канстытуцыйна замацаваныя перавагі перад кітайцамі й індусамі [давайце запомнім гэты факт; ён працуе супраць рускіх шавінюг. – Рэд.] … У іншых дзяржавах таксама ёсьць перавагі для карэннага насельніцтва. Давайце вывучаць гэтае пытаньне і прымяняць яго, каб бандзюкі ў нас уладу не перахапілі.
12:53:20, 24-01 2007, Helgi Yar Chally № 55884
Што да рэферэндуму: спачатку захоп улады, потым – рэферэндум. Ніяк інакш. Пра прычыны такога падыходу, думаю, здагадаецеся самі [нам у Беларусі вельмі лёгка здагадацца… – Рэд.]. Што да роўных правоў для розных народаў на ўсёй тэрыторыі Рускай дзяржавы. Дык гэта ўжо будзе ня руская нацыянальная дзяржава, а сумесная ўласнасьць рускіх з усімі нацмэнамі. Я ж кажу толькі пра Рускаю нацыянальную дзяржаву…
15:34:34, 25-01 2007, А.Відаў (Барымір) Н.Ноўгарад № 56075
Адказ на № 55904: Засланцу Багоў: Руская дзяржава – гэта ня тое, дзе жывуць адны рускія, а дзе правяць рускія, усталёўваючы законы на падставе рускага погляду на сьвет … Галоўнае – ня толькі ўзяць уладу, але і кіраваць на карысьць Рускага народу, даваць жыць меншасьцям, каб яны «не бузілі». … Сёньняшняя еўраўлада гэтага не разумее, вось і атрымлівае ўздым НВР [нацыянальна-вызвольны рух. – Рэд.], які яе зьмяце.
12:10:27, 26-01 2007, Рас.немец, Германія № 56217
Адказ на № 56075: Добра вы разважылі. Сёньня, напрыклад, у Расіяніі дафіга прэзідэнтаў і гэта абсурд. Кожная аўтаномія мае свайго прэзідэнта, гэта сьмешна. Узяць ЗША. Там адзін прэзідэнт, а па шататах губернатары, і гэта неяк вытлумчальна. У новай Расеі павінны быць адзін прэзідэнт з паўнамоцтвамі на ўсе рэспублікі, якія ўваходзяць у склад Расеі. Язык галоўны – рускі, і закон адзін на ўсіх.
Ад рэдакцыі.
Высновы, якія можна зрабіць на падставе аналізу поглядаў прыхільнікаў ari.ru.
1. У прадстаўнікоў рускай нацыі прысутнічае магутны падсьвядомасны… СТРАХ., за ўсе тыя злачынствы, якія былі зроблены “рускімі” за час станаўленьня расейскай імперыі і адплату за якія вымушаны будуць атрымліваць наступныя пакаленьні рускія (бо фармальна гэта была іхная імперыя й іхныя продкі былі асноўнай фізічнай сілай – рукамі, нагамі, зброяй імперыі). Эмацыйная агрэсіўнасьць, сьветаглядная неадэкватнасьць, розныя выкрутасы мысьленьня і г.д. абумоўлены найперш гэтым страхам.
2. Другая прычына мітусьлівасьці мысьленьня заключаецца ў тым, што праз стагодзьдзі “разьвіцьця” расейскай імперыі рускія апынуліся ў, калі так можна сказаць, “рускай пастцы”: альбо яны павінны імкнуцца захаваць “сваю” тэрыторыю, але тады толькі зь імпербюракратыяй на чале, якая праводзіць штучную палітыку касмапалітызацыі, паступова вынішчаючы рускі народ; альбо ім трэба імкнуцца ствараць рускую нацыянальную дзяржаву (каб захаваць рускі народ), але тады ў значна меншых (у разы!) памерах. Гэты выбар – паміж СТРАХАМ страціць тэрыторыі й СТРАХАМ страціць рускі народ – і далей будзе пастаянна расколваць рускі нацыянальны рух.
3. Паколькі самаарганізацыя рускіх у межах гіганцкай расейская імперыі (і пад уладай расейскай імпербюракратыі) зьяўляецца практычна немагчымай, рускія шавіністы таксама вельмі БАЯЦЦА прадстаўнікоў больш арганізаваных народаў – габрэяў, народаў Каўказу, кітайцаў. Апошнія лёгка (праз подкуп асобных прадстаўнікоў расейскай імпербюракратыі) захопліваюць уладу ў эканоміцы, культуры, СМІ і, нават, палітыцы, а затым адтуль, ад імя вышэйшай дзяржаўнай улады, забясьпечваюць неабходныя ім касмапалітызуючыя рашэньні.
4. Нягледзячы на шматгадовае існаваньне разнастайных інфармацыйных рэсурсаў, якія прадстаўлены ў сеціве і якія падаюць сябе як «нацыялістычныя», рускія шавіністы дэманструюць выразную недыферэнцаванасьць мысьленьня. Яскравы прыклад – культываваньне нянавісьці да гэбрэяў, калі на справе аб’ектам нянавісьці могуць быць толькі сіяністы! Але найбольш уражвае, што да сёньня НЯМА ГАВОРКІ ПРА ІМПЕРБЮРАКРАТЫЮ, як галоўнага суб’екта расейскай імперыі й яе палітыкі. Замест яе на ворага рускіх шавіністамі выстаўлецца нехта іншы, падстаўны – «малдаване», каўказцы, азіяты. Чаму рускія аналітыкі не называюць галоўнага ворага рускіх, – адно з ключавых пытаньняў, адказ на якое варта знайсьці.
5. Нягледзячы на шматлікае выкарыстаньне слова «справядлівасьць», рускія шавіністы дэманструюць выразна НЕСПРАВЯДЛІВАЕ СТАЎЛЕНЬНЕ да іншых карэнных народаў Расеі, абвяшчаючы свой шавіністычна-імперскі падыход «справядлівым». Маўляў, паўсюль, дзе ў аўтаноміях большасьць рускіх, там «руская зямля», замацаваць якую за рускімі можна праз механізмы фармальнай дэмакратыі (галасаваньне). Для ілюстрацыі несправядлівасьці такога падыходу, нагадаем гісторыю ўзаемаадносін Тыбету і Кітая. Апошні ў 1950 годзе захапіў Тыбет. Натуральна, тыбетцы былі незадаволеныя і аказвалі супраціў (паўстаньне 1959 г., сталы супраціў працягваецца). Тады, кітайскія ўлады перасялілі ў Тыбет больш мільёну этнічных кітайцай, якія ў Тыбеце сталі ў адноснай большасьці (сёньня жыхароў у Тыбеце менш 3 мільёнаў), і цяпер заяўляюць, што большасьць насельніцтва Тыбету жадае жыць у межах КНР (гл. малюнкі-сімвалы для апісанай сітуацыі ніжэй). Несправядлівасьць дадзенага падыходу бачаць і самі рускія, калі кажуць, што ў час імавернага вырашэньня лёсу Далёкага Ўсходу (калі такое вырашэньне будзе мець месца праз плебісцыт па пытаньню быць гэтай тэрыторыі ў складзе Расеі, ці не), кітайцам нельга дазваляць удзельнічаць у галасаваньні. Але пры гэтым «рускія нацыяналісты» забываюць, што НЕкарэннымі жыхарамі Далёкага Ўсходу ў яшчэ большай ступені зьяўляюцца… самі рускія! Фактычна рускія шавіністы прапануюць выкарыстаць для карэнных народаў Расеі кітайскі варыянт «справядлівага» вырашэньня пытаньня, але без кітайцаў – толькі і ўсяго… Абрыдлыя двайныя стандарты (для іншых адзін падыход да праблемы, для сябе – другі) – відавочны доказ таго, што рускім шавіністам яшчэ далёка да ўніверсальных нацыяналістаў.
6. Рускія выразна імкнуцца навязацца да беларусаў і ўкраінцаў у «адзіны народ». Гэта бачна ня толькі на прыкладзе пададзенага вышэй матэрыялу, а і па шматлікіх іншых матэрыялах, прэзентаваных на рускіх шавіністычных сайтах. Разумеем, цісьце страх, які прымушае, хоць каго-небудзь узяць у саюзьнікі. Але такое сьветабачаньне – яшчэ адзін відавочны доказ шавіністычнасьці поглядаў рускіх «нацыяналістаў». У норме, трэба запытацца ў прадстаўнікоў нацыянальных элітаў беларускага і ўкраінскага народаў, ці лічаць яны сябе рускімі, а ўжо пасьля гэтага і з абавязковым улікам адказу нешта дазваляць сабе лічыць, а тым больш казаць па дадзеным пытаньні…
7. У зьвязку з узьнятай тэмай нагадваем, што ў будучую беларуская дзяржаву войдуць наступныя этнічныя беларуска-літвінскія тэрыторыі, якія пакуль знаходзяцца ў складзе расейскай імперыі. Гэта, як мінімум, Смаленшчына, часткі Браншчыны і Пскоўшчыны (гл.малюнак у пачатку артыкула). Таксама ў склад беларуска-літвінскай дзяржавы павінна ўвайсьці тэрыторыя г.зв. «Калінінградскай вобласьці». Найперш таму, што гэта этнічныя тэрыторыі прусаў, якія пасьля генацыду, зьдзейсьненага немацамі й палякамі, сталі часткай беларуска-літвінскага этнасу (дадаткова гл. Д пр-п 32).
8. У цэлым, пададзены матэрыял яшчэ раз падкрэсьлівае неабходнасьць фармуляваньня дакладных законаў уладкаваньня агульналюдскай цывілізацыі на падставе ўліку заканамернасьцяў яе неабмежаванага прагрэсіўнага разьвіцьця у мэтах забесьпячэньня гуманістычнага характару апошняга.