nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Март Хэльме пра вэрхал вакол “Бронзавага салдата” (ПрПр).

14 лютага, 2007 | Няма каментараў

Паводле матэрыялаў сайта www.regnum.ru/news/773327.html

 

Былы амбасадар Эстоніі ў Маскве Март Хэльме піша: “”Бронзавы салдат”, “Бронзавы салдат”…  Усе навокал толькі і кажуць пра гэтага істукана. І што самае жахлівае, ва ўсёй гэтай лухце, аказваецца, вінаватыя мы – эстонцы.

 

Па ідэі, тут трэба казць не пра “Бронзавага салдата”, не пра тое, што мы зрабілі верна, а што няверна. Тут трэба казаць менавіта пра Расею, пра тое, што на працягу 15 апошніх гадоў яна выкарыстоўвае супраць нас непраўдзівую, хлусьлівую і вымагальніцкую палітыку. 

 

Сёньняшняя Расея – гэта монстар, якога сьвет у сваёй гісторыі яшчэ ня бачыў. Гэты монстар расправіць плечы ў 2008 годзе пасьля прэзідэнцкіх выбараў, і вось тады мы ўбачым, якая пачвара выпаўзе з варотаў Крамля. Палітыка, якую яна будзе праводзіць, будзе абсалютна агрэсіўнай з выкарыстаньнем вымагальніцтва, палітычна матываваных зьнікненьняў людзей і забойствамі. Прычым, ня толькі ў Расеі, але і ў іншых краінах. Ня пройдзе і двух гадоў, як ў асобе Расеі [так у аўтара. – Рэд.] мы будзем мець справу з самым жахлівым тэрарыстычным рэжымам у сьвеце, экспартэрам тэрарызму, побач зь якім усялякія там ХАМАСы і “Аль-Кайды” паблякнуць.

 

Што ж рабіць? Расеі, якая, па-сутнасьці, слабая, трэба навязаць новае, непасільнае для яе эканамічнае спаборніцтва, гонку ўзбраеньняў і ідэалагічную вайну. У выніку гэтага Расея, якая знаходзіцца ў дэмаграфічным калапсе, разваліцца. Далей на абломках імперыі трэба будзе дапамагчы нарадзіцца НАЦЫЯНАЛЬНЫМ ДЗЯРЖАВАМ малых народаў й іншым дэмакратычным утварэньням з рознай геапалітычнай і геаграфічна-эканамічнай арыентацыяй.

 

Развал Расеі вызваліць сьвет ад гэтага монстра, якога Рональд Рэйган ахрысьціў “імперыяй зла””.

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы