Рэдакцыя (паводле сайта svaboda.org).
У Расеі (падкрэсільваем, у Расеі. – Рэд.) створаны народны рух “Наш кандыдат Лукашэнка!” (поўная назва – народны рух “Наш кандыдат у прэзыдэнты Расейскай Фэдэрацыі ў 2008 годзе Аляксандар Рыгоравіч Лукашэнка”).
Ініцыятыўную групу руху ачольвае Андрэй Канурын. Ягоны памочнік Ігар Півавараў расказаў карэспандэнту “Свабоды”: “Пра нас у Беларусі ніхто ня ведаў, мы гэта робім незалежна, тым больш ад Лукашэнкі. Мы не зьвярталіся да яго. Але ёсьць у Расеі даволі вялікая частка людзей, якія лічаць, што апэрацыя “Пераемнік” — гэта зьдзек з народу. Выбіраць трэба ў канкурэнтнай барацьбе — і самага дастойнага. На постсавецкай прасторы Лукашэнка зьяўляецца адным з самых выдатных лідэраў”.
У інтэрнэце ў чацьвер зьявіўся сайт Lukashenko2008.ru. На сайце разьмешчаны артыкулы: “Гэта будзе абсалютна новая палітыка”, “Беларусь ня будзе капіяваць чужога досьведу”, “Лукашэнка не разумее заяваў Пуціна”, “У Беларусі – самы высокі ўзровень пэнсіяў у СНД”. Там жа разьмешчаны артыкулы Глеба Паўлоўскага “Беларусь, якая ўдалася”, фрагмэнты кнігі Юр’я Шаўцова “Аб’яднаная нацыя. Фэномэн Беларусі”, інтэрвію Дзьмітрыя Рагозіна, Васіля Даўгалёва. Ёсьць нават аўдыёфайл зь песьняй “Лукашэнка, прыходзь!”. Усе публікацыі, само сабой, падаюць Лукашэнку ў станоўчым сьвятле. На сайце можна ўзяць удзел у апытаньні “Хто стане наступным прэзыдэнтам Расеі?”. Кіраўнік Беларусі, натуральна, перамагае.
Са словаў стваральнікаў сайту і сябраў ініцыятыўнай групы народнага руху яны працуюць на грамадзкіх пачатках. “Мы заказвалі толькі плякаты, – гаворыць Ігар Півавараў. – І нават гэта людзі, якія нам спачуваюць, зрабілі бясплатна. Ні за што мы не плацілі, людзі ахвяруюць са сваіх сродкаў. У нас вялізная наведвальнасьць сайту і ніякіх адмысловых сродкаў дзеля раскруткі мы не выкарыстоўвалі. Ужо больш за чатырыста подпісаў на сайце. Наша дзейнасьць будзе працягвацца”.
Беларусы, якія днямі наведалі Маскву і бачылі наклейкі й банэры з рэклямай руху ў падтрымку Лукашэнкі, уражаныя гэтай кампаніяй. Моладзевы актывіст Андрэй кажа: “Пазаўчора ў мэтро я ўбачыў наклейкі з надпісам “У алігархаў пераемнікаў шмат, а бацька ў нас адзін”. Гэта была рэкляма сайту Lukashenko2008.ru, дзе прапануецца, каб Аляксандар Лукашэнка стаў кандыдатам у прэзыдэнты Расейскай Фэдэрацыі. Там ідзе вялізная кампанія, каб “бацьку” зрабіць кандыдатам у прэзыдэнты. А яшчэ ёсьць банэры па ўсёй Маскве з такой самай рэклямай: на фоне расейскага сьцяга надпіс “Лукашэнка – бацька ў нас адзін””. Андрэя ўразіла стаўленьне масквічоў да такой раскруткі беларускага лідэра ў расейскай сталіцы: “У мэтро на фотаапараты, на мабільныя тэлефоны здымаецца гэтая рэкляма, і сьмяюцца з гэтага простыя жыхары…”.
Ад рэдакцыі:
1. Вось толькі сьмяяца ня трэба. У 1994-м многія сьмяяліся, а з тае пары ўжо 13-ы год локці кусаюць… На дурня, з кандачка, пад хіхі-хаха-хачкі могуць рабіцца самыя чорныя справы. Мы ўжо прайшлі гэта ў 1993-94 гг., калі дэпутаты Вярхоўнага Савету Беларусі галасавалі за Лукашэнку ў час абраньня яго старшынём камісіі па карупцыі. Як яны казалі, “каб ён паказаў сябе”… Такая думка была ўкінута тады ў асяроддзе дэпутатаў, недасьведчаных у палітычных інтрыгах. Некаторыя зь іх да гэтай пары ня вераць, што іх тады так разводзілі, як лохаў… Як усё потым павярнулася, мы ведаем.
2. Напэўна, на раскрутку Лукашэнкі ў Расеі ўжо накіраваны вялікі людскія рэсурсы і ўкінуты вялікія грошы. Нашы грошы! Тое, што нейкі Півавараў цьвердзіць (між іншым, зусім недарэчна) нешта супрацьлеглае, няхай вас ня мыліць.
3. Пачалося тое, пра што некаторыя сябры нашай рэдакцыі ўжо даўно ўсіх папярэджвалі, у т.л. тупагаловых заходнікаў (напрыклад, гл. Д пр-п 21). Стратэгія бачна адразу: Лукашэнка і яго каманда кідаюць пробны шар і глядзяць, што атрымоўваецца. Калі ўсё пойдзе кепска, яны кампанію згарнуць, а калі добра (для іх, натуральна) – яны здаюць Беларусь у Расею (!!!) і ўдзельнічаюць у выбарах. А там два канцы: альбо мы хутка ўбачым Лу-ку ў якасьці нябошчыка, альбо ўбачым, як увесь заходні сьвет затрасецца… (дарэчы, ён даўно гэтага заслугоўвае).
Застаецца толькі адно пытаньне: пры чым тут наша Беларусь і наш народ?!..
Maskali nikoli nie pakinuć u spakoi Bielarus. Iany mohuc huliac u roznyia hulni,
alie zausiody buduc pilna sachyc za padzieiami u Bielarusi i svaiho sluzhku
nikoli nie zdaduc.
Vam da viedama. Padchas kancertu u Warshawie 25 sakavika mianie sfatahrafavau
adzin “salidarny” z Bielarusiu, iosc sviedki. Nas taksama nidzie nie pakinuc u spakoi.
Tut bolsh zaimaiucca baltaunioi chym sapraunai spravai na karysc Bielarusi, takiiazh
hrantasosy iak i u nas. Sprabuiem z imi ciahacca, hacia heta vielmi skladana.
Pierad 25 sakavika ni moh ni z kim skantaktavacca, byu adluchany ad sieciva.
Trymaiciesia.