Рэдакцыя (паводле матэрыялаў радыё “Свабода”)
Дзярждэп ЗША апублікаваў чарговую справаздачу аб выкананьні правоў чалавека ў сьвеце. Упершыню ў разьдзеле справаздачы, які прысьвечаны Беларусі, узгадваецца дыскрымінацыя беларускай мовы.
Прычым, гэтая наша праблема ўзгадваецца двойчы. Так, у падраздзеле, прысьвечаным абмежаваньню грамадзянскіх свабодаў, запісана, што ў 2006 годзе ў Беларусі “Існавала афіцыйная дыскрымінацыя цыганоў, этнічных і сэксуальных меншасьцяў, а таксама беларускай мовы”. А ў адмысловым падраздзеле, азаглаўленым “Узмацнілася дыскрымінацыя беларускай мовы”, запісана: “Расейская і беларуская мовы маюць аднолькавы юрыдычны статус, аднак на практыцы ўлады пераважна ўжывалі расейскую мову. Беларускай мовай карыстаецца нязначная колькасьць дзяржаўных функцыянэраў і афіцыйных публікацыяў. Паводле стану на 1 верасьня Міністэрства адукацыі загадала, каб усё выкладаньне ў 10-х і 11-х клясах расейскамоўных школаў вялося па-расейску. Раней і ў расейскамоўных і ў беларускамоўных школах выкладаньне гісторыі і геаграфіі Беларусі, а таксама беларускай мовы і літаратуры вялося на беларускай мове. З пратэстам супраць гэтага рашэньня выступіла Таварыства беларускай мовы. Пазьней міністэрства дазволіла паасобным школам самім прымаць рашэньне аб мове выкладаньня. Аднак як расейскамоўныя, гэтак і беларускамоўныя школы атрымалі новыя падручнікі па гісторыі і геаграфіі Беларусі для 10-х і 11-х клясаў па-расейску.
29 лістапада Вікторыя Дашкевіч, кіраўніца лялечнага тэатру зь Віцебску, паведаміла, што нэанацысцкая арганізацыя Рускае нацыянальнае адзінства (РНЕ) даслала ёй ліст з патрабаваньнем спыніць пастаноўку беларускамоўных спэктакляў і перавесьці ўвесь рэпэртуар на расейскую мову, бо Беларусь неўзабаве стане часткаю Расеі. Дашкевіч накіравала ў сувязі зь лістом скаргу ў праваахоўныя органы, аднак улады адмовіліся распачаць крымінальную справу.
Ультранацыяналістычныя групоўкі скінхэдаў, якія складаюцца з этнічных расейцаў, цкавалі людзей, якія спрыяюць разьвіцьцю беларускай нацыянальнай культуры, і наносілі шкоду іх маёмасьці. 3 красавіка невядомыя асобы прыляпілі ўлёткі і эмблемы расейскай ультралевай Нацыянал-бальшавіцкай партыі пры ўваходзе ў сядзібу Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”.
Рэдакцыя сайту “nashaziamlia.org” выказвае падзяку Дзяржаўнаму дэпартаменту ЗША за разуменьне зьместу падзеяў у Беларусі, якое зьяўляецца нашмат больш глыбокім, чым у кіраўніцтва многіх еўрапейскіх краін.
My dobra viedaiem staulenne maskaliou da usiaho BIELARUSKAHA, alie pakul zyvuc sapraudnyia bielarusy nasha mova budzie zhyc.
Raniei niekalki razou sprabavau zkantaktavacca z Wami. Vielmi vazhnyia prablemy
parushaiecie, hacia ni sa usim zhodzien, napryklad staulenniem Mihasia Antonienki
pa padniatym im pytanniem. Spachatku usio cudouna, a voc kaniec troshki nie zusim
slushny.
Budu vielmi udziachny kali htosci adhukniecca.
Alies pieradaj pryvitannie Mikolu, upeunieny shto WY razam.