Супрацоўнікі Прынстанскага Універсітэта Дж.Лаял і І.Вілсан, якія працуюць у Акадэміі арміі ЗША ў Вэст-Пойнце, у выданьні Washprofile апублікавалі артыкул, у якім паказваюць, што шанцы афіцыйных уладаў перамагчы ў вайне з патрызанамі за апошнія стагоддзі значна паменелі. У артыкуле прааналізаваны вынікі больш 250 канфліктаў за апошнія 200 гадоў. Калі ў перыяд з 1800 па 1850 гады шанцы ўладаў падавіць партызан складалі 85%, дык у 1850-1900 гады яны склалі 74%, у 1900-50-я – 55%, а ў 1950-2003 – толькі 21%. Дасьледчыкі робяць выснову, што, чым магутней і багацей становіцца дзяржава, чым лепш забясьпечаны яе ўзброеныя сілы, тым менш вынікова яны дзейнічаюць ва ўмовах “асіметрычнай вайны”. Як сьцьвярджаецца ў артыкуле, праз гады афіцыйныя ўлады губляюць здольнасьць перамагаць нават тых самых супернікаў, якія дзейнічаюць на той жа тэрыторыі. Напрыклад, Францыя выйграла вайну з алжырскімі партызанамі ў 19-м стагоддзі, але ў 20-м ўжо прайграла яе…