nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Пуцін прыляцеў да Продзі

13 сакавіка, 2007 | Няма каментараў

Барыс Керзач (паводле матэрыялаў сайта kavkazcenter.com)

�� � ��одз�.JPG


Як перадаюць расейскія СМІ, сёньня Пуцін накіраваўся з двухдзённым візітам у Італію па запрашэньні прэм’ер-міністра гэтай краіны Рамана Продзі. У час перамоваў зь кіраўнікамі будзе яшчэ толькі два чалавекі (па адным з кожнага боку), якім яны цалкам давяраюць. У сувязі з гэтым некаторыя італьянскія СМІ нагадваюць, што Продзі падазраецца ў даўніх нелегальных сувязях з расейскімі сьпецслужбамі. Магчыма, двух кіраўнікоў зьвязвае нешта большае, чым пэўная агульнасьць поглядаў у міжнародных пытаньнях…

Так, італьянскі сенатар Паола Гуццанці нядаўна надрукаваў артыкул, у якім абвінаваціў Рамана Продзі ў шчыльных сувязях з КГБ яшчэ з савецкіх часоў.

Па зьвестках сенатара, былы палкоўнік савецкай выведкі Алег Гардзіеўскі (які цяпер жыве ў Англіі) паведаміў яму, што забойства ў Лондане Аляксандра Літвіненкі, забойства ўвесну 2005 года генерала ФСБ Анатоля Трафімава, таксама нядаўняя сьмерць журналіста газеты “Камерсант” Івана Сафронава – зьвёны аднаго ланцугу. Іх усіх маглі забіць за валоданьне інфармацыяй, якая кампраметуе італьянскага прэм’ера.

Італьянскі сенатар паведаміў таксама, што А.Літвіненка на адной з сустрэчаў з Гардзіеўскім, сп-рамі Бэттанам, Букоўскім і прафесарам Скарамэлай паведаміў ім, што ў свой час генерал ФСБ А.Трафімаў паведаміў яму, што Продзі “наш чалавек”. Яшчэ адным інфарматарам Літвіненкі па Продзі быў Іван Сафронаў, які літаральна некалькі дзён таму быў выштурхнуты ў Маскве з акна, разьмешчанага на 5-м паверсе.

Да пададзенага застаецца дадаць яшчэ адно: падазрэньні на “італьянскі сьлед” у справе забойства Літвіненкі, Трафімава, Сафронава асабліва ўзмацніліся пасьля арышту прафесара Скарамэлы па даволі недарэчным абвінавачваньні. Апошні ў свой час разам зь Літвіненка адмыслова дасьледваў імаверную сувязь Продзі з… расейскімі сьпецслужбамі.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы