nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Зноў Мюнхен?

14 сакавіка, 2007 | Няма каментараў

Леанід Плюшч (былы палітвязень, замежны прадстаўнік Украінскай Хельсінскай групы, Францыя)

���апей�к�� з�адн�к�.JPG

 

Чытаючы лісты Ах’яда Ідыгава і Алы Дудаевай, навочна пераконваесься, што гісторыя нічому не навучыла еўрапейскіх палітыкаў.

Як магло здарыцца, што Прэзідэнт Францыі ўзнагародзіў ордэнам Ганаровага легіёну дыктатара-КГБіста Пуціна? За якія вайсковыя альбо грамадзянскія заслугі перад Францыяй альбо Расейскай Федэрацыяй? За пасьпяховае правядзеньне генацыду чачэнскага народу? За адмову ад палавіністых дэмакратычных пераўтварэньняў часоў Гарбачова-Ельцына? За спаўзаньне Расеі да камуна-нацызму?

 

Фларэн Марсі цалкам дакладна правёў гістарычную паралель паміж акцыяй “Караван” асацыяцыі “Марша дог1ійла” [маецца на ўвазе нейкая экскурсія, якую маюць намер правесьці нейкія французскія псеўда-лібералы ў сёньняшнюю кадыраўска-пуцінскую Чачню. – Рэд.] і Берлінскай алімпіядай 1936 г., якая перадвызначыла Мюнхен-1938 г. –  г.зн. Другую сусьветную вайну. На жаль, паралель лёгка працягнуць да 1979-80 гг. Тады ва ўсім сьвеце адбывалася падрыхтоўка да Маскоўскай Алімпіяды. А Крэмль рыхтаваў Аўганскую вайну. Старшыня КГБ Андропаў рыхтаваў пераварот у Аўганістане.

 

Па запрашэньні камуністычнага дыктатара Аміна савецкія войскі ўварваліся ў палац Аміна і забілі яго, каб канчаткова падпарадкаваць Аўганістан і пераўтварыць яго ў базу наступнага руху на паўднёвы ўсход.

 

У перадалімпійскія месяцы Масква ды іншыя гарады ачышчаліся ад дысідэнтаў.

 

Узмацненьне рэпрэсіяў у СССР і Аўганская вайна вымусілі шэраг урадаў адмовіцца ад удзелу ў Алімпіядзе. У Францыі быў створаны камітэт “Байкот маскоўскай Алімпіяды”, сябрам якога быў і я. У прэсе, па радыё, па тэлебачаньні, на мітынгах і дэманстрацыях мы праводзілі паралель [часоў 1979-80 гг. – Рэд.] з Берлінскай Алімпіядай і Мюнхенам-1938. У палеміцы з намі частка заўзятараў і спартсмэнаў прапанавалі нам не байкатаваць Алімпіяду, а ехаць у СССР, каб там пратэставаць супраць вайны і парушэньня правоў чалавека. Мы, дысідэнты ў Францыі, падтрымлівалі абедзьве пазіцыі – “калі ўсё ж едзеце, дык падтрымайце барацьбітоў за правы чалавека”. І такія пратэсты былі. Праўда, мала і слаба.

 

Пасьля 1980 г. рэпрэсіі  ўзрасталі бесперапынна, пераходзілі ў прамыя забойствы палітвязьняў. І толькі правал Аўганістану і жорсткая палітыка Рэйгана ўратавалі сьвет ад 3-й сусьветнай вайны, а СССР вымушаны быў пайсьці на частковую дэмакратызацыю і дэкаланізацыю.

 

Пасьляперабудовачная гульня ЗША і Еўропы з Ельцыным і Пуціным дапамагла аднавіць уладу КГБ у РФ і падштурхнула Крэмль да Мюнхескай прамовы Пуціна, які аб’явіў новую халодную вайну і пагражаў новай восьсю зла – Расея, Іран, Паўночная Карэя, Сірыя, і г.д. Калі не стрымаць Крэмль сёньня, дык варта чакаць новага вітку КГБісцкай прапагандысцкай кампаніі “барацьбы за мір” і чарговага “Мюнхенскага пагадненьня”…

 

Барацьба супраць добразычлівай місіі “Караван”, якая фактычна падтрымлівае Пуцінска-Кадыраўскае “замірэньне” Каўказу – толькі адна з магчымых акцый французскага грамадства супраць Мюнхенскіх традыцый Французскага ўраду [!!! – Рэд.].

 

І як у 1980 г. ад удзельнікаў “Каравану” можна і трэба катэгарычна запатрабаваць праваабарончых дзеяньняў, пра якія піша Ала Дудаева. Цяжка зразумець, чаму гэта мерапрыемства ня ўзгоднена з тымі, хто выступаў супраць вар’яцкай вайны, зь яе ахвярамі, тымі, каму вядома рэальная сітуацыя ў Чачні – у прыватнасьці з афіцыйнымі прадстаўнікамі [ЧРІ. – Рэд.] у Францыі, якія даведаліся пра “Караван” з прэсы.

 

Мне здаецца, што праваабарончая місія “Каравана” можа быць выніковай пры адной умове. “Караван” павінны ўключаць у сябе людзей, якія прынцыпова выступаюць супраць генацыду чачэнцаў, супраць хлусьні, вайны і катаваньняў у Чачні, паплечнікаў Паліткоўскай (французаў, чачэнцаў, рускіх). Удзельнікі “Каравану” павінны былі б спачатку ў краінах Еўропы спаткацца з ахьвярамі зьверстваў расейскіх войскаў і атрадаў Кадырава, і толькі затым ехаць у Чачню. Там яны павінны патрабаваць сустрэчаў з ахьвярамі катаваньняў. Бяз гэтага яны – саўдзельнікі пуцінскай прапаганды.

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы