nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Дзе знаходзіцца зямля таварыша Бялкоўскага? (П пр-п 6)

15 сакавіка, 2007 | Няма каментараў

Міхаіл Салтан, Глеб Шчарбатаў

У сувязі з тым, што вось ужо некалькі дзён заблакавана праца сайту рускіх шавіністаў ari.ru (як, дарэчы, і сайту Нацыянал-бальшавіцкай партыі Лімонава, які дэзарганізавалі сьпецслужбы РФ), і зыходзячы з прынцыпу сапраўднай інтэрнацыянальнай салідарнасьці, мы маем намер перыядычна друкаваць некаторыя матэрыялы дадзенага сайту (асабліва да той пары, пакуль ён будзе ў непрацоўным стане). Хаця сказаць, што ўсе погляды “арыйцаў” мы падзяляем – абсалютна не выпадае. Разьмешчаны тэкст падаецца зь нязначнымі скарачэньнямі.

Рэдакцыя.

Цытата: “У рускім нацыянальным руху адбываюцца дзіўныя зьмены. У апошнія пяць-шэсьць гадоў зьявілася і пачала знаходзіць адзінадумцаў дзіўная ідэалогія, якую можна назваць “антынацыянальны нацыяналізм” [гл. http://www.apn.ru/publications/article11489.htm; магчыма, мы калі-небудзь перакладзем на нармальную мову і выставім гэты артыкул. – Рэд]. Ідэалогія гэтая даволі простая. Сьцісла яе можна апісаць, як спробу стварэньня “новага рускага нацыяналізму”, скіраванага супраць рускага народу”.

 

Як жа так? – можа зьдзівіцца чытач. Крыніца гэтага незразумелага тэксту – шырока вядомы ў вузкіх колах рэсурс АПН. Яго заснавальнік, кашалёк й ідэолаг нейкі сп-р Бялкоўскі – па нацыянальнасьці далёкі суродзіч Карла Маркса і Льва Давыдавіча Бранштэйна, больш вядомага як Троцкі [з прыкладам творчасьці сп-ра Бялкоўскага можна пазнаёміцца і на нашым сайце, напрыклад, тут: https://nashaziamlia.org/2006/07/17/198. – Рэд.].

Ня можам назваць сябе ні чытачамі першага, ні паклоньнікамі другога, аднак аддаем інтуіцыі аўтара ўзгаданага вышэй тэксту належнае: прачытаўшы чарговы шэдэўр АПН, мы такі зьдзівіліся.

З набліжэньнем непазьбежнага распаду Расіяніі рознага кшталту шукальнікі “нацыянальнай ідэі для рускіх” сталі намотваць колы вакол Крамля ў спадзеве, што іх заўважаць і кінуць кавалак. Таму факт зьяўленьня ў інфармацыйнай прасторы, у прыватнасьці, сп-ра Бялкоўскага зьдзіўленьня ў нас ня выклікаў. Замест таго, каб паехаць на гістарычную радзіму і сумленна запрацоўваць на жыцьцё там, ён сабраў вакол сябе нейкіх маладых радзістаў і вось ужо які год упарывае чытычам розныя парадыгмы будучыні для рускіх у мультынацыянальнай імперыі.

Рускія нацыяналісты – людзі добрыя, і ў факце часовага ня вельмі легальнага знаходжаньня замежніка Бялкоўскага і яго каманды ў Расеі ня бачаць нічога кепскага: жадае чалавек пагаварыць пра парадыгмы – ну і хрэн зь ім, хай пакуль гаворыць пра парадыгмы, тым больш, што ў краіне шмат ідыётаў з рэцыдывамі каланіялізму ў башцэ, і гэтым ідыётам таксама хочацца нейкага чытва. Але на няшчасьце, бязвылазна знаходзячыся на перадавой інфармацыйнай вайны, сп-р Бялкоўскі нібы трохі страціў розум і вырашыў павучыць рускіх нацыяналістаў правільнай ідэалогіі. Альбо тут нешта іншае? Паспрабуем разабрацца.

Спачатку зьявіўся нейкі тэкст пра нейкі арыйскі касмапалітызм [гл. http://www.apn.ru/publications/article11008.htm; магчыма, калі-небудзь мы пададзім і гэты тэкст на нармальнай для нашага народу мове. – Рэд.], дзе патэнцыйныя рэпатрыянты Ізраілю, якія заблудзілі ў нашых сьнягох, выказалі свае рэкамендацыі рускім па правільным разуменьні нацыяналіму, раскрытыкавалі няправільнае яго разуменьне – г.зв. “антынацыянальны нацыяналізм”, прычым вылучылі крыніцу апошняга – Агенцтва Рускай Інфармацыі (АРІ), рускі інфармацыйны рэсурс, прычым рэсурс самы талерантны і паліткарэктны, на які нашым апанентам пры ўсім жаданьні немагчыма навесіць такія любімыя для іх ярлыкі…

Сітуацыі, калі які-небудзь замежнік спрабуе патлумачыць прысутным гаспадарам краіны, як “правільна” жыць – дастаткова распаўсюджаныя ў сьвеце. Гісторыя ведае даволі шмат гэтаму прыкладаў. Гэтыя людзі, спрабуючы знайсьці для аўтахтонных гаспадароў логіку свайго часовага месцазнаходжаньня, упарывалі розныя інтэрнацыянальныя дактрыны [так у аўтараў. – Рэд.] накшталт камунізму альбо “праваслаўя”, што дазволіла АРІ нават увесьці тэрмін, які пазначае гэтую немалую масу інтэрнацыяналістаў – “малдаване” – г.зн. людзей прышлых, качэўнікаў без каранёў [у беларускай тэрміналогіі – навалач. – Рэд.]. Да іх, да “малдаванаў”, мы прылічаем і сп-ра Бялкоўскага, які даўно апрацоўвае ніву па прапагандзе “малдаванства”.

“Малдаване” ўсяго сьвету даўно і пасьлядоўна вядуць інфармацыйную вайну з нацыяналістамі, традыцыйна навешваюць на іх ярлык “фашысты” (“рускі фашызм падымае галаву”, “антыгабрэйскія фашысты ў Палестыне” і г.д.). Нацыяналісты да такога становішча спраў даўно прывыклі, дый палітычна актыўная грамадскасьць ужо даўно разабралася, хто ёсьць хто. Але “малдаванін” Бялкоўскі пайшоў далей сваіх інтэрнацыянальных супляменьнікаў, абвінаваціў АРІ ў няправільным разуменьні рускага нацыяналізму і тым самым пазіцыянаваў сябе – дальняга суродзіча Карла Маркса – нейкім “эталонам” рускага нацыяналізму. Гэта ўжо, прабачце, нонсэнс. Альбо ў чалавека клініка, альбо за гэтым крыецца нешта яшчэ.

Рускія нацыяналісты – гэта людзі, якія актыўна засвойваюць асноўныя ідэйныя дасягненьні іншых нацыянальных рухаў сьвету, асабліва тых, што ўжо пасьпяхова зрэалізаваныя.  Таму для нас каштоўны досьвед нацыяналістаў многіх народаў: турэцкіх нацыяналістаў, італьянскіх нацыяналістаў, габрэйскіх нацыяналістаў, кітайскіх, японскіх, ірландскіх, фінскіх, грэцкіх нацыяналістаў і ўсіх іншых, каму даводзілася адбудоўваць свае дзяржавы з руінаў.

Таму, хаця сп-р Бялкоўскі і ня рускі, а габрэй, тэарэтычна ён можа даваць рускім нейкія парады. Аднак для гэтага Бялкоўскі сам мусіць быць нацыяналістам – габрэйскім у дадзеным выпадку. І мы ў прынцыпе гатовыя дапусьціць, што сп-р Бялкоўскі – габрэйскі нацыяналіст. Але калі гэта так, дык чаму сп-р Бялкоўскі ня едзе дадому, у Ізраіль – бо менавіта так і робяць нацыяналісты? Але Бялкоўскі ў Ізраіль ня едзе. Значыць, ён не габрэйскі нацыяналіст. А калі ён не нацыяналіст, яго рэкамендацыі па “правільнаму нацыяналізму” можна прыпадобіць да парадаў сьлесара, які “дапамагае” апераваць кардыяхірургу.

Адсюль рускія нацыяналісты вуснамі АРІ ў свой час патлумачылі і сп-ру Бялкоўскаму, і ўсім іншым замежнікам, якія спрабуюць нешта запрацаваць на “нацыянальнай ніве”, што іх парады па ўладкаваньні Расеі нам нецікавыя і што профіль АПН, а таксама іншых “малдаванскіх” “паліталагічных рэсурсаў” лепш за ўсё зьмяніць – ну, там, напрыклад, пра Ксюшу Сабчак пачаць пісаць, альбо пра нешта яшчэ ў гэтым ключы. Мы патлумачылі па-добраму, бясплатна зрабілі свайго роду эксьпертную ацэнку прадпрыемства сп-ра Бялкоўскага, пераканаўча праілюстравалі, што ў Расеі яму, як палітолагу, нічога ня сьвеціць. І працыповае пытаньне тут не ў нацыянальнасьці сп-ра Бялкоўскага, а ў падыходзе да ўсялякага нацыянальнага руху ўвогуле. 

Скажам, у генерала Шчарбатава можа ўзьнікнуць устойлівае жаданьне падтрымаць габрэяў і ён паедзе дзеля гэтай мэты ў Ізраіль. Думаем, што габрэі не адмовяць генералу Шчарбатаву ў гэтай магчымасьці – яшчэ і аўтамат дадуць. Калі ж у генерала Шчарбатава ўзьнікне жаданьне падтрымаць палестынцаў – ён можа паехаць у Палестыну, і ў ХАМАСе яго напэўна прымуць з распрасьцертымі абдымкамі. Але і ў першым, і ў другім выпадку кар’ера генерала Шчарбатава будзе расьці строга да пэўнага ўзроўню. Як толькі ён кіне страляць ці працаваць супрацьтанкавай сабакай і палезе ў СМІ, дзе пачне тлумачыць габрэям, хто габрэй, а хто не, альбо заявіцца ў мячэць і пачне вучыць арабаў правільнаму тлумачэньню Карана, відавочна, што генерала пашлюць вельмі далёка, і гэта яшчэ пры вельмі добрым зьбегу акалічнасьцяў.

Ці можна назваць гэты падыход да генерала Шчарбатава няверным? Нельга, тым больш, што падыход гэты мы паўсюль бачым на практыцы: напрыклад, мы ня бачылі ніводнага араба сярод генералаў Ізраілю і ніводнага габрэя сярод камандэраў ХАМАСу.

Чаму ў Расеі павінна быць інакш? Дапусьцім, сп-р Бялкоўскі прасякнуўся жаданьнем дапамагчы рускім ў барацьбе за вызваленьне Расеі ад акупантаў. Ці можам мы яму адмовіць у імкненьні паўдзельнічаць у працэсе? Генерал Шчарбатаў асабіста ўручыць яму кавалак арматуры, які падыдзе да яго камплекцыі, вызначыць сектар і паставіць баявую задачу па абароне, напрыклад, офісу якога-небудзь рускага выданьня пры нападзе душыцеляў свабоднай прэсы. Але сп-р Бялкоўскі хоча сам ставіць баявыя задачы! Ён арганізуе нейкае сваё СМІ, нясе адтуль рускім слова, дый яшчэ з характэрным акцэнтам…

У гэтай складанай для кожнага аратара сітуацыі сп-р Бялкоўскі, калі б ён быў простым прадпрыймальнікам з медыя-бізнэсу, падзякаваў бы АРІ за кансультацыю і заняўся іншай справай – напрыклад, вырошчваньнем клубніцаў у пустэльні Негеў. Але не: сп-р Бялкоўскі ўчапіўся ў тэму, як у ручкі станкавага кулямёту – усё піша, піша і піша рукамі сваіх аўтараў пра “антынацыянальны нацыяналізм”, піярачы паралельна больш правільных на яго погляд “нацыяналістаў” з ДПНІ [“Рух супраць нелегальнай іміграцыі”. – Рэд.]. Чалавек сур’ёзна так усё строчыць і строчыць.  Нечакана ўзьнікае падазрэньне, што сп-ра Бялкоўскага да кулямёту ўсё ж такі прыкавалі. Хто?

Аналіз публікацыяў на АПН не дазваляе дакладна адказаць на гэтае пытаньне. Праект як быццам бы апазіцыйны, час ад часу там нават зьяўляюцца публікацыі вельмі прыстойных людзей. Аднак, быць апазіцыяй і прыкідвацца апазіцыяй – гэта дзьве розныя рэчы. Рэальнай апазіцыяй назваць групу вакол АПН нельга. Рэальны апазіцыйны рэсурс – гэта, напрыклад, мы – АРІ, дзе невялікая групка адзінадумцаў вядзе асьветніцкую працу сярод суайчыньнікаў, зыходзячы са сваіх адносна невялікіх сілаў і сродкаў, абапіраючыся на свае асабістыя даходы і зрэдку на фінансавую дапамогу некаторых пасьлядоўных паплечнікаў з нашых чытачоў. Недахопаў у гэтай працы дастаткова: наведвальнікі рэсурса стала крытыкуюць АРІ ці то за “дрэнны дызайн”, ці за “неправільныя скрыпты”, ці “за павольную апрацоўку паведамленьняў на форуме”. Але такая рэальнасьць. Усё, што патрабуе працы – каштуе грошай, якіх у нас ня шмат. А вось на АПН у некага грошы ёсьць – і на чыста тэхнічныя элементы, на фоткі і на біярэдактараў косак, і на рэкламу, і на шмат што іншае. Нават у масавыя СМІ (радыё і тэлевізар) Бялкоўскага чамусьці пускаюць, хоць наведвальнасьць яго рэсурсаў пры ўсіх выдатках не вышэйшая за нашую. Узьнікаюць натуральныя пытаньні: адкуль льюцца грошы на АПН, адкуль сувязі з уладальнікамі і адміністратарамі яўна непрыхільных да рускіх СМІ? І галоўнае – навошта ўсё гэта робіцца?

І пытаньні гэтыя яўна не пра ўплату налогаў. Што, проста так які-небудзь замежнік прыйдзе ў краіну і арганізуе СМІ чыста з гуманітарных меркаваньняў? Вось сп-р Гусінскі ў свой час арганізаваў НТВ. Але талерка, як мы ведаем, каштуе для спажыўца грошай, і гэтыя грошы сп-р Гусінскі адбіў з посьпехам. Сп-р Венедыктаў – той арганізаваў “Юха Масквы”. Прыём бясплатны, але зьяўленьне ў эфіры ці енкі ў эфіры пра дапамогу Хадаркоўскаму – гэта ўжо каштуе для заказчыка грошай (альбо іншых паслуг), не кажучы ўжо пра збор на рэкламе таблетак ад блох і мазяў ад прастатыту. Г.зн. бізнэс-план у агульных рысах зразумелы і з “Юхам Масквы”. А што з бізнэс-планам “Эха Бялкоўскага”? Няма там ніякага бізнэс-плану. Калі ж сп-р Бялкоўскі не бізнэсмэн, а чыста мецэнат, дык чаму ў яго абмалявана дакладна: шматнацыянальная імперыя. Хто прымае – той з намі, хто не прымае – той супраць нас, “гускіх”. Зразумелая пазіцыя, разумеем, але гэта ўжо, прабачце, не мецэнатства. Гэта – прапаганда. Чыя?

Разгледзім факты. Першы. Само існаваньне структур Бялкоўскага – і АПН, і іншых праектаў – гэта нейкія грашовыя выдаткі. Факт другі. Упартыя парады рускім па правільным (з пункту гледжаньня Бялкоўскага і вуснамі АПН) нацыяналізме. Факт трэці. Піяр ДПНІ – канкрэтнай правакацыйнай структуры, канкрэтна завязанай на сьпецслужбы ЗША з паралельным куратарствам ФСБ, магчыма, таксама людзьмі з амерыканскімі сувязямі. Нарэшце, факт чацьверты. Паліваньне брудам людзей, якіх можна назваць самымі шчырымі і пасьлядоўнымі рускімі нацыяналістамі: вядомага ідэолага рускага нацыяналізму, пісьменьніка і публіцыста Пятра Хамякова, сааўтара і натхняльніка кнігі “Праграма НОРНА”, якая атрымала вядомасьць; Аляксея Шырапаева – паэта, пісьменьніка і публіцыста, вядомага рускага ідэолага, аўтара кнігі “Турма народа”. А пачынаў сваю парадыгму “антынацыянальнага нацыяналізму” сп-р Бялкоўскі з нападак на АРІ – ідэалагічны рэсурс нацыяналізму бяз “гускіх нацыяналістаў” з Малдаванкі.

І тут ужо прасочваецца відавочная сувязь. Атрымліваецца, паміж сп-рамі Поткіным (Бялоў) і Бялкоўскім ёсьць нешта агульнае ня толькі ў зыходнай нацыянальнасьці і ў прозьвішчах? Няўжо – і каманды? І фінансавую падтрымку сп-ры атрымліваюць з аднаго цэнтру? Якога?

Настойлівасьць палітычных пасылаў сп-ра Бялкоўскага сьведчыць пра тое, што калі ў яго заканчваюцца бабкі, ён звоніць да нейкіх прадстаўнікоў, якія невядомыя яго чытачам. Тут варыянтаў некалькі. Магчыма, гэта прадстаўнікі завоблачных вышыняў Крамля. Завоблачыных, таму што на самім воблаку сядзіць Пуцін, а тыя, хто кіруе Пуціным, сядзяць вышэй – “за кулісамі ўлады”. Г.зн. гаворка ідзе пра групу нейкіх невядомых людзей, якія выставілі замест сябе на палітычную арэну нейкіх марыянетак: палкоўнікаў розных, напаўпалкоўнікаў, “алігархаў”, “выніковых менэджэраў” ды іншых. Гэтыя сп-ры – наўпрасткі зацікаўленыя ў маніторынгу рускага нацыяналізму, спрабуюць падмяніць яго (беспасьпяхова, трэба прызнаць) і  каналізаваць у патрэбнае ім рэчышча, у якім яны маглі б зноў, падмануўшы ўсіх, выставіць наверх новы набор марыянетак – псеўданацыяналістаў.   

Іншы варыянт больш рэальны. Працадаўцы Бялкоўскага – гэта замежныя структуры. Зразумела, што сёньня Расея стаіць на парозе непазьбежных пераменаў. Рускі народ зрыне ярмо і прыступіць да стварэньня сваёй дзяржавы. Па-свойму паўплываць на хаду гэтых падзей жадаюць многія: у тым ліку і з-за мяжы.

Тут трэба у нечым разабрацца.

Рознага роду падтрымка нацыянальна-вызвольных рухаў – зьява дастаткова распаўсюджаная ня толькі ў сучасным сьвеце. Скажам, у свой час Расея падтрымлівала нацыянальны рух балгарскага вызваленьня. Англія – грэцкі вызвольны рух. У сваю чаргу, ЗША падтрымлівалі ірландскіх нацыяналістаў. Многія краіны дапамагалі нацыянальна-вызвольным рухам у Азіі, Афрыцы, Індыі. Гэтая падтрымка хаця і ўтрымлівала пэўны палітычны разьлік, але аб’ектыўна мела і дастатковае маральнае жаданьне падтрымаць барацьбу прыгнечаных народаў за свабоду.

Але былі й іншыя прыклады, калі ў падмурку быў халодны, варожы і дэструктыўны разьлік – умяшальніцтва з мэтай закабаліць які-небудзь народ. Як, напрыклад, падтрымка немцамі бальшавікоў, фінансаваньне іх і як кульмінацыя – аперацыя па перапраўцы Бланка (Ленін) з саўдзельнікамі ў Расею праз межы краін, якія ваявалі паміж сабой. 

Аналагічна дзейнічалі і бальшавікі пасьля прыходу да ўлады. Успомнім, напрыклад, каго фінансаваў ВКП(б) у Венгрыі? Там ранньнія камунякі фінансавалі нейкага Бэла Куна – супляменьніка сп-ра Бялкоўскага, г.зн. “малдаваніна”. Каго бальшавікі фінансавалі ў Германіі? А там яны фінансавалі Карла Лібнехта і Ружу Люксембург – зноў такі далёкіх суродзічаў Карла Маркса. Тое ж самае было ва ўсіх іншых краінах, каму бальшавікі альбо іншыя дэструктары “дапамагалі”.

Ня трэба быць прафесійным выведчыкам, каб вызначыць пункт прыкладаньня такой “дапамогі”: дыстрыб’ютарамі гэтай сілы заўсёды выступалі “малдаване”, накшталт Бялкоўскага – людзі далёкія ад карнёў народу, да якога іх накіроўвалі. 

Пры жаданьні рэальнай і шчырай дапамогі таму ці іншаму народу ў яго вызвольнай барацьбе гэта дапамога заўсёды накіроўваецца структурам і прадстаўнікам народу, які змагаецца за сваё вызваленьне. Нацыянальны рух тым і моцны,  што ў яго аснове знаходзіцца пачуцьцё нацыянальнай адказнасьці, саўдзелу і нацыянальныя лідары.

У той да час трэба дакладна разумець, што “замежжа”, якое дапамагае сп-рам накшталт Бялкоўскага – гэта замежжа таго ж парадку, што і немцы ў 1917-м, якія закідвалі Бланка (Леніна) у Расею – г.зн. варожае. Паколькі толькі ворагі з самымі нядобрымі мэтамі могуць даручыць “развадзіць” рускі нацыянальны рух людзям тыпу сп-ра Бялкоўскага. Людзям іншай нацыянальнасьці, якія да рускіх ставяца, як да простай статыстычнай данасьці. А ў тым, што ў сп-ра Бялкоўскага гэта так, няма ніякага сумневу. Дастаткова пачытаць ягоныя тэксты.

Зыходзячы з усяго вышэй сказанага і сумуючы відавочныя высновы, мы лічым неабходным заявіць, што і сп-р Бялкоўскі і яго праекты разам зь яго сайтам АПН – гэта прылады сілаў, якія варожыя рускім. Антыруская сутнасьць гэтай канторы відавочная.

Мы заклікаем усіх, хто далучае сябе да рускіх нацыяналістаў, улічваць дадзены факт і ўсяляк дыстанцавацца ад сп-ра Бялкоўскага.

Міхаіл Салтан, Глеб Шчарбатаў

Ад рэдакцыі:

Як бачым, інтэрнацыяналізм – гэта ня толькі ахвяраваньне, але і карысьць. Яна хаця б у тым, што мы можам знайсьці шмат аналогій, якія ўдакладняюць нашыя падазрэньні, пераняць чужы досьвед, не губляць уласны час. І ўсё гэта – зь істотна меншымі траўмамі для ўласнага жыцьцёвага досьведу.  Справа ў тым, што ў Беларусі на кіраўнічых пасадах “галоўных палітычных апазіцыянераў” таксама знаходзіцца (і кімсьці актыўна “вядзецца” і фінансава падтрымліваецца) вялікая колькасьць асобаў, якія ўнутрана абсалютна абыякава ставяцца да нашага беларускага народу па прычыне, умоўна кажучы,  незусім-беларускасьці. Некаторыя зь іх – унукі равінаў, некаторыя – напалову рускія. Настала пара сказаць адкрыта: гэта – адна з галоўных прычын безвыніковасьці апазіцыйнага змаганьня апошніх 12 гадоў, якое ўжо даўно  праводзіцца для самогазмаганьня і, цалкам верагодна, што для чаго-небудзь яшчэ, а не для перамогі беларускай дэмакратыі.

У сувязі з гэтым уводзім чарговы прынцып нашай Пераможнай дактрыны (П пр-п 6). Кіраўнікамі (падкрэсьлім, кіраўнікамі!) у беларускім апазіцыйна-дэмакратычным руху павінны быць толькі этнічныя беларусы, якія павінны быць генетычна і пачуцьцёва самым шчыльным чынам зьвязаны зь лёсам усяго беларускага народу.

 

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы