nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Будучыня Расеі – у яе пакаяньні

сакавік 21, 2007 | Няма каментараў

Ярамір Шцеціна – сябра Сенату Чэшскай Рэспублікі, пісьменьнік (крыніца – inosmi.ru)

�ам���н�не Ча�н�.JPG

Фота. “Замірэньне” чэхаў было 40 гадоў таму, а цяпер адбываецца “замірэньне” “чэхаў”.

Пяць год таму я напісаў апавяданьне “Рабаўнікі магілаў”. Яго герой – Андрэй Лепскі, рускі археолаг-аматар, які праз выпадак стаўся сьведкам злачынстваў, якія зьдзяйсьняюць рускія войскі ў Чачні. Чульлівы малады чалавек, які горача кахаў Расею, быў так прыціснуты ўбачанай жорскасьцю, якую рабіла яго радзіма [так у аўтара. – Рэд.], што перайшоў у іслам і прыняў імя Абу Бакр.

Прататыпамі гэтага героя сталі для мяне некалькі рэальных маладых рускіх, якія ваююць супраць расейскіх войскаў на баку чачэнскіх паўстанцаў. Зьмяніць веравызнаньне іх прымусіла сумленьне. У расказе Андрэй вымаўляе такія словы:

“Як жа можам так жыць? Як мы можам жыць, не разумеючы, што сьвет размаўляе з намі толькі таму, што на нашых складах іржавее атамная зброя? Як мы можам радавацца таму, што нас усе баяцца?

На мяне нібы абваліўся ўвесь жах гісторыі. Перад маімі вачыма прайшла чарга ўсёй той несправядлівасьці, якую рабіла Расея [так у аўтара; злачынствы рабіла не “Расея”, а яе ўлады, а дакладней, канкрэтныя людзі – расейскія імперыякраты-імперасты. – Рэд.]. Жорсткая каланізацыя Сібіры, цяжар якой нес дзед Церэнцій, захоп Алтая, падпарадкаваньне і вынішчэньне малых народаў поўначы, згвалтаваньне Тувы… Каланізацыя закаўказскіх хрысьціян. Захоп Літвы, Латвіі, Эстоніі. Згвалтаваная Бесарабія… Напад на Манчжурыю, падзел Польшчы плячо ў плячо з Гітлерам [так у аўтара; для беларусаў сітуацыя 1939 г. выглядае ня так адназначна: тады былі вернуты заходнія этнічныя тэрыторыі (улучна зь Беласточчынай), якія Бланк-Ленін у 1920 годзе аддаў польскім шавіністам, ратуючы ўласную злачынную ўладу; прыход савеў не палепшыў жыцьцё беларускага народу, але цэласнасьць яго этнічнай тэрыторыі была часткова адноўлена. – Рэд.], бязьлітасны напад на Фінляндыю, танкі на вуліцах Прагі і Будапешта. Зьнішчэньне Аўганістана, падтрымка рускімі танкамі таджыцкіх мафіёзі… Мільёны тонаў рускай зброі па ўсім сьвеце, заігрываньне з самымі бруднымі рэжымамі.

Я доўга здушваў у сабе гэта, ня маючы сілаў прызнаць суворую праўду. Спрачаўся з чачэнцамі, адмаўляўся прызнаць, што гвалт у нас у генах [так у аўтара; рускія – сродак; суб’ект усёй злачыннай дзейнасьці “Расеі” ва ўсе часы – гэта самааднаўляльная, як гідра, ва ўмовах расейскай імперыі яе імперыякратыя!!! – Рэд.], што карані ўсяго рускага зла – у зьнішчэньні нашага нацыянальнага генафонду ў войнах, рэвалюцыях, на шыбеніцах, у канцэнтрацыйных лагерах”.

У расказе Андрэй праходзіць праз унутранае пакаяньне, якое адбываецца ў душы гэтага тонкага, чульлівага чалавека. Свой мужны ўчынак ён транспаніруе ў акт асабістай адмовы ад сваёй веры. Самым важным этапам сапазнаньня Андрэя становіцца разуменьне таго, што менавіта рускі народ пакутуе больш за ўсё ад бясконцых маніякальных імперскіх памкненьняў расейскай дзяржавы [наконт “больш за ўсё” – гэта, канешне, перабольшваньне; продкаў беларусаў і рускіх у 16-м стагоддзі было прыкладна аднолькава, цяпер нас – 10 мільёнаў, а іх – 100 мільёнаў; гэта значыць, што беларусы адпакутвалі за сваю гісторыю ў 10 разоў больш, чым рускія. – Рэд.].

Я адразу ўспоўніў свайго Андрэя пасьля заяваў расейкіх генералаў і адкрытых пагрозаў у адрас Чэскай рэспублікі ў сувязі з планамі разьмясьціць на нашай тэрыторыі радыялакацыйную станцыю ЗША. Я таксама ўспомніў свае сустрэчы з рускімі генераламі і афіцэрамі ў 1990-я. Успомніў няпісанае правіла, якім павінны быў кіравацца кожны дасьціпны вайсковы карэспандэнт – удзельнічаць у папойках і цярпець тое, зь якой праматой генералы, абдымаючы мяне за плечы, казалі: “Ну, калі-небудзь мы вызвалім вас ад нямецкага прыгнёту”.

Я ня ведаю, што будзе ў нестабільнай Расеі праз 5-10 гадоў. Большавіцкі рэжым? Фашыстоўскі рэжым? Рэжым мафіі? Альбо нейкая іх камбінацыя? У любым выпадку, нішто ня сьведчыць пра зьнікненьне імперскіх дамаганьняў расейскай дзяржавы [так у аўтара. – Рэд.], а прасьціраюцца яны, канешне, не да Ужгарада, а як мінімум – да заходняй мяжы Чэхіі.

Аднак Андрэй у Расеі ўжо не адзіны, хто зразумеў, што будучыня Расеі – у яе пакаяньні. Мы ж пакуль вымушаны шукаць гарантыяў нашай бясьпекі на іншым кірунку.

Ад рэдакцыі:

Для нармалізацыі стасункаў з “Расеяй” аднаго фальшывага пакаяньня нам – беларусам – не дастаткова (гл. Беларускую дактрыну, Д пр-п 32). Думаем, што і для іншых народаў сітуацыя з будучым “пакаяньнем” выглядае аналагічна.

Шкадуем, але з-за ігнаранцкіх “памылак” у беларускай гісторыі ня можам уключыць Яраміра Шцеціну ў замежныя сябры беларускага народу.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы