nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Хто і чаму зачыняе нацыянальныя рэсурсы? Таямніца полішынэля (Частка 2).

24 сакавіка, 2007 | Няма каментараў

Міхаіл Салтан, Глеб Шчарбатаў.


4.
Некаторым нашым чытачам трохі вядомы сайт АПН, які існуе пад патранажам нейкага Бялкоўскага – нібы палітолага, нібы апазіцыянера, парадыгмы якога настолькі ж расплывістыя, як і яго нацыянальнасьць, а ідэалогія настолькі ж незразумелая, як і гаворка. Зь нядаўняга часу гэты спадар актыўна займаецца піярам ДПНІ, што скрайне дзіўна: сайт АПН уваходзіць у вельмі шчыльную банерную сець «Newsru.com – Эхо Москвы – Грани.ру – АПН – Радио Свобода – Каспаров.Ру – Полит.ру», па якой чытачы гадамі могуць наматываць колы. Усе гэтыя рэсурсы, акрамя АПН, нібы ругаюць ДПНІ, пазіцыянуючы сп-ра Бялова-Поткіна як “галоўнага рускага фашыста”, “галоўнага арганізатара рускага фашыстоўскага маршу” і г.д. АПН жа расхвальвае яго на ўсе лады.
Дзіўна так: русафобская тусоўка нібы адна, а меркаваньня пра ДПНІ нібы два. Хаця для людзей, якія разумеюць, што рэклямаваць нешта можна і ругаючы гэта нешта – нічога дзіўнага ў гэтым няма. У свой час, напрыклад, сп-рыня Навадворская такім чынам піярыла сп-ра Пуціна, які на той момант быў вядомы куды менш, чым сп-рыня Навадворская. Але варта было гэтай даме яго паругаць [Валерыя Навадворская першая, яшчэ у 2000 годзе, назвала Пуціна фашыстам-КГБістам. – Рэд.] і рэйтынг Уладзіміра Уладзіміравіча тут жа вырас працэнтаў на 10. І са сп-ром Бяловым-Поткіным, відаць, дзейнічае тая ж сьхема: шчырыя і агульнавядомыя русафобы яго ўпікаюць, а як наступства – недалёкія людзі ўспрымаюць гэтую лаянку ўсур’ёз і пранікаюцца да сп-ра Бялова-Поткіна сімпатыяй.

Аднак дадзеная сьхема раскруткі ДПНІ – гэта яшчэ ня ўсё: сп-р Бялкоўскі, дарэчы, шматкроць заўважаны ў таварыстве сп-ра Бялова-Поткіна, пачаў аказваць яму інфармацыйную падтрымку і іншага роду, атакуючы ўсіх апанентаў свайго пратэжэ. Скажам, пасьля абвінавачваньняў “Велесавай слабады” ў адрас сп-ра Поткіна сп-р Бялкоўскі прысьвяціў прафесару Хамякову, які стаяў за “Вялесавай слабадой”, цэлы паўнафарматны артыкул, дзе паказаў яго ледзь не сатаністам. А з-за чаго ўвогуле разгарэўся ўвесь гэты сыр-бор? Што прад’явіў Хамякоў сп-ру Поткіну? А сп-р Хамякоў у прыватасьці нагадаў сваім чытачам пра патрабаваньне сп-ра Поткіна зьбіраць удзельнікаў Рускага маршу ў метро, што адназначна гарантавала крывавы зыход мерапрыемства – так ужо было ў выпадку Крывавай Нядзелі 1905 году. Толькі 100 гадоў таму агітаваў за душыльню не Саша Поткін, а Грыша Гапон – хрэстаматыйны правакатар.

АРІ тады ўмяшалася ў сітуацыю, драмы ўдалося пазьбегчы, і праз пэўны час на АПН “раптам” быў распачаты праект па навуковым выкрыцьці нейкага “антынацыянальнага нацыяналізму”, які быў абмаляваны як саюз нейкіх карыкатурных спадароў, пра існаваньне якіх у прыродзе ведаюць хіба што чалавек сто (у іх родным горадзе), і… АРІ: ГАЛОЎНАГА рускага нацыянальнага рэсурса, пра які ведаюць дзесяткі тысяч чалавек, рэсурса з устойлівай рэпутацыяй, да меркаваньня якога прыслухоўваюцца, рэсурса, нарэшце, з наведвальнасьцю вышэй, чым у АПН (пры ўсіх фінансавых уліваньнях гаспадароў спрадара Бялкоўскага).

Гэта выглядала дзіўна, і мы, натуральна, нешта заўважылі на гэтую тэму, пасьля чаго забылі пра сп-ра Бялкоўскага. Забылі, пакуль ён зноў не пачаў несьці нейкую бязглуздзіцу як у адрас сп-ра Хамякова, так і ў адрас сп-ра Шырапаева, які таксама нешта ня так сказаў пра ДПНІ. Натуральна, мы не маглі не паставіць сп-ра Бялкоўскага на месца, не нагадаць яму пра яго радзіму, дзе сп-ра Бялкоўскага чакае цяпліца з клубнікай і прыцягненьне ў войска, якое гэтую цяпліцу бароніць [гл. https://nashaziamlia.org/2007/03/15/578 – Рэд.]. І тады, роўна праз 2 тыдні (г.зн. праз ужо заўважаны стандартны час абароту кола бюракратычнай машыны) – АРІ прыкрылі. Гэта вельмі сур’ёзны факт, які гаворыць пра вельмі сур’ёзныя рэчы і вельмі шмат што тлумачыць.

5.
Для пачатку рэзюмуем, што прымушае нас лічыць сп-ра Бялова-Поткіна своеасаблівым Азэфам-Раскіным у Рускім руху:
1. Гэта вельмі вялікая актыўнасьць сп-ра Поткіна, які сьвеціць сваёй фізіяноміяй пры кожным інцыдэнце з удзелам замежнікаў;
2. Гэта вельмі вялікая ўдачлівасьць сп-ра Поткіна, які ўмудраецца адвярцецца ад любых абвінавачваньняў пракуратуры, хоць іншых саджаюць і не за такое;
3. Гэта ДАКЛАДНАЯ сеціўная структура ДПНІ (тэхналогіі якой яўна распрацаваны не ў Расеі), якая яўным чынам заточана на парасткі Рускага Нацыянальнага Руху, існуючага пакуль у выглядзе СТЫХІЙНАЙ сеці – а, між тым, сець можна злапаць толькі сецьцю;
4. Гэта ўзмоцненая нібы антырэклама ДПНІ ў адкрыта русафобскіх СМІ (Newsru.com, Эхо Москвы, Грани.ру, Радио Свобода, Полит.ру);
5. Гэта ўзмоцненая рэклама ДПНІ сп-ром Бялкоўскім і наезды сп-ра Бялкоўскага на рускіх нацыяналістаў (Хамякоў, Шырапаеў), якія спрабуюць выкрываць сп-ра Поткіна і яго ролю ў рускім Руху;
6. Гэта “незразумелае” закрыцьцё сайта “Роднавер’е”;
7. Гэта “незразумелае” закрыцьцё сайта “Вялесава слабада”;
8. Гэта “незразумелыя” арышты больш ці менш вядомых нацыяналістам людзей, якія маглі б скласьці ДПНІ якую-небудзь канкурэнцыю ў бітве за давер нацыяналістаў;
9. Гэта закрыцьцё АРІ, як вынік спробы выкрыцьця намі правакацыйнай ролі кіраўніцтва ДПНІ ў рускім Руху.

Такім чынам, усіх гэтых фактаў цалкам дастаткова для таго, каб лічыць сп-ра Бялова-Поткіна Азэфам-Раскіным – г.зн. правакатарам. Прычым правакатарам, за якім стаяць вельмі магутныя сілы, якія далучылі да працы новы, невядомы для пачатку 20-га стагоддзя персанаж – паліттэхнолага.
Праблема лялькаводаў, якія спрабуюць маніпуляваць Рускім Нацыянальным Рухам – гэта тэма асобнай публікацыі, да якой мы яшчэ вернемся ў адным з нашых бліжэйшых матэрыялаў. Аднак цяпер у двух словах мы паспрабуем яе абмаляваць: гэта важна для разуменьня і ролі, якая адводзіцца сп-ру Бялкоўскаму зь яго колам “нацыяналістычных” аўтараў, і Бялову-Поткіну, і прычынаў, па якіх на гэтую ролю абралі менавіта сп-ра Бялова-Поткіна, а не, напрыклад, сп-ра Міронава альбо сп-ра Баркашова. Уласна, прычыны гэтыя простыя і добра бачныя на фізіяноміі сп-ра Бялова-Поткіна. Гэта адсутнасьць прыналежнасьці да рускага этнаса, бачная неўзброеным вокам.
Нацыянальнасьць сп-ра Бялова-Поткіна не паддаецца вызначэньню з-за адсутнасьці паняцьця “нацыянальнасьць” у асяроддзі этнічнай хімеры, якая вылучыла Бялова-Поткіна і дырыжуе яго працай. Хімера гэтая сфармавалася адразу пасьля 1917 году з рознага роду інтэрнацыянальнага зброду, які ўвабрала ў сябе партыя бальшавікоў. Аснова гэтай партыі па паходжаньні была ў асноўным габрэйская, але паколькі выпала са свайго габрэйства (напрыклад, адмовілася выязджаць у Ізраіль), перамяшалася з асацыяльнымі элементамі зь іншых народаў (“рэвалюцыянерамі” Японіі, Каўказу, Сярэдняй Азіі й іншых рэгіёнаў) – дык габрэямі нашчадкаў бальшавікоў лічыць ужо нельга. Паняцьце “этнічная хімера” – самая адпаведная назва для гэтых людзей [раней было “малдаване”. – Рэд.].

З адыходам у іншы сьвет розных молатавых, джугашвілі, кагановічаў, гайдараў (Гольдман) у Расеі засталіся іх нашчадкі: нехта стаў прэм’ер-міністрам (напрыклад, Ягор Гайдар), нехта стаў палітолагам (напрыклад, Ніканаў), нехта стаў тэле-прапагандыстам (напрыклад, Сванідзэ) – гэта толькі дастаткова вядомыя прыклады тых нашчадкаў рэвалюцыянераў першай хвалі, хто “ўпісаўся ў перабудову”. Хаця ёсьць і такія сп-ры, як Мітрафанаў (з ЛДПР), якія знаходзяцца ў блізкім сваяцтве са сп-ром Ліберманам (вядомы, як Андропаў). Ёсьць такія людзі, як сп-р Прымакоў, бальшавіцкія сваякі якога прасочваюцца не адразу, але яны відавочныя. … Нарэшце, ёсьць яшчэ і людзі, якія ўвогуле ніколі не зьяўляюцца на экране, але ад гэтага ня менш уплывовыя. Усе разам яны і складаюць этнічную хімеру, якая калі не кіруе Расеяй адкрыта, дык мае ў ёй някепскія палітычныя пазіцыі – пачынаючы ад сп-ра Фрадкіна на другой па значнасьці пасадзе ў дзяржаве і заканчваючы сп-рамі ў СМІ, банках, Эрмітажы – па-сутнасьці галоўным банку краіны. Бо “давераныя” сп-ру Піянткоўскаму культурныя каштоўнасьці і трафеі Другой сусьветнай вайны [“трафеі” зь Беларусі там таксама прысутнічаюць і мы пра гэта добра ведаем… – Рэд.] кошту, у цэлым, ня маюць.
Постбальшавіцкая этнічная хімера перажыла шмат генсекаў, шмат зьменаў курсу ВКП(б), апошні – у 1991 годзе. Аднак над краінай зноў дзьмуць ветры пераменаў і нехта, без сумневу, плануе ўзяць кантроль у свае рукі над сітуацыяй і рускім народам, які прачынаецца.

Як гэта зрабіць? Правіла старое, як сьвет: калі ня можаш з чымсьці змагацца – гэта нешта трэба ўзначаліць. А каму даверыць узначаліць рускі нацыянальны рух? Канешне ж – толькі свайму чалавеку, чалавеку з асяроддзя, чалавеку адной з табой мультынацыянальнай крыві. Спадары накшталт Міронава і Баркашова для вырашэньня такой задачы не падыходзяць – яны рускія. А таму ў іх пасьлядоўнай лаяльнасьці нельга быць упэўненым: сёньня лялькаводы курыруюць чалавека, а заўтра, рускі, ён паспрабуе пазбавіцца ад куратараў і паадрывае галовы сваім гаспадарам. Адсюль, кандыдатура ніводнага з агентаў не падыходзіць – агент патрэбны новы. І ня проста новы, а свой да мозгу косткаў, радавод якога, паспрабуй ён выйсьці з падпаракаваньня, заўсёды можна выдаць паплечнікам.

Думаем, што фігура сп-ра Бялкоўскага і ягоных пратэжэ, у тым ліку Бялова-Поткіна, былі з усёй дакладнасьцю выбраныя са шмат іншых прэтэндэнтаў на ролю “ідэолагаў” і “правадыроў” для рускіх нацыяналістаў. І выбар гаспадароў бездакорны. Цяпер для іх справа за малым: прыбраць з дарогі сваіх крэатур усіх канкурэнтаў, каб на рускім фоне кола Бялкоўскага не выглядала як адсталая ад групы і заблудзілая частка турыстаў з Ізраілю.
ВЫСНОВЫ:
Высновы, паплечнікі, з гэтага аналітычнага дасьледваньня будуць вельмі суворыя. Дасюль мы, наіўныя, разглядалі “барацьбу з экстрэмізмам” выключна, як прыладу, заточаную для прыгнечаньня рускіх. Мы думалі, што “барацьба з экстрэмізмам” – гэта варыянт барацьбы са свабодай слова і дэмакратыяй. Аднак рэальнасьць аказалася іншай: “экстрэміст” – гэта той, каго не зачаравалі ідэі “нацыяналіста” Бялкоўскага і хто моцна сумняецца ў праве на лідарства “нацыяналістаў” кола Бялкоўскага, у тым ліку і Бялова-Поткіна. Іншымі словамі, уся “барацьба з экстрэмізмам” у Расіяніі – гэта такі бульдозер, пакліканы расчысьціць шлях ПОЎНАЎЛАДДЗЮ агентуры постбальшавіцкай этнічнай хімеры. Нагадваем паплечнікам: у партыях дарэвалюцыйных “экстрэмістаў” на жандармерыю працаваў КОЖНЫ ПЯТЫ.

Тое, што нехта з нацыяналістаў дазволіць сябе падмануць і стане расходным аб’ектам маніпуляцыі нашых ворагаў – гэта кепска. Канешне, гэта праблема, але гэта праблема ў першую чаргу такіх недальнабачных рускіх. Ім жа будзе і кепска ўрэшце. Адзінае, чым мы можам ім дапамагчы, дык гэта папрасіць кожнага нашага чытача, якія мае прынтар (і доступ да інтэрнэта), раздрукаваць гэты матэрыял і даць прачытаць падманутым. Але цяпер мы кажам: час гульняў ЗАКОНЧЫЎСЯ. Ня трэба лічыць лялькаводаў за крэтынаў, якімі мы зможам маніпуляваць. Хутчэй наадварот. Таму любога роду гульні зь імі завяршыліся, і ад ДПНІ трэба адграбаць тэрмінова і не глядзець ні на што. Хто не пажадае – ведайце, што гэты чалавек – ПРАВАКАТАР. Ён альбо наш прамы вораг, альбо ворагі знайшлі да яго падыход. Яшчэ перад вамі можа быць проста тупы і ўпарты дурань, але тады яму ўсё роўна трэба адграбаць ад ДПНІ: усе крэтыны сабраліся цяпер вакол Івашова і ЗаСРы [газеты “Заўтра” і “Савецкая Расея”. – Рэд.]. Там хоць і крэтыны, але рускія…

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы