nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Сьвята Аднаўленьня Беларускай Дзяржаўнасьці (“Дзень Волі”) у 2007 годзе. Эвалюцыя апазіцыйных лідараў

28 сакавіка, 2007 | Няма каментараў

Віталь Хромаў, Барыс Керзач

Пасьля абмеркаваньня стыль аўтараў было вырашана захаваць.

Рэдактар.

� апаз���� �ал�����.JPG

Мал. 1. Арганізатары і кіраўнікі адзначэньня Дня 25 Сакавіка ў Менску ў 1993-94 гг.: Алесь Белы, Зянон Пазьняк, Радзім Гарэцкі, Васіль Быкаў, Валянцін Голубеў, Сяргей Навумчык, М. Анцыповіч, М. Купава – людзі, якія ёсьць беларусамі, і якім, у прыцыпе, верылася…

Адразу адзначым, што нашыя ўражаньні былі сабраныя за кошт аналізу матэрыялаў сеціва і непасрэднай прысутнасьці на вуліцах Менску 25 сакавіка г.г. Аднак удвох мы аніяк не маглі прысутнічаць ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны – Вялікай Літвы-Беларусі, таму тое, што адбывалася за межамі сталіцы, прааналізавана па матэрыялах радыё “Свабода” і расказах нашых гарадзенскіх сяброў.

1. Колькасьць нашых людзей на вуліцах Менску.

Глядзець на менскія падзеі можна дваіста. З аднаго боку, мы былі ў праве чакаць рэвалюцыйнага паўстаньня, паколькі летась пасьля падзей 19-25 сакавіка апазіцыйныя правадыры паабяцалі нам хуткае скіданьне беларусафобскага рэжыму Лукашэнкі й жыцьцё ў новай Беларусі (калі хто ня памятае – вось абяцаньні А.Мілінкевіча справіцца з гэтай задачай менш чым за 5 гадоў http://by.milinkevich.org/data/ic_1/91154; http://www.svaboda.org/articlesfeatures/politics/2006/6/67BC3E76-1DC5-4BD4-8428-A745511BDE1B.html; а вось аналагічнае абяцаньне іншых “правадыроў” справіцца за год-два http://www.svaboda.org/articlesfeatures/politics/2006/4/5B67643F-4E18-421B-9226-BF4E1377376C.html; такім чынам, 25 сакавіка г.г. мы ўступілі ў паласу выкананьня аб’яднанцамі сваіх досыць сур’ёзных абяцаньняў).

Але, з другога боку, мы, як людзі незлапамятныя і неамбітныя, заяўляем: на сёньня галоўнае, што адзначэньне Дня 25 Сакавіка ўвогуле адбылося і не было правальным! Калі на мітынгу, які, дарэчы, прайшоў стандартна, побач з Нацыянальнай Акадэміяй навук пабыло да 10 тысячаў чалавек (па аптымістычным прагнозах) – гэта, як на нашыя беларускія звычайна невялікія патрабаваньні, ужо вельмі добра.

Але ж, па-першае, у якой ступені мітынг, які адбыўся – гэта выключная заслуга аб’яднанцаў, а не саміх сьвядомых беларусаў?

А, па-другое, разважаючы крытычна, трэба адзначыць, што колькасьць удзельнікаў была істотна меншай за тую, якая была ў сталіцы ў гэты ж час летась, а тым больш істотна меншай, чым магла б быць, калі б у Менску сабралася хаця б дзясятая частка тых, хто рашуча ня згодны з рэжымам цяперцаў, які апанаваў Беларусь.

Паколькі палітычнае таптаньне на адным месцы для нас – звычайных грамадзян Беларусі, у якіх няма ніякіх прыбытковых пасадаў у апазіцыйным руху – асаблівай цікавасьці не ўяўляе, у аналітычным плане мы хацелі б найбольш зьвярнуць увагу менавіта на апошняе: на розьніцу паміж тым, што магло быць і тым, што рэальна было. Нас цікавіць прагрэс нашай далёка не безнадзейнай справы.

У чым прычыны выразнай колькаснай розьніцы паміж тым, што было і магло б быць? Вось яно, пытаньне!

Валодаючы эмпатыяй у наша беларускае асяроддзе, і не жадаючы доўга падбірацца да сутнасьці справы, адразу адзначым, што для таго, каб на сталічныя вуліцы, нягледзячы на страх, які рэгулярна нагнятаюць цяперцы, выйшла дастаткова вялікая колькасьць людзей, у іх падсьвядомасьці павінны прысутнічаць (як мінімум, у інтуітыўнай форме) адказы на ТРЫ прынцыповыя пытаньні:

  1. Супраць чаго я пратэстую?
  2. За якую будучыню я змагаюся?
  3. Ці давяраю я лідарам, якія заклікаюць мяне паўдзельнічаць у пэўнай падзеі? Ці забясьпечаць гэтыя людзі вырашэньне тых праблем, якія мяне хвалююць, калі яны, а не прадстаўнікі цяперашняй улады, зоймуць адпаведныя кабінэты?

Для нас відавочна: сёньня ўсе, хто супраць лукашысцкага рэжыму цяперцаў, маюць у сваёй душы больш-менш ясны адказ толькі на першае пытаньне (ды і тое, гэты адказ большасьць выпрацавала самастойна). Адказы ж на ДВА апошнія пытаньні альбо цалкам адсутнічаюць, альбо маюць негатыўны характар.

У чарговы раз адмыслова заяўляем нашым грамадзянам і розным палітолухам (асабліва замежным): няяснасьць сэнсу ўдзелу людзей у апазіцыйных мерапрыемствах (у сувязі зь несфармуляванасьцю канструктыўнай мэты змаганьня і недаведзенасьцю яе да масы) і адсутнасьць даверу да апазіцыйных правадыроў у іх цяперашнім кадравым складзе – гэта ёсьць асноўныя прычыны (дарэчы, узаемазьвязаныя) недастатковай масавасьці мерапрыемстваў апазіцыі, а заадно і фонавая прычына іх палітычнай бесперсьпектыўнасьці!

На малюнку 1 (гл. пачатак артыкула) бачна частка лідараў, якія яшчэ ў 1993-94 гг. кіравалі беларускай апазіцыяй. За 10-12 гадоў рэжым (і дзеля праўды дададзім – заходнікі) зьмянілі сітуацыю кардынальна і ў горшы бок. Напэўна нашы чытачы зьяўляюцца добрымі інтуітыўнымі фізіянамістамі. Уважліва прыглядзіцеся да твараў цяперашніх апазіцыйных кіраўнікоў (гл. малюнак 2), зазірніце ім у вочы (калі вам гэта ўдасца, бо вочы хаваюцца) і вы многае калі не зразумееце, дык адчуеце…

� апаз���� Ц�пе�.JPG

Мал. 2. Цяперашнія кіраўнікі “аб’яднанай апазіцыі”: Бандарэнка (незарэгістраваная, але недатыкальная ў адрозьненьне ад “Маладога Фронту” і Беларускай Партыі Свабоды арганізацыя – “Хартыя-97”), Леванеўскі (страйкам прадпрыймальнікаў), Вячорка (ашлепкі БНФ), Сіўчык (сам па сабе, які атрымлівае партрэт таксама самога сябе), іншыя. Ніводнага былога твару. Істотна паменела долі беларускасьці (!) ў цяпершніх апазіцыйных лідараў, яны здрабнелі, прапала пэўная высакароднасьць, а заадно і давер да іх…

2. Улады на вуліцах Менску.

Затое ў падрыхтоўцы цяперцаў “да адзначэньня” Дня 25 Сакавіка быў бачны значны прагрэс (для нас, натуральна, гэта мае далёка не станоўчае значэньне).

Па-першае, яны заранёў і поўнасьцю блакавалі плошчу Каліноўскага (афіцыйна пакуль Кастрычніцкая), ня далі зьявіцца ў людзей надзеі на магчымасьць выйсьці на яе.

Па-другое, усялякія міліцыянты, ОМОНы-шмоны былі настроены амаль у такой жа ступені агрэсіўна, як і год таму (прынамсі каля плошчы). Разумеем, ім добра палошчуць мазгі і… добра плоцяць за іх сабачую службу (размова пра маральныя-крымінальныя асьпекты таго, што беларускія хлапцы ў форме накіроўваюцца супраць уласнага народу, апранутага ў цывільнае, яшчэ наперадзе; пакуль мы канстатуем толькі псіхалагічную прычыну іх антынароднай настроенасьці).

Па-трэцяе, для адцягваньня больш шэрай і менш сьвядомай моладзевай масы ад мерапрыемства апазіцыі ўладамі каля Нацыянальнай бібліятэкі быў арганізаваны канцэрт-маратон з прыцягненьнем вялікай колькасьці трэцясортных папсовых “зор” (прыстойныя людзі паказальна адмовіліся ад ўдзелу ў замяшчальным, адуважвальным уладным мерапрыемстве; гэта рок-гурты “Крок”, “Killqitau”, “Screamline”, “Incilica” і “Тарпач”; запомнім іх!). І што самае прыемна-непрыемнае, што праходзіў гэты канцэрт пад абсалютна актуальным, як на сёньня, лозунгам “За незалежную Беларусь!”

Што трэба сказаць: з фармальных пазіцый (г.зн. з пазіцый вырашэньня толькі аднаго пытаньня: як правільна ўтрымліваць уладу? – а не пытаньня: як правільна распараджацца ўладай?), цяперцамі ўсё было зроблена правільна. Відаць, яны паступова вучацца, што і як трэба рабіць. У ідэі правядзеньня адзначанага канцэрту бачны ўплыў прафесійнага паліттэхнолага-піяршчыка, які ведае, што аб’ектыўна трэба беларускаму народу! Затое з гэтага часу мы ведаем, што і мясцовыя бюракраты-цяперцы ведаюць, што Незалежная Беларусь – гэта вялікая каштоўнасьць “для шырокіх народных мас”.

Што гэта? Пошук кампрамісу з беларускімі незалежніцкімі сіламі ці жаданьне перахапіць ініцыятыву ў апазіцыі і такім чынам неўтралізаваць яе? Паглядзім, час пакажа.

А што тым часам адбываецца ў “нетрах” “аб’яднанай апазіцыі”? (з самага пачатку зьяўленьня гэта тэрміну мы бярэм яго ў дзьвюкосьсі; ну, і хто аказаўся правы?!) Прамінулая падзея дазваляе даволі дакладна ацаніць яе стан.

3. Аб’яднанцы. Татальны крызіс адзінства.

На вуліцах Менску быў Мілінкевіч, якога, як і раней, інтэнсіўна піярыла “свабодка”. Былі Вячорка, Лябедзька.

А дзе быў кіраўнік камунякаў – Калякін?

Але бог зь ім. Значна больш цікава: дзе былі Шушкевіч, Ляўковіч? Дзе былі “хартысты”?

З апошнімі яшчэ больш-менш зразумела. Ім на масе лепш не паказвацца. Адзінае, што застаецца прадстаўнікам “Хартыі” – гэта рагатаць як дэбільным коням на пасядзелках апазіцыі і раздаваць заходнія грошы ў выглядзе прэмій уласнага імя, каб хоць неяк пасьвяціцца ў інфармацыйнай прасторы і падтрымаць сябе на інфармацыйным плаву (чаму заходнікі фінансуюць “Хартыю”, нягледзячы ні на што, – тэма адмысловага аналізу).

Таямніцай застаецца, куды падзеўся Шушкевіч.

А вось адыход ад аб’яднанцаў сацыял-дэмакрата Ляўковіча (пад прыстойным, натуральна, маркай) выглядае вельмі сімптаматычна. Няўжо хлопец зразумеў, у якую кампашку патрапіў і вырашыў за лепшае сваечасова зьліняць?..

4. Ідэалагічны ўхіл, які нас задавальняць ня можа.

Да ўдзелу ў мітынгу аб’яднанцы запрасілі прадстаўнікоў расейскага СПС (Бялых, Рыжкоў). Чаму? Мы што, усё яшчэ жадаем “інтэгравацца” з Расеяй? Ці мы жадаем, каб і ў нас адбылася такая ж алігархічная прыхватызацыя, як у Расеі? Што сімвалізуе гэты акт? Хто адкажа?..

Паколькі адказу ня будзе, вылучаем гіпотэзу: гэты выбар – даніна фінансістам аб’яднанцаў – г.зн. алігархічным колам Захаду, якія імкнуцца распаўсюдзіць і на Беларусь сваю псеўда-ліберальную ідэалогію, асабовым сімвалам якіх і зьяўляюцца расейскія “лібералы”.

Але нашмат больш паказальным для нас зьяўляецца тое, хто ня быў запрошаны. Чаму на мітынгу не было прадстаўнікоў, напрыклад, БПС, эколагаў, Рэспубліканскай і Сялянскай партый, нарэшце, не было КХП?!.

А чаму з-за межаў Беларусі для ўдзелу ў мітынгу было б не запрасіць, напрыклад, прадстаўнікоў такіх украінскіх арганізацый, як УНА-УНСО (успомніце падзеі 1996-97 гг.), “Трызуб”, УНП? Ці прадстаўнікоў літоўскіх, латышскіх, эстонскіх пранацыянальных партый, большасьць зь якіх цяпер знаходзяцца ў парламентах і ва урадах Прыбалтыйскіх краін? Што сімвалізуе гэты акт? Тое, што аб’яднанцы ня лічаць грамадскія праблемы, за вырашэньне якіх змагаюцца названыя ўкраінскія арганізацыі і адпаведныя прыбалтыйскія партыі (незалежнасьць, самастойнасьць, свабода, сапраўдная дэмакратыя, сацыяльная справядлівасьць, гістарычнай праўда і г.д.), тымі праблемамі, якія зьяўляюцца найбольш актуальнымі і для нашага беларускага народу?!

Атрымліваецца, што ня лічаць! Вось што высьвятляецца.

Такім чынам, ня толькі па нацыянальных і фізіянамічных прыкметах, а і па прычыне дзіўнага кірунку ідэалагічных і палітычных прыярытэтаў усё больш актуальным становіцца аналіз персанальнага складу лідараў аб’яднанцаў.

Што ж, праблема пастаўлена. Значыць, прыйдзе час, калі мы будзем вылучаць гіпотэзу, якая паспрабуе даць адказ на яе…

С���г.JPG

N.B. З нагоды Дню Аднаўленьня Беларускай Дзяржаўнасьці ня можам не адзначыць найбольш геройскія ўчынкі ў рэгіёнах Беларусі, якія мелі месца 25 сакавіка г.г. На наш погляд самыя значныя падзеі адбыліся ў Віцебску, Гомелі, Салігорску. Агулам у Віцебску на Дзень Волі затрымалі васямнаццаць чалавек, зь іх пяцёра — непаўнагадовыя. У віцебскім ізалятары часовага ўтрыманьня правялі ноч сябры КХП БНФ Ян Таўпыга, Ян Дзяржаўцаў, Алесь Пазьняк і адзін са старэйшых віцебскіх апазыцыянэраў Барыс ХАМАЙДА. Іх затрымалі зь бел-чырвон-белымі сьцягамі. У Віцебску таксама міліцыянты вымушаны былі здымаць бел-чырвона-белы сьцяг, які быў зьявіўся на вуліцы Леніна на слупе электраперадачаў. Вялікі інтарэс жыхароў Віцебску выклікала тое, як міліцыянты расстрэльвалі з пнэўматычных пісталетаў надзіманыя балёнікі, прымацаваныя да сьцяга. У Салігорску сябра “Маладога Фронту” Рыгор Астапеня вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг у сябе ў акне, а ў Гомелі рабочы Іван Адаменка вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на балконе сваёй кватэры.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы