nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Сьвет перакуліўся: Буш у абдымку з Шаманавым

31 сакавіка, 2007 | Няма каментараў

Саід Ірбахаеў (паводле kavkazcenter.com/russ)

���-Шамана�.JPG

У ЗША распальваецца скандал вакол прэзідэнта ЗША Дж.Буша. Галава Белага дому прыняў ў сябе ў кабінеце рускага генерала Шаманава, які вышукваецца чачэнскімі ўладамі за жахлівыя ваенныя злачынствы і садызм.

Акрамя масавых забойстваў у чачэнскіх сёлах у першую і другую войны, Шаманаў з уласнага пісталета расстраляў аднаго з дырэктараў саўгаса ў Наурскім раёне ЧРІ у 1999 годзе. Гэты ж Шаманаў удзельнічаў у катаваньнях і забойстве Вісіта Арсанукаева, жыхара Шатойскага раёна і яшчэ траіх закладнікаў. Яны былі затрыманы нібы для праверкі дакументаў праз кампутар, а апынуліся ў закладніках і былі дастаўлены ў штаб генерала Шаманава і кінуты ў падвал кафэ “Чэхкар”. Праз 4 месяцы каля могілак вескі Тангі-Чу былі знойдзены трупы трох мужчын са сьлядамі катаваньняў – адрэзаны насы, вушы, на шыях петлі з дроту. Блізкія змаглі апазнаць асабістыя рэчы В.Арсанукаева, В.Цітаева і С.М.Дэльмуханава. А Хусэйн Дзідаев так і ня быў знойдзены.

Буш прымаў забойцу ў Авальнай залі. Шаманаў быў у якасьці г.зв. “сустаршыні амерыкана-расейскай камісіі па адшукваньні зьніклых салдатаў”. Буш сфатаграфаваўся з Шаманавым і з адпаведным амерыканскім сустаршынём – адстаўным генералам ВВС Робертам Фоглсонгам (гл. фота ў пачатку артыкула).

Амерыканскія праваабаронцы з Human Rights Watch выказалі абурэньне гэтым фактам. Як паведамляе выданьне “Вашынгтон Пост”, яны заявілі: “Гэта ня той чалавек, з кім варта сустракацца прэзідэнту ЗША. Больш за тое, прэзідэнт павінны заклікаць да рассьледаваньня дзейнасьці такіх людзей. Які сігнал гэта ўсё падае прэзідэнту Ул.Пуціну? Сігнал: што адбылося ў Чачні – нас не хвалюе?”

Human Rights Watch нагадаў Бушу, што Шаманаў зьверстваваў, у прыватнасьці, у вёсцы Алхан-Юрт у сьнежні 1999 году, дзе забіў 17 мірных жыхароў. Па яго загадзе салдаты марадзёрствавалі ў дамах і стралялі ва ўсіх, хто пападаўся на іхным шляху. Яны застрэлілі нават бабульку, якой было больш за 100 гадоў. Шаманаў асабіста загадаў зьнішчаць кожнага, хто паспрабуе спыніць марадзёрства. Гэты факт устаноўлены сьледствам. Але замест пакараньня за зьверствы Пуцін узнагародзіў Шаманава ордэнам, і менавіта гэты ордэн быў на ім у час аўдыенцыі ў Авальнай залі ў Буша.

Праваабаронцы нагадалі таксама, што Еўрапейскі суд па правах чалавека высьвятліў таксама, што войскі Шаманава вінаватыя ў масавых забойствах людзей у Чачні, і што ўвязьнёных мірных жыхароў Чачні на базе войскаў, падпарадкваных асабіста Шаманаву, катавалі, падвяргалі ўзьдзеяньню электрычнага току, трымалі ў ямах і забівалі.

Белы дом пакуль адмаўляецца ад каментараў.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы