nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Некаторыя тлумачэньні для наведвальнікаў сайту. Частка 1, арганізацыйная.

16 красавіка, 2007 | Няма каментараў

Алесь Астроўскі, Барыс Керзач, Віталь Хромаў

За некалькі месяцаў, якія прайшлі з часу апошняга звароту чытачоў у рэдакцыю, і ў сувязі з пачаткам другога году працы, мы сабралі такія-сякія крытычныя думкі нашых наведвальнікаў адносна працы сайта. Па сутнасьці, асноўных праблем, пра якія найчасьцей ідзе гаворка, тры-чатыры.

Па-першае, многія жадалі б, каб дызайн сайта быў больш прывабны. Адказваем: мы жадаем таго ж, але ў нас абмежаваныя рэсурсы (і час, і сродкі). Як мы ўжо некалі інфармавалі, усё, што мы маем, гэта асабістыя рэсурсы сябраў рэдакцыі. У гэтых умовах мы вымушаны канцэнтравацца на найбольш прыцыповым, а такім мы лічым зьмест нашага сайта. Здавалася б, можна было б падумаць пра фундатараў. Але што да матэрыяльных сродкаў, якія могуць паступіць звонку, мы будзем паводзіць сябе ў адпаведнасьці з прынцыпам 3 нашай жа Пераможнай дактрыны. Г.зн., што лепш мы будзем працаваць паціху-патроху, абмежаваныя матэрыяльна, але ніхто ня будзе абмяжоўваць наш свабодны выбар што да кірунку і зьместу нашай дзейнасьці, якія абмежаваныя толькі шчырым пошукам праўды. У цэлым мы ня супраць атрымаць нейкія рэсурсы, але ўсё на тых жа (г.зн. нашых) умовах… Пералічанае хутчэй за ўсё азначае, што, відаць, у бліжэйшы час нашым чытачам ня варта чакаць істотных зьменаў у афармленьні матэрыялаў, выстаўленых на сайце.

Другое. Некаторым нашым чытачам не падабаецца, што мы часта каментуем выстаўленыя матэрыялы [ў квадратных дужках] па ходу тэкста. На іх думку, гэта пагаршае працэс чытаньня артыкулаў і, нібы, нясе ў сабе элемент непавагі да аўтарскага тэксту. Але з іншага боку, ёсьць ня менш чытачоў, якія кажуць адваротнае: што наш каментар дапамагае ім лепш разабрацца ў ньюансах, не прапусьціць істотнае, дый у цэлым не губляць сувязь з рэчаіснасьцю, не паддавацца на НЛПшнае схаванае намаўленьне… Мы сьхільныя ўлічваць у большай ступені інтарэсы гэтай другой часткі нашай аўдыторыі, бо наш сайт, як мы ў свой час падкрэсьлівалі, ідэалагічны. Г.зн, што самае галоўнае для нас – гэта сачыць за думкамі аўтараў і абмяркоўваць іх ці апратэстоўваць, калі гэтыя думкі пададуцца нам недасканалымі, супярэчлівымі, а тым больш, калі будзе выяўлена іх хлусьлівасьць, падступнасьць. Пры гэтым мы просім аўтараў не крыўдзіцца. Ніякіх падкопаў супраць канкрэтных асобаў мы рабіць не зьбіраемся. Калі нам нехта ня будзе падабацца, альбо яго праца ня будзе мець ніякай карысьці для мэтаў сайту, яго на нашым сайце проста ня будзе. Г.зн., што зьяўленьне ў нас – гэта ўжо ў абсалютнай большасьці выпадкаў прызнаньне грамадскай значнасьці працы таго ці іншага чалавека. Таму пасьля працяглай нарады мы вырашылі, што ня будзем адмаўляцца ад каментароў унутры тэкста на карысьць каментару пасьля тэксту. Мы ня можам дазволіць сабе, каб у мозг часта маладога недасьведчанага чалавека разам зь іншай інфармацыяй пападала й інфармацыя памылковая ці наўмысна прапагандысцкая. СМІ, скіраваных на дэзарыентацыю людзей, у нашым жыцьці цяпер і так больш чым дастаткова… Аднак, каб усё ж паменшыць магчымыя негатыўныя наступствы нашага рашэньня, мы вырашылі пайсьці на кампраміс – нашыя заўвагі цяпер будуць ня толькі ў квадратных дужках, але і [надрукаваныя курсівам]. Цяпер той, каму яны не патрэбныя, можа іх проста прапускаць.

Трэцяе. Некаторыя спрабуюць накінуць нам, што ў нас зьявіліся матэрыялы антысеміцкага зьместу. З гэтым мы катэгарычна ня згодныя! У нас няма ніводнага антысеміцкага слова, ні тое што артыкула. Зусім іншая справа, што ў нас ёсьць інтэрвю, меркаваньні, артыкулы, якія маюць антысіянісцкі зьмест – г.зн., такі, які скіраваны супраць адной з найбольш істотных глабальных соцыяпаразітычных сілаў, якой зьяўляецца сіянакратыя. У якасьці адной са сваіх зброяў сіянакратыя распаўсюджвае шавіністычную, расісцкую ідэалогію быццам бы біялагічнай перавагі габрэйскага народу над іншымі – г.зн. ідэалогію сіянізму. Апошняя закідвае такія, напрыклад, рэчы, як “богаабранасьць”, “найбольшая разумнасьць”, “найбольшая пакутлівасьць” і г.д. габрэйскага народу на фоне ўсіх іншых народаў сьвету, што, маўляў, дае яго прадстаўнікам асаблівыя правы ў параўнаньні з прадстаўнікамі іншых народаў, якія ў адпаведнасьці зь ідэалогіяй габрэйскага шавініму завуцца “гоямі”. Як мы ўжо тлумачылі – мы катэгарычна адрозьніваем дзьве гэтыя зьявы і, як усе нармальныя людзі, па-рознаму ставімся да іх: антысемітызм мы асуджаем, антысіянізм мы падзяляем. Дарэчы, тое, што ня мы адныя такія, мы маем намер прадэманстраваць у нашых будучых матэрыялах. Калі ж нехта блытае адно з другім, раім узяць і разабрацца, а для гэтага не пашкодзіць іншы раз зазірнуць і на наш сайт, дзе адпаведныя матэрыялы пачалі зьбірацца пад рубрыкай “Сіянізм і антысіянізм”.

Чацьвертае. Некаторыя кажуць, што дарма мы аб’яўляем адразу двух сваіх ворагаў – расейскую імперыякратыю і сусьветную сіянакратыю. Маўляў, для пачатку хаця б разабрацца з адным, самым галоўным – расейскай імперыякратыяй. Паколькі апошняя заўвага паступіла з Украіны, адмыслова для нашых украінскіх паплечнікаў па змаганьні з рознымі соцыяпаразітычнымі сіламі хочам патлумачыць наступнае. Зьвярніце ўвагу, мы называем варожымі не соцыяпаразітычныя зьявы – імперыялізм і сіянізм, не пашыраныя аб’екты – Расею ці габрэяў. Казаць негатыўна ў дадзеным ключы – і неразумна, і прынцыпова памылкова. Мы называем канкрэтныя суб’ектныя сілы, якія гэтыя негатыўныя зьявы – расейскі імперыялізм і сіянізм – накідаюць нашым народам дый усяму чалавецтву. Па сутнасьці, мы робім тое ж, што ў свой час вымушаны былі рабіць бандэраўцы, якія дзеля свабоды Украіны аб’явілі сваімі ворагамі і нямецкіх нацыстаў, і расейкіх камуністаў, ды змагаліся супраць тых і тых. І менавіта таму мы цяпер іх успамінаем і цэнім. Менавіта таму бандэраўцы на сёньня – важнейшы ўзор для патрыётаў Украніны і Беларусі, якія змагаюцца за нашу свабоду і дэмакратыю. Праверце. Уявіце, што ў 1940-50-я гады бандэраўцы вырашылі паўстаць толькі супраць аднаго з ворагаў украінскага народу. Тады пра іх сёньня ўспаміналі б альбо як пра дывізію СС “Галічына” – паслугачоў нямецкіх фашыстаў, альбо як пра памагатых расейскіх камуністаў, якія выштурхнулі нацыстаў з Украіны толькі для таго, каб зноў захапіць яе самім. Адсюль выснова: колькі б у нашых народаў ні было ворагаў, іх усіх трэба і выяўляць, і адкрыта называць. Гэта ёсьць звычайная ідэалагічная праца… Іншая справа, што так рабіць могуць сабе дазволіць нямногія, нават сярод тых, хто лічыць такое і важным, і неабходным. Можам памыліцца, але цалкам верагодна, што ў беларускім інтэрнэце мы такія адзіныя. Што ж зробіш, ва ўмовах выбару паміж падпарадкаваньнем статкаваму інстынкту, які дыктуе паводзіць сябе па ўзору масы, ды дыктатам фундатараў (гэта з аднаго боку), і жаданьнем здабываць ды распаўсюджваць праўду (з другога), толькі меншасьць настолькі цэніць праўду, што гатовая ігнараваць іншае…

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы