nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Некаторыя тлумачэньні для наведвальнікаў сайту. Частка 2, ідэалагічная (Д пр-п 51).

17 красавіка, 2007 | Няма каментараў

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі.

 

На днях у аднаго з нас адбылася даволі працяглая размова з жыхаром Гародні, класічным інтэлігентам і, як нярэдка ў такіх выпадках бывае, “вообще демократом”. Па прафесіі журналіст, гэты чалавек ужо набыў пенсійны ўзрост, але так і ня здолеў знайсьці цьвёрдыя пазіцыі ў вызначэньні дабра і зла, крытэраў прагрэсу ці рэгрэсу. Ён, вядома ж, на баку дабра, прычым, усёй душой, але яно ў яго нейкае неканкрэтнае, няўлоўнае, абстрактнае. У выніку, як наступства, ён часта апынаецца ў ролі таго, хто фактычна аказвае паслугі… благім людзям.

Як удалося высьвятліць, асноўны дэфект яго сьветагляду заключаецца ў тым, што ён – як чалавек з савецкай гуманітарнай адукацыяй – аказваецца, ня ведае, што любая грамадская ўласьцівасьць грунтуецца на адпаведнай грамадскай структуры, на сістэме прыцыпаў, якія зьяўляюцца рэальна ўкаранёнымі ў грамадскае жыцьцё (дарэчы, зьява сталай узаемасувязі, рэчаіснаснай непадзельнасьці структуры і функцыі, формы ды зьместу і г.д. была разгледжана намі ў свой час і сфармулявана ў выглядзе прынцыпу 1 нашай Сьветагляднай дактрыны). Таму знаёмцу давялося патлумачыць, што нашага простага жаданьня і чаканьня абсалютна недастаткова, каб у нашым грамадскім жыцьці зьявіліся справядлівасьць, сумленьне, высокая культура, спагада, увага і павага адзін да аднаго, радасьць і сэнс жыцьця і г.д., і да т.п. Адсюль праблема прывядзеньня сьвету людзей у больш прыстойны стан зводзіцца да пытаньняў тыпу: Як павінна быць арганізавана чалавецтва? На якіх прынцыпах? Як яно павінна быць структуравана? Акрамя сэнсоўнага адказу на гэтыя пытаньні для дасягненьня рэальнага выніку патрэбна яшчэ і дастатковая грамадзянская актыўнасьць пэўнай часткі грамадзянаў (у большасьці выпадкаў ахвярная) у практычным вырашэньні дадзеных пытаньняў. Ва ўмовах касмапалітычнай арганізацыі грамадства ці чалавецтва, калі яны неструктураваныя, хаатызаваныя, складзеныя зь людзей бяз роду-племні, без пачуцьцяў любові і адказнасьці, пазбаўленыя канструктыўнага выхаваньня і, у выніку, адэкватнага сьветагляду – ніводная высокая гуманістычная каштоўнасьць ня можа быць ім уласьцівая. Уся наша гісторыя, як і наша цяперашняя рэчаіснасьць, сьведчаць пра гэта…   

 

З пададзенага вынікае, што шчырае імкненьне асобы паспрыяць падвышэньню ўзроўню гуманістачнай уладкаванасьці грамадства павінна стымуляваць у яе пошук адказу на немінучае пытаньне: Які прынцып зьяўляецца галоўным прынцыпам натуральнай дыскрэтызацыі (а, значыць, і структураваньня) чалавецтва? Рэлігійны? Сацыяльны? Нацыянальны? А, можа быць, полавы, узроставы?..

  

Наша пазіцыя заключаецца ў тым, што чалавецтва першапачаткова павінна дзяліцца і, адначасова, арганізоўвацца (зь сістэмных пазіцый арганізацыя-падзел – гэта адзіная, цэласная зьява) па нацыянальна-этнічным прынцыпе. Г.зн., што мы павінны прыняць, што чалавецтва складаецца найперш з народаў! Пры гэтым тая ці іншая рэлігійная канфесія павінна разглядацца як частка нацыянальнай культуры. Народы, у сваю чаргу, складаюцца з сацыяльных групаў, тыя – з працоўных калектываў і семьяў, а апошнія – зь індывідаў.

 

Вырашэньне ўсіх праблем па гарманізацыі міжлюдскіх узаемаадносінаў у ідэале павінна ўлічваць дадзеную структуру. Каб у кожным грамадстве і ва ўсім чалавецтве прысутнічалі справядлівасьць, радасьць, сэнс жыцьця, іншыя гуманістычныя каштоўнасьці, – павінны быць уладкаваныя ўсе ўзаемаадносіны паміж народамі, сацыяльнымі групамі ўнутры народаў, паміж рознымі часткамі  сацыяльных груп і працоўных калектываў, паміж бацькамі і дзецьмі, мужам і жонкай у сем’ях. А для гэтага ў кожнага народу, у сваю чаргу, павінна быць забясьпечана яго дзяржаўная самастойнасьць, незалежнасьць (у яго этнічных межах); вырашаны дэмаграфічныя праблемы (натуральнана, у гармоніі зь іх вырашэньнем ва ўсім чалавецтве); эканамічныя праблемы, забясьпечана захаваньне і разьвіцьцё нацыянальнай культуры, мовы, гістарычнай памяці, сімвалаў, традыцый, фальклору, нацыянальнага сьвегляду, усіх іншых элементаў цэласнай сістэмы агульнанацыянальных культурных каштоўнасьцяў; створана такая палітычная сістэма, якая была б скіравана выключна на рэалізацыю аб’ектыўных інтарэсаў свайго народу, максімальнае раскрыцьцё яго жыцьцёвага патэнцыялу…

 

У гэтай сістэме нармалізуючых пераўтварэньняў, якія, натуральна, могуць быць зрэалізаваныя толькі пры ўладзе сапраўдных дэмакратаў, няма першасна- і другасна важных. Усе яны аднолькава істотныя. Тут дзейнічае іншы прынцып падзелу: на палажэньні больш базавыя і больш высокія. Напрыклад, дэмаграфічныя пытаньні і дзяржаўная незалежнасьць народу – гэта базавыя прынцыпы, а пераемнасьць усёй сістэмы агульнанацыянальных культурных каштоўнасьцяў, як і палітычная сістэма з апісанай уласьцівасьцю – гэта ўжо больш высокаўзроўневыя прынцыпы, да якіх таксама варта імкнуцца ўсімі сіламі, аднак яны ня могуць быць практычна зрэалізаваныя пры адсутнасьці больш базавых. У сьвятле пададзенага, эканамічная нармалізацыя знаходзіцца нібы ў цэнтры сістэмы ўсіх нармалізуючых пераўтварэньняў і мае ня меншае значэньне, чым арганізацыя ўсіх іншых грамадскіх сьфер.

 

Калі мы зьвернемся да праграмы эканамічных пераўтварэньняў, якая павінна быць зрэалізаваная, напрыклад, у будучай Беларусі, мы сутыкнемся з неабходнасьцю вырашэньня шэрагу дадатковых пытаньняў.

Першае зь іх: што прыватызуем? што перадаем у арэнду? што не прыватызуем, а пакідаем у агульнанацыянальнай уласнасьці?

У эканамічных пытаньнях, як і ў многіх іншых, мы зьяўляемся прыхільнікамі канцэпцыі залатой сярэдзіны. Г.зн., што мы сьхільныя пазьбягаць скрайнасьцяў агалцелага лібералізму, які патрабуе ўсё прыватызаваць, як і скрайнасьцяў таталітарнага камунізму, які патрабуе ўсё зрабіць “агульнанародным”, а на справе – аддаць ў паўнаўладдзе бюракратыі. Таму, адказваючы на ўзьнятае пытаньне, мы ў якасьці стратэгічнага падыходу прапануем захаваць у агульнанацыянальнай уласнасьці запаведнікі, палігоны, нетры, транспартныя шляхі; перадаць у пажыцьцёвую арэнду (на ўмове карыстацца па прызначэньні і на строгіх правілах) зямлю для сельскагаспадарчых мэтаў, лясы, рэкі, іншыя вадаёмы з першачарговым правам арэндатара перадаваць іх бліжэйшым нашчадкам; а ўсе іншыя аб’екты, якія ня маюць выразнай тэрытарыяльнай уласьцівасьці і якія не павінны кантралявацца дзяржаўным чыноўніцтвам (фабрыкі, заводы, прадпрыемствы гандлю, жыльлё і г.д.), прапануем прыватызаваць.

Другое пытаньне, важкае для нас – беларускіх дэмакратаў: якая частка ўсіх капіталаў, якія будуць перададзены ў арэнду ці прыватызаваныя, павінна апыуцца ў руках беларусаў?

Адказ: мы лічым, што ня менш 85-90% (гэта таксама сярэдзіна паміж скрайнасьцямі; альтэрнатыўны псеўда-ліберальны адказ: “гэтае пытаньне ня варта ўздымаць”; альтэрнатыўны шавіністычны падыход: “уся ўласнасьць павінна быць толькі ў руках беларусаў”).

Трэцяе пытаньне: прыватызацыя павінна прывесьці да стварэньня алігархіі ці моцнага сярэдняга класу?

Мы лічым, што ў выніку прыватызацыі павінен зьявіцца сярэдні клас, складзены з уласьнікаў і арэдатараў у колькасьці ня менш за 80-85% ад усяго насельніцва Беларусі (альтэрнатывы: прыватызацыя павінна прывесьці да зьяўленьня алігархіі й жабакоў; ці прадпрыемствы, жыльлё і г.д. павінна застацца ў фактычнай уласнасьці бюракратыі – мы катэгарычна адкідаем). Адзін са шляхоў дасягненьня такога выніку заключаецца ў пераўтварэньні ўсіх прадпрыемстваў і гаспадарчых галінаў, прызначаных для прыватызацыі, у Закрытыя акцыянерныя таварыствы (ЗАТы), дзе 55-75% акцыяў павінны перайсьці ў рукі прадстаўнікоў працоўнага калектыву, а іншыя 25-45% акцый павінны быць перададзены выніковым кіраўнікам і ў адкрытае акцыянаваньне для прыцягненьня інвестыцый і тэхналогій з эканамічна разьвітых краінаў.  

Чацьвертае: калі прыватызацыя адбудзецца не па трох папярэдніх прынцыпах, ці магчыма нацыяналізацыя і рэпрыватазацыя?

Мы за тое, каб рабіць столькі цыклаў прыватызацыя-нацыяналізацыя-прыватызацыя, пакуль ня будуць атрыманы вышэй апісаныя вынікі (заявы пра “сьвяшчэннае права ўласнасьці”, здабытае нават злачынным чынам, мы не прымаем; дабрабыт беларускага народу, яго права быць гаспадаром на ўласнай зямлі – рэч на парадак больш “сьвятая”).

Пятае: прыватызацыя павінна ісьці самацёкам ці пад кантролем нацыянальнага ўраду і суправаджацца навучаньнем?

Па-нашаму, прыватызацыя павінна адбывацца планава, пад жорскім кантролем нацыянальнага ўраду, абсалютна адкрыта, у адпаведнасьці з простымі й зразумелымі правіламі і, абавязкова, ва ўмовах выніковага навучаньня шырокіх народных масаў, як карыстацца атрыманымі капіталамі, як іх разьвіваць… (альтэрнатыву пра бюракратычную закрытасьць дадзенага працэсу, пра хуткасьць і г.д. мы адкідаем).

 

Думаем, што пададзенае настолькі важна, што вартае таго, каб быць зафіксавана ў выглядзе чарговага (51-га) прыцыпу Беларускай дактрыны.

 

І вось тут у час, калі мы рыхтуемся да практычнай рэалізацыі сістэмных зьмястоўна-дэмакратычных пераўтварэньняў у будучай Беларусі, уключна са сьферамі незалежнасьці, дэмаграфіі, “экалогіі”, эканомікі, культуры, палітычнай сістэмы, ідэалогіі й г.д., мы раптам пачынаем вычуваць магчымасьць умяшаньня ў будучы працэс нашых старых і патэнцыйна-новых ворагаў.

 

Паколькі сацыяльныя паразіты могуць эксплуатаваць толькі неўладкаванае, хаатызаванае, аслабленае грамадства, іх прысутнасьць праяўляеца ў разнастайных праявах разбурэньня здаровай грамадскай структуры, сістэмы важнейшых гуманістычных каштоўнасьцяў. А гэтага цяпер – хоць адбаўляй! Значыць, пакуль мы рыхтуемся аддаваць уласнасьць нашым людзям і арганізоўваць вытворчасьць, нехта рыхтуецца ўсё пад шумок максімальна прысабечваць… “Замуціць ваду”, “навесьці цень на пляцень”, “зашуміць”, зрабіць што заўгодна, абы потым паболей вырваць з рук беларусаў і прыхватызаваць! Так рабілі ранейшыя эксплуататары беларускага народу, так рыхтуюцца зрабіць ворагі будучыя.

 

Вось для чаго патрэбна зьнішчэньне ўсёй сістэмы сьвятых агульнанацыянальных каштоўнасьцяў, скіраванае на этнацыд беларусаў! Вось у чым сімбіёз лукашысцкай улады цяперцаў і будучых празітычных прыхватызатараў!

 

Ці могуць такія высновы, вельмі ўжо адказныя, быць падмацаваныя нечым больш надзейным, чым няпэўнымі здагадкамі, заснаванымі на аналізе дэзарганізацыйнага інфармацыйнага ўплыву на грамадства?

 

Могуць. Мы можам атрымаць дадатковыя веды на падставе аналізу адпаведых падзей ў іншых краінах і на падставе аналізу нашай сёньняшняй апазіцыйна-палітычнай рэчаіснасьці. Давайце для пачатку разгледзім першую крыніцу ведаў  – г.зн. ацэнім вынікі расейскай прыхватызацыі (для аналізу апошняй трэба пісаць асобны артыкул).

 

Калі пісаць каротка, там пад шумок аб неабходнасьці тэрміновага пераводу эканомікі на рынкавыя рэйкі, прыватызацыя адбылася з парушэньнем двух пададзеных вышэй стратэгічных прынцыпаў: па-першае, не было створана дастаткова моцнага сярэдняга класу (затое зьявілася алігархія і, як мінімум, 40-адсоткавае жабрацтва), па-другое, сярод алігархаў большасьць – гэта нярускія (а габрэі; відавочны адбітак пальцаў сіянакратыі)! Такія вынікі знаходзяцца ў поўнай супярэчнасьці з тым, што павінна быць у норме, а гэта, у сваю чаргу, стварае глебу для рускай шавіністычнай прапаганды, спрыяе высьпяваньню ў Расеі чарговай рэвалюцыйнай сітуацыі.

 

Ёсьць усе падставы хвалявацца, што ў нас рыхтуецца тое самае!

 

Можа быць, для расейскай імперыі (а, дакладней, для яе, спадзяемся, канчатковага развалу!) тое, што там мела месца ў эканамічнай сьферы ў 1990-я – гэта і добра?! А мы, беларусы, тут пры чым? Нам гэта ўсё навошта? Мы што, таксама ворагі для некага на Захадзе?

 

Хутчэй за ўсё, не. Тут, верагодна, справа ў іншым.

 

І вось у гэтым месцы мы вымушаныя пачынаць вылучаць гіпотэзу, якая здольная патлумачыць падзеі, якія мы назіраем (адначасова гэтая гіпотэза прызначана папярэдзіць; Памятайце? “Папярэджаны, значыць – узброены!”). Хутчэй за ўсё сітуацыя выглядае наступным чынам: Калі ў цэлым заходнім дэмакратам беларуская дэмакратыя патрэбна (натуральна, што ўсім нармальным людзям павінна быць прыемна, што павялічыцца кола дэмакратычных краін, што ўвесь еўрапейскі  кантынэнт стане дэмакратычным), пэўнай значна больш вузкай сацыяльнай групе яна, як кажуць, “да ліхтара”. Гэтая група хацела б выкарыстаць этнацыдны, дэзарыентаваны, шызафрэнізаваны, інфантылізаваны, абыдлены і г.д. стан нашага беларускага грамадства (які ўзьнік у выніку 120-гадовага панаваньня расейскай імперыі ў выглядзе расейскага царызму, 70-гадовага ў выглядзе бальшавізму, 13-гадовага у выглядзе прарасейскага лукашызму) для таго, каб, спіхнуўшы з карку беларуса імперца-маскаля, адразу сесьці самім на наш беларускі карак. Пад падазронага №1 у гэтай ганебнай справе па нядаўнім расейскім узоры якраз і пападае… сіянакратыя (“адбіткі пальчыкаў” у Расеі, уся тэхналогія інфармацыйнага ўзьдзеяньня на грамадства ў псеўда-ліберальным ключы і некаторыя іншыя таму падобныя штучкі).

 

Што ж, будзем сачыць за падзеямі і будзем альбо ўмацоўваць нашу гіпотэзу, альбо з задавальненьнем і палёгкай адрынем яе…

 

 

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы