nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Ражэ Гарадзі. ГАЛОЎНЫЯ МІФЫ ІЗРАІЛЬСКАЙ ПАЛІТЫКІ (Частка 3: “Няўжо я антысеміт, калі сьцьвярджаю, што габрэі не былі адзінымі ахвярамі?”)

26 красавіка, 2007 | Няма каментараў

Дадзены артыкул – анонс кнігі Ражэ Гарадзі “Галоўныя міфы ізраільскай палітыкі”.

Рэдакцыя.

 

Фундаменталізм – гэта сьмяротная хвароба нашага часу – канца 20-га стагоддзя. Фундаменталізм – першапрычына гвалту і войнаў [гэта галоўны механізм гвалту і войнаў, а іх першапрычына ў соцыяпазітычных памкненьнях пэўных сацыяльных груп. – Рэд.]. У кнізе “Grandeur et decadences de lIslam” [Ражэ Гарадзі: “Grandeur et decadence de lIslam” , Парыж 1996, выд-ва “Афкар”] я паказаў на свайго роду эпіцэнтар ісламскага фундаменталізму – Савудаўскую Арабію. У гэтай кнізе я назваў караля Фадха прысьпешнікам амерыканцаў у іх агрэсіі ў Персіцкай Затоцы, “палітычнай прастытуткай”, якая зрабіла зь іслама хваробу іслама. Я паспрабаваў перамагчы гэтую хваробу ў мусульманаў з рызыкай наклікаць на сябе незадавальненьне.

Рымска-каталіцкаму інтэгрызму я прысьвяціў дзьве кнігі. Праводзячы такую палітыку, рымскія князі Царквы лічаць, што так яны “захоўваюць каталіцызму жыцьцё”. Гэтыя дзеяньні выяўляюцца ў тым, што Ватыкан ладзіць розныя вучоныя нарады і канферэнцыі тады, калі штогод ад голаду памірае 13 мільёнаў дзяцей – ахвяраў навязанага Амерыкай уладарства “монатэізма рынку”. Пра гэта Ватыкан сьціпла памоўквае. Гэтыя кнігі называюцца “Ці патрэбны нам Бог?” [Ражэ Гарадзі: “Avonsnous besoin de Dieu?”, Парыж, 1984, выд-ва “Descle de Brouwer“, з прадмовай абата Пьера] і “Перад вайной рэлігій. Супраць монатэізму рынку” [Ражэ Гарадзі: “Vers une guerre de religion“, Парыж, 1995, выд-ва “Descle de Brouwer“, з прадмовай Леанарда Бофа]. Я пісаў гэтыя кнігі, рызыкуючы наклікаць на сябе гнеў тых, каму не падабалася маё сьцьвярджэньне, што “Хрыстос Паўла – гэта не Ісус”.

 

Сёньня дадзеным тэкстам я маю намер разбурыць “галоўныя міфы ізраільскай палітыкі” [Ражэ Гарадзі: “Les Mythes fondateurs de la politique israiliene“, Парыж, 1995, Самвыдат Ражэ Гарадзі ў 1996 г.], рызыкуючы наклікаць на сябе помсту ізраіле-сіяністаў, якім мае заявы зусім не падабаюцца. Прыкладам можа паслужыць іхная рэакцыя на словы рабіна Гірша, што “сіянізм мае сваёй мэтай абазначыць габрэйскі народ у нацыянальнай іпастасі, што ўяўляе зь сябе ерась” [“Вашынгтон Пост” за 3 лістапада 1978 г.]. 

 

Гэтая кніга, якая завецца “Міф і палітыка”, выкрывае ерась палітычнага сіянізму. Гэта ерась заключаецца ў тым, што рэлігія пераўтварылася шляхам абсалютна літаральнага і, прычым, выбіральнага тлумачэньня сьвяшчэнных кнігаў у прыладу палітыкі. Гэтая ерась заключаецца ў тым, што Бог Ізраіля быў падменены дзяржавай Ізраіль, непатапляльным атамным авіяносцам сёньняшняга ўладара сьвету – ЗША, – мэта якіх [ЗША. – Рэд.] у тым, каб атрымаць блізкаўсходнюю нафту – свайго роду кроў сучаснай эканомікі і падставу росквіту. Гэтая мадэль “росту” абыходзіцца краінам сьвету з-за дзеяньняў МВФ у агромністую колькасьць ахвяраў. Кожны дзень ад іх дзеяньняў памірае колькасьць людзей, роўная палове ўсіх ахвяраў хірасімскай бомбы!

 

Дадзены артыкул – частка трылогіі, напісанай мной у мэтах барацьбы з чалавеканенавісьніцтвам. Гэта не апошняя мая праца на гэтую тэму. Пачынаючы з лорда Бэлфора, які перадаваў сіяністам зямлю, якая яму не належыла, і які заявіў, што для яго “ня важна, якія парадкі будуць уведзеныя на гэтай тэрыторыі да таго часу, пакуль мы кантралюем блізкаўсходнюю нафту, бо для нас вельмі важна і ў будучыні мець доступ да яе” [Джон Кімхе: “Палестына і Ізраіль”, Парыж, 1973, выд-ва “Альбін Мішэль”, ст.27], і заканчваючы амерыканскім дзярсакратаром Кордэлем Халам, які сказаў, што неабхона ведаць, што “савудаўская нафта ўяўляе зь сябе самы багаты патэнцыял у сьвеце” [Там жа, ст. 240], сіянісцкім верхаводам у Ізраілі даецца адно і тое ж заданьне, якое былы генеральны сакратар НАТА Джозеф Ланс сфармуляваў так: “Ізраіль быў самым танным наёмнікам нашага часу” [Надаў Шрагай у “Гаарэц” за 13 сакавіка 1992 г.]. Аднак, гэты наёмнік быў і вельмі добра платны, калі ўлічыць, што, напрыклад, два мільёны ізраільцаў у перыд 1951-59 гг. атрымлівалі ў разьліку на душу насельніцтва ў 100 разоў больш, чым жыхары трэцяга сьвету. І, перш за ўсё, гэта быў вельмі добра абаронены наёмнік. З 1972 па 1996 год ЗША ў ААН 30 разоў накладалі сваё вета на рэзалюцыі, якія асуджалі Ізраіль, у той час як іх правадыры, як піша журнал “Ківунім” [“Ківунім” (“Арыентыры”), №4, люты 1982, ст. 59-82], да пачатку агрэсіі ў Лібане пачалі праводзіць у жыцьцё праграму ліквідацыі ўсіх блізкаўсходніх дзяржаваў.

 

Гэтая палітыка, якую адназначна падтрымлівалі ЗША, грунтуецца на ідэі, што міжнароднае права – “нікчэмны кавалачак паперы” (Бен-Гурыён). Тое ж самае можна аднесьці зь іх пункту гледжаньня і да рэзалюцый ААН №242 і №338, якія патрабуюць зыходу ізраільскіх войскаў з заходняга берагу ракі Ярдан і з Галанскіх вышыняў, а таксама да адзінагалоснага асуджэньня анэксіі Іерусаліма, якую асудзілі нават ЗША, але якое [асуджэньне. – Рэд.] не прадугледжвала, аднак, аніякіх санкцыяў. Падобная пазіцыя патрабуе пэўнага “згладжваньня вуглоў”. Спачатку нам давялося сутыкнуцца зь нібыта “тэалагічным” апраўданьнем актаў агрэсіі з дапамогай фальшывай інтэрпрэтацыі сьвятых кніг, якія пераўтварылі міф у падзею гісторыі. Велічны сімвал безумоўнага падпарадкаваньня Аўрама воле Бога і дабраслаўленьня “ўсіх плямёнаў зямлі” абсалютна няверна падаецца ў адносінах толькі яго народу. Уся зямля блізкаўсходніх народаў ад Міжрэчча да Егіпта пераўтварылася ў “зямлю абяцаную”.

 

Тое ж самае з Зыходам, гэтым векавечным сімвалам вызваленьня народаў ад прыгнечаньня і тыраніі; на яго ёсьць спасылка ў Каране (44, 31-32). На яго спасылаюцца і сёньняшнія “тэолагі вызваленьня”. У той час як ён датычыць усіх народаў, якія падуладныя Адзінаму Богу, яго пераўтвараюць у адзін канкрэтны цуд, у прывілею, якую Бог аднаго народу альбо адной партыі падаў свайму абранаму народу. Нам гэта вядома з усіх пляменых вераваньняў і нацыяналізмаў, у якіх ёсьць галаслоўныя цьверджаньні пра абраны народ, задачай якога нібыта зьяўляецца выкананьне волі Бога. Гэта і Gesta Dei per Francos у Францыі, “З намі Бог” у Германіі, “Зробім Хрыста каралём” у Гішпаніі, “Мы верым у Бога” – гэтае багахульства на кожным даляры, якое азначае ўсемагутнасьць Бога монатэізму грошай і рынку.

 

Возьмем затым гэты сучасны міф пра дзяржаву Ізраіль як “адказ Бога на халакост”. Быццам Ізраіль быў адзіным прыстанішчам ад гітлераўскіх варварстваў! Сам Іцхак Шамір (які прапанаваў немцам саюз амаль што да свайго арышту англічанамі па абвінавачваньні ў супрацоўніцтве з ворагам і тэрарызьме) пісаў: “Насуперак паўсюль распаўсюджанаму меркаваньню, большасьць першых ізраільскіх рэпатрыянтаў былі не перажылыя халакост габрэі, а выхадцы з арабскага рэгіёну [Іцхак Шамір: “Паглядаючы назад і гледзячы наперад”, 1987, ст.574]. З колькасьцю ахвяраў таксама маніпулявалі. Амаль да 1994 года памятная пліта ў Асвенцыме сьведчыла “4 мільёны ахвяраў”. Сёньня новая пліта агалошвае “1,5 мільёны ахвяраў”. Чалавецтву намовілі, што яно было сьведкам “найвялікшага генацыду ў сусьветнай гісторыі”! А 60 мільёнаў амерыканскіх індэйцаў, а 100 мільёнаў неграў?! (на аднаго злапанага негра прыпадала 10 забітых!). Нават Хірасіма і Нагасакі ды 50 мільёнаў ахвяраў Другой сусьветнай вайны аказаліся ў забыцьці. Нібы гітлерызм уяўляў сабою толькі гіпертрафавана вялікі пагром, а не злачынства супраць усяго чалавецтва. Няўжо я антысеміт, калі я сьцьвярджаю, што хаця з габрэямі абышліся вельмі сурова, яны не былі адзінымі ахвярамі, і паказваю, што па тэлебачаньні гавораць толькі пра гэтыя ахвяры, абыходзячы маўчаньнем іншых? Больш за тое, каб усім канчаткова запудрыць мозгі, генацыд, які сапраўды меў месца, назвалі словам, якое ўзялі з тэалогіі, і прыпісалі гэта задуме Бога, паставілі гэтую падзею ў адзін шэраг з расьпяцьцем Хрыста [гл.таксама кнігі: Фрыдрых Вільгельм Марквардт: “Тэалогія па Асьвенцыму”; Альберт Х.Фрыдландэр: “Габрэйская тэалогія па Асьвенцыму”; Райнхольд Аберлерхер: “Пра “Адорна”, габрэйства і немцаў”. Усё гл. у “Слейпнір” 2/1995; апошняя кніга, акрамя ўсяго іншага, яшчэ і частка абвінавачваньня ў “распальваньні міжнацыянальнай розьні”, якое было пададзена выдавецтву і рэдакцыі часопіса “Сьлейпнір”].

 

Неабходна скончыць з палітыкай ідэалагічнай падтасоўкі, бо менавіта яна ёсьць інструмент фальсіфікацыі пасланьняў ізраільскіх прарокаў. Я і мой сябра Бернар Лакач, заснавальнік арганізацыі LICA (позьней LICRA) [“Mіжнародная ліга па барацьбе з антысемітызмам” была пераўтворана ў “Міжнародную лігу па барацьбе з  антысемітызмам і расізмам”], будучы дэпартаванымі ў адзін і той жа лагер, на вячэрніх курсах расказвалі нашым таварышам пра велькасьць, усеабдымны характар і вызвольную сілу гэтых габрэйскіх прарокаў. Гэтаму прароцкаму пасланьню я заставаўся адданы нават тады, калі мяне выключылі з шэрагаў камуністычнай партыі ў 1970 годзе, пасьля 35 гадоў барацьбы. Дарэчы, там я дарос нават да сябры Палітбюро. А выключылі мяне за тое, што яшчэ ў 1968 годзе я казаў што “Савецкі Саюз ня ёсьць сацыялістычная дзяржава”. І сёньня кажу: “Пануючая ідэалогія рымскай курыі ёсьць здрада ў адносінах да Хрыста, ісламізм здраджвае Іслам, а палітычны сіянізм зьяўляецца антыподам вялікіх габрэйскіх прароцтваў”.  

 

У час вайны ў Лібане мяне, айца Лелонга [айцец Лелонг разам з абатам П’ерам прыняў удзел у дыскусіі вакол дадзенага артыкулу] і пастара Мацьё, а таксама Жака Фовэ з LICRA прыцягнулі да крымінальнай адказнасьці за тое, што мы напісалі ў газеце “Ле Монд” [“Ле Монд” за 17 чэрвеня 1982 г.] са згоды галоўнага рэдактара, што агрэсія ў Лібане адпавядае інтарэсам сіянізму. 24 сакавіка 1983 года Парыскі Суд вынес свой вердыкт, пацьверджаны ў касацыйным судзе. Сутнасьць яго ў тым, што ў выпадку з LICRA “гаворка ідзе пра сталую крытыку палітыкі пэўнай дзяржавы і яе ідэалогіі, а не пра падбухторваньне да расавай варожасьці, скаргі ў яе адрас не прымаюцца, і ёй [LICRA. – Рэд.] ставіцца ў абавязак толькі аплата выдаткаў на судавытворчасьць”. Дадзены артыкул застаецца верны нашай тагачаснай крытыцы ізраільскай палітыкі й ідэалогіі, нягледзячы нават на тое, што за мінулы час быў прыняты ганебны закон “камуніста” Гайсо, які ўціскаў свабоду слова [зьмена закона аб свабоде слова 1990 года, названая законам Фабіюса-Гайсо: п.130 французскага КК “Аб падбухторваньні да міжнацыянальнай варожасьці”]. Супраць праекту гэтага закона ў Нацыяналным сходзе тагачаснага скліканьня выступіў цяперашні міністар юстыцыі [гл. Пьер Гіём: “Супраць лепшага веданьня” ў часопісе “Слейпнір”, 3/96].

 

Дадзены артыкул пакліканы зрабіць унёсак у справу барацьбы за сапраўдны моцны мір, асновай якога стануць павага да праўды і раўнапраўе народаў. Нават у самым Ізраіле “маладыя гісторыкі” (у першую чаргу Том Зееў і Мойша Цымерман) з габрэйскага ўніверсітэта ў Тэль-Авіве ды ізраільскія прыхільнікі працэсу мірнага ўрэгуляваньня мужна выкрываюць міфы палітычнага сіянізму, распазнаўшы іх шкоду і для самой дзяржавы Ізраіль, і для міра на ўсёй планеце. Асаблівы рэзананс зь іх боку выклікаюць забойствы асобаў, “адданых сваім прарокам” – разьня Баруха Гальштэйна ў Эль-Халіле ў Хеўроне, забойства Прэм’ер-міністра Іцхака Рабіна Ігалам Амірам. Праўда ідзе ў наступ, і нішто яе не затрымае!

 

Інтэлектуальны тэрарызм, які яшчэ генерал Дэ Голь крытыкаваў за “надзвычайны ўплыў на СМІ”, падштурхнуў мяне да папярэдняй публікацыі гэтага артыкулу да часу выхаду самой кнігі ў адным са сьпецвыпускаў часопіса “Ла Віль Топ” [“Ла віль топ”, №2 зіма 1995. На нямецкую мову была перакладзена самвыдатаўская кніга Ражэ Гарадзі, якая выйшла ў 1996 годзе]. Падобна, увагу палітолагаў больш прыцягнуў сам факт выхаду гэтага артыкула, у якім я апісваю сёньняшняе становішча Францыі, чым яе зьмест. Між тым, дадзены артыкул ужо перакладзены ў ЗША, Італіі, Лібане, Турцыі і ў Бразіліі, іх выданьне ўжо практычна гатовае. Рыхтуецца і рускі пераклад. Французскі варыянт даступны ў Інтэрнэце [http://www.codoh.com]. Гэта будзе далейшы уклад у справу крытычнага падыходу да навейшай гісторыі, у барацьбу супраць міфалагічных памылковых думак.  

 

Што ж такое сіянізм – сіянізм (а не габрэйская рэлігія), які я так крытыкую? Самі яго “бацькі” далі яму шмат вызначэньняў. Па-першае, гэта палітычная дактрына (з 1896 году сіянізмам завуць заснаваны Тэадорам Герцлем палітычны рух) [“Энцыклапедыя сіянізму і Ізраіля”, выд-ва “Герцль прэс”,Нью-Ёрк, 1971, том 2, ст. 1262]. Па-другое, сіянізм – гэта нацыяналістычная дактрына [правільна павінна быць напісана “шавіністычная дактрына”. – Рэд.], карані якой не ў юдаізьме, а ў габрэйскім нацыяналізьме 19 стагоддзя. Заснавальнік палітычнага сіянізма спасылаецца не на рэлігію: “Я іду не за рэлігійным пабуджэньнем” [Тэадор Герцль: “Дзёньнікі”, выд-ва “Віктар Голанц”, 1958 г.], “Я – агностык” [там жа ст. 54]. Яго цікавіла нават ня столькі “зямля абяцаная”. Яго нацыяналістычныя мэты задавальнялі і Уганда, Трыпалі (Лівія), Кіпр, Аргентына, Мазамбік альбо Конга [там жа]. Але з-за апазіцыі з боку яго рэлігійна настроеных сяброў, ён прыняў ідэю “вялікай легенды”, якая “ўяўляе зь сябе ключ да аб’яднаньня непераадольнай моцы” [Тэадор Герцль: “Габрэйская дзяржава”, ст.45]. Гэта вельмі дзейсны сродак, і гэты палітык-рэаліст ведаў, як трэба яго выкарыстоўваць. І ён абвясьціў наступнае, пераносячы “вялікую легенду” аб “вяртаньні” на глебу гістарычнай сапраўднасьці: “Палестына – наша незабыўная гістарычная радзіма. Адна гэтая назва дастатковая для таго, каб стаць магутным і ўсёўздымаючым воклічам для нашага народу” [Тэадор Герцль: “Габрэйская дзяржава”, ст.36]. Для яго габрэйскае пытаньне не сацыяльнае і не рэлігійнае, а нацыянальнае [калі нацыянальнае – гэта таксама нармальна; пытаньне ў тым, каб не шавіністычнае… – Рэд. ].

 

У трэціх, сіянізм – гэта каланіяльная дактрына. І тут праславуты Герцль не хавае сваіх мэтаў: на першым этапе неабходна стварыць умовы для прывілеяў і замацаваць іх дамовамі з Англіяй альбо якой-небудзь іншай вялікай дзяржавай з тым, каб пазьней на іх базе стварыць габрэйскую дзяржаву. З гэтай мэтай ён зьвярнуўся да таго, хто зарэкамендаваў сябе майстрам падобных спраў – да гандляра каланіяльнымі таварамі Сэсіла Радэза, які апутаў Паўднёвую Афрыку сеткамі сваёй прывілеяванай кампаніі й у гонар якога нават была названая частка гэтай краіны – Радэзія. У сваім лісьце Радэзу ад 11 студзеня 1902 году Герцль пісаў: “Калі ласка, дашліце мне ліст і напішыце, што Вы вывучылі маю праграму і што Вы ўхваляеце яе. Магчыма, Вы зьдзівіцеся, чаму я зьвярнуўся менавіта да Вас, пан Радэз. Адкажу, таму што мая праграма каланіяльная” [Тэадор Герцль: “Дзёньнікі”, том 3, ст. 105]. Палітычнае, нацыянальнае і каланіяльнае – вось тры вызначэньні, якія характарызуюць вучэньне палітычнага сіянізму. Герцль, яго стваральнік і прыхільнік ідэй Макіявелі, мог па праву сказаць сабе, што ён стварыў габрэйскую дзяржаву. У жніўні 1897 года на кангрэсе ў Базэль яго праграма атрымала перамогу [там жа, ст.224]. Паўстагоддзя пазьней менавіта гэтая палітыка, якую праводзілі яго вучні, дакладна ідучы за яго метадам і яго палітычнай лініяй, адразу па заканчэньні Другой сусьветнай вайны выявіла сьвету дзяржаву Ізраіль. Але ці было гэтае палітычнае, нацыяналістычнае і каланіялістычнае прадпрыемства ў рамках традыцый габрэйскай рэлігіі і габрэйскага духу?

 

У той жа час, калі праходзіў кангрэс у Базэлі, а ня ў Мюнхене (што ўваходзіла ў планы Герцля)па прычыне нязгоды нямецкай габрэйскай дыяспары, на амерыканскім кантыненце адбылася Манрэальская канферэнцыя, на якой па ініцыятыве самага вядомага і паважанага габрэя Амерыкі – Ісака Меера Візэ, – была прынятая заява, у якой праводзілася думка адназначна разьмежаваць і супрацьпаставіць два розныя тлумачэньні Бібліі – палітычнае ды нацыянальнае тлумачэньне сіянізму і духоўныя ды ўсяленскія тлумачэньні прарокаў. У ім казалася наступнае: “Мы абсалютна не падзяляем ініцыятыву стварэньня габрэйскай дзяржавы. Такія спробы выдаюць памылковае ўяўленьне аб місіі Ізраіля…, першымі правазьвесьнікамі якой былі прарокі… Мы заяўляем, што мэта юдаізму не палітычная, не нацыянальная, а духоўная… Гэтая мэта – месіянскі час, калі ўсе людзі ўсьвядомяць прыналежнасьць да нейкай адзінай вялікай сям’і, каб стварыць Царства Бога на Зямлі” [генеральная канферэнцыя амерыканскіх рабінаў, штогоднік №7 за 1897 год, ст.XII].

 

Такая была першапачатковая рэакцыя габрэйскіх арганізацый ад “Аб’яднаньня рабінаў Германіі” да “Сусьветнага ізраільскага саюзу Францыі”, “Ізраіліцкага саюзу” Аўстрыі і габрэйскіх арганізацый Англіі. Гэта непрыняцьце палітычнага сіянізму, заснаванае на прыхільнасьці духу габрэйскай рэлігіі, жывое і па гэты дзень, хай сабе нават пасьля Другой сусьветнай вайны пры безумоўнай падтрымцы ЗША палітычнаму сіянізму былі створаны цяплічныя ўмовы, і гэтая тэндэнцыя прывяла да перамогі ідэй сіянізму над вялікай прароцкай традыцыяй і ў грамадскай думцы. Але сіяністам не ўдалося заглушыць крытыку з боку духоўных асобаў. Марцін Бубер, адзін з буйных габрэйскіх мысьляроў 20 стагоддзя, усё сваё жыцьцё да самой сваёй сьмерці ў Ізраілі ганіў пераўтварэньне, нават дэградацыю рэлігійнага сіянізма ў сіянізм палітычны

 

Марцін Бубер аднойчы сказаў у Нью-Ёрку: “Тое, што я ўспрыняў 60 гадоў таму, калі ўступіў у сіянісцкі рух, я ў многім успрымаю і сёньня… Я спадзяваўся, што гэты нацыяналізм ня пойдзе шляхам іншых нацыяналізмаў. Яны несьлі ў сабе вялікія спадзяваньні, але ў выніку зь іх атрымаўся свайго роду сьвяшчэнны эгаізм, які, напрыклад, Мусаліні называў sacro egoismo. Як быццам калектыўны эгаізм можа быць сьвяцейшы за эгаізм індывідуальны. Калі мы вярталіся ў Палестыну, асноўнае пытаньне гучала так: вы хочаце вярнуцца сюды як сябры, як браты і як частка супольнасьці народаў Блізкага Усходу альбо як прадстаўнікі каланіялізму і імперыялізму? Гэтая супярэчнасьць паміж мэтай і сродкамі, якімі яна дасягалася, расшчапіла сіяністаў. Адны хацелі атрымаць ад вялікіх дзяржаваў асаблівыя правы, а другія, у першую чаргу больш маладыя, хацелі, каб ім далі жыць разам са сваімі суседзямі ў Палестыне і разам зь імі ўладкоўвацца для будучых пакаленняў… Нашыя зносіны з арабамі не заўсёды былі гарманічныя, але ў цэлым паміж арабскімі і габрэйскімі вёскамі былі добрасуседскія стасункі. Арганічная фаза засяленьня Палестыны працягвалася да часоў Гітлера. Было шмат габрэяў, якіх гітлераўскі перасьлед вымусіў выехаць у Ізраіль, але не было эліты, якая б магла думаць пра будучыню. І таму фазу арганічнага разьвіцьця, якое адбывалася ва ўмовах выбарчай эміграцыі, зьмяніла фаза масавага выезду, які меў на ўвазе наяўнасьць пэўнай палітычнай сілы, здольнай трымаць усё пад кантролем… Большасьць габрэяў стала вучыцца ў Гітлера, а не ў нас… Гітлер паказаў, што гісторыя ідзе не дарогай духу, а дарогай сілы, а таксама, што калі народ дастаткова моцны, ён можа забіваць без пакараньня за зробленае… Такое было становішча, якое нам трэба было зьмяніць. Мы прапаноўваем “Іхуду”…, каб арабы і габрэі не абмяжоўваліся суіснаваньнем, а пераходзілі да супрацоўніцтва. Гэта забясьпечыла б эканамічнае разьвіцьцё блізкаўсходняга рэгіёну, дзякуючы чаму Блізкі Усход змог бы ўнесьці важкі уклад у разьвіцьцё чалавецтва” [“Джывіш ньюслетэр” / “Габрэйскі весьнік”/ за 2 чэрвеня 1958 г.].

 

5 верасьня 1921 года на 12-м сіянісцкім кангрэсе ў Карлсбадзе ён [Марцін Бубер. – Рэд.] заявіў наступнае: “Мы кажам пра дух Ізраіля і мы сьцьвярджаем, што нас немагчыма параўнаць ні зь якой іншай нацыяй… Але калі дух Ізраіля – гэта нішто іншае, як выдатнае апраўданьне нашага нацыянальнага эгаізму, дык мы анічым тады не адрозьніваемся ад другіх нацыяў і пьем зь імі з аднаго кубку. Нацыя не зьяўляецца вышэйшай каштоўнасьцю… Габрэі больш, чым якая-небудзь нацыя. Мы належым да асаблівага рэлігійнага кола… [цікава, чым тады рэлігійны эгаізм і шавінізм адрозьніваецца ад нацыянальнага? Тая ж самая сьвіньня, толькі зь іншага боку. – Рэд.]. Габрэйскую рэлігію пазбавілі яе каранёў, у гэтым і заключаецца хвароба, сімптомам якой было зьяўленьне ў сярэдзіне 19 стагоддзя габрэйскага нацыяналізму. Гэта новая форма прагі мець дзяржаву і зьяўляецца фонам таго, што сучаснае нацыянальнае габрэйства пераняла ў сучаснага заходняга нацыяналізму… Што мае з гэтым агульнага ідэя аб “абранасьці” Ізраіля? “Абранасьць” азначае не пачуцьцё перавагі, а сэнс Боскага замыслу. Гэта пачуцьцё грунтуецца не на параўнаньні зь іншымі народамі, а на пакліканьні і на адказнасьці за выкананьне наказу, пра які ўвесь час папярэджвалі прарокі: Калі вы ўявіце сябе абранымі замест таго, каб жыць у паслухмянасьці перад Богам, дык гэта будзе адступніцтва”.

 

Ён нагадаў пра “нацыяналістычны крызіс” палітычнага сіянізму, які ўяўляў зь сябе вычварэнства габрэйскага духу, і закончыў сваю прамову наступнымі словамі: “Мы спадзяваліся зьберагчы габрэйскі нацыяналізм ад памылкі зрабіць зь яго ідала. Нашыя высілкі не мелі посьпеху” [Марцін Бубер: “Ізраіль і мір”, Нью-Ёрк, 1948, ст. 263].

 

Прафесар Юда Магнэс, з 1926 года рэктар Габрэйскага універсітэта ў Ерусаліме, казаў, што “Більмотская праграма” 1942 году, якая патрабавала стварэньня ў Палестыне габрэйскай дзяржавы, “прывяла б да вайны паміж габрэямі і арабамі” [Норман Бентвіч: “Дзеля Сіёну”(Біяграфія Юды Магнеса), габрэйскі выдавецкі саюз Амерыкі, Філадэльфія, 1954, ст.352]. У 1946 годзе ў сваёй прамове, прысьвечанай пачатку новага сяместру ў Габрэйскім універсітэце ў Ерусаліме, рэктарам якога ён быў на працягу 20 гадоў, Магнэс сказаў: “Новы габрэйскі голас – гэта голас стрэльбаў… Гэта новая Тора зямлі Ізраілевай. Сьвет уцягнуты ў цемру гвалту. Беражы нас неба ад таго, каб мы ўцягнулі ў гэты вір і габрэйства, і народ Ізраіля. Габрэі-язычнікі падпарадкавалі сабе большую частку магутнай дыяспары. У часы рамантычнага сіянізму мы думалі, што гару Сіёна трэба зноў набыць сумленным шляхам. Усе амерыканскія габрэі нясуць адказнасьць за гэтую памылку, за гэту злашчасную фальсіфікацыю, нават тыя, хто ня згодны з махінацыямі язычніцкіх завадатараў, але глядзіць на гэта пасіўна, не спрабуючы нічога зрабіць. Ахмурэньне розуму дзеля маралі [так у аўтара. – Рэд.] вядзе да яго дэградацыі” [там жа, ст. 131].

 

Сапраўды сіянісцкія заправілы знайшлі ў Амерыцы пасьля Більтмарскай заявы магутнага абаронцу – ЗША. Сусьветная сіянісцкая арганізацыя здушыла апазіцыю з боку тых габрэяў, якія засталіся адданыя прароцкім традыцыям габрэяў, і запатрабавалі стварэньня не “габрэйскай нацыянальнай дзяржавы на гістарычнай радзіме ў Палестыне” (як гэта было прадугледжана літаральна, хай сабе і не па яе духу, дэкларацыяй Бэлфара), а стварэньня Палестыны як габрэйскай дзяржавы.

 

Такую тэндэнцыю яшчэ ў 1938 годзе асудзіў Альберт Эйнштэйн: “На мой погляд, было б разумней дасягнуць з арабамі ўзаемапаразуменьня на падставе мірнага суіснаваньня, чым ствараць габрэйскую дзяржаву… Мы – ужо не габрэі эпохі Макавеяў. Для нас зноў стаць нацыяй у палітычным сэнсе гэтага слова азначала б адыход ад дабраслаўленьня нашай грамады, якая існуе дзякуючы генію нашых продкаў” [рабін Моше Менухім: “Дэградацыя сучаснага юдаізму”, 1969, ст. 324].

 

Пры кожным парушэньні Ізраілем правоў іншых народаў было дастаткова папярэджваньняў. Назаву толькі два прыклады, якія сьведчаць пра тое, што думаюць мільёны габрэяў, ня маючы магчымасьць сказаць гэта адкрыта з-за наяўнасьці самай сапраўднай інтэлектуальнай інквізіцыі ізраільска-сіянісцкага лобі. У 1960 годзе з нагоды працэса Эйхмана ў Ерусаліме “Амерыканскі савет па юдаізьме” заявіў наступнае: “Амерыканскі савет па юдаізьме.. заяўляе, што ізраільскі урад ня мае права казаць ад імя ўсіх габрэяў. Габрэйства – гэта рэлігійная агульнасьць, а не нацыянальная” [“Ле Монд”, 21 чэрвеня 1960.].

 

8 чэрвеня 1982 году з нагоды крывавай агрэсіі Ізраіля ў Лібане прафесар Беньямін Кохэн з Тэль-Авіўскага універсітэта апісаў Пьеру Відал-Наквэ наступнае: “Я пішу Вам гэтыя радкі якраз у той момант, калі па радыё ідуць паведамленьні, што “мы” практычна “выканалі нашу задачу ў Лібане”, а менавіта, прынесьлі мір насельніцтву Галілеі. Мой розум проста кіпіць ад такой хлусьні, вартай якога-небудзь Гебельса. Цалкам відавочна, што гэтая жорсткая вайна, якая вядзецца нябачнымі варварскімі метадамі, аніяк не зьвязана ні з замахам у Лондане, ні з бясьпекай Галілеі… Габрэі, сыны Аўрамавы,… ці могуць быць габрэі, самі ахвяры столькіх варварстваў, настолькі жорскія?… Такім чынам, найвялікшай перамогай сіянізму будзе “разгабрэйваньне” габрэяў. Дарагія сябры, зрабіце ўсё магчымае, ўсё, каб Бегіны і Шароны не дасягнулі сваёй двайной мэты – канчатковага зьнішчэньня (самы папулярны выраз у гэтыя дні) палестынцыў, як народу, і ізраільцаў, як людзей” [адкрыты ліст, “Ле Монд” за 19 чэрвеня 1982 года, ст.9]. “Прафесар Лейбавіч ахарактарызаваў ізраільскую палітыку ў Ліване, як юда-нацысцкую” [“Едыёт Ахранот” за 2 ліпеня 1982, ст.6].

 

Вось вакол чаго ідзе барацьба паміж прароцкай габрэйскай рэлігіяй і сіянісцкім нацыяналізмам, які, як і любы іншы нацыяналізм [шавінізм. – Рэд.], заснаваны на няўвазе да іншых і ўзьвялічваньні свайго народу.

 

Любому нацыяналізму [шавінізму. – Рэд.] патрабуецца санктуарызацыя яго мэтаў. Пасьля расколу Хрысьціянства ўсе нацыянальныя дзяржавы прысвоілі сабе права прадстаўляць праз сябе сьвятую спадчыну і выконваць Божы наказ. Францыя – “старэйшая сястра Царквы”, яна выконвае волю Бога; Германія “вышэй за ўсё”, бо “з намі Бог”; Ева Перон заяўляе, што гэта “місія Аргентыны несьці Боскую вестку сьвету”; а ў 1972 годзе прэм’ер-міністар ПАР Форэстар, сумна вядомы жудасным расізмам апартэіда, падараваў сьвету адкрыцьцё наступнага роду: “Мы не павінны забываць, што мы – Боскі народ, і ён даручыў нам гэтую місію”. Сіянісцкі нацыяналізм падзяляе гэтую памылку ўсіх іншых нацыяналізмаў. Нават самыя духоўна сьветлыя галовы паддаліся гэтаму памылковаму меркаваньню. Нават такі чалавек, як прафесар Андрэ Нэхер, напісаў ў сваёй цудоўнай кнізе “L Essence du prophetisme”, калі вывучыў універсальнае, сусьветнае значэньне саюзу Бога і чалавека, што Ізраіль – гэта “цудоўны прыклад Боскай гісторыі сьвету. Ізраіль гэта стрыжань сьвету, яго нерв, яго пуп, яго сэрца [Андрэ Нэхер: “L Essence du prophetisme”, Парыж, 1972, выд-ва Калман і Лэві”, ст.311]. Падобныя выказваньні да болі нагадваюць “арыйскі міф”, які склаў асновы ідэалогіі пангерманізма і гітлерызма. На гэтым шляху знаходзімся і мы, ідучы за антыподам вучэньня прарокаў і цудоўнай кнігі Марціна Бубера “Я і Ты”. Гэтая гісторыя выключнасьці перашкаджае дыялогу. Немагчыма весьці дыялог з Бегіным альбо Гітлерам, бо іхныя расісцкія перакананьні аб уласнай перавазе і іх, нібыта выключна іх, саюз з Богам, не даюць ім весьці дыялог зь іншымі народамі.

 

25 лютага 1994 года доктар Барух Гальдштэйн зрабіў разьню арабаў, якія маліліся на магіле патрыярхаў [гэтай падзеі даецца каментар у кнізе Эдуарда Петэра Коха “Маўчаньне агнцаў”, надрукаванай у часопісе “Слейпнір” №1, 1996 г. У цяперашні момант яна, як прадмет судовага разьбіральніцтва па абвінавачваньні ў “зьнявазе рэлігійных пачуцьцяў” і “правакаваньні да міжнародных канфліктаў”, разглядаецца ў акруговым судзе Берлін-Тыргартен, № справы – 352 СЫ2420/96.]. 4 лістапада 1995 года Ігал Амір застрэліў Іцхака Рабіна “па загадзе Бога” і яго групы “воінаў Ізраіля” за тое, што той перадаў арабам “сьвятую зямлю” “Юдэі і Самарыі” (цяперашні заходні бераг ракі Ярдан).

 

Мы даведаліся пра сіянісцкія злачынствы тады, калі габрэі, адданыя прароцкаму юдаізму, працягвалі бараніць яго ад пляменнага мысьленьня сіянізма. Гэта ніяк нельга назваць антысемітызмам. Апошні заснаваны не на крытыцы ізраіле-сіянісцкай палітыкі агрэсіі, падману і кровапраліцьця, а якраз такі на адназначнай падтрымцы такой палітыкі. Гэтая палітыка бярэ з вялікай спадчыны юдаізма толькі тое, што праз літаральнае выкладаньне можа апраўдаць яе і паставіць вышэй правоў чалавека, санктуарызаваць яе мінулыя і цяперашнія міфы. Але мы ведаем, што ў наш час існуе толькі адна альтэрнатыва вайне – дыялог. А галоўнай умовай для любога дыялогу зьяўляецца ўзаемапавага яго ўдзельнікаў. Яны павінны разумець, што ў кожнага ёсьць свае недахопы, свае мінусы, што кожнаму патрэбны зносіны зь іншымі, каб празь іх выдаліць гэтыя недахопы. Павага – залог пераадоленьня любых комплексаў, любой запатрабаванасьці ў самапавазе. Павага – гэта свайго роду душа любой жывой рэлігіі.

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы