Сяргей Высоцкі
Хачу падзячыць усіх сваіх сяброў, аднадумцаў і прыхільнікаў за тую падтрымку, што атрымаў у часе апошніх падзеяў! Відаць, прапаганда Расеі, рэжыму Лукашенкі і афіцыйнай апазіцыі, мякка кажучы, некалькі перабольшвала, калі дундурыла пра непапулярнасць незарэгістраванай кансерватыўна-патрыятычнай Беларускай Партыі Свабоды, народна-дэмакратычных сіл. Такім чынам, на вачах развальваецца яшчэ адзін міф, што так грунтоўна ўбіваўся ў галовы абыватэляў.
Гэты ліст у першую чаргу быў напісаны, каб растлумачыць сваё бачанне, стратэгічныя моманты барацьбы і прычыну сваіх дзеянняў.
Выдатна разумею, што тым людзям, якія зараз у няволі, у сто разоў цяжэй, чым мне. Але я не эміграваў і не планую прасіць палітычнага прытулку. Больш за тое, буду рэгулярна прыязджать у Беларусь, хоць і нелегальна. Могуць, канешне, злавіць. Але здавацца сам не збіраюся. Абіраю не піяр, а практычныя захады для вызвалення Бацькаўшчыны…
Позва з КДБ, напісаная на расейскай мове, дзе патрабуецца, каб я “явился для дачи объяснений”, гэта парушэнне ўсіх норм. Напісаць павестку па-расейску аднаму з патрыятычных дзеячоў – што гэта, як не праява хамства і нахабнасці акупантаў. Падпісаная павестка нейкім Сазоновым. Прозвішча прымушае сумнявацца ў прыналежнасці да беларускага народу, і як вынік – у аб’ектыўнасці следчага.
Могуць і не пасадзіць, могуць узяць падпіску аб нявыяздзе, могуць зацягаць па кабінетах, выбіць з каляіны грунтоўнай дзейнасці. Пры гэтым працягваюць дапытваць маіх сяброў, актывістаў незарэгістраванай БПС. Пастаянна азадачваюць маіх калег пытаннямі, “а дзе Высоцкі можа начаваць”, “у якіх месцах бывае”. Ужо гаварылася, што, паблытаўшы мяне і брата, адразу яго скруцілі. Нешта не вельмі любезна ў нас “запрашаюць на допыт у якасці сведкі”. Калі пад эфектам грамадскай шуміхі перайграюць сітуацыю – буду толькі рады.
Не магу сказаць, каб ужо надта баяўся арышту. У турме я ўжо бываў (Акрэсціна), мне там не спадабалася. Але з катэгорыяў справы гэта Радзіме нічога не дасць. Можа паслабіць уплыў народна-патрыятычных сіл. Тым “добразычліўцам”, хто падзужвае, маўляў, “Высоцкі збаяўся, яму трэба здавацца”, магу адказаць: “Не вам мяне вучыць”.
Адна з прычынаў напісання гэтага ліста ў тым, што можа стацца, наступная магчымасць з’явіцца ня скора… Адсіджвацца ў братняй Украіне не збіраюся…
Маіх сяброў абражае, што ў нашай “апазіцыйнай” прэсе ні слова аб маім становішчы. Мне ўсё роўна. Але нашых хлапцоў, якіх сёння актыўна “апякуюць” афіцэры КДБ, тых, хто зараз падвяргаецца пераследам, гэта раздражняе. Хачу Вас падтрымаць, сябры. Не абражайцеся на іх. Пра адных яны пішуць, а другіх замоўчваюць. Мы самі абвясцілі вайну не толькі акупантам ды іхным халуям, але і тым, хто прадаў нашую Ідэю, здрабніў і зняславіў дэмакратычны рух у Беларусі, таму чакаць ласкі ад іх не даводзіцца. У нашай дзяржаве сёння няма ніякай свабоднай прэсы. Гэта факт. А іхная хлусня, іхная здрада ім вернецца бумерангам. “Тройчы на трае”, як напісана ў Бібліі. Крывадушнасць не дае ім права і пасля зыходу Лукашенка весці беларускі карабель. Альбо патопяць, альбо прададуць. А за намі праўда – так што на ейнай падставе і будзем рушыць наперад. А хто збіраецца нам перашкаджаць – прэч з дарогі!
У гэтым сэнсе сур’ёзная тэма – гэта агульныя стасункі беларускага руху з ЗША і заходне-еўрапейскімі дзяржавамі. Пасля нафта-газавага канфлікту з Расеяй у Беларусі рэзкі рост антырасейскіх настрояў. Але, што здіўляе аналітыкаў, рост і антызаходніх. Узважваючы прычыны такой з’явы, прыходзіш да высновы: найперш абсалютна бездарная і непрафесійная “падтрымка беларускага руху” з боку заходніх структур. Не толькі палітыкі не ведаюць, як адбывалася падтрымка і каму. Што крывіць душой, за шырмай апазіцыйнасці расквітнелі цэлыя канторы прафесійных махляроў і грантаедаў. Такая, з дазволу сказаць, “падтрымка” толькі паглыбляе каланіяльнае становішча нашай дзяржавы, дэмаралізуе волю да супраціву.
Аднак, Захад – надта вялікі, стракаты і розны, каб прыпісваць яму ўвесь правін у нашай бядзе. Захад знаходзіцца ўжо на іншым цывілізацыйным узроўні. Гэта рэчаіснасць. На Захадзе ёсць нашыя апаненты, але шмат і нашых аднадумцаў. І такіх усё больш. Напрыклад, павялічваецца кола дэпутатаў Еўрапарламенту, якія ўказваюць на бесчалавечную дыскрымінацыю нацыянальных правоў беларусаў, на пераслед беларускай мовы і культуры. Ёсць відавочнае жаданне разабрацца. Але існуе жахлівая неінфармаванасць. Не будзем забывацца, хто асноўны пастаўшчык інфармацыі пра Беларусь… Тыя самыя людзі, якіх мы выкрываем. Гэта заганная сітуацыя, і яе неабходна выпраўляць. Ёсць і наш правін…
Ці здолелі мы арганізаваць больш-менш прафесійны маніторынг аб нашым становішчы?! Ці змаглі мы арганізаваць хоць адну сапраўды беларускую дэлегацыю з прадстаўнікоў нашай нацыянальнай эліты ў Брусэль, ці Вашынгтон?! (А вось Вячорка, “Хартыя”, і нават камуністы – пастаянна там). Ці здолелі мы пераадолець нашыя супярэчнасці ды яб’яднацца навокал рэальна дзеючай Партыі Свабоды, навокал Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы?!
На жаль, не, сябры. У нас кожны сам сабе правадыр, а гэта страшна. Палітспекулянты, прайдохі і агентура спецслужбаў змаглі наладзіць пастаянны дыялог з заходнімі арганізацыямі. Нехта можа сказаць, што “не справа героя даказваць праўдзівасць свайго шляху”. У гэтым ёсць доля праўды. Не збіраюся апраўдваць заганы сучаснай цывілізацыі, мая пазіцыя таксама мянялася па меры авалодання інфармацыяй.
У Беларусі спецслужбы Лукашенкі і Расеі ўсё прыхвацілі і пільна кантралююць любы кантакт. Толькі па-за межамі ўзнікае магчымасць не патрапіць у пастку, спецыяльна створаную для заходніх аналітыкаў – “сістэму легальнай апазіцыі”. У часе прамых кантактаў з заходнімі чыноўнікамі сутыкаемся з жахлівай адсутнасцю аб’ектыўнай інфармацыі. Нашыя гораапазіцыянеры звялі ўсе да праблемы закрыцця газеты ці пазбаўлення іх месца працы. І гэта ганебна. Але, панове, ўся беларуская нацыя стаіць на каленях, над ўсёй дзяржавай занесены тапор ката!..
Сёння мы маем усе падставы змяніць агульны стан рэчаў, а затым – змяніць рэжым у Беларусі. Для гэтага патрабуецца не так шмат. Боская вера, нацыянальная воля і годнасць быць верным вызвольнай арганізацыі!
Ёсць яшчэ аб чым сказаць у гэтым лісце. У Інтэрнэце я прачытаў у сваю адрэсу заўвагі ў фармаце, пададзеным пра “рэвалюцыянераў-адзіночак”.
Гэта таксама прыём з арсеналу інфармацыйнай вайны супраць беларускіх нацыянальна-дэмакратычных сіл. Нацыянальная дэмакратыя – гэта не шыкоўны офіс, выдзелены тыранам у цэнтры сталіцы.
Нацыянальная дэмакратыя – гэта павага да сваёй Бацькаўшчыны, свайго народу. У кабінеты згоднікаў гэта не памесціш. У сэрцах мільёнаў беларусаў жыве дух нацыі. Нехта вызваліць гэтую лавіну. Па старой савецкай завядзёнцы ў Беларусі навязваецца каланіяльны стэрэатып непавагі да ўсей літвінскай беларускай гісторыі, каб без герояў і ўладароў, без гетманаў і вялікіх князёў. Бо у гістарычным сэнсе маса без лідэраў непаўнавартасная. А нацыя, якая не мае вялікіх людзей, і сама дробная…
Хвала Госпаду, ў Беларусі вялікая гісторыя, былі і ёсць вялікія асобы. Нават у нашай найноўшай гісторыі, Васіль Быкаў, Міхаіл Кукабака, забітыя і нявінна асуджаныя, героі Курапат і вулічнай барацьбы за незалежнасць. А тых, хто ўздымае сцяг змагання, заўжды менш. Гэта доля не ўсіх, але лепшых!
Да сустрэчы, даражэнькія!
Zdarou,Vysocki!!!))))).Naziraju za tvaimi ruhami godu z1994-ga.Adno razdrazhnennne.Surjozny maesh vygliad,jka i Zianon Pazn
iak,ale dze rabota?Dy i movu kali analizavac tvaju,to takaja uzho kandova-nenaturalnaja.Oh,Sirozha,uboga usio,co robish…
Наша справа жыве насуперак ворагам!БПС не спыніць!Сяржук,Магілёў з табоюПрыдзе час і ты вернешся ,каб разм з намі скончыць рашу святую справу-пабудову НЕЗАЛЕЖНАЙ МОЦНАЙ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ!!!!
Miron-ты пэўна адзін з тых “магутных” інтэрнэт- змагароў,што акрамя як гадзіць на форумах,больш ні нашто не здольны.
Зрабі хаця б адсотак таго ,што зрабіў Высоцкі! А хатніх каментатараў у нас і так хапае.