nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

ПАРАЛЕЛІ…

май 12, 2007 | Няма каментараў

Віталь Хромаў, Барыс Керзач

�н�г� пал���.JPG

Некалькі дзён таму на сайце радыё “Свабода” мы ўбачылі два матэрыялы, якія выпадкова ці не, гэта нам невядома, апынуліся побач. У адным матэрыяле распавядалася пра тое, як у фашыстоўскай Германіі ў 1930-я гады палілі кнігі (аўтар – Тацяна Поклад), а ў другім – як тады ж у нашай Беларусі, тагачаснай камуністычнай БССР, рабілі тое самае (аўтар – Аляксандар Лукашук). Дадзенае супадзеньне падштурхнула нас да ідэі адкрыць яшчэ адну рубрыку пад назвай “Паралелі”, каб зьбіраць доказы зьмястоўных падабенстваў паміж, здавалася б, рознымі сацыяльнымі (у т.л. соцыяпаразітнымі) зьявамі. Аказваецца, расейскі імперыялізм і германскі імперыялізм (як кірункі палітычнай дзейнасьці), нягледзячы на тое, што карысталіся, здавалася б, пынцыпова рознымі ідэалагічнымі дактрынамі (бальшавізм і нацызм), былі надзвычай падобныя ня толькі па жахлівых выніках свайго па-сатанісцку дэструктыўнага ўзьдзеяньня на чалавецтва (дзясяткі мільёнаў загінулых і закатаваных людзей – толькі адна з частак іх злачыннага ўзьдзеньня), а і па дадатковых рысах – па ўсёй сімволіцы, характары масавых мерапрыемстваў, стылі татальнай прапаганды, таталітарным рэжыме і па шмат чым іншым. Мяркуйце самі.

1. Нямеччына, 1930-я гады.

У Германіі ў 1933 годзе дзень 10 траўня быў абвешчаны “сьвятам вогнішча”. Тады нацыянал-сацыялісты пачалі адкрытую вайну супраць незалежнай думкі. У Бэрліне перад будынкам Дзяржаўнай опэры яны публічна спалілі кнігі, якія не падабаліся гітлераўскаму рэжыму. Аўтарам і натхняльнікам гэтага “мерапрыемства” быў доктар Гебэльс. Публічнае спальваньне кнігаў было адным зь яго першых крокаў на пасадзе міністра прапаганды. Гэта рабілася дзеля таго, каб запалохаць “звычайнага чалавека” і прывабіць моладзь на бок нацыянал-сацыялістаў, паказаць ёй рашучасьць і радыкалізм новай улады. “Сьвята вогнішча” адбылося таксама ў іншых гарадах Нямеччыны – Боне, Франкфурце-на-Майне, Мюнхэне. Толькі ў Бэрліне на Опэрнай плошчы былі спаленыя 20 тысяч кніг. У іх ліку творы прыхільнікаў марксізму, пацыфізму, кнігі габрэйскіх і замежных аўтараў. У шэрагу забароненых і прызначаных на зьнішчэньне перашапачаткова апынуліся 12,5 тысяч твораў 149 аўтараў. Сярод іх працы сусьветна вядомых навукоўцаў і пісьменьнікаў – Альбэрта Эйнштайна, Зігмунда Фрэйда, Карла Маркса, творы Томаса і Гайнрыха Манаў, Штэфана Цвэйга, Гайнрыха Гайнэ, Эрыха Кёстнэра, а таксама Джэка Лондана, Эрнэста Хэмінгуэя і многіх іншых.

Спаленыя кнігі сталіся першай прыступкай да татальнага ідэалягічнага кантролю над літаратурным працэсам у Нямеччыне. “Сьвята вогнішча” было пераломным момантам, пасьля якога была ўведзеная татальная цэнзура. У верасьні 1933 году быў прыняты дэкрэт аб стварэньні Імпэрскай палаты культуры. Ад 1939 году аддзел літаратуры цалкам кантраляваў працу ўсіх выдавецтваў, рэдакцыяў і друкарняў, а таксама ўвесь гандаль кнігамі.


Цяпер у Нямеччыне штогод 10 траўня адзначаецца як дзень памяці пра публічнае спальваньне кніг нацыянал-сацыялістамі – Дзень кнігі. Гэтая дата абраная дзеля таго, каб не забывацца, з чаго пачынаўся фашыстоўскі рэжым – з забароны і спальваньня кнігаў.

2. Беларусь, 1930-я гады.

У 1997 годзе ў Менску выйшла кніга Аляксандра Лукашука “За кіпучай чэкісцкай работай”. Адзін з разьдзелаў кнігі пад назвай “Гарыць мова” прысьвечаны загаду № 33 арганізацыі, якая называлася “Галоўліт БССР”, ад 3 чэрвеня 1937 году. Гэты загад называўся “Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэкаў грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю”, быў вельмі аб’ёмны (заняў ажно 111 старонак). У ім зь “непажаданымі” кнігамі ў Беларусі прапанавалася рабіць зьнішчэньне шляхам пропуску праз рэзальныя машыны друкарняў. Макулатуру ў дробна парэзаным выглядзе здаваць ва ўтыль. У райцэнтрах, дзе ў друкарнях няма рэзальных машынаў, прынятую літаратуру СПАЛЬВАЦЬ [выдзелена намі. – Рэд.] з адзнакай на акце спаленьня”.

Альфабэтны сьпіс выдадзеных у Беларусі кніг, якія трэба было спаліць паводле гэтага загаду, займаў 12 старонак і налічваў 421 пазыцыю. Насамрэч выданьняў і твораў, якія належала спапяліць, было ў некалькі разоў болей, бо супраць 53 прозьвішчаў у гэтым сьпісе стаіць ня назва кнігі, а запіс “усе кнігі”. Як правіла, іх аўтары ўжо прайшлі па сьпісах, якія раней складаліся ў НКВД.

Сярод прысуджаных да спаленьня былі кнігі Францішка Багушэвіча, Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, паэма “Тарас на Парнасе”, раманы, апавяданьні, п’есы… Асаблівая катэгорыя асуджаных на агонь – слоўнікі і даведнікі, граматыкі, лемантары, чытанкі, падручнікі, навучальныя дапаможнікі, дыялектныя зборнікі, мовазнаўчыя працы, створаныя ў эпоху беларусізацыі. Такім чынам, у 1937-м па ўсёй Беларусі гарэлі кнігі. Фактычна, палілі нашу мову, каб на яе месца паставіць імперскую – г.зн… расейскую.

3. Высновы.

Становіцца ўсё больш відавочна: паміж германскім нацызмам і расейскім камуна-фашызмам значна больш агульнага, чым розьніцы… Настае час засвоіць гэтую думку.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы