nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Cтвораны МІЖНАРОДНЫ АНТЫІМПЕРСКІ ФРОНТ

12 мая, 2007 | Няма каментараў

Рэдакцыя (паводле інфармацыі kavkazcenter.com/russ)

��жна�.�н���мпе�.Ф�он�.JPG

Фота. Некаторыя ўдзельнікі канферэнцыі ў час яе правядзеньня.

8 траўня г.г. у Цярнопалі (заходняя Украіна) прайшла Міжнародная канферэнцыя, прысьвечаная пытаньню арганізацыі супраціву расейскаму нэаімперыялізму. Яе арганізатарамі выступілі Рух за Дэкаланізацыю Каўкауа (кіраўнік Ахмад Сардалі; але ён па тэхнічных прычынах ня змог прыняць удзел у канферэнцыі) і Усеукраінская Арганізацыя “Трызуб” імя Сьцяпана Бандэры (кіраўнік Зьмітро Яраш; папярэдні кіраўнік “Трызубу” палкоўнік Васіль Іванышын памёр літаральна на днях; з нагоды гэтага выказваем сваё спачуваньне блізкім сп-ра Іванышына і ўсяму украінскаму народу). У канферэнцыі прынялі таксама ўдзел прадстаўнікі польскага камітэту “Вольны Каўказ” і таварыства “Расейска-Чачэнскага сяброўства”.

Перад пачаткам канферэнцыі была зачытана прывітальная тэлеграма Прэзідэнта Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя, Аміра маджахедаў Каўказу Докі Умарава. У тэлеграме сярод іншага было сказана, што “… ідэя стварэньня Міжнароднага Антыімперскага Фронту асабліва важная на фоне рэваншысцкай агрэсіі Расеі [так у тэлеграме; мы ўвесь час раім замест тэрміну “Расея” выкарыстоўваць паняцьці “расейская імперская бюракратыя” ці “расейская імперыякратыя”, паколькі ідэалагічна яны зьяўляюцца значна больш дакладнымі, адэкватнымі. – Рэд.], якая пагражае сёньня ня толькі сваім суседзям, але і іншым краінам. Маджахеды Чачні й Каўказу ўжо шмат гадоў супрацьстаяць рэваншызму Масквы і нэаімперскім прэтэнзіям Расеі. Мы першымі прынялі на сябе ўдар, – гаворыцца ў лісьце, – Таму мы разумеем і падтрымліваем арганізатараў і ўдзельнікаў Міжнароднай антыімперскай канферэнцыі, якая сабралася ва Украіне – дзяржаве, над якой занесена крывавая крамлёўская сякера. Спадзяемся, што стварэньне Міжнароднага Антыімперскага Фронту стане дзейснай сілай, якая будзе супрацьстаяць неаімперскім планам Масквы. Вы заўсёды знойдзеце ў нас памочнікаў у справядлівай барацьбе супраць расейскай агрэсіі й крамлёўскага рэваншызму”.

Вынікам працы канферэнцыі стала стварэньне Міжнароднага Антыімперскага Фронту (МАФ), які абвясьціў сваёй мэтай барацьбу “з расейскім ды іншымі формамі імперыялізму”.

Пасьля афіцыйнай часткі мерапрыемства, пад час якой з дакладамі і ў спрэчках выступілі ўдзельнікі форуму, адбылася прэс-канферэнцыя для журналістаў. У ёй прынялі ўдзел кіраўнік палітычнай рэферэнтуры Усеукраінскай Арганізацыі Трызуб імя Сьцяпана Бандэры Іван Сута, прадстаўнік гэтай жа арганізацыі Яўген Філь, прадстаўнік Руху за Дэкаланізацыю Каўказу (РДК) у Польшчы Пётр Хлябовіч, прадстаўнік РДК у Літве Летас Палмайціс, сябра РДК Хізіеў Рамзан, адзін з кіраўнікоў таварыства “Расейска-Чачэнскага сяброўства” Імран Іжыеў, а таксама прадстаўнік польскага камітэту “Вольны Каўказ”, дэлегаты кабардзіна-чачэнскай дыяспары Турцыі (ад РДК) – нашчадкі адыгаў, дэпартаваных у ХІХ стагоддзі са сваёй Бацькаўшчыны. Удзельнікі прэс-канферэнцыі заявілі журналістам, што МАФ створаны з мэтай аб’яднаньня высілкаў удзельнікаў Фронту ў барацьбе за нацыянальную дзяржаўнасьць паняволеных народаў, за іх свабоднае разьвіцьцё на ўласнай Богам дадзенай зямлі. МАФ выступае супраць рускага ды іншых імперыялізмаў.

Асноўнай сваёй задачай МАФ лічыць “ідэалагічную, палітычную, інфармацыйную барацьбу супраць розных (у першую чаргу – маскоўскай) імперскіх дактрынаў, усебаковую падтрымку нацыянальна-вызвольнага руху паняволеных народаў Каўказу ды іншых акупаваных Масквой тэрыторый, а таксама вылучае задачу дамагчыся прызнаньня міжнароднай грамадскасьцю злачынстваў расейскай імперыі [так у тэксьце. – Рэд.], якая зьдзяйсьняе генацыд каланізаваных народаў”.

Арганізатары Міжнароднага Антыімперскага Фронту маюць намер стварыць філіялы Фронту ў розных краінах сьвету.

Ад рэдакцыі:

Ці варта тлумачыць нашым сталым чытачам, наколькі пададзеная навіна адпавядае мэтам працы нашай рэдакцыі. Як кажуць, трапілі ў дзясятку! Дастаткова прачытаць хаця б некаторыя прынцыпы Беларускай дактрыны, якія мы сфармулявалі шмат месяцаў таму (гл., напрыклад, Д пр-пы № 14, 15, 16, 32, 36, 37, 38, 44). Калі ж узяць прынцып № 52, які мы выпрацавалі літаральна некалькі дзён таму з нагоды эстонскіх падзей, дык можа падасца, што мы ведалі пра падрыхтоўку канферэнцыі (а мы пра яе ня ведалі!). Гэты прынцып гучыць так: “У сёньняшняй абстаноўцы ў сьвеце народам, якія знаходзяцца пад кірзавым ботам расейскага імперыякрата альбо могуць зноў падпасьці пад яго, трэба пачаць ствараць АНТЫІМПЕРСКІ ІНТЭРНАЦЫЯНАЛ, скіраваны супраць аднаго з галоўных соцыяпаразітычных монстраў сучаснай цывілізацыі – расейскай імперыякратыі. Пры гэтым усім нам няма на каго разьлічваць! Рускі народ, задураны імперскай прапагандай, на гэта ня здольны. Яго самога вось-вось трэба будзе ратаваць ад татальнай пагібелі… Еўразьвяз у тым дэгенераваным стане, у якім ён цяпер знаходзіцца, ня здольны на гэта таксама. Сіянакратыя, як высьвятляецца, сьхільная здушваць дэмаратычныя памкненьні народаў, якія належаць ці належалі да расейскай імперыі, з такой жа заўзятасьцю, як і расейская імперыякратыя. Застаецца толькі адно: усім нам аб’ядноўвацца, арганізоваўвацца і ўсё рабіць самім…” (гл. артыкул “Эстонскі народ, мы з табой!” за 3 траўня г.г.).

Усё гэта яшчэ раз даводзіць: правыя былі мы, як і правыя арганізатары. Ідэі ці то Міжнароднага Антыімперскага Фронту, ці Антыімперскага Інтэрнацыяналу проста лунаюць у паветры. А дзе ў гэты час знаходзіцца і што робіць, напрыклад, наша знакамітая “аб’яднаная апазіцыя”?!..

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы