nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

У Баранавічах над гарадзкой управай зьявіўся наш бел-чырвона-белы сьцяг

14 мая, 2007 | Няма каментараў

Рэдакцыя (паводле радыё “Свабода”)

СÑ�Ñ�Ñ�г.JPG 

Сёньня раніцай жыхары Баранавічаў убачылі на будынку гарадзкой адміністрацыі, што на цэнтральнай плошчы гораду, бел-чырвона-белы сьцяг. Усталяваў яго там актывіст незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Яраслаў Грышчэня. Ён уначы замяніў на будынку сімвал улады цяперашняй посткамуністычнай бюракратыі – цяперцаў – на наш беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сімвал… У горадзе зьявіліся яшчэ некалькі бел-чырвона-белых сьцягоў, але міліцыянты не знайшлі асобаў, якія гэтак адзначылі “сьвята афіцыйных сьцяга і герба”. Дый Яраслаў папаўся толькі таму, што супрацоўнікі міліцыі прагледзелі відэастужку з камэры сачэньня, якая зафіксавала дзеяньні падлетка. У выніку міліцыянты прыйшлі да Яраслава, калі той яшчэ спаў. Яны патлумачылі маці, што гэта ён замяніў сьцяг на будынку гарадзкой управы.
Яраслава
Грышчэню завялі ў пастарунак і склалі на яго адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства. Паколькі хлопец непаўнагадовы, то справу накіруюць у баранавіцкі выканкам на разгляд адміністрацыйнай камісіі. Акрамя гэтай справы Яраслаў мае статус падазраванага ў крымінальнай справе, якую распачаў КДБ супраць “Маладога фронту” за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. 30 траўня, у дзень, калі пачнуць судзіць ягоных паплечнікаў у Менску — Насту Палажанку, Зьмітра Хведарука, Алега Корбана, Аляксея Янушэўскага і Барыса Гарэцкага — Яраславу споўніцца 18 гадоў.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы