Рэдакцыя
Гістэрыка ў Расеі ў сувязі са сьвятам 9 траўня і пагромнымі дзеяньнямі пятай калоны расейскай імперыі ў Эстоніі па ўсёй верагоднасьці давяла некаторых расейскіх жыхароў да страты сувязі з рэчаіснасьцю. 16 траўня г.г. на сайце versii.org зьявіўся артыкул нейкай Элы Нудэльман (па некаторых зьвестках яна “вядомы расейскі праваабаронца”) пад назовам “Фашыстоўскія вырадкі супраць георгіеўскіх стужачак”. Артыкул варты таго, каб яго падаць цалкам, што і зроблена далей у дзьвюкосьсях.
1.
“Традыцыя нашэньня Георгіеўскай Стужачкі, якая прымеркавана да Дню Вялікай Перамогі, зьявілася ў 2005 годзе. І калі ў першы раз акцыя прайшла даволі сьціпла, дык ужо ў мінулым 2006 годзе ёю былі ахоплены ўсе найвялікшыя гарады Расеі. У адзіным антыфашыстоўскім парыве аб’ядналіся усе – ад пенсіянераў і студэнтаў да ўладальнікаў салідных пазадарожнікаў. Знакі сьвята антыфашызму ўпрыгожылі вопратку, сумачкі, заплечнікі, валасы, антэны аўтамабіляў, вітрыны крамаў і нават некаторыя прадукты харчаваньня. Вось яна – агульнанацыянальная ідэя, перад якой няма ідэалагічных межаў [так лічыць аўтарка… – Рэд.]. Стужкі раздаваліся паўсюль – у метро, на вуліцах, у салонах сотавай сувязі. Але нягледзячы на гэта, георгіеўскія стужачкі апранулі ня ўсе. Калі ў папярэднія гады гэта яшчэ можна было патлумачыць недахопам стужачак альбо недастатковай інфармацыйнай падтрымкай акцыі, дык цяпер гэта тлумачыцца толькі адным – сьвядомай адмовай. Хто ж гэтыя нелюдзі, якія адмаўляюцца аддаць даніну павагі ветэранам, героям Вялікай Айчыннай Вайны? Пасобнікі Эстоніі, Грузіі і Львова! [у аўтара дакладна так. – Рэд.].
Фашызм стаў штодзённай зьявай у нашым грамадстве. Тысячы тайных і яўных паклоннікаў Гітлера мараць пра адраджэньне тысячагадовага Рэйха, але ўжо на тэрыторыі Расеі. Кніжныя паліцы крамаў забіты ўспамінамі гітлераўскіх афіцэраў, папулярная нацысцкая сімволіка і амуніцыя. І вось нелюдзі знайшлі спосаб абразіць памяць герояў вайны, а заадно навучыцца апазнаваць адзін аднаго ў натоўпе. На жаль, прыхільнікаў гітлераўскага рэваншу аказалася не так ужо і мала. І сярод іх былі ня толькі малойчыкі з брыгадаў скінхедаў, але і цалкам рэспектабельныя людзі. Ідзе чалавек, на першы погляд ня скажаш, што фашыст, аднак георгіеўскую стужачку не апрануў. Не дае яму радасьці Вялікая Перамога. Большасьць аўталюбіцеляў аказаліся фашыстамі! Справы толькі – прывязаць стужачку да антэны. Аднак нешта перашкодзіла ім, стужачкамі былі ўпрыгожана ад сілы трэцяя частка аўтамабіляў. Радуе, што сярод кіроўцаў маршрутак не было заўважана ніводнага гітлераўца.
Падзеі 9 траўня – гэта трывожны званок. Калі ў гэты раз фашысты ўсяго толькі адмаўляліся ўпрыгожыць сябе георгіеўскімі стужачкамі, дык цяжка нават уявіць, што будзе ў наступным годзе. Сілавым органам трэба пачынаць падрыхтоўку ўжо цяпер, тэрмінова. Дзяржаўная Дума павінна тэрмінова ўнесьці папраўкі да закона аб экстрэмізьме. Ненашэньне георгіеўскай стужачкі 9 траўня павінна быць прыраўнянае да выкарыстаньня фашыстоўскай сімволікі. Органы МУС і ФСБ павінны праводзіць затрыманьне фашыстаў, аўтамабілі без георгіеўскіх стужачак трэба затрымліваць і накіроўваць на штрафныя стаянкі, а кіроўцаў памяшчаць пад арышт.
9 траўня вызначыла дакладную мяжу паміж нармальнымі людзьмі, патрыётамі сваёй краіны, поўнымі горану за Вялікую Перамогу, і нягоднікамі, якім ня месца ў цывілізаваным грамадстве. Ачысьціць краіну ад карычневай брыдоты – вось асноўная задача нашага ўраду, інакш хутка будзе ўжо позна – запрацуюць на поўную моц крэматорыі новага Асьвенцыма.
На жаль, 2008 год не выклікае радасных персьпектываў. Хто прыйдзе пасьля Пуціна? Ці справяцца пераемнікі з фашыстоўскай пагрозай? Пакуль такога пераемніка ня бачна. Доўг, абавязак Пуціна – застацца на трэці тэрмін. Тыя, хто спасылаецца на непарушнасць Канстытуцыі, нагадваюць мне дзеячаў Веймарскай рэспублікі, якія прамаргалі зьяўленьне Гітлера, які прыйшоў да ўлады самым што ні на ёсьць дэмакратычным шляхам”.
2. Наш каментар.
Паколькі аўтар артыкула – цалкам рэальны і даволі вядомы расейскі “праваабаронца” габрэйскай нацыянальнасьці, такія людзі пра “фашызм, нацызм” і таму падобнае заўсёды гавораць выключна сур’ёзна. Такім чынам, найбольш верагодна, што артыкул Элы Нудэльман – гэта своеасаблівы данос у “кампетэнтныя органы” на тое, што, аказваецца, яшчэ ня ўсе расеяне прычапілі “георгіеўскія стужачкі”, а гэта, маўляў, значыць, што ў Расеі шмат грамадзян-“фашыстаў”. Такая пастаноўка пытаньня, а таксама сапраўды масавы і маштабны характар новай акцыі, яе татальная падтрымка ўсімі расейскімі СМІ гаворыць, што ў Расеі напраўду можа быць прыняты закон аб абавязковым нашэньні георгіеўскіх стужачак на 9 траўня, а іх ненашэньне будзе лічыцца злачынствам на ўзроўні нашэньня фашыстоўскай сімволікі ці нявер’я ў 6-мільённы халакост у некаторых еўрапейскіх краінах. Можа настаць час, калі грамадзянаў Расеі, якія па нейкай прычыне апынуцца на вуліцы ў гэты час без стужачкі, будуць арыштоўваць і саджаць у турму “за ненашэньне”. Гэты наватарскі падыход у справе праваабароны напэўна павінны быць адзначаны якой-небудзь важкай міжнароднай прэміяй (магчыма, нават, Нобелеўскай).
Хаця з іншага боку застаецца невялікая верагоднасьць, што гэты артыкул – своеасаблівая PR-акцыя, скіраваная супраць чарговай імперастычный ідэі расейскай імпербюракратыі павязваць на 9 траўня на ўсё, што папала, георгіеўскія стужачкі (гл. малюнак уверсе; дарэчы, гэтыя стужачкі давялося бачыць у гэтыя дні і ў Беларусі). Тэхналогія – давядзеньне ініцыятывы да абсурду, каб выклікаць у людскай масы пратэстныя пачуцьці як супраць самой акцыі, так і супраць яе ініцыятараў.
Для беларусаў і “георгіеўская стужачка”, і ўся дадзеная акцыя зьяўляюцца не такімі ўжо бязкрыўднымі. Справа ў тым, што ордэн “Сьвятога Георгія” быў уведзены імператрыцай Кацярынай ІІ у 1769 годе ў час руска-турэцкай вайны. Пазьней ён быў падзелены на 4 ступені і прызначаўся для ўзнагароджаньня за “ваенныя (чытай, акупацыйныя) вычыны”, а таксама за выслугу гадоў. Акрамя георгіеўскіх крыжоў і ордэнаў пазьней былі ўведзены і георгіеўскія медалі. Паколькі “Сьвяты Георгі” – гэта хрысьціянскі сьвяты, для іншаверцаў быў прадугледжаны варыянт ордэна, на якім замест яго быў герб Расеі – а гэта, увага, чорны двугаловы арол на залатым фоне (гл. малюнак, першы зьлева). Ад гэтага галоўнага расейскага імперскага сімвала сама георгіеўская стужка па законах геральдыкі і складаецца з характэрных жоўта-чорных палосаў. Такая стужка мацавалася да зброі, якой узнагароджавалі расейскіх вайскоўцаў, служыла фонам для адпаведных крыжоў, ордэнаў, медалёў, цяпер ёю ў Расеі пачалі ўпрыгожваць нават бутэлькі водкі (гл. малюнак). Калі Кацярына ІІ у самым канцы ХVІІІ стагоддзя захоплівала Беларусь, многія яе салдаты-захопнікі ўжо былі “ўпрыгожаны” гэтымі сімваламі імперскай агрэсіі. Для нас, беларусаў, “сьвятая георгіеўская стужка” – гэта яшчэ у большай ступені сімвал расейскага імперыялізму, рускага шавінізму (карацей, усходняй версіі фашызму), чым серп і молат, чырвоная зорка і чырвоны сьцяг (бо падзеі, якія адбыліся пад апошнімі ў 1939 і 1944 гг. хоць у нейкай ступені можна інтэрпрэтаваць як вызвольныя). Таму для нас, у адрозьненьне ад таго, што пра гэта думаюць расейскія нудэльманшы – гэта тое самае, што і нацысцкая свастыка! Давайце так і лічыць далей…
Застаецца толькі дадаць, што Ініцыятыва імперскіх колаў Расеі, падтрыманая яе сіянісцкімі коламі, увайшла ў супярэчнасьць з інтарэсамі прыхільнікаў левацкіх ідэй. Яны лічаць (і ў значнай ступені правільна), што 9 траўня трэба сьвяткаваць пад тымі сімваламі, пад якімі адбылася перамога ў 1945-м. У Расеі атрымаўся чарговы вялікі канфлікт інтарэсаў, зьвязаных з рознымі варыянтамі імперскай сімволікі. Як нам ставіцца да яго? А ніяк. Няхай возяцца, сварацца, разьбіраюцца самі з сабой. Галоўнае, каб іх унутраныя праблемы як найменей выплёсківала за межы пакуль яшчэ цэлай расейскай імперыі…