Рэдакцыя (паводле kavkazcenter.com/russ)
Кіеўская арганізацыя таварыства “Мемарыял” паведаміла ўчора, што ва украінскай сталіцы адкрыўся “Музей савецкай акупацыі”. Ён адкрыты на базе музейнай экспазіцыі гэтага таварыства, заснаванай яшчэ ў 2001 годзе, пад назвай “Забыцьцю не падлягае: хроніка камуністычнай інквізіцыі”. Рашэньне пра стварэньне музею было прынята па прапанове сябраў таварыства “Мемарыял”, яго кіраўніцтву даручана зьдзейсьніць рэгістрацыю музея ў адпаведнасьці з законам аб “музейнай справе”.
У музеі дзьве залы, адна зь якіх, плошчай 40 квадратных метраў, аддадзена пад музей савецкай акупацыі. У ім выстаўлены архіўныя дакументы ды іншыя матэрыялы, якія адлюстроўваюць злачынствы перыяду “камуністычнай акупацыі Украіны з 1917 па 1991 гады”.
У сакавіку гэтага году прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка выказаўся за стварэньне ў краіне музея савецкай акупацыі пасьля таго, як у час візіту з супругай у Грузію наведаў аналагічны музей у Тбілісі. Юшчанка падкрэсьліў, што ўсьведамляе ўсю складанасьць гэтага пытаньня ў яго краіне, але заявіў, што гэта неабходна зрабіць “дзеля нашых дзядоў-прадзедаў і дзеля ўнукаў”.
“Музей савецкай акупацыі” ў Кіеве стаў чацьвертым у постсавецкіх краінах пасьля Вільнюскага, Рыскага і Тбіліскага. Варта таксама адзначыць, што “Музей акупацыі” ёсьць таксама і ў Таліне. Прысьвечаны ён нацысцкаму і савецкаму мінуламу, але значная частка экспанатаў датычыць менавіта савецкай акупацыі.
Ад рэдакцыі:
У будучай беларускай дзяржаве будзе абавязкова створаны “Музей імперскай акупацыі”, у якім будуць пададзены дакументы пра акупацыю нашай краіны (і яе наступствы) Расейскай імперыяй (1794-1917 гг.), Савецкай імперыяй (1917-91 гг.) і постсавецкай імперыяй у час, калі на пасаду прэзідэнта Беларусі быў пасаджаны агент расейскай імпербюракратыі А.Лукашэнка (1994-? гг.). Прымаем дадзенае палажэньне як чарговы прынцып Беларускай дактрыны (Д пр-п 57).