Віталь Чаравач
Аўтар дадзенага артыкула ў свой час быў вядомы ў Гародні, як даволі буйны прадпрыймальнік. Цяпер жыве ў Лондане. Прыхільнік руху “Воля народа”. Наведаў апошні Кангрэс “аб’яднаных дэмакратычных сілаў” Беларусі й пасьля пажадаў выступіць на нашым сайце. Мы вырашылі даць яму такую магчымасьць (тэкст быў перакладзены з рускай на нашу мову і адрэдагаваны сіламі рэдакцыі).
Рэдакцыя.
На 7-м Кангрэсе Дэмакратычных Сіл Беларусі я яшчэ раз пераканаўся, што ніякіх апазіцыйных сілаў, якія б супрацьстаялі Лукашэнку, у Беларусі няма.
Калі я жыў у Гародні, я прыймаў удзел у дэмакратычных пераўтварэньнях на дабро грамадства, народу, самой Дзяржавы, за што меў сталы ўціск з боку рэгіянальных і міністэрскіх халуёў Лукашэнкі. І калі ў вас узьнікае пытаньне: “А які ўнёсак я сам зрабіў у набліжэньне дэмакратыі ў Беларусі?” – дык адкажу: я ўжо больш 14 гадоў знаходжуся ў апазіцыі да дыктатара Лукашэнка і за гэты прамежак часу я страціў увесь свой дабрабыт (хаця ў 1995 годзе ўваходзіў у дзясятку самых багатых людзей гораду), сям’ю і, нарэшце, Радзіму. Хто мне з гэтых кіраўнікоў апазіцыйных партый чым-небудзь дапамог (хаця на Кангрэсе ўсе мне ціснулі руку, віталіся са мной)? Праўда, я ні ў каго нічога не прасіў. Разьлічваў і разьлічваю толькі на сябе.
Апошняе маё хаджэньне на палітычнай арэне – гэта “Воля Народа”, г.зн. А.В.Казулін. Нязгода зь дзейнасьцю іншых партый дазволіла мне далучыцца да новай плыні зь іншымі тварамі й падыходамі. Па характары я ідэнтычны да А.Казуліна. Усё адзін да аднаго, як блізьняты. Ён ня мой кумір, ён маё адлюстраваньне ў бачаньні таго, што адбываецца, а таксама ў дзеяньнях і ўчынках.
Нават цяпер, калі я знаходжуся далёка за межамі Беларусі, я працягваю зь сябрамі з розных партый весьці барацьбу з узурпатарам. Пацьверджаньне маіх словаў можаце знайсьці нават на сайце www.rferl.org, а калі і гэтага будзе недастаткова, я вышлю вам нарачным копіі дакументаў па тых дзеяньнях, якія мы рабілі за межамі Беларусі.
Я нелегальна прыехаў з далёкай краіны з надзеяй, што пасьля адсутнасьці ўбачу зьмены ня толькі ў кадравай структуры апазіцыйных партый, але і ў планах дэмакратычных пераўтварэньняў у краіне. Для мяне гэтага не адбылося.
За рэдкім выключэньнем я ня ўбачыў новых твараў, новых кірункаў разьвіцьця дэмакратычнага ладу ў краіне з боку апазіцыі. Я ня выявіў новага мысьленьня і падыходу да пераўтварэньняў. У кіраўнікоў апазіцыйных партый, якія прымільгаліся за столькі гадоў і мне, і ўсяму беларускаму народу, я ня змог адчуць духа да апазіцыйнай прыналежнасьці. На Кангрэсе Дэмакратычных Сіл я ўбачыў кулуарныя інтрыгі, падрыхтаваны сцэнар на ўсе непрадбачаныя абставіны і асабісты бюракратызм.
Мне ня хочацца рабіць апрыёрныя заявы, але ў мяне ёсьць падставы меркаваць, што кіраўнікі апазіцыйных партый па сёньняшні дзень ходзяць на дадзеную ім Лукашэнкам дадатковую працу – быць апазіцыянерам. Не сакрэт, што ўсе недзе стацыянарна працуюць. Гэты факт кажа пра тое, што іх задавальняе праца, Заканадаўства РБ, сістэма кіраваньня Дзяржавай і вынікаючыя з гэтага наступствы. А Лукашэнку, у сваю чаргу, задавальняе такая апазіцыя. Дый якая гэта апазіцыя – гэта проста бачнасьць…
Нашы афіцыйныя апазіцыянеры знайшлі дадатковую крыніцу папаўненьня свайго бюджэту. Гэта замежжа, якое, нібы “дойная карова”, дае ім гранты і чакае ў спадзяваньні, што гэтыя асобы нешта зьменяць. Таго ня могуць зразумець, што кіроўная вярхушка апазіцыйных партый усімі сваімі дзеяньнямі і ўчынкамі дыскрэдытавала сябе перад беларускім народам. А беларускі народ – гэта асноўная сіла для зьмены любога рэжыму ў краіне.
Ці на шмат сяброў павялічылася колькасьць апазіцыйных партый за час іх існаваньня? Думаю, што не. Ні ў воднай партыі няма ні дысцыпліны, ні ідэалогіі. Людзі баяцца яшчэ раз быць падманутыя. Яны не вераць ні вячоркам, ні лябедзькам, ні іншай браціі. А гэтыя трымаюцца за свае крэслы-троны зубамі. Чым яны лепш за Лукашэнку? Кармушку ад “дойнай каровы” губляць не хочацца. Хто яны, і кім потым будуць?
Бачна, што ў нашай краіне патрэбныя самыя радыкальныя зьмены ня толькі ў сістэме кіраваньня Дзяржавай, але і ў стэрэатыпе мысьленьня народу. Як яго зьмяніць? – вось пытаньне. Людзі жывуць ад зарплаты да зарплаты, якой хапае на камунальныя выдаткі па жыцьці і на хлеб з малаком. Цэны на тавары першай неабходнасьці ўжо перавышаюць кошты ў Еўразьвязе. Але зарплата там нават у самага нізкага саслоўя $ 600, чаго ў Беларусі няма, і яшчэ доўга ня будзе.
Эканоміка краіны падае ў бездань. Хто і як будзе яе падымаць? Лукашэнка ж не пакіне А Мілінкевічу залатога запасу ў Нацыянальным Банку для ўзьняцьця эканомікі. І тое, што ён паказаў разам са старшынём Нацыянальнага Банка па тэлевізары, зьнікне разам з дакументамі. Ды я і сумняюся, што там штосьці ёсьць, альбо было. Лукашэнку патрэбны быў рэйтынг. Неабходна было ўтрымацца ва ўладзе…
Нашыя апазіцыянеры са сваімі грантамі па самыя вушы ўлезьлі ў даўгі, якія прыйдзецца калі-небудзь аддаваць. Яны ж ставяць у няўтульнае становішча ня толькі сябе, але і прэстыж нацыі. За 15 гадоў іх апазіцыйнай дзейнасьці, думаю, накапілася сума немалая. А там, за мяжой, грошы ой як умеюць лічыць! Бясплатны сыр бывае толькі самі ведаеце дзе…
А ўлічваючы раз’езды па сьвеце А.Мілінкевіча, можна меркаваць, што ён сустракаўся зь кіраўнікамі замежных краін, нешта ім казаў, абяцаў, шукаў падтрымку, шукаў сродкі для сваёй палітычнай дзейнасьці. Я мяркую, калі да ўлады прыйдзе Мілінкевіч, дык наша краіна, жабрацкая і абабраная ад кіраваньня Лукашэнкам, стане сыравінным прыдаткам з таннай працоўнай сілай, на тэрыторыі якога будуць выпрацоўвацца і перапрацоўвацца шкодныя для здароўя чалавека прадукты для іншых краін, на тэрыторыі якіх гэтыя тэхналогіі забаронены. Нам будуць дыктаваць сваю волю. І толькі купка людзей, якія будуць знаходзіцца ва ўладзе, будуць “законным шляхам” набіваць свой жывот і кішэні. З гэтага моманту пачнецца новая эра “дэмакратычнага ладу” ў Беларусі, якая падзеліць насельніцтва краіны на слаі і праслойкі – на жабракоў і багатых, на людзей з уладай і без улады.
Чаму ў мяне такія дапушчэньні? Як відавочца, магу патлумачыць, што стаўленьне да рускамоўнага насельніцтва за мяжой у разы горшае, чым да афрыканцаў. Я гэта адчуў на сабе і знаёмых мне беларусах, рускіх, украінцах, грузінах, армянах. На нас там глядзяць, як на рабоў. І ніхто не прытрымліваецца ніякіх Канвенцый, Законаў, Правоў. Там кіруе капітал. А капітал – гэта і ёсьць іх “дэмакратыя”.
Я не заклікаю адмовіцца ад дапамогі Еўропы і ЕЗ, але гэта неабходна рабіць не пад прапанаваныя імі фінансы для апазіцыі ў выглядзе нейкіх прэферэнцый і асабістых выгадаў, якія прадугледжваюць разьлікі ў будучыні, а знайсьці нейкі ўзаемакарысны эканамічны кансэнсус. Ужо ёсьць ўзоры такога кшталту па-сяброўску працягнутай рукі зь Еўропы. Гэта Польшча, Грузія, Украіна. На чарзе мы – беларусы.
Я лічу, што на дадзеным этапе пасьля таталітарнага рэжыму Лукашэнкі і такога ж таталітарнага рэжыму камуністаў да Лукашэнкі да ўлады павінна прыйсьці сацыял-дэмакратычная партыя, каб аднавіць баланс сілаў у эканоміцы, у палітыцы, на вонкавых межах. Трэба ўсталяваць сяброўскія, дыпламатычныя адносіны з цэлым сьветам, якія Лукашэнка загубіў сваім ідыятызмам. Быць роўным патрнэрам ў Еўропе. Аднавіць прэстыж нацыі!
Вось якую стратэгію ў дзеяньнях апазіцыйных партый я хацеў бы пачуць на 7 Кангрэсе Дэмакратычных Сілаў, а ня гэты тэатральны сьпектакль перад замежнымі гасьцямі. Вось гэта быў бы сапраўды Дзяржаўны падыход да аднаўленьня прэстыжу партый і аднаўленьня даверу беларускага народу да іх. Так, я падтрымліваў, падтрымліваю і буду падтрымліваць лозунг “Жыве Беларусь!”, але ня зь імі, ні на што ня здатнымі паказушнікамі, якія страцілі давер народу і гатовыя дзеля свайго асабістага дабрабыту яшчэ раз здрадзіць яго. Тэатр, які я ўбачыў, дазволіў мне зрабіць выснову, што справаздача перад запрошанымі “дойнымі каровамі” прайшла пасьпяхова і падрыхтаваны задзел для далейшага фінансаваньня апазіцыйных партый.
Калі прымусіць гэтых партыйных асобаў вывесьці народ на вуліцу, яны змогуць без аўтарытэтных людзей сабраць ня больш за 100 чалавек. І то гэта будуць іх родныя і сябры. Узьнікае пытаньне: а дзе ж і куды падзелася наша дэмакратычная самасьвядомасьць? Хто яе прытрымліваецца, аддаючы сябе ахвярна і да канца?
А гэтае нетактоўнае выказваньне з трыбуны С.С.Шушкевіча ў адрас Казуліна, што ён быў раскольнікам. Чаму быў? Ён ёсьць і будзе. Ён чэсны і прамалінейны ў сваіх выказваньнях. І пры гэтым яго карэктнасьці яшчэ ўсім трэба павучыцца. І на дадзеным этапе ён Нацыянальны Герой, які ў лукашэнкаўскай вязьніцы пакутуе за прыстойнае жыцьцё людзей ў Беларусі. Таму я лічу, што той тэзіс у адрас Казуліна – абразьлівы.
Мне мая Радзіма дарагая. Хай нават на сёньня я знаходжуся далёка ад яе, я сачу за дэмакратычнымі пераўтварэньнямі.
З павагай, Чаравач Віталь Іосіфавіч (Лондан, Менск, Гродна).
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ ! ! !
P.S. Для пытаньняў і атрыманьня адказаў на іх усім жадаючым вось мой Е-mail: cherewin@gmail. com
Szanowni Państwo,
Jeżeli wy chcecie być jakąś znaczącą silą nie powinniście na swojej stronie drukować wszystko co się da.
Nie zrozumiałem czy to on brał udział w tym ostatnim kongresie czy kiedyś wcześniej?
Co dotyczy tego pana, to on 3 tygodni temu był w ośrodku dla uchodźców w Warszawie “Siekierki”, pracując na budowli oszukiwał swoih kolegów,
za co był pobity. On nie opowiadał jak z kolegami ukradli 2 razy po 10 tysiący tonn ropy u rosian a dwie załogi dostrawców pieniądzy zamordowano,
może stąd on miał swój majątek.
Jeżeli będziecie mianowali bohaterami ludowymi takich jak Kozulin, to daleko będziecie.
Powodzenia wam w waszej bardzo trudnej sprawie.
Я пазнаёмiуся з пасланнем, прысланым з Польшчы ад якогасцi Высоцкага на сайт «Hаша зямля», якога я не ведау i не ведаю. Але за то ён усё ведае пра мяне (Цiкава?!). Я вырашыу адказаць на яго пытаннi. Ранней, у мяне не было магчымасці. Быу вельмі заняты другімі справамі. За гэта, прашу ва усех прабачэння, што можа супазніуся. Мне прапанавалi, што не патребна гэтага рабiць – перад кiмсцi весцi сваё апрауданне. Гэта правакацыйны крок. Ён не заставіу сваяго адрысу і гэта падман. Але я не стрымауся і вырашыу адказаць.Я нябуду пiсаць па-польску, хоць ведаю гэту мову, а таксама па-ангельску, я напiшу на сваёй роднай мове. Хоць мой кампутэр и не адпавядая, беларускай граматыцы.
Я вельмi задаволяны тым, што ён такi Вялiкi Змагар за Нашу Вольную Беларусь! Але чаго ён хоча i што яму патрэбна ад нашай Беларусi? Чаму ён гэтага не пiша? – Бо ён мала чаго ведае, а усё астатняе – гэта яго камярцыйная таямніца.
Тое што ён пракукарэкау з Польшчы, мае толькi заснаванне. I сапрауды я адбывау пакуты у лагеры «Сякеркi» Варшава, аб гэтых абставiнах нашага жыцця (беларусау), за замежамi, адлюстравано у майх выказваннях. Мае погляды паходзяць не са слоу, а з рэальнага жыцця. А калi хоча Высоцкi каб я яму давёу, дык я яму напраулю ксеракопii дакументау, хай дасць сваю электронну пошту.
Што датычыць бiлi мяне там цi не, то магу адпаведаць:
– iдыётау такiх як ён увогуле дастаткова. (Ён яшчэ сам ад мяне крэслам па мазгауне не атрымлівау, па гэтаму піша розну хлусьню).
Цi я працавау на будоулях у Польшчы? – Хоць я маю два факультэты за сваімi плячыма – працавау, бо хацелася штосьці з’есьць, адзець i абуць. Хацелася выглядаць як чалавек, і не зносiць тыя здзекi, якiя робяцца на Яго Радзіме (хвалёнымі дэмакратамі) з намі. Як яму таксама патрэбна маё ухваленне, то я яму таксама прышлю ксеракопii документау, чаму я паехау да Англii.
Што да палiтыкi, то хай Высоцкi разбiраецца у сябе – у Польшчы, там яму непачаты край працы, а мы як-небуць на сваёй зямлі будзем разбірацца самі.
P.S. Папярэджваю наступных! Як ня будзе адваротнага адрысу у наступных пісьмах, і мне яго не дадуць трымальнікі сайту, адказваць на пытанні ідыётау не буду. Як чалавек сурьёзны, то ён упэунены і адказны за свае словы. І нічога не асцерагаецца, і не байцца.
С павагай да пана Высоцкага Вiталь Чаравач.