nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

ПУЦІН ПАТЛУМАЧЫЎ, У ЧЫМ МОЦ РАСЕІ

7 чэрвеня, 2007 | Каментары (1)

Рэдакцыя (паводле gzt.ru, www.itar-tass.com)

���� � �е��аза�.JPG

5 чэрвеня галоўны рабін Расеі Берл Лазар паінфармаваў прэзідэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна аб планах стварэньня музэя расейскага габрэйства пад назвай “Музэй талерантнасьці”. Галава дзяржавы паабяцаў падтрымаць гэтую ініцыятыву ня толькі маральна, але і фінансава, прычым, з асабістых сродкаў.

На сустрэчы Берл Лазар сказаў: “Мы некалькі гадоў кажам пра стварэньне расейскага габрэйскага музэя – музэй талерантнасьці. Цяпер насьпела такая неабходнасьць. Мэта гэтага музэя – выхоўваць падрастаючае пакаленьне ў духу талерантнасьці, павагі адзін да аднаго”. Ён падкрэсьліў, што сёньня ў Расеі сітуацыя ў галіне міжрэлігійных і міжнацыянальных стасункаў добрая. “Калі я выступаю на Захадзе, я заўсёды кажу, што адсюль можна ўзяць прыклад таго, як можна жыць у міры з прадстаўнікамі іншых рэлігій”, – сказаў ён. Што да музэя, дык на думку Берл Лазара ён патрэбны і самім расейцам, і тым, хто прыязджае ў Расею. “Сёньня ёсьць тыя, хто спрабуе перапісваць гісторыю, а музэй дапаможа паказаць, як усё было ў сапраўднасьці”, – заявіў ён.

Гэта добрая ідэя”, – адказаў Пуцін. “Я абяцаю, што пералічу ў фонд будаўніцтва гэтага музэю сваю зарплату за адзін месяц”, – заявіў ён.

“Можа быць, з Вас астатнія возьмуць прыклад”, – выказаў спадзеў Берл Лазар.

“Многія пажадаюць падтрымаць такі праект”, – выказаў упэўненасьць прэзідэнт Пуцін. “Ён накіраваны на тое, каб усе канфесіі жылі ў міры і згодзе, а менавіта ў гэтым сіла нашай шматнацыянальнай і шматканфесійнай краіны”, – падкрэсьліў ён.

Ад рэдакцыі:

Наша стаўленьне да “талерантнасьці” мы ўжо выказалі (гл. Д пр-п 19). Паўторым яго яшчэ раз: ніякай цярпімасьці да грамадскіх хваробаў, выкліканых соцыя-паразітычнымі сіламі не павінна быць! І лячыць гэтыя хваробы мы будзем, як у медыцыне, на ўсіх узроўнях: на этыялагічным, патагенетычным, а ня толькі сімптаматычным!

Але пададзены вышэй матэрыял мае дадатковую вартасьць: разам з артыкуламі, нядаўна выстаўленымі намі (гл. https://nashaziamlia.org/2007/05/03/650 і https://nashaziamlia.org/2007/05/19/684), ён дазваляе вылучыць гіпотэзу аб існаваньні нейкай патаемнай сувязі (магчыма, нават угоды, дамоўленасьцяў) паміж расейскай імперыякратыяй і глабалісцкай сіянакратыяй.

Што ж, будзем сачыць за падзеямі. Але ўжо і цяпер адзінства гэтых соцыяпаразітычных сілаў у барацьбе “з нацыяналізмам ды фашызмам”, у падтрымцы “талерантнасьці ды мультыкультурнасьці”, у захаваньні “памяці пра Другую сусьветную вайну”, у адстойваньні “помнікаў загіблым у яе час савецкім воінам” й г.д. не заўважыць не магчыма…

Каментары (1)

  1. Сяргей кажа:

    “глабалісцкая сіянакратыя” ??? Гэта крута!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы