nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

НАШ ДОМ – БЕЛАРУСЬ! (кБНІ)

8 чэрвеня, 2007 | Няма каментараў

Прыступаем да выстаўленьня апошніх артыкулаў раздзела “Праектаваньне будучыні” міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Беларуская нацыянальная ідэя” (Гродна, 18-19 красавіка 1999 года). Аўтар кароткага артыкула, пададзенага ніжэй, Анатоль  Едзіновіч прэзентаваў сябе, як жыхар Менску.

 

“У цяперашні момант – з атрыманнем незалежнасці Беларусі – у вёсцы яскрава вырысаваліся наступныя тэндэнцыі:

– насельніцтва, і ў першую чаргу працаздольнае, змяншаецца (моладзь падалася ў гарады ці за межы Рэспублікі);

– расце плошча неабрабляных земляў (тэхніка зношваецца і не абнаўляецца);

– гадоўля менее (як вынік першых двух акалічнасцяў).

Разам (дакладней, паралельна) з гэтым склаліся спрыяльныя ўмовы для развіцця прыватных гаспадарак:

– ёсць процьма занядбаных ці кінутых прыватных гаспадарак (гаспадары – старыя нямоглыя людзі альбо памерлі, а ў нашчадкаў не даходзяць рукі: занятыя  сваімі справамі);

– можна абрабляць зямлю практычна колькі зможаш;

– можна гадаваць жывёлу таксама колькі зможаш (пашы і сенажаці ў дастатку).

У выніку тыя беларусы, хто пакінуў родную зямлю ў шуканнях “раю ў зямлі абяцанай” і захаваў настальгію па родных мясцінах, маюць рэальную, як ніколі раней,  змогу да вяртання на сваю гістарычную бацькаўшчыну. Патрэбны толькі шырокі покліч, заклік, перадусім для беларусаў па СНД. Вынікі, безумоўна, будуць. Абгрунтаванне засноўваецца на наступным.

На высланыя 10 прывітанняў-запрашэнняў да сваякоў у далёкай Амурскай вобласці, якія выехалі туды ў 1928 годзе, адгукнуліся тры сям’і: дзве запрашаюць прыехаць у госці, адна сям’я шукае падтрымання, каб вярнуцца.

Час патрабуе заснаваць шырокі грамадскі Рух з нацыянальнай ідэяй вяртання беларусаў на сваю гістарычную бацькаўшчыну для яе адраджэння, для паўнавартаснага жыцця. Рэвалюцыйны імпэт мінуў. Народны Фронт пацярпеў паразу. Контррэвалюцыя адбылася. Трэба мяняць тактыку. Галоўны кірунак пад тое ўзяць не на змаганне, а на супольную працу. Фразема “Наш Дом – Беларусь!” падаецца найбольш зручнай назвай для гэтага Руху. Ёсць жа  “Наш Дом – Ізраіль”, “Наш Дом – Расія”.

Жыве Беларусь!”

 

Анатоль  Едзіновіч

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы