nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ІДЭЯ РАЦЫЯНАЛЬНАГА ВЫКАРЫСТАННЯ ЗЯМЕЛЬНЫХ РЭСУРСАЎ БЕЛАРУСІ (частка І; кБНІ)

9 чэрвеня, 2007 | Няма каментараў

Аляксей Саламонаў, Мікалай Бандарук.

1. Агульная зыходная існасць такой ідэі для любой краіны.

У адным з нашых артыкулаў “Беларуская нацыянальная ідэя як канцэпцыя жыццядзейнасці і развіцця беларускай дзяржавы ў якасці самастойнага звяна ў ланцугу агульначалавечай супольнасці” паказана, што адным з галоўных яе складнікаў з’яўляецца фактар пастаянна ўдасканальванага, рацыянальнага па выніковасці і экалагічнага ў існасці прыродакарыстання з улікам рэгіянальных магчымасцяў краіны і яе нацыянальных асаблівасцяў.

Падмуркам любой людскай дзейнасці з’яўляецца зямля. Гэта разумеюць нават абарыгены поўначы, дзе зараз ідзе пашыраная здабыча нафты. Таму менавіта ад іх (а не ад тамтэйшых кіраўнікоў) можна пачуць: “… нефть – это временно, а лес и олени – вечны”. Таму “нельзя безнаказанно копать и копать землю” [6]. У адпаведнасці з уяўленнямі тых жа абарыгенаў “с нею нужно быть осторожными, чтобы даже случайно не поранить её острым предметом” (тамсама). У гэтым жа сэнсе наш паэт Якуб Колас яшчэ да рэвалюцыі 1917 г. выказваўся аб ролі зямлі так:

Зямля дасць волі, дасць і сілы,

Зямля паслужыць да магілы,

Зямля дзяцей тваіх не кіне,

Зямля – аснова ўсёй айчыне [8].

І сапраўды, зямля – база фізічнага існавання людзей, любых іх стварэнняў, любой дзейнасці на ёй дзеля забеспячэння ўсіх сваіх патрэбнасцяў. Аднак зямля як прыродная пэўнасць і сродак вытворчасці мае неаднолькавыя зыходныя параўнальныя якасці і магчымасці, уплыў на якія чалавечых намаганняў мае пэўныя межы. Напрыклад, землі тундры, сярэдніх шырот, сонечных тропікаў, нізін і горных мясцовасцяў, прыморскіх мясцін і кантынентальных тэрыторый маюць свае асаблівыя непаўторнасці нават пры аднолькавых мэтах іх выкарыстання людзьмі, прыклады чаму бясконцыя. Апроч таго, прырода ў сваіх высокіх мэтах стварыла нятоеснымі паводле супольнага характару, схільнасцяў і, пэўным чынам, зместу этнасы як асярэднена роднасныя групы людзей з пэўнымі выражанымі аднолькавасцямі на генным узроўні, дапоўненымі адпаведнымі гістарычнымі ўплывамі і набыткамі. У адпаведнасці з імі ў сталіцы карлікавай дзяржавы Брунэй (Малайскі архіпелаг) “полторы тысячи домов стоят на сваях, вбитых в дно реки… свыше 30 тысяч их обитателей (малайцы. – аўт.) не намерены перебираться на сушу, хотя власти предлагают им бесплатные квартиры” [7]. Але там жа прадстаўнікі другога этнасу (даякі) жывуць у бараках у джунглях. І “им так хочется иметь свой кусочек земли”. Аднак зрабіць гэта няпроста. Бо “чтобы владеть в Брунее землёй, надо прожить в нём не менее 25 лет и знать малайский язык” (тамсама).

У гэтым сэнсе розныя і нацыі як дзяржаўныя еднасці людзей, створаныя ў працэсе іх развіцця на аснове пэўных этнасаў са сваімі асярэдненымі магчымасцямі і схільнасцямі, абставінамі і прыстасаванасцямі да канкрэтных умоваў жыцця, сваёй самабытнасцю і сфармаванай культурай узаемадачыненняў з прыродай. Розная і колькасць зямлі, што прыпадае на аднаго жыхара, і ўмовы яе выкарыстання. З вышэй адзначанага вынікае неабходнасць прыняцця грамадствам кожнай краіны сваёй уласнай нацыянальнай ідэі (канцэпцыі) сельскагаспадарчага выкарыстання сваіх зямельных фондаў. Неабходная яна і ў Беларусі.

Толькі ж карыстанне зямлёй усімі людзьмі з мэтай свайго жыццезабеспячэння мае адну непазбежную агульнасць: яно павінна быць рацыянальным па аддачы пры нарошчванні прадукцыйнасці і бясшкодным для прыроды. Інакш чалавецтва самазнішчыцца.

2. Нацыянальныя асаблівасці сельскагаспадарчага выкарыстання зямлі ў Расіі і перадавых краінах далёкага замежжа.

У адпаведнасці з імі, у Расіі “ежегодно только в Саратовской и Волгоградской областях списываются десятки тысяч гектаров поливных земель, потерявших своё плодородие, не достигнув даже половины проектной урожайности” ([8], артыкул “Стон земли”). У выніку таго, што такое нацыянальнае стаўленне да зямлі ў Расіі даўно з’яўляецца сістэмай, цяпер, у студзені–лютым, “в закромах российской Родины почти не осталось зерна” (“Известия” ад 30.01.1999 г.). “Если в 1990-м году Россия имела примерно полкоровы на одного человека, то сейчас – в 4 раза меньше. По этому показателю Россия находится на 56-м месте в мире – на уровне самых отсталых стран Азии и Африки” (“Известия” ад 26.12.1998 г.). “Производство же шерсти в России свелось к совершенно ничтожному уровню… Россия практически остановила лёгкую промышленность” і атрымала адтуль “сотни тысяч безработных”. “Как только село перестало получать деньги, оно перестало покупать технику. Стали заводы сельхозмашиностроения… Волгоградский завод выпускал в год 57 тысяч тракторов. Но сейчас он продаёт всего 500 штук в год… Стоит конвейер Ростсельмаша… По внесению удобрений в почву Россия находится на одном из последних мест в мире. Потому что просто нет денег на покупку удобрений” (тамсама). Усё адзначанае прывяло да катастрафічных недабораў “бюджетных поступлений”.

Зусім іншае (як да Святыні) нацыянальнае стаўленне да зямлі ў Заходняй Еўропе і ЗША. У выніку ў працягнутую Расіяй жабрацкую руку толькі Еўрасаюз кладзе “1 млн тонн пшеницы, 500 тыс. тонн ржи, 100 тыс. тонн свинины, 150 тыс. тонн говядины, 50 тыс. тонн риса и 50 тыс. тонн сухого молока” (“Известия” ад 09.02.1999 г.). Прадуктовая ж дапамога Расіі з боку ЗША яшчэ больш важкая: “1,5 млн тонн пшеницы, концессионная продажа по льготным кредитам 500 тыс. тонн кукурузы, 300 тыс. тонн соевой муки, 100 тыс. тонн риса, 120 тыс. тонн говядины, 50 тыс. тонн свинины и 30 тыс. тонн обезжиренного сухого молока. Ещё около 100 тыс. тонн различных грузов будет поставлено частными добровольческими организациями в соответствии с программой “Продовольствие на благо мира”. Кроме того… Корпорация торгового кредита США выделяет порядка 200 млн. долларов на транспортировку этих продуктов в Россию” (“Труд – 7” ад 18.12.1998 г.). Крызіс збыту сельгаспрадуктаў маецца ў Польшчы (“Известия” ад 28.01.1999 г.). У гэтым дачыненні яшчэ больш здзіўляе Данія, “у сельскай гаспадарцы якой усяго 107 тыс. чалавек, ці 4,3 працэнта ад агульнай колькасці працуючых. І гэты “абмежаваны” кантынгент аграрнікаў не толькі забяспечвае сваё насельніцтва разнастайнай, якаснай (у адпаведнасці з высокімі еўрапейскімі стандартамі) харчовай прадукцыяй, але і ў велізарных аб’ёмах экспартуе яе на многія сотні мільёнаў долараў у больш чым 175 краін свету: членам Еўрапейскага Саюза, у ЗША, Японію, на сярэдні Усход” [10].

Забягаючы наперад, адзначым, што “сярэдні памер фермаў у Даніі 40,6 гектара”. Гэта забяспечвае “захаванне чысціні глебы і вады, а значыць і здароўя нацыі”, што “важней за эканамічныя меркаванні асобных вытворцаў” (тамсама). У гэтым нацыянальная асаблівасць Даніі: там “заканадаўства накіравана супраць празмернай індустрыялізацыі сельскай гаспадаркі”. Пры тым “ураджаі пшаніцы, траў, аўса і жыта няўхільна растуць” (тамсама), а “сярэдні надой ад кожнай каровы на мяжы 7500 кілаграмаў”. Пад уплывам такіх нацыянальных асаблівасцяў выкарыстання зямлі як сродка сельскагаспадарчай вытворчасці Данія стварыла, напрыклад, у 1995 годзе на аднаго свайго жыхара 1792 кг збожжавых і 887 кг малака. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў 1990 годзе было роўнае 2,2 млн., свіней – 9,3 млн. пры агульнай колькасці насельніцтва ў 5,2 млн. чалавек, высокаразвітай прамысловасці, актыўнай здабычы ўласнай нафты, прыроднага газу, кааліну, важкіх уловах рыбы (1,9 млн. тон у 1992 г. [13, с.328]). Характэрна і тое, што ў кожнай ферме “ўся справа ў руках мужа, жонкі і дзяцей. Прычым у большасці выпадкаў жонка імкнецца недзе ўладкавацца на дадатковую працу, бо даходы ад фермы не заўжды пакрываюць патрэбы сямейнага бюджэту. Таму фермеры развіваюць іншыя віды вытворчасці: Данія адзін з вядучых экспарцёраў насення траў. Тут шмат вырошчваюць кветак. Добры прыбытак дае футра норкі ” (тамсама).

Яшчэ большыя своеасаблівасці нацыянальнай ідэі ў выкарыстанні зямлі вынікаюць з абставін і ўмоваў, што склаліся ў Кітаі, дзе існуюць “вечные демографические проблемы”, у выніку якіх “в начале следующего века там будет жить на 100 млн. человек больше чем, ожидалось; ресурсная доля страны (у планетарным параўнанні. – аўт.) намного меньше мировой, экологическая загрязнённость самая высокая; 80 процентов китайцев живёт в деревне”, у якой “армия лишних работников достигла 130 миллионов” (“Известия” ад 25.12.1998 г., артыкул “Лидер Китая предупреждает об опасностях, грозящих стабильности”).

Вялікімі (і блізкімі да адзначаных) своеасаблівасцямі ў гэтым дачыненні надзелены і сучасная Японія, і Паўднёвая Амерыка, і Афрыка. Пэўным чынам узорнымі ў гэтым плане можна лічыць краіны Скандынавіі, Цэнтральнай Еўропы, Ісландыю, Аўстралію.

3. Характарыстыка сучасных зыходных нацыянальных асаблівасцяў Беларусі ў стане зямельнага фонду на фоне Расіі і Літвы.

Паводле стану на 01.01.1998 г. [2, с.6], агульная плошча Рэспублікі Беларусь складала 20759,6 тыс. га. Земляў сельскагаспадарчага прызначэння – 9305,9 тыс. га. У ліку апошніх: ворнай зямлі – 6174,9 тыс. га; аблогаў – 0,4; пад пастаяннымі культурамі – 143,7; сенакосамі – 1290,9; пашамі – 1696,0. Лясы займаюць 8342,0 га; балоты – 954,3; водная паверхня – 474,5; дарогі, прагоны, прасекі, трубаправоды – 350,9; вуліцы, плошчы і іншыя месцы агульнага карыстання -162,7; пабудовы і двары – 320,6; парушаныя землі – 35,6 і іншыя (нерасшыфраваныя) – 813,1 тыс. га.

Акрамя таго, “земли промышленности, транспорта, обороны, связи и иного назначения” складаюць 848,4 тыс.га [2, с.24]. Асушанымі лічацца 3409,0 тыс. га. З іх закрытым дрэнажом – 2229,7 [2, с.40]. Да паліўных належаць 112,3 тыс. га [2, с.75-80]. Агульная плошча “радиационно-опасных земель Республики Беларусь” – 256,7 тыс. га [2, с.57].

Як бачым, на аднаго жыхара (паводле стану на 01.01.1999 г. колькасць насельніцтва Беларусі складала 10 млн. 178,9 тыс.чалавек – “Звязда” ад 21.01.1999г.) у нас прыпадае: агульнай плошчы – 2,1 га; земляў с/г прызначэння – 0,93; ворнай зямлі – 0,62; лясоў – 0,83; балот – 0,10; воднай паверхні – 0,05; радыяцыйна небяспечных – 0,03 га.

Характэрна і тое, што 672 445 сем’яў маюць агароды агульнай па Рэспубліцы плошчай 55,2 тыс.га (0,08 га на сям’ю), а 293 706 сем’яў – агароды агульнай плошчай 29,0 тыс. га (0,10 га на сям’ю). Для параўнання: у Расіі на аднаго жыхара прыпадае 11,7 га агульнай плошчы зямной паверхні; 1,52 га – сельгасугоддзяў; 0,88 га – ворнай зямлі і 5,65 – лясоў [4, с.8]. Аднак там “из-за бесхозяйственности за 25 лет выбыло из оборота и переведено в разряд неиспользуемых земель 33,5 млн. га” [4, с.14]. “За этот же период в связи с отсутствием права земельной собственности… колхозы и совхозы расточительно использовали почвенное плодородие, что привело к развитию процессов ветровой и водной эрозии, нарушению в почве положительного баланса гумуса, загрязнению земель химическими веществами (ядохимикатами, гербицидами, нитратами и т.д.)… В результате качественные характеристики сельскохозяйственных угодий за период с 1975 по 1996 гг. постоянно ухудшаются… За это время увеличились площади засолённой пашни с 1,81 до 4,5 млн. га, подверженной эрозии – с 33,9 до 37,8 млн. га, каменистой – с 2,8 до 4,1 млн. га, переувлажнённой – с 3,8 до 6,8 млн. га, заболоченной – с 1,2 до 2,2 млн. га… В 1996 г. на пашне России сложился отрицательный баланс гумуса (- 0,52 т/га)” (тамсама). Мала таго, у Расіі “при настоящем уровне внесения удобрений (0,7 т/га), объёмы которых в последние 5 лет сократились в 5,5 раза, идёт резкое снижение запасов гумуса в почвах, что приведёт в ближайшие 3-5 лет к необратимым изменениям плодородия почв” [4, с. 16-17]. “За 1991-1996 гг. площади известкования кислых почв сократились в 9 раз, а… площади фосфорирования почв в 11,5 раза… По данным Минсельхозпрода России, по состоянию на 01.01.1997 г. в результате постоянного недовосполнения выноса питательных веществ на пашне России в целом сохраняется их отрицательный баланс (-97 кг/га в 1996 г)” [4, с.17]. “В результате… процесс ухудшения агрохимических свойств почв в ближайшие годы будет усиливаться”.

Канкрэтных аналагічных лічбаў у дачыненні да Беларусў мы атрымаць не змаглі. Аднак аналіз агульных вядомых звестак аб стане ўрадлівасці глебы паказвае, што яе катастрафічнага абвалу, уласцівага Расіі, у нас няма. Ураджай збожжавых з аднаго гектара ў Беларусі практычна ў 2 разы вышэйшы, чым у Расіі. У нас лепшыя паказчыкі таксама і па іншых сельгаскультурах. Не бывае і выпадкаў, уласцівых нават цэнтральным еўрапейскім рэгіёнам Расіі, каб штосьці засталося на палях пад снегам. Ужо гэтыя факты паказваюць, што ўваходжанне Беларусі ў склад Расіі будзе значным крокам назад для беларускага народу. Калі ж улічыць многае іншае (гл. артыкул “Эканоміка ў Расіі” ў “Звяздзе” ад 10.09.1996 г.), то адмоўнасць для нас “братэрскага зліцця” стане яшчэ больш відавочнай. Непрыстойныя палітычныя “объединительные” гульні з боку Лукашэнкі і Ельцына добра раскрыты ў артыкуле “Россия прирастать будет Белоруссией” (“Комсомольская правда” ад 26.12.1998г.).

Часта можна чуць, што рэзкае пагаршэнне стану жыцця ў Расіі і Беларусі (як і ў большасці іншых рэспублік былога СССР) наогул, а паніжэнне выніковасці сельскай гаспадаркі – у асаблівасці, звязаны з разбурэннем Савецкага Саюза. Але ж прыклад Літвы не пацвярджае такія тлумачэнні. Так, “калі наш (беларускі. – аўт.) спажывецкі рынак быў ахоплены панікай, літоўскія вытворцы харчавання вымушаны былі з сумам канстатаваць, што іх прадукцыя падае ў цане: малочныя прадукты сталі таннейшымі на 1,5-2,0 працэнты; рыбныя кансервы – на 3,2 працэнта, ялавічына – на 2,9 працэнта. На працягу ўсяго года назіралася зніжэнне цэн на муку, а ў кастрычніку яна патаннела яшчэ на 3,1 працэнта” [14]. Мала таго, “літ (грашовая адзінка Літвы) застаўся стабільным, прамысловая вытворчасць за апошнія 10 месяцаў гэтага года ў параўнанні з такім жа леташнім перыядам узрасла на 11 працэнтаў і працягвае заставацца на пад’ёме” [14]. Справа тут у тым, што “Беларусь і Літва, якія стагоддзямі жылі ў адной краіне і ў якіх у 1991 г. былі аднолькавыя стартавыя магчымасці, выбралі розную будучыню, розныя арыентыры… І цяжка назваць беларускі выбар абсалютна аптымальным”. Згаджаючыся з адзначаным у цэлым, трэба выказаць і некаторую нязгоду з ім. Яна ў тым, што ў Літве за савецкі час у меншай (чым у Беларусі) меры знішчаны карані нацыянальнага Разумнага, Добрага, Вечнага. Таму за кароткі час летувісы змаглі стварыць аб’яднаную нацыю. У Літве меншая пятая калона літафобаў з былых савецкіх (расійскіх) ваенных і тых, хто прыехаў сюды з Расіі на “лоўлю шчасця і чыноў”. Літоўскі народ не дазволіў ператварыць сваю краіну ў запаведнік камунабальшавізму ў яго не лепшых праявах. У выніку ён абіраў прэзідэнтамі людзей, якія ратавалі краіну (не ў прыклад Беларусі) ад навязвання сатанізму. Асярэдненая мера чалавечага фактару [15] там склалася вышэйшай у параўнанні з нашай Беларуссю.

4. Выніковасць уплыву нацыянальных асаблівасцяў стану зямельнага фонду Беларусі і ўсяго яе грамадства на прадукцыйнасць сельскай гаспадаркі.

Каб не абвінавацілі нас у навязванні чытачам суб’ектыўных меркаванняў, будзем карыстацца ў большасці выказваннямі сродкаў масавай інфармацыі наогул, а беларускіх прэзідэнцкіх газет – у асаблівасці. Пры гэтым перш-наперш прывядзем выказванне не вельмі ліберальнага ў дэмакратычным сэнсе дэпутата Дзяржаўнай Думы Расіі Генадзія Бурбуліса. Вось ягоныя словы: “В тех условиях, в которых находилась наша страна (СССР. – аўт.), при тех процессах, которые приобрели уже необратимый характер, создание СНГ было оправдано и позволяло щадящим образом регулировать распад Советского Союза” [16]. На гэтай жа падставе вымушаны зрабіць выснову, што ў тых умовах прэзідэнт і ў нашай краіне быў патрэбны [17, с.45-49]. Аднак ён павінен разумець, што “миром должен править совокупный человеческий Разум, помноженный на гуманизм и действенную заботу о сохранении жизни на Земле, о положительном настоящем и создании условий для лучшего прогрессивного будущего следующим за нами поколениям” [17, с.46]. Але “отсутствие такого лидера в обществе в немалой степени способствовало деформированию сознания наших людей… бездуховности, погоне только за материальными благами, безразличию к сущности всего происходящего” [17, с.47]. У выніку зараз “дзяржава ілжэ, ілжэ і ілжэ” [8], каб схаваць ад народу ганебную праўду. Таму атрымалася так, што нават у самай лепшай па сельскагаспадарчых магчымасцях Гродзенскай вобласці “колькасць стратных гаспадарак да канца сёлетняга (1998. – аўт.) года не толькі не зменшыцца, а можа ўзрасці больш чым удвая”. Бо “летась на вытворчасць 100 тысяч рублёў валавай прадукцыі ў СКП “Кастрычнік” Гродзенскага і “Ленінскі шлях” Карэліцкага раёнаў расходавалі паўтара кілаграма дызпаліва, а ў некаторых іншых – 5 і нават 6 кілаграмаў. Калі дадаць сюды затраты на бензін і электраэнергію, дык за ўсе гэтыя грошы можна купіць больш прадукцыі, чым яе выраблена… Такая гора-эканоміка вядзе калгасы ў нікуды” [10]. Нават начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі Гродзенскага райвыканкама Эдуард Бяляеў прызнае, што “высокі сабекошт прадукцыі не кампенсуецца яе рэалізацыйнай цаной” (тамсама) у выніку дзейнасці павярхоўна-каманднай сістэмы цэнаўтварэння.

І гэта, на жаль, сістэмная з’ява. Вось пацверджанні. У “Звяздзе” ад 06.01.1999 г. адзначаецца: “Узровень рэнтабельнасці сельскіх гаспадарак Беларусі… у параўнанні з папярэднім годам знізіцца больш чым на 3 працэнты… Мінулы год завяршылі са стратамі 639 гаспадарак. У 1997 годзе іх было толькі 369”. “У Магілёўскай вобласці такіх гаспадарак 42 працэнты ад агульнай колькасці” (тамсама). “Спецыялісты сельскай гаспадаркі краіны, прааналізаваўшы сітуацыю ў жывёлагадоўлі”, канстатуюць, што “вымалёўваецца проста катастрафічная сітуацыя” (“Звязда” ад 17.12.1998 г.). Гараджане ў адно імгненне размятаюць з паліц крамаў малако, яйкі, масла, мяса…” (тамсама). “Калі ў 1991 г. экспарт харчавання Беларусі перавышаў імпарт амаль у 4 разы, дык цяпер ужо імпарт перавысіў экспарт. Наша прадукцыя не заўжды якасная, таму часта неканкурэнтаздольная,” – заяўляе прэзідэнт Акадэміі аграрных навук Антанюк В.С. (“Звязда” ад 05.11.1998 г.). Нават віцэ-прэм’ер Аляксандр Пашкоў у адным са сваіх інтэрв’ю заявіў: “Сёлета да 40 працэнтаў прадукцыі вывозім для закупкі кармоў”. Ён жа прывёў цікавыя параўнальныя лічбы атрыманай сельскагаспадарчай прадукцыі на душу насельніцтва: “…па збожжу ў Беларусі 625 кг, у Літве – 800… а па малаку 500 і 526” (“Звязда”, артыкул “Сітуацыя ў аграрнапрамысловым комплексе складаная…”).

Замест таго, каб шукаць шляхі выйсця з катастрофы, “нас проста спойваюць”. У выніку “на кожнага працаздольнага грамадзяніна РБ (выключаючы падлеткаў і састарэлых) летась прыпадала 75 бутэлек гарэлкі і 60 – віна” (“Звязда” ад 17.12.1998 г.). І гэта без уліку самагонкі.

Ад рэдакцыі:

На час правядзеньня канферэнцыі, Аляксей Саламонаў – доктар тэхнічных навук, прафесар, навуковы кіраўнік асацыяцыі геадэзістаў і картографаў Беларусі (Менск), Мікалай Бандарук – галоўны інжынер 82-й экспедыцыі аб’яднаньня “Белгеадэзія” (Менск).

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы