nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Буш параўнаў камунізм і… “тэрарызм”.

16 чэрвеня, 2007 | Няма каментараў

Барыс Керзач, Віталь Хромаў (паводле матэрыялаў шэрагу інтэрнэт-выданьняў)

СÑ�аÑ�Ñ�Ñ� Ð�ШÐ�.JPG 

12 чэрвеня у сталіцы ЗША Вашынгтоне ля будынку Кангрэсу быў адкрыты помнік, прысьвечаны ахвярам камунізму ва ўсім сьвеце. Усталяваная бронзавая багіня з паходняй у руках – дакладная копія 10-мэтровай статуі ў гонар дэмакратыі, якую ў 1989 годзе усталявалі кітайскія студэнты падчас пратэстаў на плошчы Цяньаньмынь у Пэкіне. Тады тую статую зрабілі з гіпсу навучэнцы пэкінскай мастацкай школы. Цяпер помнік з бронзы узьведзены ў Вашынгтоне дзякуючы намаганьням адмысловага Фонду (Victims of Communism Memorial Foundation), ганаровым старшынём якога зьяўляецца былы прэзыдэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы. Унёсак у Фонд зрабілі і амэрыканскія беларусы.

Сярод тых, хто прыйшоў на адкрыцьцё мэмарыялу, былі людзі, якія жылі ў камуністычных краінах у найбольш змрочныя часы, калі Савецкім Саюзам кіраваў Іосіф Сталін. У адкрыцьці помніка ўзялі ўдзел прадстаўнікі Рады БНР, у тым ліку Старшыня Рады Івонка Сурвіла.

Лі Эдвардз, які быў ініцыятарам стварэньня мэмарыялу, нагадаў падчас цырымоніі, што роўна 20 гадоў таму прэзыдэнт ЗША Роналд Рэйган заклікаў савецкага кіраўніка Міхаіла Гарбачова зьнесьці Бэрлінскі мур. Ён сказаў: “Спадар Гарбачоў, разбурыце гэты мур!” Цынікі тады сьмяяліся са словаў Рэйгана, але праз два гады Бэрлінскі мур разваліўся. А ў хуткім часе і камуністычнае версія “імпэрыі зла” скончыла сваё існаваньне.  

У цырымоніі адкрыцьця мэмарыялу прыянў удзел амэрыканскі прэзыдэнт Джордж Буш, які толькі што скончыў візыт у былыя камуністычныя краіны – Чэхію, Польшчу, Баўгарыю і Альбанію. Ён назваў дзень адкрыцьця помніка “гістарычным” і прывітаў сябраў парламентаў Чэхіі й Вугоршчыны, замежных амбасадараў, а таксама асобаў, якія ў свой час пакутавалі ад камуністычных рэпрэсіяў, якія прыбылі на цэрымонію адкрыцьця помніка. У сваім выступе ён сказаў, што камунізм адказны за сьмерць каля 100 мільёнаў нявінных людзей у Савецкім Саюзе, Кітаі, іншых краінах Азіі, ва Ўсходняй Эўропе ды ў іншых рэгіёнах сьвету.

Сярод іх бязьвінныя ўкраінцы, якія памерлі ад голаду падчас сталінскага Галадамору, расейцы, якія загінулі ў сталінскіх чыстках, літоўцы, латышы і эстонцы, якіх грузілі ў вагоны для быдла і дэпартавалі ў паўночныя лагеры сьмерці савецкага камунізму … а таксама грамадзяне Кітаю, якія загінулі ў гады “культурнай рэвалюцыі”, грамадзяне Камбоджы, якія загінулі ад рэпрэсій Пол Пота, грамадзяне Усходняй Германіі, забітыя пры спробах перабрацца праз Берлінскую сьцяну, палякі, масава забітыя ў лесе Катыні, ахвяры камуністычных рэжымаў у Эфіопіі, Нікарагуа і на Кубе”, – сказаў Буш. “Агульная колькасьць забітых ў час камунізму зьяўляецца ашаламляльнай. Яна настолькі вялікая, што дакладны падлік немагчымы”, – заявіў Буш.

У сувязі з гэтым Буш дадаў, што “да гэтай пары ў сталіцы нашай краіны не было помніка ахвярам імперскага камунізму”, але “мы ня можам дазволіць зьверствам Леніна, Сталіна, Мао і Кастра згубіцца на старонках гісторыі”…  

У сваёй прамове Буш правёў таксама паралелі паміж камунізмам і радыкальным ісламізмам ды тэрарызмам. Паводле амэрыканскага прэзыдэнта, тэракты 11 верасьня 2001 году пацьвердзілі, што свабоду нельга ўспрымаць як дадзенасьць і што са злом трэба змагацца: “Як і камуністы, тыя тэрарысты і радыкалы, што напалі на нашу краіну, гэта пасьлядоўнікі забойчай ідэалёгіі, якая пагарджае свабодай, зьнішчае ўсіх нязгодных, мае экспансіянісцкія амбіцыі і перасьледуе таталітарныя мэты”. На яго думку, “як і камуністы, нашы новыя ворагі вераць, што можна забіваць бязьвінных дзеля сваіх радыкальных праектаў. Як і камуністы, нашы новыя ворагі пагарджаюць свабоднымі народамі, сьцьвярджаючы, што тыя, хто жыве ў свабодзе, слабыя і ня маюць моцы, каб абараніць наш свабодны лад жыцьця. Як і камуністы, пасьлядоўнікі гвалтоўнага ісламскага радыкалізму асуджаныя на правал”.

 

Ад рэдакцыі:

Мы, канешне, хацелі б, каб сярод народаў, якія найбольш адпакутавалі ад камуна-фашызму, быў названы і наш беларускі народ. Але ладна. Мы – беларусы – людзі сьцьплыя і ня будзем падымаць вэрхал з нагоды таго, што, напрыклад, палякі ад савецкага камунізму нацярпеліся значна менш, але Буш іх назваў, а нас – не…

Зоймемся іншымі праблемамі. 

Так, мы (дый, напэўна, і вы) не маглі не зьвярнуць увагу, што раней было модна параўноваць камунізм і фашызм у форме нямецкага нацызму (апошні пры гэтым блякнуў на фоне першага), але ў сваёй прамове, у апошняй яе частцы  Буш фашызм не называе. Яго месца заняў “радыкальны іслам” і “тэрарызм”.

У сувязі з гэтым мы – прадстаўнікі рэдакцыі, праца якой накірава на пошук і адстойваньне праўды ва ўсіх яе праявах, вымушаны нагадваць нашым чытачам, што вайсковыя дзеяньні сёньня вядуцца краінамі Захаду і Расеяй выключна ў мусульманскіх краінах (Аўганістан, Ірак, Чачня-Ічкерыя, пагроза навісла над Іранам), дзе адбываецца масавае кровапраліцьцё мірных жыхароў. 

Там пад сьцягам ідэалогіі псеўда-ліберальнага экстрэмізму, а таксама “цэласнасьці і непадзельнасьці” сьмерць нясуць такія соцыя-паразітычныя сілы, як міжнародная фінансавая алігархія (у асноўным сіянакратыя) і расейская імперская бюракратыя (імперыякратыя). Сёньня альянс гэтых сілаў аб’явіў мусульманскія народы ворагам N1, а ўсіх іншых прывучаюць думаць так жа, выкарыстоўвачы практычна татальны кантроль над сусьветнай інфармацыйнай прасторай.

Акрамя таго, тэрарызм – гэта не ідэалогія, а метад дзеяньня, тэхналогія асіметрычнага супраціву (найчасьцей у адказ на напад, тэрор, вайну з боку тых, хто зьяўляецца сапраўдным агрэсарам; зьвярніце ўвагу, расейская імперыякратыя сёньняшніх чачэнскіх партызан заве “тэрарыстамі”, “бандытамі”, дакладна так, як у свой час гітлераўцы звалі партызан беларускіх). Таму ставіць на адну дошку камунізм – адну зь ідэалогій і палітычную практыку, скіраваную на падпарадкаваньне ўсяго сьвету пэўнаму бюракратычнаму клану, і “тэрарызм” як тэхналогію – гэта значыць імкнуцца  параўноваць непараўнальнае, падганяць абставіны пад свае інтарэсы.

Мэты адных і метады іншых не параўноўваюцца! А калі так робіцца, значыць вамі імкнуцца маніпуляваць, бо менавата так выглядае адзін з маніпулятыўных прыёмаў. Педаляваньне тэмы “тэрарызму” – відавочная прыкмета, што ні заходняя фінансавая алігархія, ні расейская імперыякратыя не жадаюць адкрыта і на навуковых падставах абмяркоўваць перавагі й недахопы такіх сьветаглядных канцэпцый, як псеўда-лібералізм і тэрытарыяльны імперыялізм. Гэта ёсьць відавочная прыкмета таго, што яны баяцца гэта рабіць нават на фоне ідэалогіі ісламскага інтэгрызму (прама скажам, вельмі слабой ідэалагічнай дактрыны), не гаворачы ўжо пра значна больш прасунутыя гуманістычныя ідэалогіі…

Так на нашых вачах Бушам малодшым была сапсаваная сьвятая тэма асуджэньня самага вялікага зла, якое пакуль было на Зямлі – камуна-фашызму. Тыповая сітуацыя лыжкі дзёгця ў бочцы мёду.

Паколькі ніякае наўмыснае зло не павінна прабачацца, мы вырашылі пільней прыглядзецца да тэмы “міжнароднага тэрарызму”, якую так заўзята і ўпарата педалююць “ЗША” і “Расея”. Таму не зьдзіўляйцеся, калі з гэтага часу на нашым сайце перыядычна будуць выстаўляцца матэрыялы з крытычным аналізам дадзенай тэмы…

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы