Рэдакцыя (паводле радыё “Свабода” за 8 чэрвеня 2007)
Рэчыцкае аддзяленьне “Беларусбанку” №323 патаемна сьпісала больш за паўмільёны рублёў з рахунку 11-гадовай Ліды Шабетнік. Дапамогу ад дзяржавы дзяўчынка атрымлівала з прычыны страты маці. Бацька дзяўчынкі, старшыня абласной арганізацыі Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Алег Шабетнік, распавёў, што ў банку яму ніхто ня мог патлумачыць, на якой падставе зьнятыя грошы з рахунку дачкі. Паведамілі толькі, што грошы пайшлі на штраф.
А справа ў тым, што ў лютым Алег Шабетнік быў завочна пакараны судом Цэнтральнага раёну Гомеля штрафам на суму больш за паўтара мільёна рублёў (720 даляраў ЗША) за перавоз праз украінска-беларускую мяжу матэрыялаў устаноўчай канфэрэнцыі Саюзу левых партый і 5-і асобнікаў брашуры “Аб кульце асобы Лукашэнкі”. Мытнікі, а за імі й суд зрабілі выснову, што “інфармацыя, якая ўтрымліваецца ў канфіскаваных у А.В.Шабетніка выданьнях, можа нанесьці шкоду палітычным інтарэсам і дзяржаўнай бясьпецы РБ, зьяўляецца забароненай да перамяшчэньня праз мытную мяжу РБ”.
Актывіст не адмаўляўся сплачваць штраф. Пачынаючы з сакавіка, своечасова штомесячна пералічваў на пададзены судом рахунак па 200 тысяч рублёў. І хаця беларускае заканадаўства забараняе ўтрымліваць з даўжнікоў “дзяржаўныя выплаты сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей”, выканаўцы, відаць, вырашылі паскорыць спагнаньне штрафу з партыйнага актывіста за кошт непаўнагадовай дзяўчынкі – дачкі актывіста, якая толькі што страціла маці…
Ад рэдакцыі:
Прыйдзе час, і цяперцы паплачуць за ўсіх пакрыўджаных беларусаў… А потым прыйдзе чарга і для імперыякратаў з імперастамі паплакаць за беларусаў і ня толькі…
Nashy liudzi niiak ni navuchacca, khacia u danym vypadku Alieh nie vinavaty.
Praidzisvietam niama niiakikh zakonau i pravil – shto khachu to rabliu. Biezumouna pryidzie chas na razrakhunki, tolki, na zhal, mnohiia mohuci
nie dachakacca toi pary. Mnohim zadavau takoie pytannie: “Chamu ulady
adnykh karaiuci, a druhikh “aktyunykh apazicyianierau” ni chapaiuci.
Cpadarynia Kazulina na takoie pytannie skazala shto heta PRAVAKACYIA.
Pospiekhau Vam.
(Adnak moi adras staici, khacia heta mianie ni turbuie.