Падаем чарговую нізку матэрыялаў, дасланых за апошнія паўгады на адрас нашай рэдакцыі прыхільнікамі КХП-БНФ, якія вядуць сайт www.prauda.org. На гэты раз іх матэрыялы прысьвечаны з большага групе еўрапейскіх краін, разьмешчаных вакол Беларусі. Адзінае, чаго мы не хацелі б, каб у чытача, які знаёміцца з прыхільнымі матэрыяламі адносна Польшчы, склалася ўражаньне, што мы забылі пра прынцып 33 нашай Беларускай дактрыны. Не, мы не забыліся. Але, як інтэрнацыяналісты-гуманісты, мы ня можам ня радавацца посьпехам любога народу, які будуе сваю нацыянальную, сапраўды дэмакратычную дзяржаву.
Рэдакцыя.
“СКОНЧЫЎСЯ ІХНЫ ЧАС”
28 лютага на трыбуну Канстытуцыйнага суду Украіны выйшаў тав. С. Матвіенкаў, дэпутат фракцыі сацыялістаў Вярхоўнай Рады. Ён пачаў свой выступ, але ўжо на другім сказе старшыня паседжаньня застукаў малатком і выдаліў выступоўцу. Справа ў тым, што пан-таварыш паспрабаваў выступіць у вышэйшым ўкраінскім судзе на “веліком і могучем”. Калі яго выдалялі з залы, ён тлумачыўся, што “у дакладзе шмат тэхнічных тэрмінаў, таму яму прасьцей выступаць па-расейску”. Яму ў сваю чаргу патлумачылі, што наступным разам ад яго чакаюць дакладу на дзяржаўнай мове. Ва Украіне скончыўся час цынікаў-маскалікаў, ня здольных да засвойваньня мовы народу-гаспадара краіны.
Янка Базыль
КАНФЭРЭНЦЫЯ ВА ЎКРАІНЕ
У Кіеве 5 сакавіка пачалася навукова-практычная канфэрэнцыя на тэму шляхоў стварэньня адзінай Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Старшынюе на канфэрэнцыі брат прэзыдэнта краіны Пятро Юшчанка. Там сабраліся прадстаўнікі нацыянальнага сьвятарства, інтэлігенцыі, вернікаў, дзяржадміністрацыі. Не абышлося без інцыдэнтаў. Без запрашэньня на канфэрэнцыю паспрабавалі прабіцца прадстаўнікі маскоўскай РПЦ (такзванай “украінской церкві московского патріархата”). Іх у залю не пусьцілі, патлумачыўшы, што ўкраінскія прадстаўнікі абмяркоўваюць украінскую справу. І неўкраінскіх гасьцей яны не запрашалі. Як вядома, РПЦ учэпіста трымаецца за Украіну. Яшчэ з савецкіх часоў большая частка праваслаўнага сьвятарства ішла ў РПЦ з украінскіх семьяў, моцных духоўнай традыцыяй і маральлю. Адтуль жа ў казну РПЦ паступала вялікая частка грашовага прыбытку ад украінскіх вернікаў. Так было, але цяпер так ня будзе. Цяпер да гэтых аргумантаў дадаўся яшчэ адзін: Масква баіцца згубіць апошні канал сваіх імпэрскіх уплываў, калі рассыплецца бастыён РПЦ ва Украіне. Яшчэ ў 1993 г. РПЦ абвяшчала анафэму на Патрыярха нацыянальнай Украінскай Праваслаўнай Царквы Філярэта. Ды ня вышла. Народ падтрымаў свайго пастыра і сваю Царкву. Украіна ідзе да канчатковага духоўнага вызваленьня ад лубянскага цемрашальства.
Валеры Буйвал
ГРУЗІЯ ХОЧА Ў НАТО
14 сакавіка 2007 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” паведамляла з Грузіі. Парлямант краіны прагаласаваў адзінагалосна за прыняцьце Дэклярацыі аб уступленьні Грузіі ў НАТО. Старшыня парляманту Ніно Бурджанадзэ заявіла: “Сяброўства ў НАТО будзе гарантыяй сувэрэнітэту нашай краіны”.
Наш камэнтар: Цяпер канчаткова зразумела, чаму літаральна напярэдадні галасаваньня ў парляманце Грузіі расейская армія абстраляла ўначы тэрыторыю Грузіі (Кадорскую цясьніну). Ды замест таго, каб напалохацца, грузінскія дэпутаты салідарна прагаласавалі за НАТО. Расейскі амбасадар у Тбілісі Каваленка зашумеў на гаспадароў краіны: “Это усложніт решеніе проблем…” Але ніхто не зьвярнуў увагі на ягоныя словы.
Валеры Буйвал
АЗІЯ – ЭЎРОПА
1 красавіка 2007 г. Польская газэта “Zycie Warszawy” піша пра візыт прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага ў Азэрбайджан. Падчас наведваньня нафтавых палёў каля Баку Качыньскі выказаў упэўненасьць, што 11-12 траўня сёлета ў Варшаве пройдзе форум з удзелам кіраўнікоў краінаў Цэнтральнай Эўропы і Азіі. На форуме будзе разгледжана пытаньне гандлю нафтай і газам. Форум усяроўна адбудзецца, калі на яго не прыедзе казахскі прэзыдэнт Назарбаеў, якога Качыньскі запрасіў падчас візыту ў Казахстане [Назарбаеў не прыехаў… – Рэд.].
Наш камэнтар: Зразумела, што Расею на форум не запрашаюць. Памятаем таксама, як умее лавіраваць Назарбаеў (ён апошні з рэспубліканскіх савецкіх генсекаў трымаўся за СССР і перабег у незалежныя прэзыдэнты апошнім). Калі стане відавочным, што Цэнтральная Эўропа салідарна дамаўляецца з Цэнтральнай Азіяй аб энэргапастаўках у абыход расейскай манаполіі, то Назарбаеў зноў перабяжыць. Народы вызваляюццa ад наркатычнай залежнасьці ад маскоўскіх нафт-газавых баронаў. Імпэрыю Зла ажно трасцы бяруць ад “такого нахальства”. Польскае кіраўніцтва першым з эўрапейцаў ня толькі зразумела, што энэргетычная залежнасьць ад Крамля азначае таксама й палітычную залежнасьць. Яно пачало дзейнічаць на карысьць свайго народу.
Валеры Буйвал
ЧЫСЬЦЯЦЬ ВОЙСКА
11 красавіка 2007 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” піша пра звальненьне з польскага войска чатырох генэралаў. Паводле афіцыйнай версіі, яны не даюць рады з выкананьнем абавязкаў. Але раздаюцца галасы, што сапраўдная прычына чысткі ў тым, што афіцэрскі корпус вызваляецца ад выпускнікоў расейскіх вайсковых акадэміяў.
Наш камэнтар: Мы можам сказаць на гэта: “Нам бы вашыя праблемы…” У беларускай арміі процьма “засланых казачкоў”, якія аніслова ня могуць сказаць па-беларуску, якія прыбылі непасрэдна з Масквы, каб заняць ключавыя камандныя пасты ў нашым нацыянальным войску. Яны ня крыюцца з нянавісьцю да нашай Дзяржавы, культуры і нацыі, адкрыта заяўляюць, што не зьбіраюцца бараніць Беларусь ад расейскай агрэсіі. Беларус ня можа разьлічваць на нармальную вайсковую кар’еру ў сваім жа войску, яму ўвесь час паўтараюць клясічнае “асадзі назад” на ягонай жа зямлі [ці толькі ў войску?! Дыскрымінацыя беларусаў на ўласнай зямлі – адна з ключавых рысаў лукашысцкага рэжыму цяперцаў. – Рэд.]. Ды яшчэ з высокай трыбуны заклікаюць “быть готовым умереть за Россію”. Наш народ аплочвае тлустыя пэнсіі чужым вайсковым пэнсіянэрам (шэраг зь якіх – ваенныя злачынцы) і гэбэшнікам, будуе для іх кватэры і дачы, адкормлівае гэтую пятую калёну, якая плюе нашаму народу ў твар. Хаця нешта падобнае адбывалася ў пасьляваеннай камуністычнай Польшчы, дзе нават міністар абароны быў савецкі чалавек Ракасоўскі, а арміямі і палкамі камандвалі расейцы, што ня ўмелі размаўляць па-польску. Але настаў 1956 год. Усю гэтую публіку на працягу лічаных дзён палякі выгрузілі са сваёй тэрыторыі і пачалі нармалізацыю свайго дзяржаўнага жыцьця.
Юрка Марозаў
“ВЕЧНА ТАК НЯ БУДЗЕ”
“Но наш бронепоезд стоит на запасном пути!” Летувісам даліся ў знакі тэзісы, выкладзеныя ў гэтым бадзёрым расейскім хіце 1920-х гадоў пра “запасных”. 17 красавіка Сэйм Летувы ўрэшце прыняў закон аб рэзэрвістах КГБ. Раней толькі супрацоўнікам лубянскай канторы забаранялася працаваць у летувіскай пракуратуры, дзяржбясьпецы і дыпляматычнай службе. Цяпер гэтая забарона распаўсюджваецца таксама й на так званых рэзэрвістаў КГБ СССР. Пагарэлі на гэтай папраўцы сярод іншых і дзьве прыкметныя фігуры сёньняшняга эстэблішмэнту, на якіх знайшліся дакуманты пра іхны ўдзел у лубянскім рэзэрве. Гэта дырэктар дэпартаманту бясьпекі Летувы А.Пацюс і дыплямат А.Валёніс (меўся ехаць амбасадарам у Аргентыну). Мы чулі, як начальнікі цяперашняга МЗС РБ публічна выхваляліся: “В белорусской дипломатии заняты теперь 95% выпускников московской дипшколы”. Пачуўшы гэта, беларусы зразумелі, чые інтарэсы прадстаўляюць на міжнароднай арэне гэтыя “дорогіе москвічі”.
Вечна так ня будзе. Пасьля ліквідацыі антыбеларускага рэжыму гэтыя “ребята” ня будуць больш гаспадарыць у нашых замежных прадстаўніцтвах, яны паедуць назад у сваю Маскву (тыя, на каго ня будзе заведзена крымінальная справа за асабліва разбуральную антыдзяржаўную антыбеларускую дзейнасьць). Беларускай дыпляматыяй будуць займацца беларусы, сапраўдныя патрыёты нашай Дзяржавы. Ужо цяпер беларуская моладзь павінна рыхтавацца да гэтай справы: вучыцца, набываць веды, дапамагаць перамозе нацыянальнага Адраджэньня.
Янка Базыль
“НЕ АДКРУЦІЛІСЯ”
18 красавіка 2007 г. Нямецкая газэта „Frankfurter Allgemeine Zeitung“ паведамляе з Варшавы. Сталічны акружны суд распачынае працэс супраць генэрала Ярузэльскага і васьмі ягоных бліжэйшых паплечнікаў па ваеннаму становішчу, абвешчанаму імі ў 1981 г. (сярод іх генэрал Ч. Кішчак, начальнік ваеннай службы бясьпекі, і С. Каня, тадышні генсек кампартыі). Польскі Інстытут Нацыянальнай Памяці абвінавачвае былых бонзаў у “камуністычных злачынствах”, заяўляе, што суд ёсьць абавязкам перад нацыяй і ўсімі ахвярамі несправядлівасьці і прыніжэньня. Ахвярамі рэпрэсіяў камуністычнага рэжыму ў Польшчы падчас ваеннага становішча сталі дзесяткі людзей, 90 тысячаў патрыётаў былі арыштаваны.
Наш камэнтар: Не адкруціліся ад суда каты польскага народу, крывавыя паслугачы Масквы, якія душылі свой народ. Няма і ня будзе ім спакою. Цяперашняя (“демократіческая”) Масква адрэагавала на гэтыя падзеі надзвычай істэрычна. НТВ паказала сюжэт пра тое як у Варшаве перасьледуюць “добрых дедушек” за тое, што яны “стремілісь подавіть профсоюзный бунт в 1981 году”. Усё гэта названа “охотой на ведьм”. Якая знаёмая лексіка. Хвалююцца лубянскія начальнікі. Разумеюць, што пасьля бальшавіцкіх пэнсіянэраў польскае кіраўніцтва і грамадзтва могуць пачаць разгром цяперашняй прамаскоўскай агентуры ў Польшчы.
Валеры Буйвал
УПЭЎНЕНАЯ УКРАІНА
2 траўня 2007 г. Швайцарская газэта „Neue Zuercher Zeitung“ публікуе артыкул пад тытулам “Узмацняецца палітычны хаос ва Украіне”. Журналіст паведамляе, як апошнімі днямі януковічцы ў Вярхоўнай Радзе прызначылі парляманцкія і прэзыдэнцкія выбары на сёлетні сьнежань, а прэзыдэнт Юшчанка прызначыў парляманцкія выбары на сёлетні чэрвень. З гэтага швайцарац зрабіў выснову: “Насельніцтва, якое мае досыць непараўнальнай грызьні сваіх палітыкаў, здаецца, усё глыбей упадае ў цынізм”. Уражаньні пра “цынізм” былі выкліканы ў швайцарскіх мазгах фактам масава няўдзелу ўкраінцаў у маніфэстацыях… на 1 мая. Газэта паведамляе, што маніфэставалі ў асноўным вэтэраны, а таксама іншыя грамадзяне ў Кіеве, Запарожжы, Данецку і асабліва масава ў Крыме, дзе “руская большасьць”.
Наш камэнтар: Цікавая публіка – заходнія журналісты. У 1932-33 гадах пад канвоем “ребят” з НКВД іх вазілі па Украіне. Вярнуўшыся дадому, яны ярка расказвалі пра “посьпехі народнай гаспадаркі і шчасьце савецкіх людзей”. Калі іх пыталіся пра Галадамор ва Украіне і гібель мільёнаў людзей, яны адказвалі з усьмешачкай: “О, ніякага голаду мы не заўважылі. Нам наладжвалі такія банкеты!”
Сёньняшні швайцарскі газэтчык забыўся паведаміць чытачам, што прэзыдэнт Юшчанка распусьціў Вярхоўную Раду і зрабіў гэта ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй. Што януковічцы, такім чынам, могуць прагаласаваць хоць за далучэньне Украіны да Зімбабвэ, але іхнае галасаваньне ня мае юрыдычнай сілы. Зразумела, што для заходніка, які сумуе па сэнсацыях, навядзеньне канстытуцыйнага парадку ў краіне здаецца “хаосам”. А вось самым украінцам так не здаецца. Украінскія патрыёты не выказваюць асаблівага неспакою з нагоды маханьня януковіцкімі сьцягамі ў сталіцы і ў некаторых усходніх правінцыях. Яны ўпэўненыя, што украінская ўлада, украінская паліцыя, спэцслужбы і армія абароняць Закон і дзяржаву ад “русскоязычных” крыкуноў (так жа сама, як упэўнены ў гэтым эстонскія патрыёты). Таму няма патрэбы цяпер у мільённых мітынгах у Эстоніі і ва Украіне. Настаў новы гістарычны пэрыяд у разьвіцьці гэтых народаў: ім, а не “русскоязычным” належыць дзяржава. Толькі гэтага яшчэ не заўважыў швайцарац і многія іншыя, што жывуць савецкімі акупацыйнымі стэрэатыпамі. Адзін з гэтых стэрэатыпаў – “красный Первомай”. Для ўкраінцаў гэты чырвоны дзень асацыюецца з бальшавіцкай мінуўшчынай і бальшавіцкай пагрозай. Яны проста ня хочуць маніфэставаць у гэты дзень. Вось і застаўся “Первомай” атавістычным сьвятам для згаданых вэтэранаў і “русскоязычных” (ды ў галовах швайцарскіх “пісацеляў”). Няхай пацешацца.
Валеры Буйвал
У ПОЛЬШЧЫ ЎЗЯЛІСЯ ЗА ГЭБІСТАЎ
5 траўня 2007 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” цытуе выступ у Сэнаце сэнатара Марэка Кухціньскага: “Люстрацыя супрацоўнікаў Службы Бясьпекі працягваецца шмат гадоў, а тыя, хто перасьледваў і прымушаў супрацоўнічаць людзей, дагэтуль не пакараны. Гэты закон аднаўляе справядлівасьць, вызваляе Польшчу ад баласту камунізма”. Старшыня парляманцкага клюбу “Права і Справядлівасьць” Кухціньскі і сэнатар гэтага клюбу Збігнеў Рамашэўскі правялі прэс-канфэрэнцыю ў Сэнате з нагоды прадстаўленьня імі праекта Закону аб супрацоўніках СБ (польскага камуністычнага гэбэ). Паводле праекта, будуць апублікаваныя сьпісы польскіх убэкаў (гэбістаў) – да 50 тысячаў; ім будзе забаронена на працягу 10 гадоў займаць палітычныя і дязржаўныя пасады. Праца ў структурах СБ у 1945-56 гг. (сталінскі пэрыяд, калі Польшча цалкам была падпарадкавана волі Крамля) ня будзе залічвацца ў працоўны стаж. Праца ў СБ ў 1956-89 гг. (да моманту дэмантажу камуністычнай сістэмы і яе спэцслужбаў у Польшчы) будзе залічвацца ў пэнсійны фонд па самым нізкім тарыфе, усе пэнсійныя ільготы і надбаўкі гэбістам павінны быць адменены. Левыя ў Сэнаце (усе, як на падбор, былыя камуністы) усчалі пратэст, заяўляючы, што такі Закон неканстытуцыйны і зьяўляецца прыкладам несправядлівага прынцыпу “групавой адказнасьці”.
Наш камэнтар: Былыя камуністы і ўбэкі нешта забываюцца, што менавіта паводле прынцыпу так званай “групавой адказнасьці” адбываўся разгром антычалавечых арганізацыяў гітлерызму: Гестапа, СС, СД, палявой паліцыі. У гэтыя дні цікава глядзець польскія тэлеканалы. Журналісты пытаюцца ў сэнатара Рамашэўскага: “Як жа так? Вы хочаце пазбавіць павышаных пэнсіяў пажылых асобаў, якія на поўную сілу выконвалі сваю дзяржаўную працу? Ці ж гэта справядліва?” Сэнатар Рамашэўскі рэзка адказвае “гуманістам”: “Не павінна быць падвышаных пэнсіяў і дзяржаўных ільготаў тым, хто “напрацаваўся ў поўную сілу”, топчучы і знішчаючы людзей. Народ не павінен аплочваць іхны камфорт…” Пара і беларускаму народу задумацца над камфортам катаў і дапаможнікаў катаў, што атабарыліся на нашай зямлі.
Янка Базыль
120 ХВІЛІНАЎ “НА КІЧЫ”
9 траўня 2007 г. Аўстрыйская газэта “Der Standard” публікуе рэклямны артыкул пра турызм у Курзэмэ, прыморскай правінцыі Латвіі. Апісваюцца пясчаныя пляжы, камфортныя гатэлі, прыязнасьць мясцовых людзей. Ёсьць аб’екты моднага апошнім часам “экстрэмальнага турызму”. У мястэчку Кароста энтузіясты адрэстаўравалі мясцовую расейскую турму, якая служыла яшчэ ў царскія, а потым у савецкія часы. Цяпер тут музэй савецкай улады. Заплаціўшы пяць эўра, замежнік можа пасядзець 120 хвілінаў “на кічы”. Яго будуць абслугоўваць супрацоўнікі ў савецкай уніформе, крычаць на яго расейскім матам, грукаць дзьвярыма і г.д. У былой штаб-кватэры раённага КГБ арганізаваны гатэль, а залу паседжаньняў адміністрацыя здае пад правядзеньне банкетаў.
Наш камэнтар: Вось жа не зразумела. А чаму Крэмль, міністар Лаўроў і “масы трудяшчіхся” не пратэстуюць супраць гэтага “акту вандалізма” у Каросьце? Гэта ж трэба, як латышы зьдзекваюцца з КГБ – найвышэйшай сьвятыні Расеі. Што называецца, “не забудем, не простім!”
Юрка Марозаў
“ПАЧУЎ ПАГРОЗЬЛІВЫ РЫК З МАСКВЫ”
11 траўня 2007 г. Гішпанская газэта ”El Mundo” піша пра “палітычны крызіс ва Украіне”. Януковіч раптам адмовіўся выконваць нядаўнія дамоўленасьці з прэзыдэнтам Юшчанкам аб правядзеньні парляманцкіх выбараў і зьвярнуўся да Эўразьвязу і Масквы з заклікам выступіць пасярэднікамі ў канфлікце. Эўразьвяз адмовіўся, спаслаўшыся на ўнутраныя справы Украіны. А вось Масква заявіла, што возьмецца за справу “всей душой”.
Наш камэнтар: Як разумеем, “крызіс” ва Украіне толькі ў Януковіча і ягонай прамаскоўскай антыдзяржаўнай групоўкі. Кліент пайшоў на саступкі, убачыўшы правал сваёй парляманцкай правакацыі. Але тут жа пачуў пагрозьлівы рык з Масквы (якая хоча паўдзельнічаць у “пасрэдніцтве” ва ўкраінскіх справах). Што ж, паступова ўкраінцы зразумеюць, што такія, як Януковіч, супакойваюцца толькі за кратамі. Менавіта там іхнае месца за ўсю іхную антынародную дзейнасьць.
Валеры Буйвал
АЧЫШЧЭНЬНЕ
2 чэрвеня 2007 г. Летувіская газэта “Lietuvos Rytas” пісала пра зварот польскага Інстытута Народнай Памяці ў мэрыю Варшавы. Інстытут заклікаў зьмяніць назвы 32 сталічных вуліцаў, названых у свой час у гонар камуністычных дзеячаў і арганізатараў рэпрэсіяў супраць польскага народу. У польскім парляманце дэпутаты партыі “Права і Справядлівасьць” патрабуюць зьмяніць падобныя назвы па ўсёй краіне.
Наш камэнтар: Безумоўна, у Польшчы адбудзецца ачышчэньне ад вулічных знакаў жудаснай камуністычнай мінуўшчыны. Будуць вернуты гістарычныя назвы, ушанаваны імёны славутых падзеяў і людзей. Ачысьціцца паветра для польскіх людзей. Тое ж самае абавязкава будзе зроблена ў Беларусі. Ня будуць існаваць вечна на нашай зямлі кашмарныя здані расейскай акупацыі.
Валеры Буйвал
СПРАВЫ ВА ЎКРАІНЕ
2 чэрвеня 2007 г. Славацкая газэта “Pravda” піша, што парлямант Украіны прыняў законы, якія распісваюць правядзеньне датэрміновых парляманцкіх выбараў ва Украіне ўвосень сёлета.
Наш камэнтар: Пра гэта паведамляюць многія СМІ розных краінаў. Часьцей за ўсё яны публікуюць партрэт прэм’ера Януковіча і пішуць пра “вырашэньне палітычнага крызісу”. А на самай справе трэба пісаць пра канчатковы правал маскоўскай спробы антыўкраінскага путчу. Успомнім, што прэзыдэнт Юшчанка легітымным чынам распусьціў Вярхоўную Раду (поўную януковічцаў) на пачатку красавіка сёлета. На працягу двух месяцаў антыўкраінскія сілы пагражалі, крычалі і абяцалі “стоять до конца”. Украінскае грамадзтва сачыла за падзеямі, але працягвала працу на сваіх працоўных месцах. Дзяржаўныя ўкраінскія структуры: адміністрацыя, армія, паліцыя, спэцслужбы – выконвалі свае абавязкі, стрымліваючы антыўкраінскія колы. Менавіта ў гэтым і заключаўся згаданы крызіс (а не ў супрацьстаяньні Юшчанка – Януковіч, як падавалі расейскія і шэраг іншых камэнтатараў). Вось і ўсё. Зрабілі так, як патрабаваў у адпаведнасьці з Канстытуцыяй легітымны прэзыдэнт краіны. Адбіта яшчэ адна атака варожай імпэрыі, якая дзейнічала рукамі сваіх мясцовых (добра аплочаных) наймітаў у Вярхоўнай Радзе.
Юрка Марозаў
“ПОМНІКА РАСЕЙСКАЙ ПРАСТЫТУТЦЫ НЯ БУДЗЕ”.
У Сімфэропалі зноў зьбегліся на плошчу “русскіе люді”: у асноўным гэта крыклівыя пэнсіянэркі (мужчыны пасьпіваліся і ляжаць або на могілках або “на полатях”, адганяючы мух). У сталіцы Крыма “русскіе” асаднікі бароняць месца, дзе мясцовыя ўлады вырашылі аднавіць помнік царыцы Кацярыне ІІ. Вядома, што менавіта піцерская путана ў кароне загадала захапіць Крымскае ханства на прыканцы 18 стагоддзя. Крымскія татары (культурныя, цьвярозыя мужчыны) сталі сьцяной перад паліцэйскім кардонам і крыклівай асадніцкай цемрай. Гаспадары крымскай зямлі заявілі, што ніякага помніка ніякім расейскім прастытуткам у іхным горадзе ня будзе.
Янка Базыль
НЕХ ЖЫЕ ПОЛЬСКА!
20 чэрвеня 2007 г. Румынская газэта “Adevarul” публікуе артыкул пад назовам “Нямецкія эўрапарлямантары пагражаюць Польшчы”. Пасьля правалу суботняй сустрэчы канцлеркі ФРГ Мэркэль і прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага падалі голас нямецкія дэпутаты Эўрапярляманту. Яны абвінавачвалі Польшчу ў няўступлівасьці ў справе прыняцьця “эўраканстытуцыі” (Польшча патрабуе згадкі ў тэксьце пра Хрысьціянства і павелічэньня паўнамоцтваў і правоў паасобных краінаў ЭЗ). Прэзыдэнт Эўрапарляманту Ганс-Герт Пётэрынг (канешне ж немец!) гукаў: “Польшча за гэта дачакаецца пэўных вынікаў!” Дэпутат Брок гукаў пра падзел Эўропы з прычыны ўпартасьці палякаў. Дэпутатка Кох-Мэрын заявіла: “Калі Польшчы не падабаецца, то няхай выходзіць з Эўразьвязу”.
Наш камэнтар: Какіе нехорошіе эті полякі – не даюць вялікай Нямеччыне распараджацца лёсамі Эўропы. Істэрыка гансаў і кохаў нагадвае істэрычную танальнасьць сумнапамятнага 1939 года. Тады таксама Польшчу пракліналі на ўвесь сьвет з Масквы, а ў хор “красных звёзд Кремля” суладна ўпісваліся галасы гітлерскіх салістаў. Даўно так не зрываліся з дыпляматычнага ланцуга напудраныя германцы. Вось жа як дапяклі іх палякі, што ня хочуць запісвацца ў берлінскія халуі. Нэрвуюцца немцы, а ўсё было так гладка напісана-падпісана разам з маскоўскімі партайгэносэ ў Томску і іншых месцах пра падзел Эўропы. Гісторыя яшчэ раз дэманструе: калі супраціўляецца хаця б адзін народ, міжнародная падступная змова сыпецца ў нішто.
Валеры Буйвал
ВАЛЭНСА ПАД АБСТРЭЛАМ
20 чэрвеня 2007 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” піша пра скандал, што разыграўся пасьля інтэрвію з прэзыдэнтам Польшчы Лехам Качыньскім, паказанага на адным з французкіх тэлеканалаў. Качыньскі заявіў: “Валенса спачатку абаперся на найбольш радыкальную частку грамадзтва, перш за ўсё на антыкамуністаў. А потым абапер сваю ўладу на былых камуністычных спэцслужбах”. Былы прэзыдэнт Польшчы і былы кіраўнік “Салідарнасьці” Лех Валенса абазваў цяперашняга прэзыдэнта “s-syn” і ў грубай форме пярэчыў ягонай аргумэнтацыі. Правыя палітыкі-нацыяналісты падтрымалі Качыньскага.
Наш камэнтар: Беларусы добра памятаюць легендарную постаць гданьскага электрыка, які фігураваў начале “Салідарнасьці”. Цяпер вядома, што менавіта Валенса і ягоныя паплечнікі-згоднікі пайшлі на пагадненьне і кампраміс з камуністамі. Яны арганізавалі “круглы стол” з антыпольскім прамаскоўскім рэжымам Ярузэльскага і ў абмен на здачу ўлады пакінулі камуну ў спакоі. Сапраўды, многія тысячы асобаў з намэнклятуры і спэцслужбаў, якія душылі свой народ і служылі інтарэсам Крамля, засталіся ў дзяржаўных структурах або заняліся пасьпяховым бізнэсам на скрадзеных у народу грошах. Патрыётаў, якія рэзка выступілі з пратэстам супраць згодніцтва з бальшавіцкім монстрам, прапаганда абазвала “экстрэмістамі” і “крыважэрнымі радыкаламі”, якія “замінаюць нацыянальнай згодзе”. Валенса і згоднікі нядоўга карысталіся згодай, завалілі палітыку і эканоміку і праз некалькі гадоў аддалі ўладу камуністам. Цяпер людзі ў Польшчы кажуць, што краіна дарэмна згубіла больш за 15 гадоў у выніку “круглых сталоў” і “згодаў” з антыпольскім рэжымам. Як жа нагадвае гэтая гісторыя суседняй краіны цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі. Падстаўныя грантаўскія “агульныя дэмакраты” мілінкевічы-калякіны-лебедько-вячоркі гукаюць пра “пагадненьне з рэжымам”, “круглы стол” і “нацыянальную згоду з уладай”. Якое ўсё падобнае! Але трэба сапраўды вучыцца на горкіх уроках Польшчы і не паўтараць чужых памылак.
Валеры Буйвал
17 лютага, Tygodnik Powszechny, Najdalszy Wschód (тэма нумара), вытрымка:
‘..Ва ўсходнім пытаньні трэба думаць не толькі аб тым, што зьяўляецца нашым абавязкам, але і тым, што зьяўляецца нашым інтарэсам. Пытаньне народнага інтэрэса, а нават эгаізм у стасунках з Украінай ці Беларусьсяй не павінна ўжо ўспрымацца як адыход ад веры і сумленьня.
У выпадку Беларусі, кіруючыся рамантычным і місіяністычным уяўленьнем мы зрабілі стаўку на дэмакратычную апазыцыю. Іх барацьба з Лукашэнкам зьяўляецца слушнай і праўда на іх баку, але ж нашая палітыка эўрапейскай дзяржавы фінансаваньня не заўсёды сэнсоўных і зразумелых ініцыятыў беларускай апазыцыі дае толькі ілюзорныя пачуцьці задавальненьня і канкрэтнай дапамогі. Туск пачаў дыялёг з ‘Расеяй такой, якая яна ёсьць’, можа таксама варта паглядзець на Беларусь – якая яна ёсьць. Лідэр іх апазыцыі напісаў ліст да Лукашэнкі, выказваючы гатоўнасьць да дыялёгу; апазыцыйныя беларускія партыі de facto прызнаюць сістэму, ў якой функцыянуюць. Ці гэта толькі польскі ўрад павінен паводзіць сябе інакш, робячы выгляд, што Лукашэнка не існуе?’
Аўтар артыкула і рэдактар часопісу Andrzej Brzeziecki зьяўляцца ‘спецыялістам’ па Беларусі (аўтар кнігі: ‘Беларусь: бульба і джынсы’).