nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Partal Prauda пра мясцовую прадажную бюракратыю – цяперцаў (частка VІ)

7 ліпеня, 2007 | Няма каментараў

 

ЕЛЕЙНАЕ ПЛЯВАНЬНЕ БЕЛАРУСАМ Ў ТВАР

ТБМ і Саюз Пісьменнікаў Беларусі пачалі збор подпісаў супраць пабудовы ў Кобрыне будынка РПЦ, прысьвечанага кату беларускага народу Сувораву. Зразумела, што гэтая ідэя прышла на розум не самым кобрынскім правінцыялам-настальгікам па расейскай акупацыі. Яе падкінулі мясцовай агентуры непасрэдна з Крамля. Наколькі вядома, ідэя абсурдная нават паводле фармальных прыкметаў. А.Сувораў пакуль яшчэ ня высьвечаны ў сьвятыя РПЦ. Нельга будаваць хрысьціянскі храм у гонар некананізаванай асобы. Але для лубянскіх бацюшак гэта не праблема – абы беларускую зямлю спаганіць у каторы раз. Расейскія СМІ камэнтуюць пратэст беларускіх пісьменьнікаў супраць псэўдаправаслаўнай сувораўшчыны ў цікавай ілюстрацыйнай абалонцы. Ілюстрацыяй служыць не партрэт самога генэралісімуса, не ягоныя кобрынскія “почітателі”, якія шчыра гукаюць: “А Москва нам на это деньгі даёт!” Тэксты суправаджаюцца фотасьведчаньнем “ушанаваньня славы русского оружія і лічно тов. Суворова” за мяжой. А менавіта здымкам помніка сувораўскаму корпусу ў швайцарскіх Альпах, адкуль ён ледзь уцёк пад ударамі французкай рэвалюцыйнай арміі ў 1799 годзе. Каля манумэнта лунаюць швайцарскі і расейскі дзяржсьцягі. Італьянскія, швайцарскія і іншыя аматары расейскай гісторыі могуць колькі заўгодна ўшаноўваць “чудо-богатырей” і махаць іхным трыкалёрам. Розьніца паміж намі і імі палягае ў тым, што Сувораў і ягоныя галаварэзы пастралялі-папалілі на іхнай тэрыторыі ўсяго на працягу некалькіх месяцаў ды й пакаціліся дахаты. А вось у нас пасьля сваіх эсэсаўскіх злачынстваў яны засталіся на 200 гадоў. І цяпер зноў вылазяць з магілы ды палохаюць нашых сучасьнікаў.

Янка Базыль

 

ЧАРГОВАЕ ВЫКАЗВАНЬНЕ

Аляксандар Лукашэнка на прэсавай канфэрэнцыі 12.04.2007 заявіў пра тое, хто зь ягоных дзяцей можа стаць ягоным наступнікам на пасадзе прэзыдэнта: “Я б свайму Віктару сказаў, што ён сёньня і заўтра яшчэ будзе слабейшы за цяперашняга прэзыдэнта. Дык нашто слабейшага падтрымліваць і прасоўваць? А калі гаварыць пра наступніка, то самага маленькага буду рыхтаваць у наступнікі. Унікальны чалавек. Можа, мы не дачакаемся, але іншыя пакаленьні беларусаў дачакаюцца. Мае дзеці вось так наеліся маім прэзыдэнцтвам, асабліва Віктар. Ніколі, ні адзін, ні другі. Можа, трэці толькі будзе прэзыдэнтам”. У чарговы раз пачуеш такое і думаеш – што гэта за грамадзтва існуе на Беларусі. Дзіцяці зразумела, што так і такое можа казаць толькі дурны чалавек, які неадэкватна аценьвае рэчаіснасьць.

П. Яновіч

 

“AГРАГАРАДКІ” – ЭТНІЧНАЕ РАЗБУРЭНЬНЕ  Ў ДЗЕЯНЬНІ

Антычалавечыя экспэрымэнты з сельскай гаспадаркай і сялянамі не былі вынаходніцтвам Сталіна і бальшавіцкай тыраніі. Бальшавікі творча разьвілі багаты крывавы досьвет царскага імпэрскага рэжыму: апрычніны Івана Жахлівага і далейшага ўдасканальваньня прыгоннага рабства. Яны нават перанялі дэмагагічныя прыёмы, якімі карыстаўся “царь-освободітель” Аляксандр ІІ, калі ў 1861 г. была абвешчана адмена прыгоннага права (а на самой справе народ застаўся ў абсалютнай залежнасьці ад фэадалаў). Рэжым ў Беларусі ўжо на працягу трэцяга году праводзіць фэадальны экспэрымэнт пад назовам “аграгарадкі”. Большасьць агромністых сумаў грошай, прызначаных на  новыя “кібуцы”, рэжымная вярхушка раскрала і змарнавала. Але ў некаторых месцах нашай краіны гэтыя монстры былі рэалізаваныя. Пра іхную эканамічную эфэктыўнасьць мы ня чулі. А вось пра сацыяльны эфэкт сьведчаць справаздачы і расповеды мясцовых медработнікаў. Насельніцтва аграгарадкоў апантана сьпіваецца. Нарколягі ня ведаюць, што рабіць. Перад маштабамі чалавечай катастрофы ў іх апускаюцца рукі. Прычыны няшчасьця зразумелыя. Тысячы людзей былі брутальна адарваны ад сваёй зямлі, сагнаны ў чужое месца і ўключаны ў абсурдны антыгаспадарчы працэс. На жаль, замест таго, каб абараніць сваю зямлю і волю, многія беларусы абіраюць шлях алкагольнага “пратэсту”.

Валеры Буйвал

 

“МЫ НЯ БУДЗЕМ ЗАЙМАЦЦА  ГЭТАЙ СПРАВАЙ…”

28 сакавіка 2007 г. Партугальская газэта “Diario de Noticias” піша пра музэйную дыскусію ў Партугаліі. Тамака знайшліся “энтузіясты”, якія патрабуюць стварыць пэрсанальны музэй Антоніу Салазара (правага дыктатара, які кіраваў Партугаліяй у 1932-68 гг.) у доме ў ягонай роднай вёсцы. На гэта прадстаўнікі міністэрства культуры адказалі, што “мы ня будзем займацца гэтай справай”.

Наш камэнтар: Музэйная галіна культуры толькі наіўным можа падавацца нечым адарваным ад жарсьцяў сёньняшняга дня, ад палітычнай кан’юнктуры і прапаганды. Постсавецкія людзі памятаюць музэі, якіх ужо няма: “музей подарков товарішчу Сталіну”, “музэй-зямлянку”, з якой тав. Хрушчоў кіраваў абаронай Кіева ў 1941 годзе, агромністы музэй Леніна ў тым жа Кіеве (горадзе, дзе “вождь” аніразу ня быў; але ленінскі музэй зжыраў амаль палову музэйнага бюджэту УССР), брэжняўскі музэй “Малая Зямля” (прысьвечаны заштатным баям каля Наварасійска, якія крамлёўская прапаганда на поўным сур’ёзе прыраўняла да Курскай дугі і Сталінграда) і г.д. У БССР быў (можа існуе й цяпер) правінцыйны музэй ў гонар асушальнікаў балотаў на Палесьсі (кампанія па камандзе з Масквы нанесла ў 1960-я гг. вялізазную шкоду нашай экалёгіі). Апошнім часам мы назіраем бум “велікой русской культуры” на сталых экспазыцыях нашах нацыянальных музэяў. Галоўны будынак Нацыянальнага мастацкага музэю ў сталіцы цалкам (і як здаецца некаторым, назаўсёды) заняты расейшчынай, беларускае мастацтва загналі на задворкі. Практычна зьнішчана варварскай “рэстаўрацыяй” хата, у якой нарадзіўся ў Бычках вялікі Васіль Быкаў. У літаратурных музэях выстаўлены на галоўных месцах выпадковыя рускамоўныя паперы, што выдаюцца нечым галоўным у творчым жыцьці беларускіх літаратараў. Актыўна праводзяцца экскурсіі ў “музэйным комплексе” на тэрыторыі калгаса, дзе “дум велікіх полн” узіраўся ў будучыню Саша Лукашэнка [найбольш варта нагадаць “Лініюю Сталіна”… – Рэд.]. Праміне пэўны час, беларусы зоймуцца нармалізацыяй свайго нацыянальна-дзяржаўнага і культурнага жыцьця. Вернуцца на свае ганаровыя месцы каштоўнасьці нашай нацыянальнай мінуўшчыны. А ўсё наноснае і прымітыўна-прапагандысцкае проста зьнікне, бо “мы ня будзем займацца гэтай справай…”

Валеры Буйвал

 

ШТО ЗАБІВАЕ БЕЛАРУСКУЮ НАЦЫЮ

Былая 10 мільённая нацыя адкінута ў паказчыкі 1970-тых гадоў. Накірунак сур’ёзны, і надзвычайна  занепакойвае. Беларуская нацыя, чвэрць якой была трагічна сьцёрта хваляй Другой Сусьветнай вайны, зараз перажывае ўстойлівы заняпад. Адпаведна афіцыйнаму вэбсайту прэзідэнта Лукашэнка, Беларусь мае (-0,06)% прырост насельніцтва з натуральным прыростам насельніцтва ў (-51,5) тысячаў.

Агульны каэфіцэнт плоднасьці ў Беларусі вельмі нізкі – толькі 1.43 народжаных дзіця на адну жанчыну. У Беларусі 27.1% насельніцтва жыве па-за межамі беднасьці, лічба нават вышэйшая за расейскую (17.8%). Страшэнна паменьшылася сярэдняя працягласьць жыцьця мужчынаў – 63,5 гадоў, у той час, калі сярэдняя працягласьць жыцьця жанчынаў застаецца 75 гадоў. Па крытэры сярэдняй працягласьці жыцьця мужчынаў Беларусь займе 120-е месца ў сьвеце з 193 ацэненых краінаў, які перавышае ў суседніх Літве (68.94), Польшчы (70.3) і ў Кубе, якую часта ўжываюць як узор для параўнаньня (74.94), і меньшы на Ўкраіне (61.6), Малдове (61.12) і Расеі (60.55). Што б не было бачна са статыстычных дадзеных, трэба не забывацца, як беларускія лічбы трапляюць у статыстычныя бюро. Беларускі ўрад сваёй нябачнай рукой уплывае на любую інфармацыю, што нараджаецца ў Беларусі ці сыходзіць з краіны. Таму, хто ведае, што насамрэч забівае беларускую нацыю, і якія сапраўдныя лічбы. Давайце самі высьвятлім.

1.Алкагалізм

Алкагольная залежнасьць  набывае рост у Беларусі. Ад часу распаду Саюза, калі Беларусь стала незалежнай краінай, да сёньняшнега дня спажываньне алкаголю ў Беларусі больш чым падвоілася. Таксама вырасла ўжываньне гарэлкі. Алкаголь  адказны не толькі за больш высокую колькасьць выпадкаў с дачасным сьмяротным зыходам (алкагольнае атручваньне выклікае больш сьмяротных выпадкаў чым дарожна транспартныя здарэньні, 18 выпадкаў на 100.000 насельніцтва ў 1998 г.) і значнае памяньшэньне сярэдняй працягласьці жыцьця мужчынаў, але таксама і за значныя дзяржаўныя  даходы. Паводле Міністэрства аховы здароўя, сёньня алкаголікаў і наркаманаў у Беларусі больш за 253.000, падвышэньне на 4.1% у параўнаньні з лічбамі за студзень 2005 года. Агульная лічба ўтрымлівае ў сабе больш за 169.000 мужчынаў-алкаголікаў, 6.000 жанчынаў, і 57.965 зарэгістраваных як наркатычна залежныя. Паводле галоўнага нарколяга Беларусі, Уладзімера Максімчука, толькі 22% жыхароў Беларусі вядуць “цьвярозае жыцьцё”, 42% пьюць час ад часу, 26% пьюць даволі часта, і 10% пьюць звыкла (Народная Воля).

Паводле нядаўняй публікацыі на Радыё Свабода беларускі сацыёляг Міхась Залескі, які сьпецыялізуецца ў праблемах злаўжываньня алкаголем, заявіў, што калі б прыбраць уплыў алкаголю, то сярэдняя працягласьць жыцьця беларускіх мужчынаў павялічылася бы на 7 гадоў.

Грамадскі алкагольны псыхоз – гэта вынік “няздольнасьці Лукашэнкі адрэагаваць на гэтую праблему”. Алкаголь –  лёгкая вадкасьць для чалавека, каб пазьбегнуць дэпрэсыі,  няздольнасьці быць карміцелям сямьі, бясьсільля для таго, каб зьмяніць грамадства. Праблема больш відавочная, калі ўсьвядоміш якая танная гарэлка ў Беларусі. Яна стала нават таннейшай, чым за савецкія часы ў параўнаньні кошта алкаголя да памеру сярэдняга заробку. Больш таго, выпуск алкаголя  ў Беларусі квітнее. У 2006 годзе Беларусь павысіла выпуск гарэлкі і лікёраў на 18.8% за тэрмін са студзеня да кастрычніка. Згубіць высокія даходы – не вырашэньне для ўрада. У краіне дыктатуры, наяўнасьць нядбайнага насельніцтва дае дыктатару надзейны электарат, які не ўзбунтуецца. Спроба накласьці абмежаваньні на вытворчасьць прывяде да падзеньня папулярнасьці Лукашэнка. Таму няма альтэрнатываў, каб кінуць піць.

2.Тытунь/Цыгарэты

Цяпер Беларусь – урадлівая глеба для вытворцаў тытуню і цыгарэтаў. У Беларусі ўстойлівы попыт на цыгарэты, колькасьць тых, што паляць цыгарэты павялічылася на 18% з 1993 да 1999. Больш таго сярэдняе спажываньне цыгарэтаў на дарослага ва ўзросьце ад 15 гадоў і вышэй павялічылася з 84 да 97 пачакаў. Паводле  справаздачы па чалавечым разьвіцьці ў Беларусі за 2006 год, мяркуецца, што паляць 53% мужчынаў і 7% жанчынаў. Падлеткі паміж 16 і 20 гадамі паляць: 30% хлопцаў і 4 % дзяўчат. Мяркуецца, што тыя, што паляць марнуюць на цыгарэты 37% свайго месячнага даходу. З вельмі малымі падаткамі на цыгарэты, другое месца ў Эўропе пасьля Расеі, Беларусь прыхільвае сваё насельніцтва паліць.

3.Наркотыкі

У адрозьненьне ад алкагалізму ці паленьня цыгарэтаў, ўжываньне беларускім грамадствам наркотыкаў – з’ява адносна новая. Але гэта тэндэнцыя набывае ўстойлівую папулярнасьць, асабліва сярод маладых людзей. Хаця на сёньня ў Беларусі налічваецца 4.000 афіцыйна зарэгістраваных людзей у клініках для наркаманаў, насамрэч, паводле Міністэрства Аховы Здароўя, найбольш набліжаная лічба ў 10-15 разоў большая за афіцыйны паказчык. Сярэдні ўзрост наркаманаў – 15-25 гадоў, каэфіцыент даступнасьці наркотыкаў – 50%. Беларускі складаюць 18,4% ад агульнай лічбы, палова мае крымінальнае мінулае, 70% – беспрацоўныя, і 75% ня маюць сямьі. І лічба людзей у Беларусі, якія гатовыя плаціць ад $80 да $120 за 1 грам наркотыка, расьце. Урад, відаць, заўважыў гэты накірунак і адказаў будаўніцтвам новай лячэбнай установы на 20 чалавек з наркатычнай залежнасьцю, дзе працуюць нізкааплатныя сьпецыялісты, што працуюць у асноўным  з-за адданасьці.  

Іншы кут праблемы – зручнае геаграфічнае месца Беларусі для перамяшчэньня і распаўсюджваньня наркотыкаў. Беларусь ляжыць на перасячэньні шляхоў пастаўкі наркотыкаў з Расеі, Афганістана і Таджыкістана ў Эўропу, бо мае вельмі ўразьлівыя межы з-за недахопу спэцыяльнага тэхнічнага абсталяваньня для выяўленьня і ідэнтыфікацыі наркотыкаў.

4.Хваробы

Галоўная прычына сьмерці ў Беларусі – хваробы  сістэмы крывезвароту, якія налічваюць 53% ад агульнай лічбы сьмярцей, рак (14%) і няшчасныя выпадкі, атручваньні і траўмы (12%). Большасьць выпадкаў раку, уключаючы і рэзкі пад’ём раку шчытавіцы ў дзяцей, выкліканыя высокай радыяцыяй з-за Чарнобыльскай аварыі. Алкагольнае атручваньне – на жудасным пад’ёме.

СНІД/ВІЧ інфекцыя пануе сярод 0.3% людзей (адпаведна справаздачы па чалавечым разьвіцьці за 2006 год), у асноўным сярод 15-29 гадовых падлеткаў і моладзі, што маюць наркатычную залежнасьць. Моладзь складае 74,9% усіх выпадкаў СНІД/ВІЧ. Адпаведна сёньня з СНІД/ВІЧ інфекцыяй жывуць 15.000 беларусаў. Напрацягу толькі 10 месяцаў 2006 года, 628 людзей былі дыагназаваны як ВІЧ-інфікаваныя. Таксама, адпаведна Сумеснай Праграме Аб’еднаных Нацый па СНІД/ВІЧ, па стане на Лістапад 2006, было зарэгістравана 919 сьмяротных выпадкаў у Беларусі сярод ВІЧ інфікаваных людзей, зь якіх 74,5% былі наркаманамі.

5.Самагубствы

Узровень самагубстваў – адзін з паказьнікаў сацыяльнага здароўя. Наколькі беларускае грамадства здаровае?

Паводле Сусьветнай Арганізацыі Аховы Здароўя, Беларусь займае трэцьцяе месца ў сьвеце па ўзроўню самагубстваў і мае ўзроўні 63,3 выпадка самагубстваў сярод мужчынаў і 10,3 выпадка самагубстваў сярод жанчынаў на 100.000 людзей. Апярэджваюць Літва, якая займае першае месца па ўзроўню самагубстваў 74.3 і 13.9 на 100,000 людзей на год для жанчын і мужчанаў адпаведна, і Расея, якая другая ў сьпісе з 69.3 і 11.9 выпадкаў самагубстваў  для жанчын і мужчанаў адпаведна. Беларусь робіцца краінай, у якой небяспечна жыць. Неспрыяльная дэмаграфічная сітуацыя, што характарызуецца павелічэньнем узроўню сьмяротнасьці, павелічэньнем ужываньня алкаголю і наркотыкаў, што непасрэдна дадаюць да павышэньня лічбы выпадкаў самагубстваў. Больш таго, медыкі занепакоеныя тым, што 2/3 самагубстваў учыненыя людзьмі, што мелі праблемы злоўжываньня алкаголю.

6. Іміграцыя

Нейкім чынам Беларусь, здаецца, адпужвае сваіх жыхароў. Таленавітыя, адукаваныя, маладя жыхары лахі пад пахі пакідаюць краіну ў пошуках лепшага дома. Што іх прымушае так рабіць? Чаму людзі пакідаюць сваю радзіму і едуць жыць у замежныя краіны?

Відавочна, толькі ў 2003 годзе 1.860 беларусаў былі афіцыйна прынатыя ў ЗША як эмігранты. Агульная ацэнка беларускіх эмігрантаў у ЗША – паміж 650.000 і 750.000, паводле электроннай энцыкляпедыі Вікпедыя (Wikipedia). Маладыя беларусы з радыкальнымі ідэямі свабоды, любоўю да Радзімы не маюць аніякага іншага выбару, акрамя толькі пакінуць Беларусь у пошуках палітычнага прытулку недзе за мяжой. Сотні інтэлектуалаў пакідаюць краіну, пазьбягаючы цямніцы разумовых пакутаў. Як вынік, паводле справаздачы па чалавечым разьвіцьці ў Беларусі за 2006 год, Беларусь па стане на 2005 год парадзіла 1.000 людзей з палітычным прытулкам і 9.000 уцекачоў, што баяцца вяртацца жыць у сваю краіну. Чаму так?

Сярод 70 краінаў сьвету, што кіруюцца дыктатарамі, якія былі ацэненыя амерыканскім часопісам Парэйд (Parade magazine), Аляксандр Лукашэнка заняў 14-е месца сярод дыктатараў у 2007 годзе са сваім сябрам Уладзімерам Пуціным на ганаровым 20-м месцы. Нішто не зроблена, каб адрадзіць нацыю, падняць яе дух. Грамадства пастаўлена на калені. Яно зьнішчаецца знутры бязьлітасным кіраўніком, які ставіць пад пытаньне існаваньне і гістарычнае паходжаньне Беларусі, які перавярнуў краіну ў нішто.

Нацыя пастаўлена на калені не натуральнымі прычынамі, а ўмелымі маніпуляцыямі чалавечым жыцьцём. Нішто ў Беларусі не пазьбягае вачэй Аляксандра Лукашэнкі, якія ўсё бачаць [“усё бачаць” расейскія сьпецы, скіраваныя на зьнішчэньне Беларусі, а затым яны лоўка маніпулююць псіхапатычным кіраўніком, выкарыстоўваючы яго паранаяльна-хворыя амбіцыі. – Рэд.]. Ці ён сапраўды ня бачыць, што адбываецца з народам? Ён, як ніхто іншы, ведае як гуляцца чалавечым жыцьцём, ведае як даваць “уяўнае шчасьце” людзём. Вось чаму ў Беларусі ёсьць ўсё для разбурэньня чалавечай душы і розуму. Іранічна, але як людзі могуць прымаць і падтрымліваць сваё ўласнае катаваньне, свой духоўны заняпад? Як цяжка падпарадкаваць і кіраваць такой нацыяй? Беларусы самі ня хочуць зьменаў [гэта нявернае ўяўленьне; сьпецыфічны псіхалагічны (хворы) стан штучна накінуты людзям; віны беларускага народу тут няма аніякай, уся віна – прычым тая, якая мусіць быць выяўлена праз суд і асуджана там – на мясцовых прадажных кіраўніках і расейскай імперыякратыі; вінаваціць трэба вінных. – Рэд.]. Яны зь лішкам самазадаволіліся алкаголем, цыгарэтамі і наркотыкамі [так праяўляецца рэакцыя многіх слабых людзей на хворы стан грамадства. – Рэд.].

Той, хто не згодны з правіламі гульні – ці пакінь, ці проста памры. Кожны робіць свой асабісты выбар.

Вольга Берасьцейская

 

БЕЛАРУСЫ СТАНОВЯЦЦА ЗАКЛАДНІКАМІ МІЖНАРОДНЫХ ЗЛАЧЫНЦАЎ

2 красавіка 2007 г. Бэльгійская газэта “La Libre Belgique” нагадала пра 25-я ўгодкі пачатку Фальклэндскай вайны. 2 красавіка 1982 г. аргентынская вайсковая хунта высадзіла войскі на Фальклэндскіх (Мальвінскіх) выспах, якія належаць Вялікай Брытаніі, і абвясьціла пра іх “вызваленьне” ад брытанцаў. Брытанія паслала праз палову зямной кулі вялікую эскадру і на працягу некалькіх тыдняў разграміла аргентынцаў. Загінулі 650 аргентынскіх і 255 брытанскіх вайскоўцаў. У выніку паразы праваліўся крывавы рэжым аргентынскай дыктатуры, пачалася дэмакратызацыя краіны. Параза была вялікай траўмай і для аргентынскіх вайскоўцаў. 350 зь іх скончылі жыцьцё самагубствам, бо на радзіме іх сустрэла раўнадушнасьць грамадзтва, беспрацоўе і галеча.

Наш камэнтар: Вядома, што ўсе дыктатуры любяць “маленькія пераможныя войны”, якімі яны спадзяюцца падняць свой аўтарытэт і прыглушыць унутраныя сацыяльна-эканамічныя праблемы. Прамаскоўская дыктатура ў Беларусі з дапамогай сваіх крамлёўскіх гаспадароў вынайшла новы спосаб “маленькай перамогі”, якая да таго ж прыносіць вялізарныя сумы ў дыктатарскі куфэрак. А менавіта канал продажы расейскай зброі, які даўно ўжо называецца “беларускім калідорам”. Выкарыстоўваючы нашых людзей, нашу тэхніку, імя нашай дзяржавы, маскоўцы ў парушэньне міжнародных законаў забясьпечваюць крыважэрныя рэжымы ва ўсім сьвеце прыладамі сьмерці. У маскоўцаў застаюцца нібыта “чыстыя рукі” і львіная доля прыбыткаў. Беларусам застаецца праклён ахвяраў войнаў, зганьбленае імя на міжнароднай арэне і ў выніку міжнародная ізаляцыя нашых грамадзянаў. Як вядома, у сакавіку сёлета два беларускія транспартныя самалёты былі зьбітыя ў Магадзіша, дзе лютуе грамадзянская вайна. Менскі афіцыёз апошнім з усіх паведаміў, што там загінулі беларускія авіятары. Аднак, рэжым ня мог утрымацца, каб і тут не нахлусіць грамадзтву. Пазьней высьветлілася, што ў Магадзіша загінулі таксама й 11 афіцэраў Беларускай арміі даволі высокага рангу. Не выпадкова хлусіць і выкручваецца афіцыёз. Наша грамадзтва павінна б спытаць цяпер: а што там рабілі нашыя вайскоўцы і калі гэта шклоўская “палатка” абвясьціла вайну Самалі? Але грамадзтва маўчыць, крывавы “беларускі калідор” (які зусім ня ёсьць беларускім) працягвае функцыянаваць. Маўклівае насельніцтва становіцца закладнікам міжнародных злачынцаў.

Юрка Марозаў

 

ВЫНІШЧАЮЦЬ УСЁ БЕЛАРУСКАЕ

2 красавіка 2007 г. Гішпанская газэта “El Mundo” піша пра культурніцкую ініцыятыву ў Басконіі. Некалькі басконскіх мастакоў вырашылі адзначыць 70-я ўгодкі стварэньня Паблам Пікасо знакамітага палатна “Гэрніка”. 27 красавіка 1937 года нямецкая авіяцыя, якая ваявала на баку Франка, разбамбіла мірнае мястэчка Гэрніка ў Басконіі разам з жыхарамі. Пікасо, які знаходзіўся ў эміграцыі ў Парыжы, адгукнуўся на трагедыю і намаляваў вялікую карціну на гэтую тэму. Да самай сьмерці дыктатара Франка імя і творчасьць Пікасо былі забароненыя ў Гішпаніі. Карціну (паводле спадчыны Пікасо) здолелі прывезьці назаўсёды ў Мадрыд толькі ў 1981 годзе. Гэта ёсьць адзін са знакамітых прыкладаў змагарнага мастацтва, а таксама панічнага страху антынароднага рэжыму перад высокім мастацтвам.

Наш камэнтар: У Эўропе даўно не чуваць аб рэпрэсіях супраць свайго нацыянальнага мастацтва. Выключэньнем зьяўляецца толькі беларуская культура, дзе прамаскоўскі рэжым разгарнуў нябачаную нават пры бальшавіках русіфікатарскую разбуральную кампанію супраць беларускай культуры. Расейская папса замест беларускай песьні, расейская макулатура замест беларускіх выданьняў, ліквідацыя беларускіх мастацкіх экспазіцыяў у музэях, спаленьне беларускіх падручнікаў – вось мэтады расейскіх акупантаў. Са школьнай праграмы выкінуты імёны і творы шэрагу беларускіх літаратараў, асабліва тых, хто пісаў праўду пра расейскіх акупантаў і камуну. На мяжы мытнікі РБ забіраюць у беларусаў кніжкі на беларускай мове (“на всякій случай, чтобы крамола не пронікла”). Кнігі вершаў і фотаздымкаў Зянона Пазьняка арыштоўваюцца на мяжы разам з людзьмі, якія вязуць гэтыя выданьні. Прамаскоўскі рэжым баіцца беларускіх вершаў, ненавідзіць нашу мову. Аднак, гэта ёсьць знак немінучага краху гэтага антычалавечага рэжыму.

Янка Базыль

 

БЕЛАРУСКАЯ МОЛАДЗЬ ЗМАГАЕЦЦА

У Салігорскім КДБ  дапытваюць маладафронтаўцаў. Пры амаль поўным маўчаньні запалоханага грамадзтва Прамаскоўскі рэжым працягвае вайну і рэпрэсіі супраць беларускай моладзі.

Учора супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бясьпекі дапытвалі актывістаў легальнай  беларускай арганізацыі “Малады фронт” у Салігорску. Вучняў забіралі са школаў і адвозілі на допыты. Сьледчых цікавіла колькасьць актывістаў, структура салігорскай філіі “Маладога фронту”, а таксама дзейнасьць некаторых рэгіянальных актывістаў арганізацыі. Супрацоўнікі КДБ наведаліся ў тры салігорскія школы і ПТВ. Спачатку на допыты забралі вучня школы №11 Максіма Хаміцэвіча і навучэнца будаўнічага ПТВ Зьмітра Яфімовіча. Потым з чацьвертай школы — Рыгора Астапеню і Сержука Ткачука. Але ведайма – мы пераможам і нічога не забудзем

Настаўніца “шасьцёрка”

Хлопцы распавялі, што сацыяльны пэдагог падказвала сьледчым, каго, на яе думку, яшчэ можна выклікаць з вучняў. З чатырох прапанаваных настаўніцай забралі таго, хто меў значок “За свабоду”. Кіраўнік салігорскай філіі “Маладога фронту” Іван Шыла, які вучыцца ў гэтай школе, распавёў , што сацыяльны пэдагог назвала прозьвішчы вучняў, якія зь ім найбольш кантактуюць. Іван лічыць, што сьпіс маладафронтаўцаў, якіх дапытаюць у справе “Маладога фронту”, павялічыцца. “Cупрацоўнікі КДБ папросту “распрацоўваюць” салігорскую філію “Маладога фронту”: выклікаюць на допыты позвамі, прыяжджаюць у школы й забіраюць навучэнцаў з заняткаў. Дапытваюць тых хто, па-першае, зьяўляюцца сябрамі “Маладога фронту”, па-другое, удзельнічаюць ва ўсіх апазыцыйных акцыях у Менску і тут у Салігорску,– гаворыць юнак. – Я думаю, што тут усё зьвязана з тэлефоннымі размовамі. Выклікаюць тых, хто найчасьцей кантактуе са мной па тэлефоне. Я не выключаю, што да вечара гэты сьпіс будзе павялічаны і больш за дзясятак чалавек дапытаюць у Камітэце дзяржбясьпекі”. У другой палове дня з урокаў забралі вучняў школы №3 Андруся Тычыну і Зьмітра Бараноўскага. Рыгор Астапеня пасьля допыту паведаміў “Свабодзе”, што сьледчыя цікавіліся дзейнасьцю салігорца Івана Шылы, а таксама рэгіянальных актывістаў Насты Азаркі, Дзяніса Карнова і Паўла Красоўскага. “Запытвалі, якое я дачыненьне маю да дзейнасьці “Маладога фронту”. Цікавіліся структурай. Мяне дапытвалі пра дзейнасьць маіх паплечнікаў, сяброў “Маладога фронту” Івана Шылы, Дзяніса Карнова, Насты Азаркі й Паўла Красоўскага. Я не выключаю, што гэтую справу хутка перададуць у суд і будзе новая хваля рэпрэсіяў супраць моладзевых актывістаў”.  Іван Шыла не выключае, што неўзабаве ў суд могуць накіраваць крымінальныя справы супраць рэгіянальных актывістаў “Маладога фронту”. У судзе Савецкага раёну Менску знаходзіцца справа супраць менчукоў Насты Палажанкі, Барыса Гарэцкага, Зьмітра Хведарука й Аляксея Янушэўскага.

(Паводле матэрыялу Любові Лунёвай і радыё Свабода)

 

МАСКОЎСКІЯ АДКІДЫ НА ВЫСТАВЫ Ў БЕЛАРУСЬ

13 чэрвеня 2007 г. Партугальская газэта “Expresso” піша пра адкрыцьцё ў Парыжы выставы знакамітай партугальскай мастачкі Віэйры да Сілвы. Выстава прысьвечана 99-й гадавіне з дня нараджэньня класіка. З 1928 г. да канца жыцьця да Сілва жыла і працавала ў Парыжы.

Наш камэнтар: Можна сабе ўявіць, як урачыста будзе ў наступным годзе адзначацца 100-годдзе выдатнай мастачкі ў Партугаліі, Францыі і ў культурных цэнтрах партугальскай дыяспары па ўсім сьвеце. Дзе б ні жылі прадстаўнікі нацыянальнай культуры, народ справядліва лічыць іх сваімі дзеячамі, сваімі прадстаўнікамі ў сьвеце. Яны ня выключаны з кантэксту нацыянальнай культуры. Антыбеларускі рэжым робіць якраз наадварот. Адна за адной праходзяць у Нацыянальным Мастацкім музэі выставы расейскіх артэфактаў. Апошнім часам рэжымная прапаганда надрываецца, зазываючы на выставу “ста шэдэўраў з Трацьцякоўскай галерэі”. Аказваецца, гэтыя карціны праляжалі нерухома на працягу 100-120 гадоў у запасьніках маскоўскай галерэі. Нядаўна скончылася рэстаўрацыя гэтых другасных і мала значных твораў расейскіх мастакоў. У Менску з падачы Масквы іх тэрмінова і манумэнтальна абвясьцілі “шэдэўрамі” і пачалі выстаўляць з помпай як “наше велікое наследіе”. У расейскім крымінальным бізнэсе такое называецца – “втюхать залежалый товар”. Увесь гэты балаган арганізаваны замест вяртаньня ў кантэкст беларускай культуры імёнаў і твораў выдатных беларускіх творцаў.

Валеры Буйвал

 

ПАДЗЕІ Ў ПАЛЕСТЫНЕ

20 чэрвеня 2007 г. Нідэрляндская газэта “Algemeen Dagblad” піша пра драму мірных жыхароў зоны братазабойчага канфлікту ў Палестыне. На памежным пераходзе палестынскай аўтаноміі у Эрэзе сабраліся сотні уцекачоў, многія з іх паранены. Яны ня маюць лекаў, ежы і вады.

Наш камэнтар: БТ даволі бадзёра паведаміла пра падзеі ў Палестыне, не забылася нават згадаць, што там жывуць (а цяпер спрабуюць выратавацца з зоны баёў) дзесяткі беларускіх грамадзянаў. Прыглажаны дыктар зачытаў з паперкі, што беларусамі будуць апекавацца расейскія дыпляматы і выратавальныя службы, а таксама ўкраінцы. Рэжым нават не сароміцца: паведамляе пра тое, што спакойна кідае на волю лёсу і чужую ласку нашых суайчыньнікаў (сярод іх большасьць – жанчыны і дзеці). Паўтараецца ганебная гісторыя мінулага лета, калі падчас лівана-ізраільскай вайны антыбеларускі рэжым кінуў у бядзе нашых суграмадзянаў (іх ратавалі ўкраінцы). Вось такая лукашысцка-прамаскоўская “родіна-мать” з тварам латэрэйнай шулеркі Н.Пяткевіч з яе маналёгамі пра гуманізм рэжыму.

Янка Базыль  

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы