Падаем два артыкулы Яўгена Мурашкі (сябра БНФ, палітычны ўцекач, цяпер знаходзіцца ў Нямеччыне), якія таксама прысьвечаны “аб’яднанай апазіцыі”. Першы зь іх быў напісаны да Кангрэса “Дэмсілаў”, другі – пасьля. Ілюстрацыя да гэтых артыкулаў зроблена на падставе аднаго з малюнкаў з http://belzhaba.com.
Рэдакцыя.
1. РЫХТУЕЦЦА ВЯЛІКАЯ ЗДРАДА
Каб прадбачыць раскол “аб’яднанай апазіцыі”, здраду беларускаму народу, ня трэба быць “семи пядей во лбу”. Гэты працэс ідзе ўжо амаль цэлы год, Кангрэс – гэта завяршальны этап.
Каму патрэбны такі раскол?
Ёсьць тры зацікаўленыя бакі: перш за ўсё А.Лукашэнка, а таксама Расея і, канешне, Захад. З Лукашэнкай ўсё зразумела – яму раскол апазіцыі патрэбны дзеля асабістай ўлады. Расеі – дзеля пашырэньня сферы ўплыву і інкарпарацыі Беларусі. Зацікаўленасць Захаду відавочная – дзеля энэргетычнай бясьпекі і адмываньня грошай праз падстаўную апазыцыю [мы лічым, што сапраўды дэмакратычная Беларусь больш бы дала для “энэргетычнай бясьпекі Захаду”, чым цяперашні рэжым. – Рэд.]. Нікому з трох бакоў моцная, незалежная, дэмакратычная, квітнеючая Беларусь не патрэбна [вось гэта – так! – Рэд.]. Аднак, усе яны свае інтарэсы прыкрываюць “фігавым лістком” – клопатам за лёс беларускага народу. Вядома ж, ні Расея, ні Захад ня будуць наўпрост рабіць нейкія сілавыя захады. Кожны з іх хоча выглядаць анёлам, а выконваць брудную справу даручаюць іншым. У нашым выпадку на гэту ролю абралі “трыо бандурыстаў” – А.Лябедзьку, В.Вячорку, С.Калякіна (гл. малюнак). Не прынцыпова, хто з іх галоўны, прынцыпова – хто канкрэтна “заказаў” Беларусь і за колькі? Адказ мы, відавочна, атрымаем пазьней.
Пакуль што можна паразмаўляць пра сцэнар. Ён мне нагадвае падзеі 1999 года, калі такім жа чынам раскалолі самую моцную палітычную структуру – Беларускі Народны Фронт.
Галоўнымі дзеючымі асобамі ў той час выступілі – З.Пазьняк і В.Вячорка. Удзельнікі тых падзей – фронтаўцы – добра пра гэта памятаюць. У аднаго лідара, З.Пазьняка, ўзялі верх асабістыя амбіцыі сваёй выключнасьці, ў В.Вячоркі – прытэнзіі на гэтую выключнасьць. І ў выніку моцнай народнай плыні няма.
Калі ў той час разбурылі партыю, то цяпер руйнуюць вызвольны рух, а гэта ўжо зусім іншы “коленкор”, гэта ўжо натуральная здрада. Адзін з гэтага “трыо”, С.Калякін, не хавае сваіх поглядаў на будучыню (С.Калякін, Наша ніва ад 21.05.2007 г.): “ Было прадэманстравана адзінства поглядаў па стратэгічных напрамках…. Партыя камуністаў будзе ня толькі працягваць сваю барацьбу [за што? – Я.М] ў рамках аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Яна будзе ў авангардзе гэтых сілаў і працэсаў, што адбываюцца ў Беларусі.”
В.Вячорка, А.Лябедзька – “ау”! – Сярожа ў бліжэйшы час здасьць і вас! Балівар не вытрымае трох!
Цяпер пра расклад сілаў на Кангрэсе. Регіянальныя канферэнцыі засведчылі, што відавочнай значнай перавагі ў “музыкаў” няма. Разбежка недзе ў 20-30 галасоў.
Таму, калі на Палітрадзе разглядалася пытаньне пра ўдзел у Кангрэсе VIP-асобаў [слова нейкае брыдкае і абразьлівае, а размова ішла пра людзей – Я.М.] у колькасьці 273 чалавек, ПКБ залямантавала аб сваёй нязгодзе, бо парушаўся баланс, а ім неабходны абсалютны перавес галасоў.
Наіўны і шчыры, як дзіця, Радзім Гарэцкі: “ Я лічу, што гэта не зусім справядліва і правільна. Чаго тут баяцца? Тым больш Рады інтэлегенцыі, каб яна прагаласавала. Думаю, што гэта не зусім правільна і разумна. Але, думаю, што гэта іх справа – вырашаць.”
Памыляецеся, шаноўны спадар Гарэцкі! Гэта таксама і Ваша справа, справа нашай інтэлегенцыі, нашага сумленьня і гонару.
Паэт Генадзь Бураўкін: “Калі мяне запросяць, я не ведаю, пайду ці не пайду. Бо мне ўсё трывожней і трывожней ад таго, што вырабляюць гэтыя нашы лідары замест таго, каб шукаць паяднаньня. Я ня ведаю, чаго яны шукаюць?”
А вось сп. Лябедзеку зусім не сорамна за свае ўчынкі. Адкуль ў палітычнай прастытуткі сорам? Ён мяркуе наступным чынам: “Что касается списка VIP-персон, то когда при произнесении фамилии три четверти членов комиссии удивлённо пожимают плечами, то согласитесь, есть вопросы. У меня не вызывает ни тени сомнения такие кандидатуры как Нил Гилевич, Радим Гарецкий, Василий Старовойтов [глядзі, нарэшце ўспомнілі пра яго! – Я.М.], Иван Никитченко и им подобные фігуры [што, у шахматы гуляеш, спадар? – Я.М.]. Но когда к ним вагоном пристёгивают ещё две сотни, пусть себе хороших, достойных, но мало кому известных людей, то мы размываем статус лиц “общенационального уровня” [лябедзькі вырашалі, што яны пуп Зямлі, не менш! – Я.М.]”
Друкую прозьвішчы гэтых палітычных шалаў, а ў самога адчуваньне, што дакрануўся да нечага брыдотна-паскуднага, абавязкова напрыканцы трэба вымыць рукі з хлоркай.
Сп.Лябедзька? А калі заклікалі людзей пад дубінкі, то таксама галасавалі па кожнай кандыдатуры? Аднак, справа тут нават ня ў тым і не столькі ў тым, хто будзе дэлегатам, а ў тым – як яны прагаласуюць.
Таму, каб пазьбегнуць рызыкі, яны ўключылі толькі 28 палітвязьняў, маўляў, гэта лічба істотна не зьменіць расклад сіл. А каб не разьбегліся сумняваючыя, рэкрутавалі іх ў фракцыі, прыгразіўшы адлучэньнем.
Павал Севярынец, адказваючы на пытаньне – “Як Вы ацэньваеце канфлікты, непаразуменьні вакол лідарства ў аб’яднанай апазыцыі?” – сказаў: “ Сітуацыю гэтую, я канешне, ацэньваю, як кепскую. Насамрэч, на жаль, за апошні год апазыцыйная бюракратыя існавала сама па сабе і змагалася там ў пытаньнях “хто галоўны?”, “хто вінаваты?” і амаль ніколі не даходзіла да пытаньня “што рабіць?”, а вось супраціў беларускі быў сам па сабе. Таму на Кангрэсе ня будзе вырашацца патаньне, як і што будзе рабіць беларускі нацыянальны рух, супраціў… Я думаю, што ён існуе паралельна апазыцыйным структурам. Думаю, што там будзе вырашацца пытаньне, магчыма, хто фармальна будзе ачольваць апазыцыю, але зноў жа апазыцыя і нацыянальны супраціў, на жаль, у апошні год – гэта дзьве розныя рэчы.”
Падсумоўваючы выказваньні вядомых людзей і з асабістых пазіцый прыходзіш да высновы, што маючы адбыцца шабас, імя якому “кангрэс” – не што іншае як вялікая здрада з боку палітычных махляроў, вынікам якой стане раскол ў грамадстве. Як раскалоўся БНФ, і мы з нашымі сябрамі апынуліся па розныя бакі.
Лукашэнка і Пуцін з асалодай чакаюць яго вынікаў, якія, магчыма, самі адрэжысіравалі. Трэба не даць ім магчымасьць зруйнаваць наша грамадства, наш вызвольны рух.
Прапаную гэтых здраднікаў пакінуць сам на сам, хай высвятляюць паміж сабой – “Чый козыр старэйшы?”
Жыве Беларусь!
З павагай да беларускай супольнасьці.
Яўген Мурашка, 23.05.2007 г.
2. ДАН ЗАГАД АДНЫМ – НА ЗАХАД, ІНШЫМ – Ў ЗУСІМ ІНШЫ БОК
У 1960-я гады першы сакратар ЦК КПСС М.Хрушчоў з трыбуны партыйнага зьезду кінуў такі лёзунг: “Цели – ясны, задачи – определены, за работу товарищи!“
Прайшло больш за сорак гадоў з таго часу, новыя-старыя “першыя” зноў вярнуліся да гэтых крылатых слоў. Атрымаўшы “піраву” перамогу на апошнім шабасе (кангрэсе), яны зноў заклікаюць людзей – назад ў будучыню.
13-14 чэрвеня ў Вільні адбылася канфэрэнцыя, за мэту якой ставілася (працытуем А.Лябедзьку; сайт АГП, 13.06.2007г.): “… пераплавить стратегию, принятую на конгресе, в план конкретных действий… Мы сейчас должны решить, кто пойдёт, как пойдут, с какими целями, какие будут приоритеты, взвесить возможные шаги и последствия. Идей у нас много.”
Іншымі словамі, толькі “новы” Палітсавет будзе вырашаць для грамадства – хто, як, і з якімі мэтамі? Бо атрымоўваецца натуральны бардак: то інваліды-вазочнікі, то ліквідатары, то чарнобыльцы лезуць наперад “бацькі” (Палітрады) са сваімі праблемамі. Ёсьць канкрэтны плян (цяпер працытуем В.Івашкевіча; НН, 7.06.2007г.): “Мы будзем заклікаць нашых прыхільнікаў ўдзельнічаць ў святкаваньні 3 ліпеня [цікава, а якое святкаваньне разам са злачынным рэжымам і з якой нагоды? – Я.М.] Гэта будзе ўдзел ў рамках афіцыйнага святкаваньня. Нашы актывісты прыйдуць на канцэрты з партыйнымі і нацыянальнымі сьцягамі, там яны будуць праводзіць працу [з пачасовай аплатай? – Я.М.] з насельніцтвам, пераконваць людзей ў неабходнасьці эўрапэйскага выбару Беларусі [наўпрост са свята – і ўжо ў Эўропе! – Я.М.]. Праца будзе праводзіцца ў выглядзе персанальных гутарках, а таксама распаўсюджваньня друкаванных матэрыялаў”.
Наконт скасаваньня ільгот, то трэба ўсё ў свой час, – мяркуюць ў Палітрадзе, – не тады, калі толькі намячалася адмена, а падчас акцыі пад кодавым назовам “Сацыяльны марш”. Пройдуць бачком на Бангалор – вось тут ўжо пратэстуйце да пасіненьня.
А.Лябедзька: “Акция пройдёт накануне открытия сессии Палаты представителей, которая приняла решение о тотальной ликвидации социальных гарантий для граждан Беларуси.”
А як скончаць пратэставаць на сьметніку, Палітрада ўжо прапануе іншы шпацыр, ўжо трохі далей, бо завецца ўжо “Эўрапейскім”. Таму плян трохі шырэй, тут табе: “прадэманстраваць”, “патрабаваць”, пасьля чаго “вызваліць”, нават, таксама, “адмяніць”, пасьля чаго “зрабіць, гарантаваць і забяспечыць”.
Дзеля гэтага нават ёсьць “Шляхі выкананьня”. Напрыклад, на Гомельскім ДАКе заказалі круглыя сталы, за якімі сьпецыялісты АДС, прадстаўнікі міністэрстваў, дырэктары буйных прадпрыемстваў, прыватных фірмаў, ВНУ будуць – “мадэрнізаваць” энэргасістэму, прадпрыемствы, “падтрымліваць” малы і сярэдні бізнэс, “адрасна” сацыяльна дапамагаць, а потым нават правядуць вялікую канфэрэнцыю. Куды запросяць: дэпутатаў Эўрапарляменту, дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў Беларусі, якія прадстаўляюць тэму “ Перэспектывы й праблемы супрацы ЭЗ і Беларусі”.
А эфект будзе такі: калі больш за 50% насельніцтва падтрымае прыняцьце ўмоваў і прапаноў ЭЗ і інтэграцыю Беларусі ў Эўразьвяз, і на “Эўрапейскі марш” выйдзе больш за 20 000 чалавек [глядзі ты, ўсё падлічылі! – Я.М.], вось тут беларускія ўлады і выканаюць ўсе, да “капейкі”, патрабаваньні Эўракамісіі.
Спадарства! Дык ў чым праблема? Паглядзіце, хто вам ўсё гэта гарантуе – П“БНФ”, АГП, рух “За свабоду”, БСДГ, БСДП “Грамада”, аргкаміэт БСДП “Народная грамада”, нават ПКБ, аргкамітэт БХД, Хартыя-97, аргкамітэт Партыі Свабоды і Прагрэсу, вольная маладзь “За свабоднае разьвіцьцё прадпрыймальніцтва”. На вялікі жаль, тут заблытаўся аргкамітэт Маладога фронту.
Так што, народ, спі сабе спакойна, за твой лёс ёсьць каму паўстаць за тваёй сьпіной. Бо, паводле Масквы, на сцэне беларускага тэатру проста няма іншых адказных актораў, беларускага народу як сілы – для іх не існуе.
Польская газэта „Tygodnik powszechny“ (12.06.2007.) друкуе: “Апошні Кангрэс дэмсілаў быў дэманстрацыяй сілы тых апазыцыйных партыяў, якія ставяць на Расею і на якіх ставіць Расея. А ў выніку ён стаўся паразай праэўрапейскага руху “За свабоду” А.Мілінкевіча. Гэта дае Крамлю поле для манэўру ў размовах з Лукашэнкам і забясьпечвае расейскія інтарэсы ў выпадку, калі б дайшло да палітычнага пералому… Расея наступае, дэмакратычны Захад адступае. Можна нават сказаць, што Захад дазволіў абгуляць сябе прыхільнікам прарасейскага курсу, якія давялі да падзелу беларускай апазыцыі, практычна, на дзьве часткі. Адна гуртуецца вакол лідараў палітычных партыяў, другая вакол А.Мілінкевіча… Партыі, якія ўваходзяць ў склад аб’яднаннай апазыцыі, як “ідэалагічны кактэйль”- апазыцыйныя камуністы і АГП, а таксама прыхільнікі А.Казуліна – гэта прарасейскія палітычныя сілы, а далучыўшыся да іх, так стаў выглядаць і БНФ, пад кіраўніцтвам В.Вячоркі, які аднак, калі браць пад увагу палітычныя погляды кааліцыяністаў, стаіць бліжэй ўсё ж да поглядаў Мілінкевіча“
Пра асобу В.Вячоркі я ўжо пісаў неаднойчы, пра яго здольнасьць сядзець на двух крэслах. Як кажа мая жонка – “Таўкачом ў ступе не зловіш”. Яшчэ ў лютым я яго бачыў у Брусэлі, ў Эўрапарляменце. Хадзіў сьледам за Мілінкевічам амаль што ў прыбіральню. Сёньня ён ўжо гатовы вылізаць задніцу Калякіну й Лябедзьке і “бить челом” Крамлю.
Пра кааліцыю АДС лідар СПС Белых распавядае натупным чынам: “Если ты оказался в одной лодке, то после победы над действующей властью начнётся расправа над участниками внутри самой коалиции”.
Наконт ролі “змагароў” за нашу будучыню З.Пазьняк мяркуе так (Бел. Салідарнасьць, 10.06.2007г.): “Псэўдаапазыцыя адмовілася ад “лідара”, якога год-два таму ёй стварылі зь нічога. Але насьцярожвае той факт, што адпрацаваны лідар пачаў дэманстраваць недвухсэнсоўную сьхільнасьць узначаліць Беларускі нацыянальны маладзёвы рух. Можна сказаць дакладна, што Мілінкевіч атрымае магчымасьць уплываць і накіроўваць Малады фронт, справа не абмяжуецца “моб-шмобамі”. Праз нейкі час рух загоняць ў сьляпы завулак і ён рассыпецца на дробныя часткі”.
Безумоўна, нацыянальна арыентаваная Беларусь непатрэбна ні Крамлю, ні Брусэлю.
Анатоль Фёдараў: “Тое, што Пазьняк прывязвае любую шкодную для нацыянальнай справы дзейнасьць выключна да прошукаў Масквы, зразумела. Назваць так ня менш шкодную для беларусаў дзейнасьць заходняй алігархіі ён ня можа, бо знаходзіцца там, альбо мае яшчэ нейкія ілюзіі, якія меў наконт Мілінкевіча. Каб штучна не павялічваць асобу Мілінкевіча, неабходна бачыць, што ва ўмовах адсутнасьці рэальнага нацыянальнага руху на паверхню вылазяць здані й паразіты. Якім па нейкіх прычынах выгадна спэкуляваць на нацыянальнай ідэі. Абсалютна відавочна, Мілінкевіч навязаны і пастаўлены палітычнымі афэрыстамі на Захадзе, але гэтая фігура аказалася вельмі зручнай і для рэжыму й для Масквы. Сёньня пад выглядам руху “За свабоду” йдзе ціхае й бяссьледнае паглынаньне рэшткаў нацыянальнага руху. Незалежны самастойны нацыянальны рух непатрэбны ні Захаду ні Маскве. Але ж справа не ў Мілінкевічах, Калякіных і іншых палітычных фантомах, а ў нас. Прыгожымі словамі й праклёнамі ў палітыцы не перамагаюць. Нацыянальныя сілы, на жаль, па-ранейшаму не здольны высунуць нейкую канструктыўную праграму, разьяднаныя, а ў маральных аспэктах сваёй дзейнасьці часта ня лепшыя за сваіх апанэнтаў. Змаганьне ж за нацыянальную ідэю павінна быць высокамаральнай, годнай справай, шчырым служэньнем сваёй Айчыне й народу.”
Гандаль нашай Бацькаўшчынай працягваецца.
А.Лябедзька (сайт АГП, 15.06.2007г.): “… Эпоха монополии Лукашенко на тему белорусско-российских отношений закончилась. Это создаёт условия для открытой дискуссии и формирования новой стратегии взаимоотношений двух государств. Для ОДС было бы большой ошибкой концентрироваться исключительно на западном векторе внешнеполитической деятельности. На уходящей неделе мы осуществили хорошие коммуникации в Сейме Литвы. Через несколько дней у нас появится возможность донести до российской стороны новую стратегию ОДС и наш взгляд на двусторонние отношения [умовы здачы Беларусі – Я.М.]. А в конце месяца будет поездка в Берлин [у Страсбурзе ўжо былі –Я.М.], где мы также сделаем презентацию [іншы бізнэс-плян – Я.М.] нашего видения ситуации в Беларуси. Это и есть пример многовекторности, в основе которой интерес Беларуси и её людей”.
Суайчыньнікі! Пакуль вы сьпіцё, сёньня Лябедзька “со-товарищи” ўжо кіруецца да Масквы.
18.06.2007 г.
Яўген Мурашка.
Ад той квазі апазіцыі, якую выпяставалі кацапы разам з захадам, німа чаго чакаць,
хіба толькі чарговых выбрыкаў гульні ў змаганне ні ведома з кім.
Уцекачы – хто яны?
Адназначнага адказу на гэта пытанне няма і быць ні можа, таму што кожны чалавек гэта індывід, гэта асабовасьць, дакладнага падабенства якой няма, у тым ліку і ўцякач.
Уцякач – гэта чалавек які ні захацеў цярпець умовы жыцця ў сваей краіне і выехаў да іншай ў пошуках адпаведных да сваіх уяўленняў і спадзяванняў умоў на чужыне, пры тым ні вдаючы сапраўднага становішча там са станам дэмакратыі, бо менавіта гэтага, перад усім, шукаюць нашы беларускія ўцекачы. Не! Гэта ні тыя афіцыйнадзейнічыя псеўдадэмакраты, якія амаль за 20 гадоў так і ні сказалі людзям за якую ўладу яны так упарта змагаюцца, што за ўвесь гэты час нават самай маленькай перамогі ні атрымалі. Абманутыя і кінутыя на волю лесу, яны павінны самыя выкручвацца з таго становішча, ў якое трапілі ні па сваей віне, а па сваей даверлівасьці і наіўнасьці. Большасьць з іх ні вдаюць добра мовы, культуры, звычаяў і, самае галоўнае, заканадаўства, той краіны, у якую яны трапілі.
У нашым выпадку такой краінай з’яўляецца Польшча, з якой Еўрапейскі Звяз зрабіў
фільтрацыйны лагер ад небяспечных тыпаў, тут можна сустрэць людзей ад Тыбету да
Паўночнай Афрыкі, ад злодзея і прайдзісвета да перакананага прыхільніа дэмакратыі. Вядома, людзі з розных палітычных сістэм, з рознымі праблемамі.Значная колькасьць людзей шукае лепшае долі ў Заходняй Еўропе, і гэта зразумела, і тыя хто хацеў пазбегнуць непазбежнага пакарання за свае палітычныя перакананні, і тыя, каму абрыдла жыць пад дыктат з верху, і тыя хто проста хоча рэалізаваць свае здольнасці і свой інтэлектуальны патэнцыял у цывілізаваных умовах, дзе ў пашане чалавечая годнасьць і права. Але вернемся да нашага беларускага ўцекача.
Усе добра вдаюць пра беларускую рэчаіснасьць, таму на гэтым затрымлівацца ні будзем каб часам ненарокам каго не абразіць. Трошкі разгледзеўшыся, мы бачым вельмі многа падобнага ад чаго ўцякалі. Па першае, такая самая бюракратыя ва ўладных структурах, можа таму што маскальскі ўплыў зрабіў глыбокі след у душах паспалітых грамадзян, ці можа даўнія аднолькавыя карані краіны двух народаў.
Аднак, пры выразным падабенстве, мы назіраем і адметнасці. Беларуская “дэмакратыя” прадугледжвае толькі абавязкі грамадзян у безумоўным выкананні волі правадыра, а польсая дэкляруе і нават забяспечвае якія кольвек правы пры ўсеагульнай люстрацыі тых, хто меў ці мог мець нейкія стасункі са службамі бяспекі, а ў нас тых , хто ні меў або ні мае. І ў Польшчы, і ў Беларусі звычайны работнік зарабляе вельмі мала ў параунанні з чыноўнікамі ўсіх рангаў, ні лічачы высокіх пасад. І там, і тут можна бачыць як людзі нешта шукаюць у сметніцах, але і там, і тут іншыя шыкуюць на іншамарках ды ў багатых дамах, толькі дамы тут у гарадах, а ў нас па за гарадамі. Каб ні ўсе бачылі. І зноў, што аб’ядноўвае, правільней кажучы, робіць падабенства – з абедзьвюх краін людзі бягуць у пошуках лепшых заробкаў і лепшае долі ў краінах Заходняй Еўропы, дзе магчымасьці ні да параўнання з польскімі ўмовамі.
Беларусы, якія хочуць жыць і працаваць у Польшчы, павінны атрымліваць права на гэта хутчэй, а не чакаць месяцамі, а нават і гадамі. Толькі трэба ім трошкі дапамагчы
інтэгравацца ў польскую супольнасьць і дзякаваць ім за тое, што яны хочуць тут застацца. А застапюцца або ад самага пачатку сваіх уцекаў з’ехалі сюды каб быць бліжэй сваей роднай Беларусі і штосьці рабіць, каб змяніць становішча там, хаця гэта ні так проста як здаецца і хацелася б, таму што яны ні маюць падтрымкі ні ад беларрускай апазіцыі, ні ад польскіх іх памагатых. Таму што гэтыя людзі ў апазіцыі да большасьці той апазіцыі, якая лічыць сябе беларускімі дэмакратамі. Надта ж многа ў іх грахоў каб называць сябе дэмакратамі. Вядома ж гэта датычыць большасьці, так званых лідэраў, таму што адзінства іх у прадвыбарных кампаніях штучнае вымушанае толькі адной мэтай далекай ад таго каб сапраўды змяніць сітуацыю ў краіне
Сведчаннем таму можа быць рашэнне апошняга іх кангрэсу. А ад польскіх аднадумцаў беларускіх дэмакратаў можна пачуць розныя думкі, аднак і яны прызнаюць у шчырай размоме сведчачы, што беларуская апазіцыя вельмі слабая і разрозненая, але ім трэба памагаць. Добра, апамагайце! Але калі будзеце рабіць высновы?
Па якіх прыкметах можна адрозніць сумленных беларускіх дэмакратаў ад несумленных?
Гэта пытанне для ўсіх.
Я ж лічу, што калі чалавек робіць хоць нешта для абароны нацыянальных інтарэсаў і прасоўвання БНІ,
то гэта беларус. Можна нават скласці гэты спіс – “рабіць хоць нешта”.
Можна казаць, напрыклад, што Мілінкевіч ці Пазьняк не зрабілі таго, чаго б нам хацелася, але што яны зрабілі
не так і не тое? Давайце складзем спіс пралікаў лідэраў і іх дасягненняў. Я ўпэўнены, што баланс у большасці
нашых вядомых людзей будзе станоўчы. Гэта не выключае пошукі больш эфектыўных лідэраў. Можна нават
зрабіць дыскусію на тэму “эфектыўны лідэр”.