nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Запісваем як здраднікаў…

9 ліпеня, 2007 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

�д�адн�кам.bmp

18 чэрвеня г.г. па радыё “Свабода” пад загалоўкам “Беларускія і расейскія дэмакраты шукаюць альтэрнатыву” Уладзімер Глод перадаў рэпартаж, які пададзены ніжэй (адрас у сеціве http://www.svaboda.org/articlesfeatures/politics/2007/6/7B5BE516-B85B-4FF7-A0FD-7539EDD44CC3.html).

“Альтэрнатыўную афіцыйнай стратэгію партнэрства Беларусі й Расеі абмяркоўвалі сёньня ў Маскве дэмакраты дзьвюх краінаў. Дыскусія адбывалася падчас канфэрэнцыі, якую ініцыявалі дзьве палітычныя партыі — Аб’яднаная грамадзянская зь Беларусі й расейскі “Союз правых сил”.

На канфэрэнцыі выступілі былы міністар эканомікі ва ўрадзе Расеі Яўген Ясін, дэпутат Дзярждумы Ўладзімер Рыжкоў, палітоляг Сяргей Маркаў, партыйныя лідэры — Мікіта Бялых, Анатоль Лябедзька, Сяргей Калякін ды іншыя.

Усе яны падкрэсьлівалі: такія канфэрэнцыі мусяць паказаць Крамлю, што манаполія Аляксандра Лукашэнкі на беларуска-расейскія дачыненьні скончылася.

Удзельнік канфэрэнцыі палітоляг Андрэй Суздальцаў называе яе правядзеньне “абсалютна трапным палітычным крокам”.

“Сапраўды, Лукашэнка практычна зышоў з поля прарасейскага палітычнага сэктару. І з электаральнага сэктару, і зь міжнароднага вэктару. І не скарыстацца гэтым было б грахом. І зьяўленьне маніфэсту Сініцына-Парфяновіча было першай прыкметай таго, што людзі зразумелі — зьявіўся вакуўм. Так што тут беларускія дэмакраты паступаюць абсалютна правільна”, — кажа Суздальцаў.

Менскія прапановы

Палітоляг Суздальцаў адзначае, што ўпершыню на такую сустрэчу зь Менску прывезьлі падрыхтаваны дакумэнт. Гэта канцэпцыя беларуска-расейскіх дачыненьняў, падрыхтаваная аб’яднанымі дэмакратычнымі сіламі. Дакумэнт распрацоўвалі Яраслаў Раманчук і Аляксандар Дабравольскі. Раней жа, згадвае палітоляг, такія сустрэчы ішлі паводле іншага сцэнару: беларусы казалі пра рэжым Лукашэнкі, расейскія дэмакраты — пра свой удзел у выбарах. Сёньня многае праходзіла па-новаму, кажа Суздальцаў: “Гэта канцэптуальны дакумэнт у справе беларуска-расейскай інтэграцыі [!!! – Рэд.]. На мой погляд, яго з аналітычнага трэба перарабіць у палітычны. І тады гэта будзе сур’ёзны дакумэнт. А я асабіста прыкладу намаганьні, каб данесьці яго да расейскіх уладаў, уключаючы Крэмаль. Упершыню зь Менску прыехалі падрыхтаваўшыся. Ня з крыўдай. Не з прэтэнзіямі: маўляў, вы падтрымліваеце рэжым. А з пэўным прадуктам [патрэбным расейскай імперыякратыі! – Рэд.]. І, я думаю, за дванаццаць гадоў існаваньня беларускай апазыцыі гэта ўжо, канечне, нядрэнна”.

Палітоляг і аглядальнік нашага радыё Валер Карбалевіч таксама ўдзельнічаў у сёньняшняй канфэрэнцыі: “Паколькі на афіцыйным узроўні беларуска-расейскія дачыненьні зайшлі ў тупік, дык некаторыя палітычныя, грамадзкія сілы спрабуюць неяк вывесьці сытуацыю з тупіка. Яны дамагаюцца, каб гэтыя дачыненьні былі нармальныя, не былі ў стане халоднай вайны, а былі ў пэўным сэнсе прагматычнымі, кіраванымі ды пэрспэктыўнымі”.

Сустаршыня Палітрады аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Анатоль Лябедзька так тлумачыць неабходнасьць маскоўскай імпрэзы: “Натуральна, што аб’яднаным дэмсілам трэба весьці замежнапалітычную дзейнасьць ня толькі на Захадзе, але і на Ўсходзе. Трэба ж быць рэалістамі. Дыскусія атрымалася карысная. Было шмат мэдыяў, пяць тэлевізійных камэраў. Я думаю, што калі будзе рэтрансьляцыя дыскусіі, дакладаў, дык гэта будзе вельмі карысна ў пляне ўзьдзеяньня на грамадзкую думку”.

Заўтра ў Маскве адбудзецца падпісаньне дамовы паміж АГП і СПС пра сталае супрацоўніцтва.

Ад рэдакцыі:

500 гадоў працягваецца супрацьстаяньне Вялікай Літвы-Беларусі з Расейскай імперыяй. Мільёны (!) беларусаў-літвінаў загінулі ў змаганьні за волю альбо палі нявіннымі ахвярамі агрэсіі з боку суседняй імперыі. Ні ад каго наш беларуска-літвінскі народ ня меў столькі стратаў, як ад клятых маскалёў!

Ужо амаль паўтары стагоддзі гучыць знакамітае каліноўскае з-пад шыбеніцы: “Толькі тады, браткі-беларусы, зажывем шчасьліва, калі над намі маскаля ня будзе!”

Але ўсё роўна не зарастае сьцежка здрады. За хамлом на пасадзе прэзідэнта Беларусі гатовыя ісьці іншыя, у т.л. многія з тых, хто прыкідвацца апазіцыяй…

Відаць, вырадкі-здраднікі не перавядуцца, пакуль не пачнем іх караць за іх юдава злачынства.

Што ж, будзем запамінаць. Пакуль…

Фралоў, Скрабец, Сініцын, Парфяновіч, Лябедзька, Калякін, Раманчук, Дабравольскі…

Хто наступны ў першую дзясятку?!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы