З улікам летняга сезону, мы вырашылі выставіць па частках вялікі артыкул Мікалая Смаленцава-Собаля (Николай Смоленцев-Соболь), які год таму зьявіўся ў Сеціве па адрасе: http://www.press–attache.ru/Article.aspx/week/2561. Артыкул падае шэраг цікавых фактаў, некаторыя зь якіх мы, як звычайна, дазволілі сабе выдзяляць тоўстым шрыфтам ці пракаментаваць.
Рэдакцыя.
Пытаньне пра масонства Пуціна прэса ўсяляк абыходзіць. І левая, і правая, і нават ультра-патрыятычная. Хто бліжэй да Крамля і да кармушкі бюджэту, той імкнецца сачыць за генеральнай лініяй, за кожным яе паваротам. Хто больш сьмелы, той зрэдку нагадвае пра гэбэшнае мінулае прэзідэнта РФ, але асабліва не настойвае. Ёсьць самыя рызыкоўныя, хто піша пра сувязі Пуціна з габрэйскім лобі. Што, зразумела, цяжка не заўважыць пасьля прызначэньня М.Фрадкова прэм’ер-міністрам. Але на прадмет масонства УлУлПу [у тэксьце, “ВВП”. – Рэд.] нібы “табу”! Пра заходнюю прэсу і казаць не даводзіцца. Тут “чэрап з касьцямі” Буша-малодшага яшчэ як-небудзь абмяркуюць, а ўжо пра нейкага былога падпалкоўніка КГБ – ну, што пра яго скажаш?
Гэта ня дзіўна. Масоны ўмеюць хаваць свае таямніцы. А гэбэшнікі – сакрэты сваёй прафесіі. Інакш яны былі б зусім іншымі арганізацыямі. Цяжка між іншым не заўважыць, што нават пра сувязі КГБ-ФСБ з сусьветным масонствам у прэсе неяк не гаворыцца. Мы можам даведацца пра сувязі масонства з “чырвонымі брыгадамі” і службай контр-выведкі ў Італіі, мы перыядычна даведваемся пра шчыльныя кантакты ЦВУ [рус., ЦРУ – Рэд.] з масонамі ўсіх узроўняў. Нават Ватыкан нядаўна паведаміў, на свой жаль, што 125 яго высокапастаўленых клірыкаў аказаліся масонамі. І гэта нягледзячы на забароны Папы Рымскага і ў цэлым ваяўнічае адрынаньне каталіцтва ад масонства. Пра сувязі КГБ з таямнічымі масонскімі ордэнамі – толькі крупкі разрозненай інфармацыі, зь якіх агульная карціна вымалёўваецца не адразу.
Тым ня менш, моцны бок гэтых дзьвюх арганізацый можа абярнуцца іх слабым вязьмом. Занадта шмат падобнага паміж КГБ-ФСБ і масонствам. Гэта датычыць і прынцыпаў арганізацыі, і метадаў дзейнасьці, і – галоўнае! – мэтаў. А мэты адных і другіх, як і любой таталітарнай арганізацыі – поўнае дамінаваньне ў грамадстве, навязваньне ўласнай ідэалагічнай дактрыны, свайго сьветагляду [дамінаваньне, навязваньне – праявы, метады грамадскага паразітаваньня. – Рэд.]. Праз ідэалагічнае дамінаваньне дасягаецца палітычная і эканамічная ўлада, атрымліваюцца фінансава-матэрыяльныя даброты, а па-простаму, бязьбеднае існаваньне вышэйшых колаў, кіраўніцтва.
Сакрэтнасьць шматузроўневай структуры як КГБ-ФСБ, так і масонскіх ордэнаў абумоўлена гэтымі мэтамі. Без сакрэтнасьці ім аніяк нельга. Адкрытае, непатаемнае грамадскае дамінаваньне можа выклікаць непажаданы супраціў, крытыцызм, нават такое ж арганізаванае супрацьдзеяньне. Схаванае ж дамінаваньне пужае, выклікае няўпэўненасьць, дэмаралізуе магчымых апанентаў, не дае ім убачыць праблемы, ацаніць уласныя сілы, пераадолець недахопы, знайсьці правільнае рашэньне. Як масонскія ложы, так і гэбэшныя структуры гэтым [таямнічасьцю і яе наступствамі. – Рэд.] актыўна карыстаюцца.
Выхад У.Пуціна на палітычную арэну РФ ва ўсіх пакуль у памяці: нікому невядомы падпалкоўнік КГБ, які нават накіраваўся нібы ў запас (невядома, па якой прычыне), атрымлівае працу ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце. Потым нечакана, у адпаведнасьці з разьвіцьцём дэмакратычнага сцэнару пачатку 1990-х, раптам апынаецца ў атачэньні А.Сабчака, тагачаснага лідара піцерскай дэмакратыі. Незаўважальна для пабочнага вока Пуцін становіцца памочнікам Сабчака, выконвае важную ролю ў мэрыі “паўночай сталіцы”, зьвязвае эканоміку Санкт-Пецярбургу з Германіяй (у чым грае важкую ролю Dresdner Bank). Пасьля няўдачы А.Сабчака на выбарах 1996 года Пуцін з дапамогай А.Чубайса і П.Барадзіна перабіраецца ў Маскву, дзе займае пасады намесьніка Кіраўніка справамі Адміністрацыі Прэзідэнта РФ, кіраўніка кантрольнага Упраўленьня Адміністрацыі Прэзідэнта РФ, першага намесьніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта РФ. Затым нібы па ўзмаху чароўнай палачкі хутка расьце да галавы КГБ-ФСБ (1998 год). Быццам бы ніколі ні ў які запас не зыходзіў, а толькі рос, рос і рос па службовай лесьвіцы. З гэтага крэсла хутка перамяшчаецца ў крэсла прэм’ер-міністра краіны. Нарэшце, Ельцын – у абыход сваёй жа Канстытуцыі! – прызначае яго пераемнікам і перадае ўсю ўладу.
Само пераскокваньне Пуціна з дырэктара ФСБ у прэм’ер-міністры выклікае недаўменьне. Няма досьведу кіраўніцтва ні адным з міністрэстваў, няма досьведу кіраўніцтва ні ў якой гаспадарчай галіне, няма напрацаваных палітычных сувязяў. І – у прэм’ер-міністры. А можа, палітычныя сувязі ёсьць, толькі яны нябачныя, схаваныя?
Апошнія чатыры гады кіраваньня Пуціна паказалі, што гэта – вельмі сярэдні кіраўнік. У аналітыкаў і палітолагаў паўтараецца адна ідэя: Пуцін робіць ня тое, што ад яго чакаецца і ня робіць таго, што чакаецца. Пры гэтым было б някепска, калі б вынікі гэтай “непрадказальнасьці” былі б бачныя ў выглядзе палепшаньня жыцьця расейцаў і выніковасьці дзяржкіраваньня. Не, рэальныя вынікі кіраваньня Пуціна скрайне нізкія. Карупцыя ўсіх дзяржаўных структураў РФ як была пры Ельцыне практычна стопрацэнтная, так і трымаецца на тых жа 100% і ў 2004 годзе [паўтараем, гэты артыкул зьявіўся ў Сецеве ўлетку 2006 года; значыць, аўтар пісаў яго і, верагодна, думаў выстаўляць ці не выстаўляць два годы. – Рэд.]. злачыннасьць расьце. Матэрыяльна-прыбытковае расслаеньне становіцца ў РФ катастрафічным. Дваццаць працэнтаў усяго насельніцтва ўжо хранічна жывуць за межамі жабрацтва, без якога-небудзь спадзеву выбіцца хоць бы на ўзровень жабрацтва. Узровень жабрацтва – яшчэ 40% насельніцтва. Пры тым, што афіцыйны ўзровень жабрацтва ў Расеі – гэта ўзровень жабрацтва ў Судане, дзе разьлеглыя раёны ахоплены голадам. Ні аб’яўлены прамысловы рост, ні гандлёвы рост не адлюстроўваюць рэальнага эканамічнага падзеньня краіны. Сярэдні клас прадпрыймальнікаў у РФ так і не зьявіўся. Ёсьць буйныя злодзеі й махінатары, ёсьць мільённая армія дзяржчыноўнага саслоўя бюракратаў, і гэтыя дзьве катэгорыі насельніцтва – гэта ўзаемазьвязаныя сасуды, пра што яны самі з нагласьцю заяўляюць [гэты погляд на расеянскія “эліты” дакладна адлюстроўвае тое, што лічым мы ў рэдакцыі; толькі мы для яснаньці імкнемся кожны раз дадаваць “паразітныя эліты”. – Рэд.]. Так званыя ельцынскія “Рэформы” пры Пуціне толькі паглыбляюць крызіс і надаюць абсалютнай бальшыні грамадзянаў РФ адну безвыходнасьць. Штучна стрымліваемая інфляцыя зноў набірае моц. Іншага і не прадбачылася, калі эканоміка краіны невылечна хворая.
Усё гэта прымушае меркаваць, што сама “непрадказальнасьць” Пуціна паказвае на нейкую схаваную за ім сілу. Нехта нячутна падказвае, а калі трэба, дык і дыктуе яму, што трэба рабіць – не ў інтарэсах насельніцтва РФ, а ва ўласных інтарэсах.
Зрэшты, грамадска-палітычныя працэсы пры Пуціне прасьвятляюцца. Свабода прэсы ды іншых СМІ аказалася поўнасьцю падпарадкаванай дзяржуладам. Судовыя перасьледы журналістаў чаргуюцца з фізічнымі расправамі над імі. Кожны год у РФ забіваюць ня менш за дзясятак работнікаў прэсы. Апошняе відавочна заказное забойства Пола Хлебнікава – амерыканскага журналіста, які працаваў на часопіс “Форбс” (ліпень 2004 года) – дэманстрацыя сілы, якая супрацьдзеіць любой форме свабоды слова ў РФ.
Расейскае грамадства ўсё больш набывае форму ў цэлым агульнагуманістычную [што мёў на ўвазе аўтар, калі сам жа напісаў, што 20% насельніцтва РФ жыве за мяжой жабрацтва, а 40% – на мяжы, незразумела. – Рэд.], што не перашкаджае Крамлю весьці вайну на Каўказе, якая перыядычна набывае форму генацыду. Гэты генацыд анітрохі не бянтэжыць ўлады. Ён адбываецца не інкаш як у рамках так званага “інтэрнацыянальнага патрыятызму” [генацыд чачэнскага народу завецца апошнім часам “антытэрарыстычнай аперацыяй на Каўказе”. – Рэд.] – сам Пуцін агучыў гэтую абсурдную фармулёўку. Хто супраць такога “інтэрнацыянальнага патрыятызму”, той падлягае зачысткам, адстрэлам, арыштам і “фільтрацыі” ў спецыяльных фільтра-пунктах. Перыядычна, для падтрыманьня накала нянавісьці, у гарадах РФ падрываюцца жылыя дамы, стадыёны, канцэртныя залы. Насельніцтва здагадваецца, што гэта ў большасьці выпадкаў справа рук спецслужбаў, але “агульнагуманістычны” настрой не дазваляе незадавальненьню праявіць сябе. Ды й ОМОН з тымі ж самымі спецслужбамі – вунь яны, у кожным вялікім горадзе, напагатове.
У ідэа-сакральнай сьферы ўводзіцца агульнаканфесійнасьць: усе людзі – браты, і Бог ва ўсіх адзін. Зрэшты, сам Пуцін верыць не ў Бога, а ў “чалавека”. РФ усё больш пачынае прыпадабляцца да лаціна-амерыканскіх рэжымаў: сярэдне-недаразьвітая эканамічна, скрайне стабільная палітычна пры поўным атупеньні і быццам бы “замбаваньні” народанасельніцтва. Іншымі словамі, нехта быццам бы вызначыў, на якім месцы і ўзроўні павінна быць РФ у сусьветным супольнасьці, і Пуцін пагадзіўся.
Як гэта можа быць? Паказвалі на так званую “сям’ю” – крымінальную супольнасьць, якая ўтварылася вакол Ельцына: Т.Дзьячэнка, А.Чубайс, У.Юмашаў, П.Барадзін. Сам інтэлектуальны ўзровень “сям’і” выклікае сумнеў, хаця за “сям’ёй”, відавочна, стаіць нейкая вельмі сур’ёзная арганізацыя. Стаіць у ценю, ніяк не выяўляючы сябе ў паўсядзённасьці. Але пры неабходнасьці гэтая прыхаваная арганізацыя працуе вельмі эфектыўна: успомнім “вызваленьне” са швайцарскай турмы Паўла Барадзіна, былога кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі. Мала таго, праз тры дні пасьля таго, як Швайцарыя накіравала Вашынгтону ордэр на арышт Барадзіна, адміністрацыя Буша запрасіла Барадзіна на інаўгурацыю (2001). Ці гэта не паказьнік сапраўднай сілы? Успомнім таксама разгубленасьць заходняй юрыспрудэнцыі перад “паважнасьцю” такой фігуры як Міхась. Вынік той жа – закаранелы рэкетыр і крымінальнік выпушчаны.
Ёсьць цьмяныя намёкі на нейкі “мазгавы цэнтар” у КГБ-ФСБ, і гэта падаецца бліжэй да ісьціны, але не сама ісьціна. Выданьне The Wall Street Journal, гаворачы пра “кэгэбісцкі рэжым у Маскве”, сьцьвярджае, што “амаль 50% высокіх пасадаў у расейскіх урадавых структурах займаюць былыя калегі Пуціна па КГБ” [сёньня гэты паказьнік значна большы. – Рэд.] і ўспамінае яго словы пяцігадовай даўніны пра тое, што “не бывае былых афіцэраў КГБ”.
Аднак, нельга пазбавіцца ад адчуваньня, што нехта больш магутны і ня менш таямнічы, чым служба Н.Патрушава, вызначае асноўную канву развіцьця, акрэсьлівае планы. Надбудове застаецца толькі прыймаць да выкананьня. Гэтым і займаецца ўся адміністратыўная піраміда, уключна з КГБ-ФСБ, міністэрствамі, управамі, ваенна-паліталагічнымі дасьледчымі інстытутамі, палітычнымі квазі-партыямі й квазі-аб’яднаньнямі, уключна з абсалютна бесхрыбетнай Дзярждумай, яшчэ больш жэлепадобным Саветам Федэрацыі й мясцовымі адміністрацыямі.
“Выбары” 2004 году былі б сьмеху вартыя, калі б яны не былі па выніках сваіх такія сумныя. Успомніць хаця б “выкраданьне” Рыбкіна і неразборлівае яго мармытаньне пасьля гэтага, крыклівыя заклікі Беразоўскага з яго “лонданскага выгнаньня”, самаадводы іншых кандыдатаў, выразная неабачлівасьць Ходаркоўскага, які даў сябе падставіць пад малацілку крымінальна-пракурорскага перасьледу.
І ці не падобна ўсё гэта ў пэўнай ступені да выбараў Буш-Кэры, якія мы можам зараз назіраць? Толькі малому дзіцяці незразумела, чаму раптам аслаблі супраціўнікі Кэры, пачалі браць самаадводы, зыходзіць з дыстанцыі, прызнаваць паразу. А калі раптам высьветлілася, што і Кэры, і Джорж Буш-малодшы – абодва належаць да аднаго і таго ж звыш-сакрэтнага таварыства “Чэрап і косткі”, дык толькі апошні дэгенерат не зразумее, што лёс выбараў вырашаецца не выбарцамі і нават не грошамі, а тымі, хто ўзначальвае гэтае звыш-сакрэтнае таварыства (а таксама арганізацыі, звязаныя зь ім у адзіную масонска-элітарную звышструктуру).
Розьніца паміж ЗША і РФ, тым ня менш, відавочная. Прыналежнасьць Буша і Керы да таямнічых масонска-містычных “чэрапа-костак” выяўлена прэсай [на гэтую тэму ў Інтэрнэце сапраўды ёсьць артыкулы. – Рэд.]. Сувязі Пуціна і яго атачэньня з масонскімі структурамі прэсай абыходзяцца, замоўчваюцца, ігнаруюцца. Але гэта ня значыць, што гэтых сувязяў няма.
Напрыклад, усіх уражвае непатапляльнасьць А.Чубайса. Чалавек, якога найбольш ненавідзяць у РФ, спакойна перажывае “адыход ад справаў” свайго патрона Б.Ельцына. Застаецца пры велізарных сродках, узначальваючы РАО ЕЭС, можа дыктаваць сваю волю і ўладу практычна любому рэгіёну. І магутныя рэгіёны, той жа Павоўжскі, Далёка-Усходні, Чарназёмны, Паўночна-Заходні, са сваімі разьвітымі структурамі дзяржбясьпекі, з дыслакаванымі вайсковымі часткамі і ОМОНон, з разьвітымі індустрыйнай, транспартнай, сельска-гаспадарчай, гандлёвай інфраструктурай, з грамадска-палітычным і навукова-тэхнічным патэнцыялам, падпарадкоўваюцца.
Аднак варта паглядзець на фігуру Чубайса зь іншага боку. Аказваецца, яшчэ ў 1998 годзе А.Чубайс быў запрошаны на паседжаньне Більдэрбергскага Клуба. Не, ён не зьяўляецца сапраўдным членам, яго паклікалі, выслухалі, яму далі інструкцыі, што ад яго чакаюць. Пасьля гэтага Чубайс задавальняецца кіраўнічай пасадай у РАО ЕЭС, а Пуцін пачынае імклівы ўзьлёт. Супадзеньне? Не падобна. У палітыцы выпадковыя супадзеньні настолькі рэдкія, што спадзявацца на іх ня варта [1998 год знамянальны зьяўленьнем ніадкуль і “паводзінамі” яшчэ адной ня менш паказальнай фігуры – Кірыенкі, і яго такой жа непатапляльнасьцю. – Рэд.].
Праходзіць некалькі гадоў. Хада падзей адорвае нас новымі сюрпрызамі. Напрыклад, Ул.Пуцін можа накіраваць у адстаўку ўвесь кабінет міністраў разам зь яго кіраўніком М.Касьянавым. А вось адправіць у адстаўку А.Чубайса ён ня можа. Альбо не жадае. З чаго б гэта?! Ці не ні ад таго, што чалавека, якога толькі аднойчы запрасілі на паседжаньне Більдэрбергскай групы, прыкрывае нябачны, але непранікальны “дах”. І Пуцін выдатна ведае пра гэты “дах”.
У свой час уся краіна сьмяялася над узорамі мовы нейкага Віктара Чарнамырдзіна, які пры Ельцыне займаў пасаду прэм’ер-міністра. Памятаеце: “хацелі як лепш, а атрымалася як заўсёды”. Нягледзячы на скрайнюю бязграматнасць і персанальную абмежаванасьць, В.Чарнамырдзін раптам аказаўся адным з самых багатых людзей планеты, мільярдэрам, які ўзяў сабе “Газпрам”, зь якім і Ал Гор пажадаў сябраваць.
Для амерыканцаў Ал Гор – гэта былы віцэ-прэзідэнт пры прэзідэнце ЗША Біле Клінтане, былы кандыдат у прэзідэнты, які праіграў выбары Дж.Бушу-малодшаму ў 2000 годзе. Для людзей, якія займаюцца расейскімі справамі, Ал Гор – найперш сын сенатара Гора. А сенатар Гор – гэта лепшы сябра Арманда Хамара, мультыміліянера, які вёў бізнес-справы з савецкімі “правадырамі” ад Леніна да Горбачова ўключна. Праз Хамераў адмываліся гіганцкія сумы, якія потым йшлі на разьвіцьцё “нацыянальна-вызвольных рухаў” і “падтрымку брацкіх партый”. Сямейства Гораў, такім чынам, заўсёды мела самае непасрэднае дачыненьне да палітыкі ў СССР. Але гэтыя ж два сямействы зьяўляюцца надзвычай уплывовымі масонамі ў ЗША.
Цьмяная роля гэтак званай “расейска-амерыканскай камісіі” Гора-Чарнамырдзіна была раскрытая небезвядомым Лінданам ЛаРушам, мультымільянерам, які выдае свой часопіс EIR, у якім апісвае ўсё, што ведае пра сакрэтныя і паддывановыя справы сусьветнай закулісы. Калі амерыканскія введнікі падалі на стол Алу Гору дасье на Чарнамырдзіна, той прачытаў і напісаў зьверху: “Трызьняціна!” (па-англійску “Bullshit!” – бычы помёт) і забараніў ЦВУ працягваць іх дасьледваньні. Аказваецца, у тым дасье былі паказаныя сувязі В.Чарнамырдзіна з арганізаванай злачыннасьцю ва ўсім сьвеце. Дзе ж цяпер В.Чарнамырдзін? Ці апынуўся ён пры Пуціне ў турме, як адзін з самых вялікіх злодзеяў нашай эпохі? Жартуеце. Ён з прэм’ераў пераўтварыўся ў дыпламата і накіраваны цяпер амбасадарам ва Украіну. У друку адкрыта заяўляецца, што ён – масон! На што наш знакаміты аратар і мультыміліярдэр, зьвязаны з Горамі і Хамерамі, адказвае: “А ў масонстве я ня моцны, ня ведаю, ці добра да яго ставіцца ці дрэнна”. Але калі ён так гаворыць, не забывайце пра дазвол масонам: можна хлусіць, калі ў вас пытаюцца пра масонства.
Добра вядома, што сам А.Сабчак быў сябрам шматлікіх масонскіх ложаў і арганізацый (масонскі клуб “Ротары”, масонская ложа “Магістэрыюм” і масонскае аб’яднаньне-ложа “Вялікая Еўропа”). Яго масонства не падлягае ніякаму сумневу. І сама гісторыя яго “падзеньня” ў 1996 годзе з наступным ад’ездам у Парыж, а затым вяртаньнем і раптоўнай сьмерцю вельмі нагадвае… масонскія разборкі.
Ад’езд у Парыж Сабчака мала адбіўся на яго супрузе Нарусавай. Яна па-ранейшаму выкладала ва ўніверсітэце, атрымлівала зарплату. Удзельнічала ў шматлікіх фінансавых афёрах. Не краналі і яе атачэньне. Напрыклад, прыйшоўшы да ўлады, Пуцін затрымаў крымінальнае дасьледваньне па справах Сабчака. І менавіта ён, асабіста, вылікаў свайго былога патрона назад у РФ: Анатоль Аляксандравіч, небясьпека мінавала, мы будзем радыя бачыць вас на радзіме. Але вярнуўшыся на радзіму, А.Сабчак нечакана сканаў ад сардэчнага прыступу. Так таксама бывае: у сама-эміграцыі не памёр, а ў родым горадзе і сьцены не дапамаглі. Альбо дапамаглі? Калі Нарусава стала ўдавой, яна не зышла з палітычнай арэны, ня зьнікла ў тумане. Наадварот, яна раптам становіцца… сенатарам ад Тувы, г.зн. прадстаўляе Туву ў Савеце Федэрацыі [сапраўды, цырк… – Рэд.]. І гэта неістотна, ад якога народу і якога рэгіёну ты становішся сенатарам [як бычым, у “Расейскай Федэрацыі” гэта сапраўды няважна… – Рэд.]. Бачым жа мы “галоўнага чукчу” – Абрамовіча, чаму ж ня стаць Нарусавай прадстаўніцай слаўнага тувінскага народу? Жыць дык усё роўна ў Піцеры і ў Маскве! І зразумела, што праход да ўладнага статуса забясьпечыў Нарусавай чалавек вельмі ўплывовы, не інакш як вельмі блізкі да яе памерлага мужа – У.Пуцін.
Сябрам і партнэрам па бізнесу ў Нарусавай доўгія гады быў нейкі Канстанцін Мірылашвілі. Разам яны стваралі “Цэнтар падтрымкі ЮНЭСКА”. Ён быў старшынём Санкт-Пецярбургскага сходу, аднім з кіраўнікоў небезвядомай “Расейскай фінансавай карпарацыі”, створанай пры ўдзеле Ельцына, а таксама… намесьнікам галавы “Расейскага габрэйскага кангрэса”, г.зн. намесьнікам Гусінскага. Ён жа стварыў знакамітую кампанію “Рускае відэа”. Дакументы для заснаваньня “Рускага відэа” падпісаў сам У.Пуцін. Была набраная Рада дырэктараў, старшынем якой стаў Дзьмітры Раждзественскі, а адно з падраздзяленьняў “Рускага відэа” ўзначаліў… былы палкоўнік КГБ Уладзімір Грунін.
Не перашкаджае дадаць, што Мірылашвілі, Грунін, Раждзествескі, Гусінскі – усе члены аднаго і таго ж “ордэна Сьв. Іаана Ерусалемскага”, створанага яшчэ ў 1995 годзе. Акрамя таго, Дзьмітры Раждзественскі фарсіў у мантыі гранд-прыёра пратэстанцкай галіны Мальтыйскага [масонскага. – Рэд.] ордэна. А раней Грунін, які адказваў за сачэньне за замежнымі кансультантамі ў Ленінградзе, ня раз зьяўляўся на публіцы ў гальштуку з мальтыйскай сімволікай. Гэта заканамерна: Уладзімір Уладзіміравіч Грунін аказаўся намесьнікам гран-прыёра Расейскага Гранд-Прыёрства Мальтыйскага ордэна.
Сама кампанія “Рускае відэа” з часам была пераўтворана ў знакаміты канцэрн “Мост-Медыя”, самы галоўны брыльянт у імперыі Гусінскага. А шэфам па бясьпецы і інфармацыйным забесьпячэньні імперыі стаў… былы шэф 5-га Ўпраўленьня КГБ, генерал-лейтэнант Ф.Д.Бабкоў. Які мілы клопат аднаго з буйнейшых гэбэшнікаў пра бясьпеку аднаго з буйнейшых масонаў РФ!
Мы яшчэ вернемся да асобы і ролі Бабкова ў масонскім руху ў РФ. Спачатку закончым з Сабчаком. Уся гісторыя з пераабраньнем у 1996 годзе становіцца больш цікавай, калі мы паглядзім, хто прымаў у ёй удзел. Як вядома, супраць А.Сабчаа на выбарах 1996 года балатаваўся В.Якаўлеў. Ён і стаў губернатарам Ленвобласьці. А раней В.Якаўлеў і У.Пуцін былі… найбліжэйшымі памочнікамі А.Сабчака, яго намесьнікамі.
Такім чынам, карціна вымалёўваецца наступная: А.Сабчак набліжае да сябе – па невядомых для нас прычынах! – дзьве фігуры. Адна зь іх затым “выйграе” на выбарах і дае ўказаньне пачаць крымінальны перасьлед прайгралага Сабчака. Другая аказваецца ў Крамлі і працягвае свой рост з хуткасьцю маладога бамбука, быццам падзеньне Сабчака аказалася толькі пажыўным асяроддзем для яго. Якая ж сувязь з масонствам? Можа, масон Сабчак толькі стрымліваў таленты айчынных палітычных лідараў? І тады яго заўчасная канчына толькі на карысьць дзяржаўнаму станаўленьню?
Што характэрна: 20-21 чэрвеня 2001 года ў Санкт-Пецярбургу з афіцыйным візітам зьяўляецца Вялікі Майстар Фрэд Клейнкнехт, які мае 33-і градус утаемнічэньня, з супругай Джын. Іх разам з расейскімі “братамі” Георгіем Дзергачовым, Аляксеем Кашмаровым, Аляксандрам Кадзяковым (усе трое – 33 №) прыймае сам… губернатар В.Якаўлеў. На сустрэчы вядзецца абмеркаваньне выключна арганізацыйных спраў: кантактаў і сувязяў паміж еўрапейскімі масонамі і расейскімі, аднаўленьне традыцыйнага ўзаемадзеяньня, удзел масонаў у сьвяткаваньні 300-годдзя Санкт-Пецярбурга.
Як пазьней публічна прызнае Аляксандр Кандзякоў [раней у аўтара быў Кадзякоў. – Рэд.], “губернатар Якаўлеў указаў, што ён адзін час вельмі цікавіўся масонствам і расцэньвае масонскае Брацтва як адзін з самых важных фактараў у разьвіцьці сусьветнай гісторыі…” Гэтага мала, “губернатар Якаўлеў выказаў сваю гатовасьць аказаць неабходную падтрымку ў працэсе ўсталяваньня масонства ў яго горадзе, як і па ўсёй Расеі…”.
Узьнікае пытаньне, на якое лёгка адкажа той, хто знаёмы са структурай улады ў РФ: ці лёгка дамагчыся асабістай аўдыенцыі ў губернатара простым грамадзянам Іванову-Пятрову-Сідараву? А вось масонам Дзергачову, Кашмарову, Кадзякову, якія прыбылі з супругамі Клейнкнехт, гэта не складае цяжкасьці. Чаму? Ці не з-за таго, што члены аднаго ордэна лёгка могуць сустрэцца адзін з адным? Хаця б і ў губернатарскай рэзідэнцыі.
Таксама вядома, што В.Якаўлеў і У.Пуцін, прынамсі публічна, не выказваюць адзін аднаму сімпатый. Наадварот, здаралася, што выказваліся антыпатыі. Напрыклад, Пуцін пасьля паразы Сабчака публічна назваў В.Якаўлева “юдай”. Сама тэрміналогія паказвае асаблівы склад стасункаў паміж Сабчаком, Пуціным і Якаўлевым: гэты быў “настаўнік” і “вучні” (нягледзячы на тое, што адзін прайшоў сур’ёзную школу контр-выведкі і выведкі, а другі – партапаратнай працы). Адзін з “вучняў” здрадзіў свайго “настаўніка”. Другі адразу знаходзіць яму вызначэньне – “юда”.
Тым больш цікавы факт: адразу пасьля сустрэчы з тытулаванымі масонамі ў чэрвені 2001 года В.Якаўлеў ідзе на сустрэчу з прэзідэнтам РФ, які якраз знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу. Адкінутыя рознаголосьсі і забытыя крыўды – ён сьпяшаецца распавесьці Пуціну пра ўсё: хто быў, што казаў, якія напрацоўкі дасягнутыя. Вось што значыць масонская дысцыпліна, калі асабістае прыносіцца ў ахвяру агульнаму. Відавочна, што Пуцін – прадстаўнік таямнічай сілы, якая мае непасрэднае дачыненьн да масонаў. А Якаўлеў – толькі пешка, хлопчык на пабягушках. Ён сьпяшаецца выслужыцца перад Пуціным, аднак ён ня ў стане паўплываць на рашэньні, якія прыймаюцца. Напрыклад, на рашэньне, каму быць губернатарам Ленвобласьці – усім зразумела, што Якаўлеў, які вылучыў сваю кандыдатуру, стаў упоперак горла вельмі ўплывовай арганізацыі. Усе сем гадоў свайго кіраваньня ў вобласьці ён паддобрываецца да гэтай арганізацыі. Нават афіцыйна заяўляе пра тое, што гатовы аказаць неабходную падтрымку масонству ў яго горадзе… Усё дарэмна. Перагрупоўка сілаў адбылася, рашэньне прынятае. Пуцін пры дапамозе свайго саслужыўца, кадравага афіцэра КГБ-ФСБ В.Чаркезава “валіць” В.Якаўлева. На зьмену таму ў 2003 годзе ідзе Валянціна Матвіенка. Ці адасланы В.Якаўлеў у адстаўку? Ці адсунуты ў мядзьвежы кут? Ці распачатая супраць яго крымінальная справа? О, не! Той, хто заахвочваў масонаў у Санкт-Пецярбургу, становіцца… віцэ-прэм’ерам федэральнага ўраду па ЖКГ [рус., ЖКХ. – Рэд.], будаўніцтве і транспарце. Пуцін нібы пацьвярджае статус свайго калегі – масон-муляр будзе галоўным будаўніком РФ.
Хто ж апынуўся пераемніцай Сабчака-Якаўлева на пасадзе губернатара Ленвобласьці? Вядома, што ў траўні 2002 года В.Матвіенцы, тады віцэ-прэм’еру ураду, быў аказаны ўрачысты прыём яраслаўскім “Ротары-клубам”, у які, дарэчы, уваходзяць мэр Яраслаўля, губернатар, федэральны інспектар Яраслаўскай вобласьці і сьпікер аблдумы, муж Матвіекі – адзін зь вядучых кіраўнікоў фармацэўтычнага бізнэсу Санкт-Пецярбурга, іх сын – віцэ-прэзідэнт фінансавай групы “Банкаўскі дом “Санкт-Пецярбург”, якая мае шчыльнейшыя сувязі з “Дойча Банкам” і “Дрэзднэр Банкам”. У Пуціна ж з апошнім асаблівыя дачыненьні – “Дрэзднэр Банк” выйшаў на расейскі рынак (рэгіён Санк-Пецярбургу) пры яго дапамозе.
У сьнежні 2001 года менавіта падраздзелу “Дрэзднэр Банка” было даручана правесьці аўдзіт і кансалцінг кампаніі “Газпрам-Медзіа” – за прыстойныя грошы на карысьць “Дрэзднэр-Банка”. А хто, нагадаем, выконвае важнейшую ролю ў “Газпраме”. Правільна, Віктар Чарнамырдзін, вядомы тым, што ён “у масонстве ня моцны”.