Мікалай Смаленцаў-Собаль
Яшчэ пры камандантэ Мальтыйскага ордэна Б.Ельцыне атрымалі разьвіцьцё так званыя “ордэны”. Сама ідэя “ордэнаў” надзвычай спадабалася Ельцыну – чалавеку фанабэрыстаму і падкаму на атрыбутыку ўлады. Гэтую ідэю, па яго ж запыту, разгледзілі ў глыбінах ПК-ГБ-апарата і знайшлі мэтазгоднай да прымяненьня, асабліва пасьля афіцыйнай забароны гаркамаў і абкамаў КПСС. Мы, канешне, памятаем пра мальтыйскае гран-прыяратства Д.Раждзественскага і В.Груніна, падпалкоўніка КГБ, які стварыў пад дахам Сабчака-Пуціна “Рускае Відэя”. Галоўнае пачаць!
Хутка ў тым жа Мальтыйскім ордэне, акрамя Я.Прымакова і Б.Ельцына, апынуліся Б.Беразоўскі і П.Барадзін, бунтар віцэ-прэзідэнт А.Руцкі і памочнік Ельцына яшчэ з часоў ЦК КПСС В.Ілюшын, міністар друку М.Лесін і галава ОРТ С.Лісоўскі, запісныя “дэмакраты” Г.Бурбуліс, С.Шахрай, прэзідэнт Татарыі М.Шайміеў, сакратар Ельцына В.Косьцікаў, а таксама ў розны час набліжаныя да Ельцына В.Юмашаў, Ф.Філатаў, С.Ястржэмбскі. Іх сувязі з Захадам атрымліваюць зусім іншае адценьне і прысмак, калі мы даведваемся, што ўсе яны – з аднаго “ордэна”.
Наменклатура ня можа абыходзіцца без пэўнага градусу патрыятызма [вельмі дарэчная заўвага; варта толькі дадаць, што пры гэтым і адначасова бюракратыя ўсяляк імкнецца пазьбегчы адказнасьці перад уласным народам, увесь час эвалюцыянуючы ў стан абсалютна безнацыянальнай (так, што ступеньню безнацыянальнасьці бюракратыі можна вымяраць стадыю яе паразітнай дэградацыі), у чым знаходзіць паразуменьне з сусьветнай фінансавай алігархіяй. – Рэд.]. І Ельцын уводіць уласны ордэн – “ордэн Арла”. Гэтым ордэнам пачалі ўзнагароджваць палітыкаў і грамадскіх дзеячаў, эстрадных пявіц і пісьменьнікаў, навукоўцаў і вайскоўцаў, фінансістаў і шахматыстаў: А.Пугачову, М.Міхалкова, Г.Каспарава, З.Цэрэтэлі, І.Кабзона, С.Салаўёва, М.Растраповіча, Л.Федасееву-Шукшыну, П.Буніча, Д.Ліхачова, В.Няверава, Ю.Нікуліна, А.Смаленскага (банк “Сталічны”), Г.Селязнёва, А.Чубайса, А.Вольскага…
Сама наяўнасьць ордэна робіць чалавека набліжаным да “ўладнай эліты”, абласканым ёю. Кавалеры “ордэна Арла” па задуме павінны былі стаць апорай рэжыму Ельцына. Дэвізам ордэна ўзята лацінскае выслоўе: “Дабро народа – вышэйшы закон!”. Прэзідэнт Б.Ельцын, які быў абцяжараны алкагольнай залежнасьцю, заўсёды любіў прыгожыя фразы, хаця ня быў здольным прыдумаць уласныя. Прысутнасьць сярод “капітула ордэна” Чубайса і Вольскага надае ўсяму гэтаму вельмі сьпецыфічную ўладную падкладку.
За ордэнам Арла пачалі ўзьнікаць іншыя. Ельцын зацьвердзіў яшчэ адзін “ордэн” – ордэн Пятра Вялікага, як вышэйшую недзяржаўную ўзнагароду Расеі. Гэтым ордэнам ён стаў узнагароджваць і аб’ядноўваць сваіх людзей праз асаблівы фонд “Менэджары новай эпохі”, які быў пад яго прэзідэнцкім патранатам. Так, сярод узнагароджаных апынуліся: сам Барыс Ельцын, Расул Гамзатаў, Яўген Еўтушэнка, Валенціна Церашкова, Жарэс Алфёраў, зноў Аркадзь Вольскі, зноў Ёсіф Кабзон, Ягор Строеў, Міхаіл Калашнікаў, Віктар Герашчанка (той самы, што быў галавой Цэнтрабанку і кляўся, што дасьць руку на адсячэньне, а рэформы рубля не дапусьціць, але хутка і “рэформай” абрабаваў насельніцтва краіны, і ніхто яму руку не адсек!). За што ж прымаюць у кавалеры ордэна Пятра Вялікага? Афіцыйна аб’яўлена, што за “выключныя заслугі перад краінай”, але чытаць трэба – перад прэзідэнтам!
Зьвярнем увагу на назву фонда – “Мэнэджэры новай эпохі”. Па-рускі гэта гучыць больш акрэсьлена: “цяперашнія кіраўнікі”. Масоны заўсёды імкнуліся да кіраваньня масамі, да палітычнай і эканамічнай улады. У Амерыцы, напрыклад, яны ўзначалілі рэвалюцыю супраць брытанскага ўладарства [гэта добра. – Рэд.] і стварылі магутнейшую дзяржаву ЗША [і гэта няблага; справа зусім у іншым. – Рэд.]. Дубаломнасьць менталітэта Ельцына праявілася і ў тым, што ён часта і не хаваў, што ён робіць і як ён ідзе да мэты, а заадно ўзнагародзіў гэтым ордэнам Генеральнага сакратара ААН Кофі Анана.
Аб’явіўся таксама ордэн Сьвятога Канстанціна. Дэвізам ордэна былі ўзятыя словы, нібы сьпісаныя з масонскіх статутаў: “Мы сабраліся для добрых спраў”. Для ўвядзеньня ў кавалеры ордэна таго ж (цяпер былога) губернатара Ленвобласьці В.Якаўлева зь Германіі прыбыў герцаг Бофарт-Спонцін, які ёсьць магістрам ордэна. Чаго ж дзіўнага ў тым, што Якаўлеў потым абяцаў поўную падтрымку масонству?
Сёньня кавалерам ордэна Сьв.Канстанціна зьяўляюцца многія вядомыя дзеячы нашай краіны. Сярод іх – Ю.Лужкоў, зноў А.Вольскі, Р.Аўшаў, З.Цэрэтэлі, зноў І.Кабзон, І.Глазуноў і Ю.Любімаў. Ганаровымі “канстанцінаўскімі” чынамі ўзнагароджваліся таксама акадэмік Дзьмітры Ліхачоў, акторы Алег Ефрэмаў і Ралан Быкаў, генерал Лебедзь, цяпер усе нябожчыкі.
Зьвяртае на сябе ўвагу суседства такіх прозьвішчаў, як Лужкоў і Вольскі сярод “канстанцінаўцаў”, а ў ордане Арла – Вольскі і Чубайс.
Аркадзь Вольскі, чыя ценевая постаць часта хаваецца нават ад уважлівага вока, ня мог не сабрацца “для добрых спраў” з Лужковым (а праз яго – з Рэсіным і Шанцавым, масона-крыміналамі) і з Чубайсам (а праз яго – з усёй “мальтыйскай” ложай у РФ, зь Більдэрбергскай групай на Захадзе).
Спарка ж Вольскі-Прымакоў павінна зь відавочнасьцю выявіць сябе яшчэ ў якім-небудзь “ордэне”, куды павінны былі ўвайсьці і Лужкоў, і Пуцін, і Фрадкоў. Таму што КП-ГБ-масонства ў такім гіерархізаваным грамадстве, як пост-савецкая РФ, ну, проста абавязана мець “макаўку піраміды”, сваіх гранд-магістраў самага высокага увядзеньня, сваіх 33-градусных “братоў”.
І такі ордэн выяўлены!
У 1999 годзе была створана Акадэмія праблем бясьпекі, абароны і правапараду (АПБАП) РФ. За пяць гадоў ня вельмі шмат інфармацыі прасачылася ў прэсу пра яе дзейнасьць – толькі, што пачынальнікам яе быў В.Пуцін, тады яшчэ прэм’ер-міністар, а таксама, што прэзідэнтам яе стаў генерал ФСБ у адстаўцы, былы начальнік ваеннай контрвыведкі ў войсках стратэгічнага прызначэньня і касьмічных войскаў Віктар Шаўчэнка.
Здавалася б, якая сувязь з масонствам у гэтай яўна дасьледчай інстытуцыі? Нават у афіцыйных дакументах гаворыцца, што мэта стварэньня Акадэміі – “атрыманьне аб’ектыўнай, незалежнай інфармацыі пра ўсе сьферы жыцьцядзейнасьці краіны, інфармацыі, неабходнай заканадаўчай і выканаўчай уладзе для выпрацоўкі законапраектаў, якія б максімальна адказвалі патрабаваньням сучасных рэаліяў Расеі й пажаданых для яе насельніцтва…”
Так, але пры гэтым АПБАП – не дзяржаўная служба, не навукова-дасьледчы інстытут, не навучальная ўстанова. Акадэмія… грамадская арганізацыя. Г.зн. дакладна такая ж, як “партыя любіцеляў піва”, “таварыства сьляпых” альбо “асацыяцыя сяброў народа Зімбабвэ”. Толькі ўзначальвае яе, – будзем памятаць! – былы начальнік ваеннай контрвыведкі.
У шэрагах “акадэміі” лічыцца больш тысячы сапраўдных сяброў, 350 зь якіх маюць ступені кандыдатаў і дактароў навук. Можна, зрэшты, задаць пытаньне: ці можна стаць акадэмікам, ня маючы хаця б кандыдацкай ступені? Аказваецца, магчыма – і больш за 650 чалавек лічацца такімі “акадэмікамі”. А сярод прафесароў АПБАП можна выявіць… У.Жырыноўскага. Але нават гэта не істотна. Ці мала за савецкія часы мы бачылі цудаў разнага роду? Бачылі бязграматных наркомаў, бачылі катаў і садыстаў, якія “вельмі любілі дзяцей”, бачылі Лысенку зь яго трызьневымі тэорыямі і даносамі на сапраўдных навукоўцаў, бачылі Брэжнева, лаўрэата Ленінскай прэміі па літаратуры, якую ён атрымаў за брашуры, якіх генсек нават не пісаў…
Важка іншае. Афіцыйна “ў склад Акадэміі ўвайшлі ня толькі навукоўцы, але і практыкі – грамадска-палітычныя дзеячы і прамыслоўцы. Так, яе членамі ўжо сталі Міхаіл Фрадкоў – старшыня Ураду РФ, Яўген Прымакоў – галава Гандлёва-прамысловай палаты РФ, Аркадзь Вольскі – старшыня Саюзу прамыслоўцаў і прадпрыймальнікаў…”
Які паказальны шэраг прозьвішчаў! [у гэтай “грамадскай арганізацыі”. – Рэд.]
Але далей яшчэ цікавей: менавіта гэта самая АПБАП узяла на сябе цяжар узнагароджваньня адразу некалькімі ордэнамі. Па-першае, раптам узьнік сапраўдны “клон” Ордэна Пятра Вялікага. На гэты раз кавалерамі гэтага ордэна становяцца ня тыя, каго зацьвярджаў Ельцын зь яго “менэджэрамі новай эпохі”, а тыя, каго намінуе “Акадэмія”.
Саміх “менэджэраў” увогуле некуды засунулі. Па прычыне гэтага “засоўваньня” нават здарыўся казус: аб’явілі была, што губернатару Варонежскай вобласьці Кулакову далі ордэн Пятра Вялікага. Прэса запыталася ў “Менэджэраў новай эпохі”, за якія такія заслугі? “Менэджэры”, аказалася і слыхам ня чулі. Схопленыя зьнянацку, адмовіліся ад усяго. На арэну выйшла тады АПБАП: да ня ельцынскім “пятром вялікім”, а нашым “пятром” мы ўзнагародзілі Кулакова. За што? “За ўмацаваньне дзяржавы Расейскай”.
У цэлым, перабеглі адзін аднаму сьцежку. Зрэшты, віцэ-прэзідэнт “менэджэраў” па прозьвішчы А.Лосік адразу ж саступіў: не, ну, мы можам Кулакова таксама чым-небудзь узнагародзіць. На што “АПБАПаўцы” паціснулі плячыма: у вас вашае вясельле (ложа), у нас – наша вясельле (ложа), і сярод нашых ордэн №1 атрымаў сам У.Пуцін. Акрамя яго, ардэнаносцамі зьяўляюцца яшчэ каля ста расейскіх чыноўнікаў.
Далей, з прэстыжных узнагарод, заснаваных АПБАП, нагадаем таксама ордэн Благавернага Аляксандра Неўскага і прэмію імя Ю.Андропава (з выдачай залатой медалі). У 2004 годзе Ордэн Аляксандра Неўскага атрымалі: маршалы Савецкага Саюза В.Кулікоў і Д.Язаў; генералы арміі Ф.Бабакоў, Н.Грачоў, В.Ермакоў, К.Кобец, В.Лобаў, М.Моісееў, С.Постнікаў, Ю.Яшын, В.Міхайлаў; адміралы флота Г.Ягораў, А.Сарокін, В.Чэрнавін; маршал артылерыі В.Міхалкін…
Ня толькі ваенныя становяцца кавалерамі гэтага ордэна. Сярод узнагароджаных – Сяргей Філатаў, які неяк схаваўся ад усіх. Той самы, што быў адзін час правай рукой Ельцына, галавой яго прэзідэнцкай Адміністрацыі. Ён жа член арганізацыі “Выбар Расеі” і… Мальтыйскага ордэна. Цяпер Сяргей Аляксандравіч узначальвае Фонд Сацыяльна-Эканамічных і Інтэлектуальных праграм.
Але хто канкрэтна прымае рашэньні аб прыёме ў кавалеры ордэна? Ёсьць і такі сьпіс прыёмшчыкаў. Узначальвае яго мэр г.Масквы Ю.Лужкоў. У ім, сярод іншых, мы таксама знаходзім: сьпікера Дзярждумы Б.Грызлова, прэзідэнта РГПП Я.Прымакова, прэзідэнта РСПП А.Вольскага, рэктара МГУ Садаўнічага, ну і для гуманізацыі сьпіса – народнага артыста Георгія Жжонага.
Прозьвішчы паўтараюцца з упартасьцю нулёў у бінарнай сістэме кампутарнага вылічэньня! Але гэта, так бы мовіць, гумус, угнаеньне ў глебу, падхарчаванае прэзідэнцкім (бюджэтным) фондам. Самае цікавае адкрылася, калі раптам выявіўся яшчэ адзін ордэн і яшчэ адзін капітул ложы КП-ГБ.
Сумесна зь нікому не вядомым Саветам міжнароднай грамадскасьці, АПБАП стварыла “ордэн Залатога Сокала”. Ордэн прысуджаецца “За высокароднасьць думак і спраў” – больш масонскай стылістыкі і прыдумаць нельга! Вешаецца ён на шыю на блакітнай стужачцы (ордэн Сьв.Канстанціна – таксама на шыю, але на чырвонай стужачцы, а ордэн Арла – на зялёнай з залатым кантам). [на фотаздымках у пачатку артыкула зафіксаваны ўзнагароджваньні прадстаўнікоў расейскай імпербюракратыі рознымі ордэнамі: першыя два, дзе бачны Прымакоў і Алексі ІІ, як раз зафіксавалі ўзнагарожаньне ордэнам “Залаты Сокал”. – Рэд.]
Як уся дзейнасьць АПБАП, так і існаваньне “Савета міжнароднай грамадскасьці” пакрыта заслонай таямніцы. Вядома толькі, што роля “сілавікоў”, г.зн. генералаў і адміралаў у абедзьвюх арганізацыях, дамінуючая. Вядома таксама, што прозьвішчы “акадэмікаў” таксама паўтараюцца ў сьпісе “савета”. Выснова напрошваецца сама сабой: ці не та самая гэта манета, але павернутая то “арлом”, то “рэшкай”? Іншымі словамі, ці не адна і тая ж гэта масонская ложа?
Як далёка распаўсюджваецца яе ўлада, можна ўбачыць са сьпісу ўзнагароджаных – г.зн. уведзены у “Залатыя сакалы”. Гэта: памочнік Прэзідэнта РФ маршал авіяцыі Е.І.Шапашнікаў, намесьнік міністра ўнутраных спраў РФ генерал-палкоўнік міліцыі В.А.Васільеў, дэпутат Дзяржаўнай Думы генерал арміі А.С.Кулікоў, першы намесьнік старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі РФ В.С.Уласаў, Аляксей Рэдзігер (ён жа маёр КГБ “Драздоў”, ён жа патрыярх РПЦ МП), прэзідэнт ГПП РФ Я.Прымакоў, мэр Масквы Ю.Лужкоў, старшыня Падліковай палаты РФ С.Сцяпашын, паэт і суаўтар савецкага гімну С.Міхалкоў, віяланчэліст М.Растраповіч, цяпер былы міністар унутраных спраў Б.Грызлоў, а таксама цяперашні прэзідэнт РФ В.Пуцін, канцлер Германіі Герхард Шродэр і презідэнт Францыі Жак Шырак.
І зноў адны і тыя ж прозьвішчы: Ю.Лужкоў, Б.Грызлоў, В.Пуцін, Я.Прымакоў. Тыя ж самые, што ў Ротары-клубе, каля А.Сабчака зь яго “Магістэрыюмам“, у Мальтыйскім ордэне і Рымскім клубе.
Яны дапоўненыя асобамі, якіх мы ўжо сустракалі ў папярэдніх сьпісах: М.Растраповіч, напрыклад, яшчэ і кавалер “ордэна Арла”, як і сынок С.Міхалкова – Мікіта Міхалкоў. Але вось увядзеньне ў “ордэн” тых жа Шродэра і Шырака – гэта нешта, што цалкам выбіваецца з шэрагу!
Ва ўсім сьвеце вядома, што Герхард Шродэр – адзін зь вядучых масонаў Еўропы. Любое яго палітычнае дзеяньне ацэньваецца з пункту гледжаньня лаяльнасьці да масонства. Напрыклад, як толькі ён у кастрычніку 2000 года заявіў, што будзе дамагацца забароны на дзейнасьць ультра-правай Нацыянал-Дэмакратычнай партыі Германіі, як прэса тут жа адгукнулася: “Вольны каменшчык патрабуе забароны НДПГ дзеля міжнароднай рэпутацыі Германіі…” Увесь, як кажуць габрэі, цымус заключаецца ў тым, што “свабодныя каменшчыкі” (фры-масоны) вось ужо трэцяе стагоддзе ратуюць за “правы чалавека”, а адным з гэтых неад’емных правоў і зьяўляецца права сходаў і аб’яднаньняў у асацыяцыі. Але ў дадзеным выпадку сам “вольны каменшчык” Шродэр выступае супраць сваіх жа праграмных масонскіх палажэньняў.
І другі ардэнаносец, “залаты сокал” Жак Шырак, таксама зьяўляецца аднім з буйнейшых масонаў сучаснасьці. Ён з задавальненьнем удзельнічае ў масонскіх зьездах і ўсемасонскіх канферэнцыях Францыі (усяго ў яго краіне афіцыйных масонаў налічваецца каля 140 тысяч чалавек), публічна выступае перад масонамі (зусім нядаўна – на сходцы масонаў у Ліёне), аказвае ўсямерную падтрымку і сваім, і замежным масонам [цяпер зразумела чаму ў дзіцячых садках і школах Францыі да паловы і больш дзяцей не французы на нацыянальнасьці, чаму там могуць гарэць тысячы аўтобусаў і машын; цяпер зразумела, хто падклаў дэмаграфічную міну пад французскую нацыю… – Рэд.]. Па сваім масонскім ранзе ён можа вельмі громка рабіць вымовы нават амерыканскай “вярхушцы”! (Толькі нядаўна заціх вэрхал, які пачаўся з-за неасьцярожна кінутай фразы Дональда Рамсьфельда пра “старую Еўропу” – яна выклікала рэзкі адказ французаў, які нагадаў уладнай эліце ЗША пра яе “духоўныя карані” і патрабуемую ў сувязі з гэтым “паслухмянасьць”).
Такім чынам, гэтыя два масоны самага высокага ранагу – у шэрагах ордэна “Залатога Сокала”! Калі мы паглядзім на сам ордэн, усё становіцца ясна і зразумела: ордэн Залатога Сокала ўяўляе сабой адлітага з золата сокала ў тры чвэрці профілю, які ляціць, прымацаванага да… сіняга Мальтыйскага Крыжа. Сам жа Мальтыйскі Крыж – на фоне васьмікутнай зоркі. Вуглы прамянёў крыжа і крылаў сокала ўтвараюць алюзію на масонскі вугольнік.
Масоны самага высокага рангу ў ЗША таксама не застаюцца ў бязьдзеяньні.
Так, восеньню 2003 года зьлятаў У.Пуцін за акіян, дзе разам з пратакольнымі падзеямі прыняў удзел у, так бы мовіць, непратакольных – напрыклад, наведаў Генры Кісінджара ў яго рэзідэнцыі. Праходзіць некалькі месяцаў, і вось сам Генры Кісінджар ляціць у Маскву. Пуцін з радасьцю прымае яго ў сваёй рэзідэнцыі.
Здавалася б, што агульнага паміж прэзідэнтам РФ і былым – не сапраўдным! – галавой Дзярждэпу ЗША? У адміністрацыі Дж.Буша-малодшага мудры і дасьведчаны Кісінджар афіцыйна не знаходзіцца, ніякай ролі ня грае. У тэлерэпартажы пра сустрэчу Генры Кісінджар, нібы ў зьдзек, заяўляе Пуціну: “Калі вы былі ў мяне ў гасьцях і пакаштавалі адно рыбнае блюда, яно вам так спадабалася, што вы выказалі жаданьне ўбачыцца з поварам (!) і нават сфатаграфаваліся зь ім. Я прывез вам фотаздымак, на якім вы – з маім поварам!” Паказальная заява аднаго з самых уплывовых уладных масонаў нашай эпохі – прэзідэнту РФ, заснавальніку АПБАП, кавалеру ордэна Пятра Вялікага за №1, стваральніку ложы “Залаты Сокал”!
Сьпіраль замкнулася ў чарговы раз. Вось і аказаліся самыя суперэлітныя генералы і маршалы РФ, вялікія магістры КП-ГБ-масонскай ложы, улучна з самім прэзідэнтам РФ, у зоне ўплыву Заходняга масонства. (Альбо заўсёды былі?) І зноўку яны прыймаюць у свае шэрагі выбітных масонаў Захаду. Тыя, у якасьці зваротнага кроку “добрай волі” прыймаюць у свае шэрагі іх альбо тых, на каго масонская эліта РФ ім пакажа. І лётаюць праз акіян прыпаднесьці фотаздымак.
У самой фразе наконт повара схаваны чыста масонскі сэнс. Зразумела, гэта алегорыя. Па-англійскі, to cook – ня толькі гатаваць, варыть, але яшчэ і фабрыкаваць (дакумент), прыдумаць (гісторыю), што-небудзь зрабіць з выключнай энэргіяй і са стылем, быць вельмі актыўным і натхнёным… Несумніўна, Генры Кісінджар ацаніў натхненьне і энэргію У.Пуціна, калі падараваў яму фатаздымак са сваім поварам.
Інакш ніяк нельга, у гэтым сэнс масонскага ўзаемадзеяньня, а ва ўзаемадзеяньні – сіла.