nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

У працяг тэмы: Разрыў паміж палітыкай і эканомікай – пагроза краінам Усходняй Еўропы

28 ліпеня, 2007 | Няма каментараў

Рэдакцыя (паводле матэрыялаў www.svaboda.org і часопісу The Economist)

Цікава паглядзець, як выглядае разгледжаная ў папярэднім артыкуле праблема ў рэгіёне Ўсходняй Еўропы. Можа тут ёсьць нейкія ньюансы.

Нядаўна дасьледчы цэнтар брытанскага часопісу Economist апублікаваў справаздачу аб эканамічнай і палітычнай сытуацыі ў краінах Усходняй Эўропы і былога СССР. Паводле высноваў дакумэнту, палітычны прагрэс тут таксама адстае ад эканамічных посьпехаў.

У справаздачы адзначаецца, што рост сукупнага ўнутранага прадукту ў 28 краінах Усходняй Эўропы і былога СССР дасягнуў летась рэкорднага паказьніка 7%, у Беларусі ён перавысіў нават 9% (гл. таліцу ўнізе). На параўнальна нізкім узроўні трымаецца ў рэгіёне інфляцыя – менш за 7% у год у сярэднім, дакладна 7% – у Беларусі. Замежныя непасрэдныя інвэстыцыі ў рэгіёне склалі летась 108 мільярдаў даляраў, павялічыўшыся ў параўнаньні з 2005 годам на 40%.

Табл.�к. 1.GIF

Табл.�к. 2.GIF

Але гэтыя бясспрэчныя эканамічныя посьпехі спалучаюцца з шэрагам крызісных зьяваў у палітыцы краінаў дадзенага рэгіёну: узмацняюцца аўтарытарныя тэндэнцыі (асабліва ў некаторых краінах СНД), прысутнічае палітычная нестабільнасьць у такіх ключавых краінах рэгіёну, як Украіна. У справаздачы дасьледчага цэнтру гаворыцца, што забурэньні ў Вугоршчыне ў мінулым годзе прадэманстравалі, што краіны рэгіёну пакутуюць на сур’ёзную палітычную хваробу. Пры гэтым уступленьне шэрагу зь іх у Эўразьвяз зьменшыла рашучасьць гэтых краінаў дамагацца кансалідацыі сваёй дэмакратыі [іншымі словамі, уступле ў ЕЗ затармазіла разьвіцьцё дэмакратыі ва ўсходне-еўрапейскіх краінах; вось гэта прызнаньне, яно шмат каштуе! – Рэд.].

Паводле ацэнкі экспэртаў, толькі Чэхія і Славенія могуць лічыцца цалкам дэмакратычнымі краінамі. У іншых дзяржавах назіраюцца нізкі ўзровень падтрымкі насельніцтвам каштоўнасьцяў дэмакратыі, настальгія па былых часах, усё больш папулярнымі робяцца папулісты.

У дакумэнце таксама адзначаецца дысбаланс паміж палітычнымі і эканамічнымі адносінамі Захаду, у прыватнасьці, Эўразьвязу і Расеі. Эканамічнае супрацоўніцтва і патокі інвэстыцый імкліва растуць [але заходнікі і дурні; кожны раз сваімі рукамі гадуюць сабе забойцаў. – Рэд.], але палітычныя адносіны абвастраюцца па ўсіх накірунках. Гэта датычыць пашырэньня НАТО на ўсход, амэрыканскай супрацьракетнай абароны, энэргетыкі, іншага. Адной з самых вострых праблемаў зьяўляецца статус Косава: ЗША і большасьць краінаў Эўразьвязу выступаюць за наданьне краю незалежнасьці, Расея – катэгарычна супраць.

У справаздачы гаворыцца, што ў рэгіёне можа стварыцца заганнае кола: слабасьць дэмакратычных інстытутаў будзе рабіць больш глыбокім эканамічны спад, калі ён пачнецца, а той будзе спрыяць грамадскай дэстабілізацыі.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы