nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Д’ябал носіць “Прада”…

5 жніўня, 2007 | Каментары (1)

Гураба

��бал-��ада.JPG

Пасьля таго, як мы выставілі на сайце кнігу Паўла Севярынца “Нацыянальная ідэя”, мы планавалі падаць яе кароткі крытычны аналіз, на напісаньне якога разьлічвалі аддаць яшчэ некалькі дзён “спакойнага” летняга часу. На фоне відавочнай вялікай таленавітасьці аўтара і непамернай любові да Беларусі, чаму ўсе мы вельмі радыя, нас зьдзівіў шэраг момантаў, якія мы, як раз, і планавалі абмеркаваць (напрыклад, куды з “Нацыянальнай ідэі” падзеўся беларускі народ? ці не зашмат Бога? куды падзеўся д’ябал? персьпектывы хрысьціянскай дэмакратыі, як менавіта беларускай дэмакратыі? ці не зашмат панігірыкі габрэйству ў беларускай нацыянальнай ідэі? іншыя). Але апошнія падзеі нашага беларускага жыцьця прымусілі зьмяніць планы (гэта ня значыць, што напісаць тэкст, прысьвечаны персанальна Паўлу мы адмовіліся). Для пачатку, каб вярнуць нашых чытачоў з завоблачных вышыняў, куды закінуў нас Севярынец, у нашую беларускую рэчаіснасьць, мы вырашылі нагадаць, што на Беларусі сёньня ня толькі “Бог жыве”, а і сатана. Пра гэта ўжо гаварылася ў свой час (гл. nashaziamlia.org/2006/04/12/33). Вымушаны паўтарыць зноў. Пададзены ніжэй тэкст зьяўляецца кампеляцыяй твору Гурабы і ўзяты з    

www.jamaatshariat.com/ru/index.php?option=com_content&task=view&id=341&Itemid=34

Рэдакцыя.

Быў ціхі летні дзень. Сьпякотнае сонца перамясьцілася бліжэй на захад, але ўсё яшчэ апальвала горад. На даху дзевяціпавярховага дома паблізу ад прасьпекту Машэрава стаяў нехта ў чорным дарагім касьцюме і глядзеў у далечыню. Гэта быў сатана.

Ён успамінаў сваю апошнюю сустрэчу з Госпадам, калі Той сказаў яму: “Ідзі. І калі нехта пойдзе за табой, дык Геена будзе для вас поўнай адплатай. Абдурвай сваім голасам, каго зможаш, давай ім абяцаньні. Бо сапраўды, абяцаньні сатаны – усяго толькі спакуса”.

Прайшлі сотні гадоў з часу Ісуса і Мухамада, а вораг чалавецтва ні на хвіліну не спыняў сваёй пякельнай працы. Дзе яго толькі не насіла: Ерусалім, Вавілон, Нью-Ёрк, Парыж, Масква, Берлін, Амстэрдам, Старажытная Троя, Садом…

Канешне ж Менск – гэта адносна ціхі горад у параўнаньні зь імі, але пах граху нібы кроў таксама вабіў яго ў гэтае сёньняшняе ціхае балота, якое кішэла нелюдзямі ў людскім абліччы. І яго вока было паўсюль, дзе панаваў грэх.

А ў гэты час у доме некалькімі паверхамі ніжэй у кватэры пракурора сын прасіў у маці грошы. Жанчына была вельмі незадаволеная. Але, у выніку, паддалася ўгаворам, дастала і аддала сыну пяцідзесяцідаляровую купюру.

Маці стамілася ад заўсёдных просьбаў сына, але адмовіць яму не магла. Грошы ў сям’і вадзіліся, бо гэта была сям’я пракурора. Ламаючы людскія лёсы, ён вырываў грошы з рук блізкіх сваіх ахвяр, быццам зубадзёр застарэлыя зубныя карані.

Калі пракурор глядзеў на купюры, якія хаваў у сэйфе сваёй спальні, ён мог бы расказаць гісторыю паходжаньня кожнай зь іх. Яны мелі пах сьлёзаў, поту, крыві, людскага гора і сьмерці. На іх былі праклёны мацярок і ёнк ахвяраў. 

Вось гэтыя пяцідзесяцідоларавыя купюры прынесла маці хлопца, якому міліцыя падкінула наркотыкі. На судзе пракурор, які зьмягчыўся гэтымі “неаспрэчнымі доказамі” невінаватасьці – зялёнымі паперкамі, папрасіў “усяго толькі” два гады ўмоўнага пакараньня.

Вось гэтыя стодоларавыя купюры прынес гаспадар рэстарана, сын якога згвалціў 16-гадовую дзяўчыну, зацягнуўшы яе ў машыну. Пракурор доўга ўгаворваў маці пацярпелай забраць заяву, але ў выніку напляваў на пацярпелую ды яе сям’ю і валявым чынам зьняў усе абвінавачваньні з маладога гвалтаўніка. Справа нават не дайшла да суду.

А гэты акуратны пачак прынес выкладчык-хабарнік, якога ўзялі з доказамі злачынства. Так, пракурор любіў барацьбу з карупцыяй. Дзякуючы ёй ён стаў багацейшы яшчэ на 5000 долараў. Нічога, гэтую сесію выкладчыку прыйдзецца папрацаваць задарма, а лета правесьці на лецішчы, а не забаўляцца зь юнымі німфеткамі ў Сочы.

А той тоўсты пачак грошаў прынес сусед – мясцовы магнат, чый сын – супрацоўнік міліцыі, застрэліў чалавека з-за каханкі сярод белага дня. Сусед прадаў катэдж непадалёк ад горада – прыгожы асабняк з чырвонай цэглы.

Так, дзеля такіх грошаў варта было папрацаваць: перапісаць тамы крымінальнай справы, вырываць і зноў зшываць лісты, браць новыя паказаньні “сьведак”. Наняты вядомы адвакат за неймаверныя грошы ў доме, дзе адбылося забойства, “навучыў” сьведак, што і як казаць. Маці ды блізкія забітага стаялі са сьлязьмі на вачах перад будынкам суду, патрабуючы пакараць забойцу. Гэты будынак таксама бачны з даху.

Сатана стаяў і глядзеў уніз. Ён добра ведаў гэты дом і яго жыхароў. Многія зь іх працавалі на добрых пасадах і жылі ў дастатку. Звонку ён выглядаў аднім з узорных дамоў з цалкам культурнымі, прыстойнымі жыхарамі. Але пра сябе люцыпар зваў яго домам павукоў.

Яшчэ некалькімі паверхамі ніжэй жыла замужняя выкладчыца ўніверсітэту. Яна як раз вярталася аднекуль і заходзіла ў пад’езд. Дарагая вопратка, меліраваньне, пах каштоўнай прастытукі.

Сатана любіў гэтую жанчыну. Амаль кожны вечар да яе прыходзіў высокапастаўлены міліцэйскі чын і яны разам бавілі час. Муж тактоўна выходзіў з кватэры, каб не перашкаджаць сваёй прысутнасьцю.

У гэтым жа доме жыла танцаўшчыца, прывабная маладая дзяўчына з “сучаснымі поглядамі”. Яны танцавала вечарамі ў рэстаране. Яна была яшчэ цалкам нявінная ў параўнаньні з хрыстапрадаўцам-пракурорам і мужам-сутэнёрам. Дзяўчына ўсяго толькі танцавала ў напаўголым выглядзе ў прысутнасьці поглядаў дзесяткаў пахатлівых мужчынаў. Калі б яна бачыла, як гэта здольны бачыць сатана, штó ў час яе танца гэтыя мужчыны ў сваім уяўленьні робяць зь ёй, яе альбо разбіў бы паралюш ці што-небудзь яшчэ, але яна б ніколі больш ня выйшла б на сцэну.   

Яна лічыла сябе хрысьціянкай, але не абцяжарвала сябе атрыманьнем ведаў пра сваю рэлігію. Апраналася яна адпаведна сучаснай модзе – у кароценькія аблеглыя брыджы і празрустую кароценькую маечку, якую завуць топікам і зь якой выступаць грудзі.

Сатана любаваўся зграбнай постацьцю гэтай дзяўчыны, якая спакушала практычнага кожнага мужчыну, які кідаў на яе позірк. Ён падгаворваў яе карыстацца салодкім пахам вечаровых духоў. Пасьля яе на вуліцы яшчэ доўга заставаўся шлейф арамата, і суседзі па пад’здзе ведалі, што гэта прайла танцаўшчыца. Люцыпар рабіў зь яе пралюбадзейку. Дый яна сама ў глыбіні душы ведала, што прывабная. Але пры гэтым яна не разумела, чаму на вуліцах да яе нярэдка ліпнуць усялякія тыпы зь  непрыстойнымі слоўцамі й скабрэзнымі прапановамі. Яе яўна лічылі дзяўчынай лёгкіх паводзінаў, што яе вельмі абурала.

Яшчэ ў гэтым доме жыў бізнесмэн. Гэта быў даволі адукаваны, укормлены і дагледжаны мужчына. У час прыватызацыі ён пакінуў калектыў швэйнай фабрыкі, якой кіраваў, без адзінай акцыі. Тады ён скараціў “непатрэбных людзей”, давёў прадпрыемства да банкруцтва і затым выкупіў фабрыку па заніжаным кошце выключна для сябе. Праўда, пакарыстацца і фабрыкай, і рабскай працай працаўніц не пасьпеў – застрэлілі канкурэнты. Ангелу сьмерці, як вядома, нават сам сатана перашкодзіць ня можа. Пасьля сьмерці бізнесмэна на яго магіле яшчэ доўга чыталі малітвы за яго ж грошы.

На адной лесьвічнай пляцоўцы з пакойным жыла вядомы гінеколаг. Гэта квітнеючая жынчына на выгляд была сярэдніх гадоў. Яна была дацэнтам ў медыцынскім універсітэце і адначасова падпрацоўвала напаўпадпольнымі абортамі, забіваючы яшчэ ненароджаных дзяцей.  

Больш за ўсё на сьвеце яна баялася старасьці і беднасьці. Кожная маршчынка каля вачэй надзвычай злавала яе, псавала настрой на шмат дзён. Дарагія крэмы і касьметалагічныя працэдуры – вось яе богі, якія павінны былі затрымаць старасьць. Дзеля іх яна рабіла па некалькі абортаў за дзень.

Д’ябал абажаў гэтую жанчыну, якая дзеля падтрыманьня сваёй падвялай прыгажосьці амаль кожны дзень забівала ненароджаных людскіх немаўлят. Такіх як яна ў сярэднія вякі палілі на вогнішчы, але сучасны лібералізм даў ёй права беспакарана забіваць.

Яе ўласныя дзеці ня мелі патрэбу ў грошах, іх было дастаткова. Але шчасьця ў сям’і не было. Адзін сын стаў алкаголікам, другі загінуў у аўтааварыі з-за таго, што быў п’яным за рулём. Яе муж гуляў направа і налева, чапляўчыся за кожную спадніцу, прычым за яе ж грошы. Ну, і канешне ж, у час сэсіі яна за грошы ставіла адзнакі ў залікоўкі юным невукам. А тыя, у сваю чаргу, затым атрымлівалі “корачкі” і таксама станавіліся дыпламаванымі забойцамі.

Сатана ўспомніў пра сьмерць. Так, Усявышні даў яму да Суднага дню адтэрміноўку і таму ён пакуль бессьмяротны. Але тым, зь кім ён заключаў сваю дамову, ён не даваў аніякіх гарантыяў. У гэтым жыцьці ён мог даць сваім слугам усё: уладу, грошы, іншыя багацьці, жанчын, дарагія аўтамабілі, дамы. Але толькі часова…  

Д’ябал вельмі дарэчы ўспомніў пра сьмерць. У гэты час на паддашшы дзевяціпавярховіка, дзе ён стаяў, прама пад ім пракурорскі сын дрыжэчай рукой пачаў набіраць вадкасьць у шпрыц. Яму хацелася паболей кайфа. Ранейшая доза ўжо не прыносіла задавальненьня, якога хацелася. “Трэба набраць паболей” – думаў наркаман і набіраў усё болей і болей вадкасьці з ампулы. Затым зацягнуў шнур на руцэ, якая была пакрыта шматлікімі ўколамі. Вось ён уванзіў шпрыц, зьняў напружаньне з рукі і выпусьціў белага д’ябла сабе ў вену. Сэрца моцна забілася. Д’ябал з рогатам імкліва несься па чырвонай рацэ наўпрасткі да сэрца. Замест кайфу перад вачыма маладога чалавека ўспыхнулі языкі полымя, пачулася боль у сэрцы, яркая ўспышка, маруднае спаўзаньне сьвядомасьці ў цемру, на дне якой мільгацеў агонь Пекла.

Сатана зазірнуў у вакно выкладчыцы ўніверсітэта. У пакоі было толькі сьвятло бра, ствараючы інтымную абстаноўку. Яе муж ужо сеў у машыну, падораную яго жонцы міліцэйскім начальнікам і паехаў п’янстваваць у начны клуб. Канешне, яго закранала, што да яго жонкі ходзіць чужы мужчына, але, як гаворыцца, ня ў першы раз. Яна пагадзілася выйсьці за яго – гадкага качаня, над кім усё жыцьцё зьдзекваліся ў двары ды ў школе, ды яшчэ за яго кватэру, за магчымасьць весьці лёгкае жыцьцё. “Урэшце рэшт ён толькі выйграў ад гэтага”, – думала яна. Яго ўладкавалі на няпыльную працу ў КГБ, у іхнай кватэры паўсюль схаваныя даляры, золата, прыпасены дарагія цукеркі, напоі. Іх дом нагадвае буцік.

Сам сатана – дыпламаваны юрыст, павянчаў іх, паставіў каінаву пячатку ў іх працоўныя кніжкі.

Састарэлым ёсьць уяўленьне, што люцыпар прыходзіць да людзей у выглядзе чорта з рагамі ды казьлінымі нагамі, як Сатыр. Такі вобраз намаўлялі старажытным грэкам.  У нашыя дні сатана прыходзіць у выглядзе апранутага ў дарагі касьцюм юрыста з ноўтбукам у “дыпламаце” і “паркерам” у нагруднай кішэні. Не дарма кажуць, што д’бал носіць “Прада”.

Пакуль вы, ня гледзячы, ставіце подпіс у дамове, ён зачытвае ад імя люцыпара вашыя абавязкі: хлусіць, прэлюбадзейнічаць, красьці, забіваць, абіраць сіротаў і старыкоў, абвешваць, ставіць незаслужаныя адзнакі, выдзьвігаць на кіраўнічыя пасады нікчэмнасьцяў без сумленьня і шмат усяго такога, чым купляе вашую душу для Пекла.

А пачынаецца ўсё з банальнага славалюбства – гэтага сьмяротнага граху, на які павяліся многія.

Дзеля яркага гальштука і дарагой машыны, дзеля забясьпечанасьці й так званага “прэстыжу” вы здаеце дакументы на юрыдычны факультэт. Напрацягу пяці гадоў вас – “нявіннае дзіцё”, вучаць даваць хабар, хлусіць, пантавацца тым, што ў вас ёсьць ці няма, рабіць выгляд нахабнага, самаўпэўненага маладога чалавека – пана і пражыгальніка жыцьця. У цэлым, з вас часта папросту робяць падонка. 

Па заканчэньні “альма матэр” вы атрымліваеце пінка пад зад і, прызямліўшыся, пачынаеце шукаць працу. Вашыя бацькі і дзяцькі, парабалепстваваўшы перад рознай свалатой з пракуратуры альбо міліцыі й даўшы вялікі хабар, уладкоўваюць вас на “працу”. Там вы падпісваеце працоўную дамову зь “вертыкальна-пірамідальнай Сістэмай”, якая наўпрасткі падпарадкоўваецца Сатане, яго законам, яго правілам гульні. А калі вы раптам ня згодныя з гэтай “Сістэмай”, яна пераломіць вас як непатрэбны віньцік і выплюне на ўзбочча.

У свой час гэбэшнік, якога яго жонка праз свайго каханка – міліцэйскага начальніка, уладкавала на працу ў “ворганы”, адразу зразумеў і прыняў паравілы д’ябальскай Гульні. Яму, якога ў дзяцінстве крыўдзілі, дый цяпер не паважаюць за тое, што ён “раганосец”, падабаецца спаганяць сваю злосьць на затрыманых маладых “апазіцыянерах”. Ён ненавідзіць усё чыстае і сумленнае, усё тое, што нагадвае яму пра Бога, бо ён сам поўная супрацьлегласьць усім гэтым людзям…  

Яму падабаецца зрэдку насіць форму ці пісталет пад бокам, адчуваць сябе абароненым “Сістэмай”, але найбольш – мець перавагу над людзьмі. Яму падабаецца, што яго акружаюць такія ж падонкі, для якіх чужы боль і пакуты – гэта сьвята, сьлёзы мацярок – сьмех, а плач дзяцей – радасьць. Няшчасьці людзей яны навучыліся канвертаваць у намацальную валюту, якую па вечарох распускалі на пратытутак, выпіўку, казіно.  

Хто зрабіў сатану стваім заступнікам і памочнікам замест Бога, той ужо панес відавочныя страты. Ён дае ім абяцаньні й узбуджае ў іх спадзевы. Але на самай справе сатана не абяцае ім нічога, акрамя спакушэньня.

Жонка пракурора турбавалася. Сын чамусьці не вяртаўся. Яна баялася сказаць пра гэта мужу, які і дома паводзіў сябе нібы дзяржаўны абвінаваўца ў судзе. Ён бачыў свайго сына такім жа, як і сябе – сур’ёзным працаўніком пракуратуры з чынамі й значкамі. Але галоўнае – гэта ўлада над людзьмі. Як прыемна, калі людзі цябе просяць, плачуць перад табой, прыніжаюцца. Дзеля свабоды яны гатовыя прадаць усё: дом, машыну, каштоўнасьці. І ўсё гэта аддаюць у твае рукі. А сына – адзінага насьледніка, нажаль, цікавілі толькі гонкі па начным Менску, валяньне зь лёгкамысьленнымі дзяўчынамі ў ложку ды чорт ведае што яшчэ.

Жанчына не знаходзіла сабе месца. Ужо настала ноч, а сына ўсё не было. Конешне, ён мог паехаць на менскае мора, альбо на дыскатэку, дзе часта заставаўся да раніцы, але звычайна ён ёй тэлефанаваў. Яна патэлефанавала ўсім яго сябрам, пра якіх ведала, але ніхто яго сёньня ня бачыў.

Сына пракурора знайшлі на паддашшы толькі вечарам наступнага дню. Ён ляжаў, заваліўшыся на бок. У яго адчыненых вачах застыў жах. Побач валяўся пусты шпрыц з сасохлай крывёй і ампула.

Людскія праклёны спасьціглі пракурора. Усё, чым ён жыў да сёньняшняга дню, страціла сэнс. Той, дзеля каго ён зьбіраў гэтыя брудныя купюры, пакрытыя крывёю і сьлязьмі яго ахвяр, ляжаў у магіле з шырока адкрытымі ад жаху вачыма. 

Пакуль высокі міліцэйскі чын забаўляюся са сваёй каханкай, яго жонка, якая засталася адна з двума дзецьмі дома, не знаходзіла сабе месца. Іх багацьце стала іх парклёнам. Яна ўспамінала гады, калі яны шчасьліва жылі ў сямейным інтэрнаце. Яна перанесла з мужам увесь цяжар, дзяліла зь ім радасьць і гора, марыла пра свой уласны дом. І вось цяпер муж пакінуў яе з двума дзецьмі адну ў вялізным пустым доме, а сам пайшоў да іншай. Яна прасіла Бога, каб ён вярнуў ёй дні яе маладосьці, калі яна па няведаньні прасіла Яго пра багацьце, а не пра шчасьце…

Тое, што сапраўды ня ў грошах шчасьце – гэта яна зразумела занадта позна.

Сатана, зазіраючы ў вокны кінутай жонкі толькі ўхмыляўся, зьдзіўляючыся таму, як чалавек просіць тое, карысьць ад чаго сам ня ведае. Д’ябал, якому гэты міліцэйскі чын прадаў душу за грошы і ўладу, жорстка адпомсьціў яго жонцы. А чын, тым часам, спяшаўся ўзяць ад гэтага жыцьця ўсё, што магчыма, адчуваючы, што хутка ўсяму гэтаму прыйдзе канец.

Люцыпар стаяў цяпер ужо ў начы на краю даха. Ён думаў пра зьменлівасьць лёсу. Ён вабіў гэтых людзішак, якія жывуць унізе, прагай улады, багацьця, сексу. Але ў выніку атрымлівалася, што ўсё, да чаго б ні дакранаўся Сатана, станавілася гнілым, пустым, спарахнелым, фармальным. Любоў аказвалася прадажнай, улада – небясьпечнай і часовай, багацьне не прыносіла радасьці і шчасьця. Усё было несапраўдным, міражом, фантомам, трухой, з дапамогай якіх д’бал і купляў людскія душы, пазбаўлючы іх шчасьця і аддаючы на вечныя пакуты…    

P.S. Усе падзеі і персанажы, уключна з сатаной, рэальныя.

Каментары (1)

  1. Siarhiej кажа:

    Ёсць светлы бок жыцця і трэба яго трымацца.
    Грошы не ёсць зло. Вялікія грошы можна зарабіць і сумленным шляхам.
    Прага грошай можа штурхнуць на подласць, але часцей на вынаходніцтва і працу.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы