nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

ФІКСАЕМ АКТЫ ЎЛАДНАГА ВАРВАРСТВА – 14

6 жніўня, 2007 | Няма каментараў

Рэдакцыя (паводле http://svaboda.org)

�а�одн�. Фл�гел�.JPG

 

1. У Гародні канчаткова зруйнавалі флігель палаца каралеўскага адміністратара

У Горадні цалкам зруйнавалі паўночны флігель палаца каралеўскага адміністратара. Палац з двума флігелямі быў пабудаваны ў 1770-80-я гады і захаваўся да нашага часу. Ён быў часткай забудовы былога прадмесьця Гарадніца, што ствараў 250 гадоў таму каралеўскі стараста, вядомы рэфарматар Антоні Тызэнгаўз.

Гарадніца – унікальны і самы маштабны горадабудаўнічы праект канца XVIII ст. З 50 будынкаў ансамбля да сённяшняга дня дайшло 9. Але гэта, у асноўным, будынкі параднай часткі. У нас і зараз застаецца мажлівасць адрадзіць комплекс Плошчы Тызенгаўза ў першапачатковай задуме архітэктара. Калі замест флігеля ў гэтым комплексе дамінантай паўстане царква, ансамбль будзе істотна парушаны.

Паводле “Збору помнікаў Беларусі”, палацавы ансамбаль быў збудаваны ў традыцыях раньняга клясыцызму. Нядаўна ён быў цалкам перададзены праваслаўнай эпархіі. Улады запэўнівалі грамадзкасьць, што флігель разбураць не да рэшты і сьцены часткова выкарыстаюць для пабудовы царквы.

Але флігель больш не існуе (гл. фота ўверсе: цяпер на месцы флігеля будаўнічы друз).

2. У Белавескай пушчы зьнішчаюць старадаўні лес

Кіраўніцтва Нацыянальнага парку “Белавеская пушча” адрапартавала аб тым, што ў запаведніку сёлета штучна высаджаны лясны масіў на плошчы 400 гэктараў.

Паводле афіцыйнай вэрсіі, з кожным годам тэрыторыя, дзе робяцца лесапасадкі, істотна павялічваецца і гэта дазволіць захаваць Белавескую пушчу для нашчадкаў. Аднак незалежныя эколягі аспрэчваюць мэтазгоднасьць такіх захадаў. Як заявіў Свабодзе кандыдат біялягічных навук, былы намесьнік дырэктара Нацыянальнага парку “Белавеская пушча” Георгій Казулька, штучныя лесапасадкі робяцца ў ахоўваемай тэрыторыі пушчы, дзе знаходзіцца старадаўні першабытны лес, які заўсёды аднаўляўся натуральным шляхам. У гэтым ёсьць унікальнасьць і каштоўнасьць пушчанскага лесу, бо ён ніколі не высаджваўся чалавекам.

Паводле спадара Казулькі, цяперашняе кіраўніцтва нацыянальнага парку ставіць за мэту зьвесткамі пра штучныя лесапасадкі засакрэціць маштабы вырубкі рэліктавага лесу, які пасьля перапрацоўваецца дзеля экспарту матэрыялаў з каштоўных пародаў дрэваў за мяжу.

Георгій Казулька таксама паведаміў, што калі раней лесапасадкі рабіліся з мясцовага пітомніку і польскай часткі Белавескай пушчы, дык зараз кіраўніцтва парку забараніла купляць саджанцы ў палякаў. Таму цяпер у лесапасадках выкарыстоўваецца матэрыял невядомага паходжаньня, што таксама ёсьць грубым парушэньнем правілаў, якія дзейнічаюць на запаведнай тэрыторыі.

3. Валожын: міліцыя ліквідавала намётавы лягер студэнцкай моладзі

Валожынскія міліцыянты, а таксама супрацоўнікі КДБ наведаліся ў арганізаваны актывістамі незарэгістраванага Задзіночаньня беларускіх студэнтаў намётавы лягер на беразе Іслачы. Чатыры студэнты былі затрыманыя і пад канвоем адвезеныя ў Валожынскі РУУС. Там ад іх  запатрабавалі пісьмовых тлумачэньняў і зрабілі адбіткі пальцаў, а начальнік РУУС  заявіў: “Калі вы адмаўляецеся прыбраць свой намётавы гарадок, то ў вас будуць праблемы”.

Расказвае Віталь Каратыш: “Прыехалі і заявілі: “Вы – быдла. Вам тут ня месца. Так што вон адсюль!” У нас зьнялі адбіткі пальцаў, перапісалі памеры абутку, колер вачэй, рост”.

Пазьней намётавы лягер міліцыянты ўсё ж разбурылі,  паскідаўшы рэчы ў кучу. Яны спасылаліся на загад начальніка Валожынскага РУУС Ігара Шакуна.

Летнік на Іслачы быў арганізаваны на пачатку тыдня. Студэнты паставілі шэсьць намётаў. Месца для вогнішча выкарысталі ранейшае.

Некаторыя з удзельнікаў акцыі вырашылі застацца на месцы разбуранага летніку, патлумачыўшы гэта наступным чынам: “Мы вырашылі трымацца. Тут ужо прынцып. Нас лічаць за быдла. Нам дэманструюць, што мы ня можам адпачываць там, дзе іншым дазволена. Мы вырашылі такім чынам хоць маленькую, але прынцыповую пазыцыю абараніць”.


 

Ад рэдакцыі:

Па-сатанінску разбуральная дзейнасьць цяперцаў набывае ўжо рысы нейкіх перадсьмяротных сутаргаў. Няўжо яны думаюць, што мы ім гэта забудзем…

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы