nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Зянон Пазьняк: “Задача новага кіраўніцтва КГБ здушыць нацыянальна-вызвольны супраціў”

7 жніўня, 2007 | 3 каментарыя

СÑ�Ñ�аÑ�Ñ�нка-СÑ�Ñ�Ñ�паÑ�ка.JPG 

Адной са знамянальных падзеяў апошніх тыдняў у Беларусі стала звальненьне Лукашэнкам групы найбольш высокапастаўленых кіраўнікоў цяперскага ГБ, якая практычна супала па часе з чарговай газа-нафтавай атакай на Беларусь з боку расейскай імперыякратыі на чале з Пуціным. Магчымая прычына перашага тая, што мы прадказалі яшчэ паўгады таму (гл. https://nashaziamlia.org/2007/01/20/513) – ачышчэньне “вертыкалі” ад асобаў, якія завагаліся ў час зімовага газа-нафтавага канфлікту, а, магчыма, і нейкая іншая. Ва ўсялякім разе з нагоды ўзгаданых падзей мы не маглі прамінуць незаўважаным каментар Пазьняка, які ён даў у сваім інтэрвю Сяргею Навумчыку. Ілюстрацыя да матэрыялу ўзятая з сайту www.belzhaba.com.  

Рэдакцыя.

 

С.Навумчык: “Сытуацыю вакол апошняга “газавага канфлікту паміж Беларусьсю і Расеяй камэнтуе старшыня Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі Беларускага народнага фронту Зянон Пазьняк”.

З.Пазьняк: “Цяперашняя “газавая атака” зьвязаная з праблемай захаваньня ўлады КГБ у Расеі і найперш асабіста Пуціна ў сувязі з заканчэньнем яго кадэнцыі і новымі выбарамі.

У канцы мінулага году Расея зьмяніла тактыку. Цяпер яна практыкуе атаку замест “пакрокавай палітыкі”, ці “пакрокавай інтэграцыі”, як увесь час казалі. Сутнасьць гэтай новай тактыкі – атрымаць хуткую перамогу ці хаця б посьпехі на “беларускім фронце”. Гэта значыць – запалохаць Лукашэнку, загнаць яго ў кут і прымусіць расплачвацца нацыянальнай маёмасьцю. А ўрэшце падпісаць нейкую фармальную паперу аб “інтэграцыі” ці хаця б дэклярацыю альбо акт аб намерах, які даў бы падставу для маніпуляцыі з трэцім тэрмінам Пуціна. З гэтай тыпова кагэбісцкай стратэгіяй зьвязана і зьмена кіраўніцтва КГБ у Менску, задача якога – хутка задушыць парасткі нацыянальна-вызвольнага супраціву ў Беларусі.

Лукашэнка ўжо даўно не валодае стратэгічнай палітыкай унутры краіны. Хоць зьнешне здаецца, што гэта ён кіруе і аддае загады на вынішчэньне беларускай нацыі. Так, аддае загады, бо яны адпавядаюць ягонай беларусафобнай сутнасьці. Але партытура гэтай акупацыйнай палітыкі напісана ня ім, а публікай з Масквы, якая абсадзіла яго ўладу.

Перакуліць расейскую атаку ды выйсьці з сытуацыі магчыма і, нават, нескладана. Трэба праводзіць нацыянальную палітыку, унутраную і замежную, зыходзіць з нацыянальных інтарэсаў. Але для Лукашэнкі гэта чыста тэарэтычнае пытаньне. Бо перакрочыць празь сябе, празь нянавісьць да беларушчыны ён у прынцыпе ня здольны ніколі – ні ў стане спакою, ні ў стане страху, ні ў шоку. Ён будзе змагацца за сваю скуру, як пацук, і цягнуць за сабой на дно ўсю Беларусь.

А ў гэтым якраз і палягае мэта новай расейскай тактыкі. Так што антыкрамлёўскі піск Лукашэнкі нічога для беларусаў ня значыць. У той час, калі кідаюць у турмы беларускую моладзь, зьнішчаюць беларускую культуру, гісторыю, архітэктуру, школу, мову і гэтай далей. У гэтым спэктаклі і ў гэтай вайне ёсьць толькі адзін бок, які цярпіць і нясе страты. Гэта – беларускі народ”.

 

 

3 каментарыя

  1. Siarhiej кажа:

    Зянон мае рацыю, калі разглядаць Лу як палітыка. Але Лу трэба ацэньваць у крымінальных тэрмінах.
    Пакуль у яго ёсць “бабло”, маскоўскі ціск і апазіцыя для яго – незначныя праблемы.

  2. Драб кажа:

    Цалкам згодны.

  3. Расея шмат чаго робiць дзеля Беларусi, але усе гэта толькi дзеля таго каб разбурыць i без таго слабую краiну.
    У Лукi ёсць грошы i калi казаць больш, то гэта ня толькi ягоныя асабiстыя сродкi, а менавiта фiнансы усёй банды
    якая зараз пануе у Беларусi.
    Прапаную усiм быць больш уважлiвымi!
    З’вярнiце увагу на кантакты Лукi з Чавесам, вось дзе сабака зарыта i яшчэ якая сабака, нават цалы мамант.
    А на конт маскоускага цiску, так гэта на мой розум смех, бо на самай справе памiж краiнамi НАТА i Расеяй
    есць дамоуленасць на конт Беларусi. Па гэтай дамоуленасцi нiхто ня мае права уздзейнiчаць на Луку i ягонае
    прауленне пры дапамозе зброi, а менавiта забiваць яго цi каго iншага з яго каманды, усе уздзеянне на Беларусь
    могуць аказвацца толькi пры дапамозе знешнiх фактарау …
    Вось i разважайце, а што цяпер рабiць?

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы