nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Як правесьці забастоўку

9 жніўня, 2007 | Няма каментараў

Рабочы стачкам г. Самары
РабоÑ�Ñ� лозÑ�нг.JPG Як напэўна многія ведаюць, у Тальяці, Самары і некаторых іншых паволскіх гарадах з пачатку жніўня маглі пачацца рабочыя забастоўкі з патрабаваньнем павелічэньня заробкаў. Каб іх не дапусьці (разваліцца ж міф пра Расею, якая пры Пуціну быццам  “квітнее і пахне”) расейскія ўлады незаконна арыштоўвалі актывістаў, падслухоўвалі тэлефонныя перамовы, канфіскоўвалі тыражы легальных рабочых выданьняў, абвінавачвалі працоўных у закліках да “экстрэмісцкай дзейнасьці” і г.д. – карацей, рабілі ўсё тое, што так добра вядома нам на ўласным досьведзе. І хаця беларускі народ вымушаны жыць ва ўмовах двайнога ўціску – нацыянальнага (дыскрымінацыя як беларусаў, этнацыд) і сацыяльнага (эксплуатацыя беларускага грамадства бюракратамі-цяперцамі), гэта ня значыць, што мы не павінны спачуваць рускім рабочых, якіх усяго толькі эксплуатуюць іхныя алігархі разам з расейскай імперыякратыяй (сацыяльны ўціск). Тым больш, што па лозунгу, які пададзены вышэй, бачна, што ў нас адзіны вораг – расейская імперская бюракратыя. У знак інтэрнацыянальнай і сацыяльнай салідарнасьці падаем адзін з артыкулаў, які быў надрукаваны ў іх незаконна канфіскаванай газеце “Рабочая дэмакратыя”. 
Рэдакцыя.

 

ЯК ПРАВЕСЬЦІ ЗАБАСТОЎКУ

Патрэбны 3-4 моцных, рашучых хлопца. Ім яшчэ да забастоўкі трэба заранёў прайграць увесю магчымую хаду падзеяў, каб наперадзе не было ніякіх дурацкіх нечаканасьцяў.

Забастоўку лепш пачынаць у самы нязручны для адміністрацыі момант (сарваць важны заказ альбо тую працу, якая цягне за сабой спыненьне суседніх участкаў…). Трэба паклапаціцца пра іншыя цэхі, каб тыя бачылі стачку, вучыліся, а, магчыма, і падтрымалі яе. Трэба, каб шум ішоў адразу далёка! У гэтым залог посьпеху.

Стачка – справа рашучая. Тут нельга быць нясьмелым, чаго-небудзь баяцца.

Мы вядзем бой, поле бою – цэх. Гэта значыць, ніякіх перамоваў з начальнікамі ў іх кабінетах! Ніякіх! Всё павінна вырашацца ў цаху, на вачах ва ўсіх. Дома і сьцены дапамагаюць! І трымацца трэба цьвёрда, упэўнена, нават нахабна – як моцны са слабым. Ня бойцеся перапыніць альбо абарваць начальніка: ён жа хлусіць! Як цар з намі, тык і мы з царом!

З дробным і сярэднім начальствам асабліва не размаўляць – мы іх наслухаліся. Перад буйным таксама не баяцца: яны з адной каманды.

Угаворам, абяцаньням ня верыць! Верыць толькі справам. І пад подпіс: хто за што зь іх адказвае і ў якія тэрміны!
На пагрозы, маўляў, вам жа горш будзе, прыйдзецца адказваць – адрэзваць: гэта вам адказваць, гэта вы давялі да забастоўкі, справакавалі яе! А хаціце, каб мы працавалі – вырашайце пытаньня зараз жа!

Нас будуць прасіць “увайсьці ў становішча”. Гэта прыём Юды. Не ўваходзіць у іх становішча! Як яны не ўваходзяць у наша. Мы патрабуем сваё!

Калі будуць падсоўваць закон пра забастоўкі – адказ адзін: закон антырабочы, яму не падпарадкоўваемся! А яшчэ лепш аб’явіць стачку забастоўкай салідарнасьці, гэта значыць падтрымаць патрабаваньні калектываў, якія ўжо бастуюць. Справа ў тым, што забастоўка салідарнасьці пад закон не падыходзіць!

Важны момант! Каля справа вязьне, калі хлопцы вагаюцца – трэба паразмаўляць без начальнікаў (адысьці самім альбо прагнаць на час начальнікаў). Бязь іх мы хутчэй дамовімся. А ў начальства страх: пра што гэта яны?
Калі ёсьць шматтыражка – адразу туды (лепш натоўпам!), каб немарудзячы надрукавала паведамленьне. Рэдакцыі ня верыць (яна таксама купленая), г.зн. пісаць самім: прычыны, патрабаваньні, вынік стачкі… А галоўнае, праз газету зьвярнуцца ў іншыя цахі: “Мужыкі! Далучайцеся!”

У час забастоўкі абавязкова абраць стачкам з самых рашучых хлопцаў.

Пасьля забастоўкі нікому ніякіх абяцаньняў не пісаць! З начальнікамі па-адным не размаўляць: толькі ў цаху, толькі на людзях! І ўсім быць утрое, удзесяцёра дружней, зьяднаней.

Наперадзе жыцьцё вясёлае! Наперадзе рэвалюцыя!


 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы