Леанід Пайдзіеў (паводле http://www.apn.ru/publications/article17450.htm; http://ariru.info/doc/?id=2932).
Друкуем яшчэ адзін артыкул з эканамічнай тэматыкай. Але, паколькі сапраўдных дэмакратаў сярод рускіх мы яшчэ не сустракалі, мы вымушаныя былі, каб зрабіць тэкст больш стрававальным для нармальных людзей, скараціць некалькі абзацаў, у якіх, як шыла зь мяшку, праступалі імперска-шавіністычныя трызьненьні аўтара.
Рэдакцыя.
Нацыяналізм узьнік, не ў апошнюю чаргу, па эканамічных прычынах – як прылада для атрыманьня пераваг у канкурэтнай барацьбе. Сьцьвярджэньне пра тое, што Нацыя і Буржуазія зьвязаныя паміж сабой, стала агульным месцам [але гэта ня значыць, што яно вернае абсалютна ці вычарпальнае. – Рэд.]. Але менавіта ў чым іх узаемасувязь і якія эканамічныя карысьці прыносіць нацыяналізм грамадству – пра гэта варта сказаць падрабязьней.
Першае. Рынкавая эканоміка – гэта вайна ўсіх супраць усіх [даволі сьпецыфічнае азначэньне. – Рэд.]. Прычым вайна з-за грошаў дасягае такой лютасьці, якая не бывае ў сьвеце жывёл. Вайна – гэта ня рыцарскі турнір. Вайна – гэта калі рэжуць таго, хто сьпіць, страляюць зьнянацку ў сьпіну, дзесяць нападае на аднаго, вывешваюць сьцягі міру, каб лягчэй уварвацца ў горад.
На вайне заўсёды, урэшце, выіграюць “Вялікія Батальёны”. Задача любога правадыра забясьпечыць сабе большае ды больш згуртаванае войска і пасеяць няўпэўненасьць у чужых шэрагах. Той, у каго ёсьць мільярд, заўсёды задушыць таго, у каго ёсьць мільён. Проста па законе вялікіх лічбаў.
Другое. Канкурэнцыя – вельмі разбуральная для грамадства рэч. Фірма губляе аграмадныя сродкі на ўваходжаньне ў рынак, на ўласна канкурэнтную барацьбу (рэклама, дубляваньне, подкуп, шпіянаж) і, самае страшнае, на вывядзеньне з рынку тых, хто прайграў. Той, хто ўяўляе сабе, наколькі небясьпечнае для грамадства разарэньне банкаў – здрыганецца. Адсюль жаданьне абмежаваць канкурэнцыю, увесьці яе ў пэўныя рамкі. У імя адзінства нацыі канкурэнцыя ўнутры краіны рэгламентуецца і пераўтвараецца ў рыцарскі турнір. На тое ствараюцца адмысловыя дзяржаўныя і грамадскія органы.
Трэцяе. Капіталіст арыентуецца пры прыняцьці рашэньняў аб разьвіцьці вытворчасьці на паказьнікі, якія вымяраюцца працэнтамі ад нормы прыбытку. Але для грамадства кошт яго рашэньняў можа быць непараўнальна вышэй. З адыходам вытворчасьці з дадзенай краіны альбо гораду губляюцца і налогі, і заробкі працоўных, і прыбытак іншых капіталістаў, абясцэньваецца нерухомасьць [затое часта паляпшаюцца экалагічныя ўмовы. – Рэд.]. Значыць, патрэбныя інстытуты, якія ўключаюць “спадарожнікавыя” інтарэсы грамадства ў сістэму калькуляцыі ўласных інтарэсаў капіталіста.
Чацьвертае. Бізнэс немагчымы без справядлівага суду. Але за пэўным узроўнем эканамічных інтарэсаў справядлівасьць суду выпароўвае, зьнікае. У Нігерыі пры некалькіх тысячах даляраў, у ЗША – пры шматмільённых інтарэсах Амерыканскага Народу [у тэксьце дакладна так, без дзьвюкосьсяў. – Рэд.]. Шчасьце, калі ў цябе ёсьць пашпарт грамадзяніна краіны са справядлівым судом. Гэта – гіганцкая канкурэнцыйная перавага.
Пятае. У сьвеце глабальнай канкурэнцыі выйграе той, хто можа мабілізаваць больш грошаў. Таму самым высокаплатнымі сьпецыялістамі ў гэтым сьвеце ёсьць сьпецы па прыцягненьні сродкаў. Ня ўласьнік зямлі, ведаў, капітала, а інвестыцыйны банкір. А выйграе канкурэнцыю на гэтым рынку той, хто найбольш блізкі да эмісіі рэзервовай валюты. А эмісаваць такую валюту можа толькі нацыянальная дзяржава.
КАМУ ВЫГАДНА НАЦЫЯНАЛІСТЫЧНАЯ ПАЛІТЫКА?
У нацыянальнай дзяржаве пануе Закон. Люмпенаў няма. Дзіцё пасьля школы спакойна прыходзіць дадому, дзяўчына спакойна гуляе вечарам. У квітнеючую краіну едуць турысты. Індустрыя турызму выйграей найпершай. Але галоўнымі, хто выйграе, зьяўляюцца эліты дадзенай краіны. Абапіраючыся на сваю дзяржаву, як на магутны тыл, яны могуць прэтэндаваць на высокія месцы ў сусьветнай эліце.
Найбольш бачны і намацальны ёсьць выйгрыш тых, хто робіць грошы на нерухомасьці і сьферы паслуг. Увогуле, усе хто жыве з рэнты, усе, хто прадае тут паслугі (домаўладальнікі, чыгуначнікі, газетчыкі, кнігавыдаўцы, рэстаратары), жыцьцёва зацікаўлены ў існаваньні нацыянальнай дзяржавы. Але найбольш – мясцовыя фінансісты.
У іх ёсьць свая рэзервовая валюта. Магчымасьць ствараць грошы з паветра ў крызісныя моманты зьяўляецца вырашальнай канкурэнцыйнай перавагай у страхавым й інвестыцыйным бізнэсе [вось чаму расейская імперыякратыя так упарата імкнулася пазбавіць Беларусь уласнай валюты, а Лу-ка спачатку ішоў у яе на павадку… – Рэд.]. У постіндустрыяльнай эканоміцы не вытворца і ня ўласьнік капітала атрымлівае карысьці ад глабалізацыі, а той, хто можа мабілізаваць капіталы для праектаў аднаго ды другога і застрахаваць іхныя рызыкі.
Удзел у інвестыцыйным і страхавым бізнэсе цалкам і поўнасьцю залежыць ад блізкасьці да эмісійнага цэнтра ў перыяд крызісаў. Менавіта таму, кожны раз, калі, напрыклад, Германія падымалася, яна падпарадкоўвала сабе Цэнтрабанк, і кожны раз пасьля паразы ў яе яго забіралі. Менавіта гэтую стратэгічную перавагу дэманструе эканоміка ЗША апошнія гады [наколькі нам вядома, Цэнтральны банк ЗША да гэтай пары структура прыватная… – Рэд.].
Паўсядзённае жыцьцё эліты становіцца больш камфортным і бясьпечным. Адна сітуацыя, калі па справах ты спакойна выйшаў з хаты і сам павёў машыну па чыстым горадзе, пад’еў у кафэ, дзе спакойна паразмаўляў з патрэбнымі людзьмі. Усё зрабіў сам, як Сорас у Швайцарыі. І зусім іншая права – ехаць разам з натоўпам ахоўнікаў па брудных вуліцах, застраваць у пробках у кампрадорскай дзяржаве [сінанімічная назва дзяржавы, у якой кіруе безнацыянальная бюракратыя. – Рэд.]. і паўсюль бачыць чужыя і варожыя вочы [дакладна так! варта толькі дадаць: “яшчэ і зайздросныя” – Рэд.].
КОШТ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ДЗЯРЖАВЫ
Але нацыянальная дзяржава, ужо па сваім азначэньні, і каштуе нятанна.
1. Яна забясьпечвае эфектыўны правапарадак. Гэта патрабуе вялікіх выдаткаў на судовую сістэму, паліцыю, сьпецслужбы, розныя кантрольныя органы (напрыклад, сістэма падліковых палатаў, антыманапольныя органы), заканадаўчую сістэму.
2. Дзяржава [нацыянальныя ўлады. – Рэд.] вынікова бароніць сваіх вытворцаў на вонкавых і ўнутраных рынках. Гэта патрабуе моцнай арміі й ваенна-марскога флоту (міжнародны гандаль ідзе праз моры), моцнай выведкі.
3. Для абароны ўнутранага рынку патрэбна моцная і эфектыўная мытня. Уніфікацыя тарыфаў недапушчальная. Паколькі мытныя войны сёньня недапушчальныя, дык трэба прыбягаць да нетарыфных метадаў. Гэта санітарны нагляд, патэнтнае права, правакацыі й г.д.
4. Кваліфікаваная працоўная сіла. Чалавек, як жывёла, вельмі лянівы. Бомж – гэта самы натуральны і салодкі стан чалавека на працягу мільёнаў гадоў яго гісторыі [рэдакцыя катэгарычна нязгодная з дадзеным уяўленьнем пра чалавека; чалавек – істота нашмат больш складаная. – Рэд.]. Выхаваньне чалавека “цывілізацыі рыжу” запатрабавала некалькі тысячагоддзяў кіруемага натуральнага адбору [варта ведаць, што адбор – гэта не выхаваньне. – Рэд.]. Выхаваньне тэхніка і кваліфікаванага працоўнага, тым больш інжынера, запатрабавала стварэньня буйных дарагіх сістэм. Па-за імі чалавек спачатку пераўтвараецца ў чалавека ваеннай дэмакратыі (чачэнца), а потым – у зьбіральніка (бамжа).
5. Сістэма сацыяльнай абароны. Свой чалавек, “брат у Хрысьце” [нацыяналіст бы сказаў: “брат па крыві”. – Рэд.], не павінен поміраць пад плотам.
6. Добрая адукацыя. Таленавіты юнак павінен атрымаць адукацыю. Тым больш, што з “залатой моладзі” працаўнікі атрымліваюцца кепскія, прычым нават у ВНУ, якія маюць шматвекавы досьвед выхаваньня элітных абібокаў [у аўтара паняцьце “эліта” таксама заснавана не на нацыяналістычным сьветаглядзе. – Рэд.].
Але ўсё гэта азначае, што налогі ў такой краіне высокія! Шведы і датчане – рэкардсмены па налогах [на думку сябраў рэдакцыі, Швецыя і Данія ўваходзяць у шэраг краін, зь якіх мы ў значнай ступені можам браць прыклад. – Рэд.]. Казаньне пра нізкія налогі ў сучасным сьвеце ёсьць злашкодная, наўмысная хлусьня. Гэта можа абяцаць альбо хлус, альбо невук. Ці галава дзяржавы, якая можа [дазволіць сабе. –Рэд.] рабаваць суседзяў.
Высокія налогі эканоміка можа вытрымаць толькі пры эфектыўным іх выдаткаваньні. Нямэтавае выкарыстаньне бюджэтных сродкаў, з пункту гледжаньня нацынальнай дзяржавы, – гэта найцяжэйшае злачынства. Па цяжкасьці – другое пасьля няўпаты налогаў. У нацыянальнай дзяржаве нецярпімай зьяўляецца карупцыя – якая ўспрымаецца свайго роду здрадай Народу. Разам з тым, праблема карупцыі й забюракратызаванасьці служыць найбольш распаўсюджаным пярэчаньнем супраць прынцыпаў нацыянальнай дзяржавы. Але карупцыя не такая непераможная, як гэта ў нас прынята лічыць. І лепшае пацьверджаньне гэтаму – досьвед нацыянальных дзяржаў, якія адбыліся і якімі выпрацаваны дастаткова эфектыўныя тэхналагічныя прыёмы. Назавем толькі самыя простыя і відавочныя зь іх:
1. Адпаведнасьць афіцыйных даходаў рэальным расходам. Калі расходы не адпавядаюць афіцыйна задэкляраваным даходам – турма. Прычым расходы лічацца па сьпецыяльных методыках (“калі купіў дарагую машыну, значыць, і ікру еў, а не “адной корачкай харчаваўся”…). Мэта гэтага механізму такая: не павінна зьяўляецца ніякіх багацеяў ніадкуль. І ў выпадку сумневаў – турма (тут ня дзейнічае прынцып “прэзумпцыі невінаватасьці”). Гэтага ўжо дастаткова, каб рэзка абмежаваць карупцыю.
2. Незалежная сістэма рэгістрацыі злачынстваў, і заахвочваньне людзей, ад прэмій да перамяшчэньня па службе, у адпаведнасьці з каэфіцыентам раскрывальнасьці.
Прычым абодвы гэтыя прынцыпы рэалізуюцца адначасова.
Такім чынам, інстытуты нацыянальнай дзяржавы складана пабудаваныя і каштуюць нятанна. Аднак тыя, хто адмаўляецца заплаціць гэты кошт, заплоцяць куды большы. Толькі нацыі здолелі стварыць багатыя і квітнеючыя дзяржавы і грамадствы.
Альбо ты змагаешся за высокаплатныя працоўныя месцы, альбо за працоўныя месцы галодных неграў. Па меры разьвіцьця эканомікі канкурэнцыя на рынку нізкакваліфікаванай працы ўзрастае.
Калі ў Расеі будзе створана нацыянальная дзяржава [фіг вам, спачатку вызваліце ўсе калоніі. – Рэд.] – мы будзем змагацца за высокаплатныя працоўныя месцы ў сьферы міжнародных фінансаў. Калі не – канкураваць за кавалак хлеба з неграмі: “Дзюжына конікаў і жменька рыжу за 12-гадзінны працоўны дзень”. Сярэдзіны ня будзе [будзе, канешне, і сярэдзіна, але галоўная тэндэнцыя аўтарам пазначана верна. – Рэд.].
ЧАМУ ІНШЫМ НЕ ПАДАБАЕЦЦА НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ДЗЯРЖАВА.
Мне могуць задаць пытаньне: калі нацыяналізм такі выгадны ў эканоміцы, дык чаму ж нацыянальная дзяржава ня стала паўсюдна дамінуючай формай грамадскага ўладкаваньня?
Адкажу: менавіта таму. Эфектыўная дзяржава пачынае змагацца за самыя высокаплатныя працоўныя месцы. І яе за гэта бьюць канкурэнты, выкарыстоўваючы ў тым ліку і прамы гвалт.
У нацыянальнай дзяржавы ёсьць магутны вонкавы вораг – МІЖНАРОДНЫ ФІНАНСАВЫ КАПІТАЛ [гэта мы ў рэдакцыі ўжо самастойна высьветлілі. – Рэд.]. У міжнароднага фінансавага капіталу хутка знаходзяцца саюзьнікі й унутры дзяржавы [глабалісцкая фінансавая алігархія такіх актыўна шукае, падкупляе, селекцыянуе, ставіць у залежнасьць ад сябе; і, як паказвае практыка, у абсалютнай большасьці іх памагатымі аказваюцца людзі абсалютна беспрынцыпныя, маральна нікчомныя, подлыя, падлыя (менавіта такім аказваецца вынік пошукаў міжнародных алігархаў); сумленныя, адказныя, адукаваныя, высокародныя, альтруістычныя нацыянальныя дэмакраты ў гэтым сэнсе заканамерна пападаюць у “праф.непрыгодных”; дарэчы, такі ж вынік кадравай селекцыі бюракратыі… – Рэд.]. Гэтага ўнутранага ворага прынята называць кампрадорскай буржуазіяй. Звычайна гэта экспартэры сыравіны [такое падыходзіць для Расеі; у Беларусі ёсьць дзьве кампрадорскія групы: мясцовая бюракратыя, якая служыць інтарэсам расейскай імпербюракратыі, й значная частка мясцовай “апазіцыі”, якая якраз і служыць інтарэсам глабалісцкай фінанасавай алігархіі (масонства, сіянакратыя ды іншая падобная зараза). – Рэд.].
Тут будзе дарэчы нагадаць пра рыкардыянскі парадокс. Матэматычнаму розуму Рыкарда належыць бліскучы і бездакорны доказ перавагі свабоднага гандлю. Вядома, што ў розных краінах існуюць розныя прапорцыі паміж выдаткамі на вытворчасьць розных тавараў. Дапусьцім, выдаткі на вытворчасьць кампутараў у ЗША эквівалентныя выдаткам на вытворчасьць 1 тоны нафты, а ў Расеі выдаткам на вытворчасьць 3 тонаў нафты. Тады, кінуўшы ўсе сілы на нафтаздабычу, Расея запрацуе ў 3 разы больш, чым калі яна кіне рэсурсы на вытворчасьць кампутараў.
Такім чынам, для эканомікі з двух тавараў і двух краін кожнай краіне аказваецца выгадней сьпецыялізавацца на тым тывары, адносныя выдаткі на вытворчасьць якога меньшыя ў параўнаньні з выдаткамі на вытворчасьць аналага ў іншай краіне. Пры гэтым абедзьве атрымліваюць прыбытак ад зьнешнегандлёвага абмену. ЗША пры тых жа выдатках атрымлівае больш нафты, а Расея – больш кампутараў.
Для вялікай колькасьці тавараў і краінаў гэтая сьхема абагульняецца і ўскладняецца, але нязьменным застаецца галоўнае адкрыцьцё Рыкарда: сьпецыялізацыя дазваляе кожнай краіне ва ўмовах свабоднага гандлю атрымліваць максімум з таго, што яна здольна зарабіць пры эканамічнай сітуацыі, якая склалася. Пратэкцыянізм жа парушае гэтыя прынцыпы і краіны атрымліваюць менш, чым маглі б. Такім чынам, свабодны гандаль – галоўная ўмова атрыманьня максімальнага прыбытку кожнай краінай. Здавалася б, незразумела, з чым тут можна спрачацца?
І ўсё ж варта зьвярнуць увагу на такі факт. Рыкарда даводзіць, што свабода гандлю выгадна ўсім пры складзеных эканамічных умовах. А ўмовы гэтыя такія, што ў Англіі ў ХІХ стагоддзі тэхналагічны ўзровень прамысловай вытворчасьці вышэй, чым, напрыклад, у Германіі альбо Францыі. І здавалася б, гэтым краінам выгадней сьпецыялізавацца на вытворчасьці зерня і зьнішчыць сваю прамысловасьць. Прадаючы зерне, яны атрымліваюць у абмен на яго з Англіі больш прамысловых прадуктаў, чым могуць зрабіць самі. Прамая выгада…
Фрыдрых Ліст першы ўнёс у эканамічную навуку ідэю, што любое эканамічнае рашэньне павінна разглядацца ня толькі з пункту гледжаньня сёньняшняй выніковасьці, але і з пункту гледжаньня яго доўгатэрміновых і ўскосных наступстваў. Пазьней Маршал назаве гэтыя ўскосныя наступствы extemal economies. Прамая выгада сёньння вяртаецца ўскоснай адсталасьцю і пройгрышам заўтра! Германія і Францыя адставалі ў часы Ліста ад Англіі гадоў на дваццаць. Ва ўмовах свабоды гандлю [і выкарыстаньня лагічна вернай, але абмежаванай тэорыяй Рыкарда. – Рэд.] яны б адсталі назаўсёды!
Такім чынам, свабода гандлю кансервуе складзенае становішча рэчаў – індустрыяльнае лідэрства адных і адсталасьць іншых. Мэта ж Ліста заключаецца ў тым, каб вывесьці Германію з адсталасьці. А значыць, ён – праціўнік свабоды гандлю. Менавіта ідэі Ліста ўніверсальныя для ўсіх краін з даганяючым разьвіцьцём. Для гэтых краін непрыймальныя тэарэтычныя сьхемы лідараў сусьветнай эканомікі, якія здаюцца відавочнымі. Для даганяючага разьвіцьця патрэбная сістэма адмысловых мераў, адной зь якіх непазьбежна аказваецца пратэкцыянізм [справа, нават, ня ў гэтым, а ў тым, штО мы лічым той галоўнай кропкай, ад імя інтарэсаў якой мы праводзім тую ці іншую эканамічную палітыку; адна справа, калі галоўнымі каштоўнасьцямі аб’яўляюцца “эканоміка”, “капітал”, “грошы” (за якімі схаваны інтарэсы алігархіі), а другая справа – калі “народ”, “нацыя” і іх аб’ектыўныя інтарэсы; завочная спрэчка паміж Рыкарда і Лістам – гэта спэчка паміж людзьмі, якія абіраюць розныя сістэмы каштоўнасьцяў; натуральна, што паміж гэтымі двума навукоўцамі мы, як беларускія дэмакраты, на баку Ліста. – Рэд.].
Ва ўмовах свабоднага ператоку капітала рыкардыянская заканамернасьць мадыфікуецца: вытворчасьць памірае, як толькі норма прыбытку капітала становіцца менш, чым у краіне-канкурэнце. Зьвярніце ўвагу на гэтую заканамернасьць: дастаткова вытворчасьці стварыць усяго толькі на некалькі адсоткаў меньшую дадатковую вартасьць, як з краіны ўцякаюць і заробкі, і налогі, і рэнта, і прыбытак на капітал.
Краіне [грамадству. – Рэд.] выгадна, каб сыравіна перапрацоўвалася ўнутры яе межаў па ўсім тэхналагічным ланцужку да вышэйшых формаў. Тады маса зноў створанай вартасьці ў краіне будзе большай, будзе расьці нацыянальнае багацьце. Лес-кругляк – да паперы, газ – да этылена і пластмасы, руду – да метала і машын.
Але асобна ўзятаму вытворцу сыравіны гэта, наадварот, ня вельмі выгадна: краіна, Нацыя будуць плаціць яму заўсёды менш, чым сусьветны рынак. Да газавіка прыходзіць фінансіст Сіці: “З аднаго метра кубічнага газу Я – вялікі фінансіст – магу зрабіць нашмат больш прадукцыі, грошаў, чым твая Нацыя, бо наша эканоміка эфектыўней на ўсіх этапах яго перапрацоўкі й выкарыстаньня. Таму Я заўсёды заплачу за яго больш, чым твая Нацыя. Навошта табе гэтыя галадранцы? Хто яны такія? Нацыя нікчомных генетычных адкідаў Чалавецтва. Гэтых грошаў хопіць табе і на дабрачыннасьць, каб адкупіцца ад твайго бога і твайго сумленьня”.
І кампрадор прадае свой Народ за замак пад Лонданам і рахункі ў банках Сіці. Потым пачынаецца пахмельле. Здабыча і экспарт сыравіны становяцца ўсё менш выгаднымі. Бо яго экспарт датавала ўся краіна, якая распрацоўвала радовішчы, будавала інфраструктуру. Цяпер яна гэтага ня можа. І экспарт ужо ідзе за грошы кампрадора, на апошнім дыханьні. У Кітаі звычайна ў кампрадора быў палац з каменным фасадам і сьценамі з дошак. Ён выглядаў лютым рабаўніком у вачах народу, а рэальна яму заставаліся крохі. Гэтая гісторыя паўтараецца і ў Расеі. Драма разгортваецца літаральна ў гэтыя дні ў нас на вачах.
Чаму ўнутранага ворага маглі перамагчы вельмі нямногія? Важнейшай перадумовай зьяўляецца НАЯЎНАСЬЦЬ НАЦЫІ й вялікага ўнутранага рынку. Вялікі ўнутраны рынак дае аўтаномію, дазваляе пабудаваць доўгія міжгаліновыя ланцужкі. І, самае галоўнае, выключна важнае для нацыянальнай дзяржавы – мець моцную НАЦЫЯНАЛЬНУЮ ВАЛЮТУ. Бяз гэтага няма крэдытнай сістэмы.
У цэлым, без усёй сістэмы інстытутаў нацыянальнай дзяржавы, ідэалогіяй якіх зьяўляецца эканамічнае багацьце нацыі, заваяваньне месца пад сонцам рынка немагчымае.
“Мы адзіны народ на адзінай зямлі” – вось універсальная формула перамогі!
“Мы – разам. А ворагі – хай забіваюць адзін аднаго самі”. Моцная ідэалогія і багатая культура ствараюць нацыю.
Пад уплыў чараў нацыянальнай культуры падпадаюць вялізныя масы людзей. Самыя розныя плямёны і нацыянальнасьці імкнуцца ўліцца ў нацыю [вось, зноў імперыялізм пайшоў. – Рэд.]. І тады вялікая краіна і нацыянальнае адзінства мільёнаў становяцца рэальнымі [ніколі ня стане рэальнасьцю “нацыянальнае адзінства” ў Расеі з-за этнічнай разнароднасьці ў складзе імперыі. – Рэд.].
У Расеі і рускіх усё гэта было [калі маскоўская імперыя была на ўздыме… – Рэд.]. Нашы сілы падарваныя [прычына – застарэлы імперскі статус! Калі вы гэта – даўбакі – нарэшце, зразумееце? Зразумейце, што вам трэба цалкам, абсалютна адмовіцца ад шавінізму й імперыялізму. – Рэд.], мы ў стане вылету ў небыцьцё, але шанец яшчэ ёсьць. Мы яшчэ можам сабраць 200-мільённы народ [аўтар не натуральны нацыяналіст, бо той ніколі б не сказаў “сабраць народ”; аўтар – імітатар нацыяналістра, а на справе – імперыяліст ды шавініст, які хоча запрапанаваць расейскай імперыі прынцыпы эканомікі нацыянальна-дэмакратычных дзяржаў, каб у яе ўдыхнуць жыцьцё; абсалютна марная справа – Рэд.].
Леанід Пайдзіеў
Гэты Пайдзіеў разважае на ўзроўні сваёй невысокай адукацыі і розуму, хаця некаторыя моманты цікавыя і слушныя.
Напрыклад, разважанні пра свабодны гандаль. Але лічыць, што “Рынкавая эканоміка – гэта вайна ўсіх супраць усіх”
ці “Канкурэнцыя – вельмі разбуральная для грамадства рэч” – гэта абсурд.
Навогул, можа ня трэба Рэд. надаваць шмат увагі маскалям, а пашукаць разважанні польскіх нацыяналістаў?