nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Беларускія ўцекачы – хто яны?

31 жніўня, 2007 | 2 каментарыя

Франц Аўдзей

ФÑ�анÑ� 1.JPG 

Адназначнага адказу на гэтае пытанне няма і быць ня можа, таму што кожны чалавек – гэта індывід, асоба, дакладнага падабенства якой няма, у тым ліку і сярод уцекачоў.

 

Уцякач – гэта чалавек, які не пажадаў цярпець умовы жыцця ў сваёй краіне і выехаў да іншай ў пошуках тых умоў жыцця на чужыне, якія адпавядаюць яго ўяўленням. Ён спадзяецца на лепшае, але пры гэтым не ведае сапраўднага становішча са станам дэмакратыі ў эміграцыі (хаця найчасцей менавіта гэтага шукае за мяжой).

Сённяшнія беларускія ўцекачы – гэта не тыя афіцыйныя псеўдадэмакраты, якія за амаль 20 гадоў не атрымалі нават самай маленькай перамогі, не сказалі выразна людзям, за якую ўладу яны так упарта змагаюцца. Уцекачы – гэта людзі, якія на радзіме былі падманутыя і кінутыя на волю лесу, а цяпер тут у замежжы павінны самі выкручвацца з таго становішча, у якое трапілі не па сваей віне, але часта па сваёй даверлівасці і наіўнасці. Большасць з іх не ведае добра мовы, культуры, звычаяў і, тым больш, заканадаўства той краіны, у якой яны апынуліся.

Але, жывучы тут і пераадольваючы самыя розныя выпрабаванні лёсу, большасць уцекацоў працягвае сачыць за падзеямі ў Беларусі, перажываць за свой народ.

Самая вялікая балячка беларусаў-уцекачоў на Бацькаўшчыне (да таго, як яны эмігравалі) – гэта іх наіўная спроба адным махам зрабіць Беларусь сучаснай еўрапейскай краінай са спелай грамадзянскай супольнасцю. Самым вялікім нашым недахопам за мяжой становіцца раздробленасць, спроба самастойна знайсці адказы на ўсе пытанні.

Шаноўныя беларусы, так не бывае і быць не можа. Я не прэтэндую ні на чыю свядомасць, дасведчанасць, арганізацыйныя здольнасці, розум, нікому не збіраюся пераходзіць дарогу ў імкненні да вызначанай мэты. Калі ласка, працуйце. Але не забывайцеся, што толькі разам, толькі сумеснай працай з дня ў дзень (хай сабе часам і пры нязгодзе ў нейкіх дзеяннях, у спрэчках) можна прыйсці да адзіна правільнага рашэння і перамагчы. Пакуль не будзе пeраадолены асабісты эгаізм, не будзе згоды – не будзе і поспехаў, не будзе ніякіх перамог.

Але далёка не кожнае аб’яднанне можа даць вынік. Усе мы маем досьвед, чаго можна “дасягнуць”, калі ўтвараюцца нейкія групоўкі дзеля фармальнага, ілюзорнага адзінства, лідары якіх пільнуюць толькі сваіх інтарэсаў.

Так, здзіўляе арганізацыя спадаром Мілінкевічам новага  грамадскага руху “За свабоду”, бо вядома, што такую організацыю ніхто і ні ў якім разе не зарэгіструе. Дык навошта губляць час і падстаўляць людзей?

Многія мелі вялікія спадзеў на рух, які потым узначаліў Казулін (спачатку лідэра не было). Але сваімі хітрыкамі і прарасейскай накіраванасцю ён пахаваў яго. Цяпер бачна, што гэты рух быў, як кажуць, заведама мёртванароджаным. У людзей, якія спачатку паверылі ў штосці, як ім здавалася, новае, перспектыўнае, цяпер засталося пачуццё, што іх у чарговы раз падманулі…

Такія квазі-звязы ў чарговы раз толькі адштурхнулі ад апазіцыі перш за ўсе інтэлігенцыю.

Сярод усіх лідэраў апазіцыі толькі А.Мілінкевіча можна адзначыць як паслядоўнага прыхільніка еўрапейскіх каштоўнасцяў. Астатнія спяць і бачаць сябе на розных пасадах сярод маскальскіх прайдзісветаў. Яны, кажучы словамі Евангелля “не ведаюць, што чыняць”. Яны не здаюць сабе справы з таго, што амаль усе беды Беларусі былі ад расейскай імперыі. І было б наіўным чакаць ад яе нейкай паправы спраў і становішча. Гэтая імперыя стагоддзямі тапіла ў крыві вольнадумныя памкненні беларускага народу. Гэта яна з’яўляецца адвечным ворагам беларусаў-ліцьвінаў. Людзі, паглядзіце на генацыд чачэнскага народу ў наш час і ўспомніце, што вякамі расейская імперыя праводзіла такую ж шавіністычна вялікадзяржаўную палітыку і ў адносінах да нашага народу.

За кожнай чорнай плямай у гісторыі Беларусі вы ўбачыце лапы расейскіх імперыялістаў і шавіністаў. Гэта па іх жаданні вядомы “правадыр”, уяўляючы сябе ў Беларусі поўным гаспадаром, пазбаўляе наш народ роднай мовы, якая ёсць асновай любой нацыі. Праз касмапалітызацыю і этнацыд расейская імперыя разлічвае паставіць пад кантроль эканамічныя і палітычныя працэсы ў Беларусі. Апошнім часам у дадатак узяліся знішчаць гістарычна-архітэктурную спадчыну нашых гарадоў…

Толькі здраднік, чалавек халуйскай ментальнасці або моцна абмежаваны, хворы разумова, можа шукаць падтрымку на Усходзе. Нават гітлераўскі фашызм не ідзе ў параўнанне з расейскім імперыялізмам і шавінізмам па маштабах знішчэння іншых народаў. За час Другой сусветнай вайны ў Беларусі загінуў кожны чацверты жыхар, а за час вайны 1654-67 гадоў – кожны другі! Нават сваю назву Беларусь мы атрымалі ад маскалёў напрыканцы ХІХ стагоддзя, пасля таго як было здушана паўстанне Кастуся Каліноўскага.

Гісторыю стасункаў з Расеяй вельмі трапна і ўсебакова прааналізаваў і апісаў у сваіх артыкулах наш Зянон Пазьняк, але зрабіў ён гэта трошкі заўчасна, чым моцна перапалохаў тагачаснае кіраўніцтва Расеі ды іх прыспешнікаў у Беларусі. Таму яму “прайгралі” выбары 1994 года. Мабыць ягоная шчырасць палохае ня толькі расейцаў, але і іх памагатых – нашых квазі-дэмакратаў.

Зразумела што Еўразвязу моцна залежыць на добрых стасунках з Расеяй, як з галоўным пастаўшчыком сыравіны. Падобна, што менавіта з-за гэтага на Захадзе не хочуць разумець сутнасці расейскага менталітэту і сапраўдных памкненняў маскалёў з іх дзікунскай натурай. Выключэннем у гэтым сэнсе з’яўляюцца бадай што толькі Прыбалтыйскія краіны і Польшча, у кіраўніцтва якіх значна лепшае разуменне сітуацыі і лепшая памяць…

Цяпер Польшча, дзе я знаходжуся, ёсць краінай, з якой Еўрапейскі Звяз зрабіў фільтрацыйны лагер для ўцекачоў. Тутака можна сустрэць людзей з Тыбету і з Паўночнай Афрыкі, ад злодзея і прайдзісвета да перакананага прыхільніа дэмакратыі – людзі з розных палітычных сістэм, з рознымі нацыянальнымі характарамі і рознымі праблемамі. Тут цяпер і тыя, хто хацеў пазбегнуць непазбежнага пакарання за свае палітычныя перакананні, і тыя, каму абрыдла жыць пад дыктат зверху, і тыя, хто проста хоча рэалізаваць свае здольнасці ў цывілізаваных умовах, дзе ў пашане чалавечая годнасць і права.

Усе чытачы сайту, без сумневу, добра ведаюць беларускую рэчаіснасць, таму возьмем яе за аснову, каб распавесці пра Польшчу. Дык вось, у Польшчы, калі трошкі агледзешся, можна ўбачыць вельмі шмат падобнага на тое, ад чаго беларусы ўцякаюць. Галоўнае – гэта такая самая бюракратыя ва ўладных структурах. І ў Польшчы, і ў Беларусі звычайны работнік зарабляе вельмі мала ў параўнанні з чыноўнікам. І там, і тут можна бачыць як людзі нешта шукаюць у сметніках. Падабенства таксама ў тым, што з абедзвюх краін людзі бягуць у пошуках лепшых заробкаў і лепшае долі ў краіны Заходняй Еўропы.

Аднак, пры істотным падабенстве, мы назіраем і адметнасці. Так, беларуская “супердэмакратыя” прадугледжвае толькі абавязкі грамадзяніна ў безумоўным выкананні волі правадыра, а польская дэкларуе і, нават, забяспечвае пэўныя правы. Акрамя таго, цяпер тут адбываецца ўсеагульная люстрацыя тых, хто ў свой час меў стасункі са спецслужбамі.

На гэтым фоне вельмі хочацца, каб польскія ўлады нарэшце зразумелі, што беларусы, якія пажадалі жыць і працаваць у Польшчы, павінны атрымліваць права на гэта хутчэй, а не чакаць месяцамі (а то і гадамі), што ім трэба дапамагчы інтэгравацца ў польскую супольнасць, і што ім трэба дзякаваць за тое, што яны хочуць застацца менавіта тут, каб быць бліжэй сваёй роднай Беларусі і штосці рабіць, каб змяніць становішча там.

Хаця спадзеў на гэта ў мяне невялікі. З-за таго, што беларускія ўцекачы ў Польшчы, як правіла, знаходзяцца ў апазіцыі да большасці цяпершняй “беларускай аб’яднанай апазіцыі”, яны ня маюць падтрымкі ні ад беларускай апазіцыі, ні ад польскіх іх памагатых. Дарэчы, у шчырай размове многія палякі прызнаюць, што беларуская апазіцыя вельмі слабая і разрозненая, але… “ім трэба памагаць” – як правіла, гавораць яны ў канцы.

Добра, дапамагайце! Толькі таксама падумайце і пра беларускіх уцекачоў, каб яны не туляліся па Польшчы, як блудныя дзеці.

 

 

2 каментарыя

  1. Добрыя размовы, але гэта так дзеля галачкi, а калi узяць на самай справе … дык што Вы асабиста зрабiлi i чаму
    эўрапейцы i менавiта палякi павiнны дапамагаць Беларусi?
    Асабiста мне даводзiлася сустракацца з рознымi дзеячамi дэмакратычнага руху як у беларусi так i за яе межамi i калi
    казаць пра Эўропу дык там палiтыкi i кiраўнiкi фундацыяў зусiм змарылiся ад беларускага балота.
    Вось напрыклад у 2002 годзе большасць фундацыяў пачала зварачваць праграммы па дапамозе Беларусi, а ў 2004
    дык i зусiм усе зачынiлi, засталiся толькi праграмкi дапамогi, але яны амаль нiчога не вартыя бо да простых людзей
    яны амаль не даходзяць, а вялiкiм дзеячам яны зусiм не патрэбныя.

    Чаму нехта павiнен дапамагаць тым хто толькi займаецца пастаноукай дыягназа цi аналитыкай якая на самай справе
    нiчога не вырашае акрамя запаўнення пустой паперы новымi лiтарамi. Чаму нiхто не жадае працаваць менавiта
    так, як гэтага патрабуе народ Беларусi, чаму?
    Пераважная большасць дзеячоў апазыцыi Беларусi працуюць толькi дзеля свайго iмiджа i толькi ў час выбарчых
    кампанiй, калi можна зарабiць…

    Калi Вы, паважаны спадар Франц Аўдзей личыце – Мiлiнкевiч лiдар, дык на мой погляд гэта нейки жарт, бо што
    зроблена асабiста iм на дадзены час, нуль – ZERO!!!
    Пры тых магчымасцях, што ёсць у Мiлiнкевiча, пераважная большасць простых беларусаў ужо даўно занялася бы
    справай, а не пiарствам пустога…
    Жадаю Вам асабiста, разабрацца ў рухах, партыях i лiдарах, бо арганiзацыя гэта адно, а чалавек гэта зусiм iншае!

    Працуйце!
    I у Вас усе будзе… акрамя вольнага часу!

    P.S. Прабачайце за памылкi, пiсаў хутка i без беларускай клавiятуры.

  2. Геннадий кажа:

    Вообще то Милинкевич и создал Беларусских утекачоу. Вместо того чтобы помогать беларуским змагарам на месте он организовал эмиграцию, а беларусь осталась без бойцов. здесь уже бороться некому.
    Можно было бы из за границы бороться, но они даже не могут завести дело на усатого таракана.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы