nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Статэгія за “Белоруссію”, альбо Рынкавы кошт незалежнасьці

9 верасня, 2007 | 2 каментарыя

Сяргей Перасьлегін

РÑ�Ñ�.Ð�Ñ�Ñ�2.JPG 

З нагоды адзначэньня Сьвята 8 верасьня друкуем яшчэ адзін артыкул яшчэ аднаго ідэолага расейскага імперастызму, які “заточаны” ўжо канкрэтна на нас – беларусаў. Расейскія імпэрыялісты зноў нахабна рыхтуюцца лезьці ў нашу дзяржаву, дый лукашысцкі рэжым сваёй палітыкай этнацыду адчыніў уваход расейскай агэнтуры на ўсе ўзроўні ўладны… Варта прачытаць гэты артыкул, каб ведаць, як расейскія імперасты зьбіраюцца заглынаць Беларусь, і зразумець наколькі важна для нас вярнуць нашую мову. Мы мусім абараніцца ад шызафрэнічных плянаў перасяліць нас у масковію праз “антрапаток”, а зь Беларусі зрабіць эксперыментальную пляцоўку чарговых імперскіх эксперыментаў. Артыкул узяты з www.archipelag.ru/geopolitics/partii/party/strategy-belorussia/?version=forprint.

Рэдакцыя.

Для Расеі выгадна ўсяляк тармазіць разьвіцьцё Саюзнай дзяржавы, перашкаджаючы яе трансфармацыі ў федэральную структуру. Зрэшты, толькі на дадзеным этапе. Вельмі падобна на тое, што менавіта такімі меркаваньнямі кіруецца Прэзідэнт Пуцін. “Мяч” знаходзіцца на беларускім баку, і Лукашэнку цяпер вельмі няпроста адбіць яго. Па ўнутрыпалітычных меркаваньнях ён ня можа ні адмовіцца ад ідэі інтэграцыі, ні прыняць умовы Масквы [а “ўмовы” мы ведаем: гэта “ўваходжаньне” Беларусі ў скалад Расеі… губернямі. – Рэд.]. Гэта значыць, што рашэньне будзе адкаладзена, хаця гэта адпавядае толькі інтарэсам Расеі [расейская імперыякратыя свае асабістыя паразітныя інтарэсы заўсёды выдае за “інтарэсы Расеі”!; гэта адзін з базавых прыёмаў імперскай прапаганды – Рэд.].

Рэспубліка Беларусь – мабыць, самае дзіўнае з палітычных утварэньняў на руінах Савецкага Саюза [для яго “дзіўнаватасьці” было надзвычай шмат зроблена крамлёўцамі й іхнымі сьпецслужбамі, і галоўнае – гэта навязваньне нам у 1994 г. “дзіўнаватага” чалавека ў якасьці прэзідэнта; тыповы прыём імперастаў – нашкодзіць іншым, а потым казаць: у вас дзіўна!. – Рэд.]. За больш чым тысячагадовую гісторыю беларускага народу (першае ўзгадваньне горада Полацка ў летапісах належыць да 862 года) незалежная нацыянальная дзяржава праіснавала толькі дзевяць месяцаў – з 25 сакавіка 1918 года да 1 студзеня 1919 года. Заўважым, што на працягу гэтых 282 “дзён свабоды” большая частка краіны была акупаваная кайзераўскімі войскамі, і рэальнае адміністратыўнае кіраваньне тэрыторыі Беларусі знаходзілася ў руках нямецкай ваеннай адміністрацыі [поўная хлусьня; так можа пісаць чалавек, які адмыслова ігнаруе стагоддзі паўнавартаснага дзяржаўнага і вельмі пасьпяховага жыцьця беларускага народу ў складзе Полацкага, Тураўскага ды іншых кнастваў, а асабліва ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, у якім літвінска-беларускі народ быў галоўным гаспадаром. – Рэд.].

Адсутнасьць рэальнага досьведу дзяржаўнасьці [толькі ў апошнія дзесяцігоддзі й дзякуючы расейскай імперыі ў выглядзе СССРа. – Рэд.] не перашкодзіла Вярхоўнаму Савету Рэспублікі Беларусь прыняць 27 ліпеня 1990 года Дэкларацыю аб суверэнітэце і пачаць будаўніцтва новай тэрытарыяльна-адміністратыўнай сістэмы [вымавіць: “і пачаць будаўніцтва ўласнай дзяржавы” – імперастам не пад сілу. – Рэд.]. Вельмі хутка высьветлілася, што ніякіх рэсурсаў для такога будаўніцтва на тэрыторыі Беларусі няма [калі ўзяць усе еўрапейскія краіны і паставіць у два шэрагі ў пасьлядоўнасьці памераў тэрыторыі й багацьця прыродных рэсурсаў, а затым падзяліць кожны шэтаг на тры роўныя часткі – вялікія і багатыя краіны (першая частка), сярэднія па дадзеных паказчыках (другая частка) і малыя, бедныя краіны (трэцяя частка) – наша родная Беларусь пападзе ў першую (!) групу краінаў – вялікіх і багатых; гэта ёсьць факт, а пададзеная аўтарам думка – ёсьць ня больш, чым імперастычнае трызьненьне…; дарэчы, гэта ж у свой час сказаў яшчэ Ул.Караткевіч, нагадаўшы, што галоўная праблема беларускага народу толькі ў тым, што ў нас даўно не было “добрага начальства”. – Рэд.].

З усіх вядомых чалавецтву карысных выкапняў [у аўтара тыповы менталітэт маскаля – падсьвядомасьць упарта патрабуе халявы – залатой рыбкі, жар-птушкі, канька-гарбунка, на худы канец – карысных выкапняў!; абсурднасьць імперастычнага менталітэту даводзіцца, напрыклад, тым, што ў адпаведнасьці зь ім такой дзяржавы, як, напрыклад, Японія ня можа быць у прынцыпе; а, між тым, такая дзяржава ёсьць, квітнее і выклікае сталую рэўнасьць расейскіх імперастаў. – Рэд.] у межах “беларускага балкону” [якія толькі вычварэнствы не прыдумвае імперастычны розум – Беларусь у яго і “тэрыторыя”, і “балкон”, і што заўгодна – толькі не “Беларуская Дзяржава”! – Рэд.] сустракаюцца павараная і калійная соль, а таксама торф. Торфу шмат: на тэрыторыі краіны разьмяшчаецца 9.000 балотаў (а таксама звыш 10.000 азёраў і 20.800 рэк і ручаёў. – С.П.), але экспартнага патэнцыялу гэты рэсурс ня мае. Нават калі нядаўна створаная тэхналогія “каксаваньня” торфу мае нейкія эканамічныя персьпектывы (а гэта больш, чым сумніўна) [персьпектывы выдатныя; па меры сталага росту цаны на нафту і газ, наступіць час, калі эканамічная персьпектыўнасьць торфу будзе відавочная; акрамя таго, беларускі розум думае ня столькі не пра тое, як і што б прадаць-экспартаваць, а як абагрэць сябе; у гэтым сэнсе наш торф – гэта адзін з нашых стратэгічных эканамічных рэсурсаў. – Рэд.], “прасунуць” беларускую сыравіну на сусьветны кірмаш не ўдасца, паколькі адзіным магчымым пакупніком гэтага торфу ёсьць Расея, якая сама валодае прамысловымі запасамі торфу [“Расея” валодае прамысловымі запасамі нафты і газу, але сваіх грамадзян ацяпляе вугалем і дровамі… – Рэд.].

Беларусь – раўнінная краіна. Перапад вышыняў паміж Дзяржынскім халмом [Койданаўская гара. – Рэд.] у Менскай вобласьці і далінай Нёмана складае менш за 250 метраў. Такім чынам, нягледзячы на вялікую колькасьць рэк, Беларусь практычна пазбаўлена гідраэнэргіі.

З агульнай плошчы ў 20,7 млн. гектараў толькі 6,2 млн. гектараў належаць да пашні і 3,1 млн. – да “іншых сельскагаспадарчых палеткаў” (значныя страты зямельнаму фонду Беларусі былі нанесеныя кепска прадуманай меліарацыяй у 1970-я гады) [на справе, Беларусь знаходзіцца на першым месцы ў Еўропе (!) па такім паказчыку, як плошча ворыва ў разьліку на аднаго жыхара; вось яно – мысьленьне імпераста-паразіта; а што да шкод, якую нанеслі сваёй меліярацыяй першыя сакратары КПБ у імкненьні выслужыцца перад Крамлём, дык, па-першае, ёсьць біялагічная сукцэсія – калі прырода сама лечыць нанесеныя ёй раны, а, па-другое, такога больш не паўторыцца; галоўнае не дапусьціць, каб зноў Беларусьсю кіраваў нехта, хто будзе імкнуцца выслужыцца перад кімсьці. – Рэд.]. У Беларусі разьвітая мясная і малочная жывёлагадоўля, вырошчваецца лён, бульба, цукровыя буракі, зерне. Аднак, сельская гаспадарка суседзяў Беларусі больш таварная [няўжо па бульбе, мясу ды ільну? – Рэд.]. Беларускія цукровыя буракі ня могуць канкураваць з украінскімі, прадукцыя малаказаводаў саступае па аб’ёме і асартыменце прыбалтыйскай [усё гэта – высмактаная з пальца лажа! – Рэд.]. Значэньне беларускага аграпрамысловага комплексу, такім чынам, абмежаванае мясцовымі рамкамі.

У свой час Савецкі Саюз уклаў буйныя сродкі ў разьвіцьцё беларускага машынабудаваньня [гэта што за дзядзя такі добры? чаму гэта ён так “пашкадаваў” беларусаў: пасьля Другой сусьветнай вайны аддаў Беласточчыну палякам, а так вырашыў сюды нешта ўкладаць? – Рэд.]. Кіраўнікам Беларусі, у адрозьненьне ад лідэраў прыбалтыйскіх дзяржаў, хапіла здаровага сэнсу захаваць гэтую спадчыну [калі вораг цябе за нешта хваліць, магчыма, быў зроблены пралік… – Рэд.]. Яны нават здолелі павялічыць яе, своечасова ўклаўшы сродкі ў мадэрнізацыю тэхналагічных лініяў.

Беларусь вырабляе аўтамабілі, тэлевізары, падшыпнікі, станкі, выпускае шэраг унікальных электратэхнічных вырабаў. Аднак беларускае машынабудаваньне стваралася як элемент агульнасаюзнай эканомікі і захавала ўсе яе “радавыя адзнакі”. Яно прынцыпова незамкненае [вось адкуль прычына пахвалы! – Рэд.]. Іншымі словамі, яно ня толькі патрабуе таннай сыравіны, але і арыентаванае на адзіны, які ёсьць, рынак збыту.

Гэтыя эканамічныя рэаліі (незамкнёнасьць эканомікі адносна сыравіны, энэрганосьбітаў і рынкаў збыту) абумовілі ўсю сацыяльную эвалюцыю Рэспублікі Беларусь. Набыўшы незалежнасьць, Беларусь апынулася перад выбарам: пайсьці па шляху Латвіі й цалкам дэмантаваць савецкія індустрыйныя вытворчасьці, альбо наадварот усяляк падтрымліваць прамысловы патэнцыял, захоўваючы там самым на тэрыторыі сваёй краіны Савецкі Саюз. Першае рашэньне ва ўсіх варыянтах прыводзіла Менск да поўнай эканамічнай катастрофы [Латвію нешта не прывяло… – Рэд.], тым больш, што ў адрозьненьне ад Прыбалтыйскіх рэспублік Беларусь не магла разьлічваць на сур’ёзныя заходнія інвестыцыі [а гэта чаму? – Рэд.]. Альтэрнатыўны выбар быў меншым злом, але, як будзе паказана ніжэй, ён паставіў пад сумніў неабходнасьць беларускай дзяржаўнасьці [гэта зрабіў не “эканамічны выбар”, а стала робіць агентура імперскага Крамля – вонкавая і ўнутраная. – Рэд.].

Далейшыя падзеі разьвіваліся фарсавана. “Савецкая” эканоміка (скажам асьцярожней, “шматукладная эканоміка са значнымі перажыткамі сацыялізму”) мела на ўвазе жорсткае валютнае і фінансавае рэгуляваньне, дзяржаўны кантроль над “жыцьцёва-важнымі галінамі вытворчасьці”, патэрналісцкую сацыяльную палітыку. Гэтая сістэма магла быць рэалізаваная толькі пры аўтарытарным кіраваньні, якое абапіраецца на інфармацыйную блакаду [зьвярніце увагу, як аўтар спрабуе накінуць нам абгрунтаваньне праз “эканамічную мэтазгоднасьць” дэбільнай лукашысцкай дыктатуры, якая адмыслова створана і ўвесь час падтрымліваецца Масквой. – Рэд.]. Апошняе азначала абавязковы канфлікт улады зь ліберальнай інтэлігенцыяй [з нацыянальна-дэмакратычнай інтэлігенцыяй; гэта ў Расеі ўлада мае праблемы зь “ліберальнай інтэлігенцыяй”. – Рэд.], а ў персьпектыве пагаршэньне стасункаў з ЗША ды ЕЗ і дыпламатычную ізаляцыю краіны. Дадзеныя абставіны – з улікам таго, што ўся прамысловая вытворчасьць Беларусі была зыходна замкнёная на расейскіх спажыўцах – прывялі да стварэньня Саюзнай дзяржавы [да г.зв. “Саюзнай дзяржавы” прывёў ваш агент – Лукашэнка, і вашая імперастычная агентура, якая яго шчыльна акаляе вось ужо 13 гадоў! што да асаблівасьцяў эканамічнай сітуацыі ў Беларусі, дык яны сапраўды ёсьць і выкарыстоўваюцца па сьхеме ўзаемаадносін наркамана і наркагандляра – завецца, “пасадзіць на іглу”; прычым, наркаманамі ўвесь час спрабуюць зрабіць нас – беларусаў. – Рэд.]. Усе гэтыя “хады” ўраду А.Лукашэнкі вымушаныя [яны “вымушаныя” толькі імперастычнымі мэтамі маскоўцаў, а не інтарэсамі беларускага народу; калісьці ўсе палітычныя і эканамічныя працэсы ў Беларусі будуць “вымушвацца” толькі апошнім. – Рэд.], і абвінавачваць Прэзідэнта РБ у “фашыстоўскіх поглядах” – значыць, не разумець усёй складанасьці сітуацыі, у якой перманентна знаходзілася рэспубліка [зьвярніце ўвагу, а між тым аўтар разумее, што Лу-ка мае “фашыстоўскія погляды”, але бароніць яго, як свайго агента. – Рэд.].

Але дакладна таксама бессэнсоўна шукаць у дзейньнях кіраўніцтва Рэспублікі нейкую стратэгію [а вось гэта дакладна так – усе 13 гадоў аніякай стратэгіі ў імя інтарэсаў бларускага народу; гэта калі не лічыць стратэгіяй павелічэньне залежнасьці ад усходняй імперыі; дарэчы, мы пра гэта шмат разоў пісалі! – Рэд.]. Нават у параўнаньні з Украінай кідаецца ў вочы адсутнасьць мэтанакіраванасьці ва ўрада А.Лукашэнкі [гэта так, такая ўжо якасьць вашай агентуры – поўная бязмозгласьць! – Рэд.]. Уся гісторыя беларускай дзяржаўнасьці 1990-2002 гг. – адна непарыўная тактыка [насадзілі нам Лу-ку, а цяпер жадаеце стартэгіі? – Рэд.].

Адсутнасьць стратэгічнай “рамкі” прывяла рэспубліку да эканамічнага і сацыяльнага тупіку. Сёньня галоўная праблема Беларусі заключаецца ў тым, што Расея, якая ёсьць яе асноўным гандлёвым і палітычным партнэрам, далёка не закансервавала на сваёй тэрыторыі савецкія вытворчыя адносіны – калі ў кагосьці і былі на гэты конт ілюзіі, дэфолт 1998 г. іх разьвеяў. Сучасная расейская эканоміка носіць значна больш адкрыты і рынкавы характар, чым беларуская, такім чынам ні пра якую роўнасьць ва ўзаемадзеяньні ня можа быць і гаворкі [!!! вось цяпер, лічыць аўтар, будучую “няроўнасьць ва ўзаемадзеяньні” ён цалкам абгрунтаваў! імперасты – гэта проста хворыя людзі…; пра “роўнасьць ва ўзаемаадносінах” яны думаюць толькі механістычна – на ўзроўні двух баксёраў адной вагавай катэгорыі (маюць аднолькавую коькасьць кг), якія б’юцца на рынзе. – Рэд.]. Склалася парадаксальная сітуацыя: у фінансава-эканамічнай “харчовай пірамідзе” Расея, якая зьяўляецца экспартэрам сыравіны, стаіць вышэй, чым Беларусь, якая вырабляе прадукцыю дакладнага машынабудаваньня [адказ на такі “парадокс” просты: ваш агент – Лукашка – пакуль займае пасаду прэзідэнта Беларусі! – Рэд.].

З часам такое становішча спраў толькі пагоршылася. Такім чынам, для Беларусі выгадна фарсаваць стварэньне Саюзнай дзяржавы [вышэй аўтар напісаў, што такая “дзяржава” ўжо створана. – Рэд.], а ў інтарэсах Расеі не сьпяшацца з прыняцьцём на сябе пэўных абавязацельстваў па гэтым пытаньні. Чым больш пройдзе часу, тым карысьней для Расеі будзе Дамова аб саюзе. Уласна, ужо сёньня гаворка ідзе толькі пра адну версію інтэграцыі: Беларусь далучаецца да Расеі, утвараючы ў яе складзе шэсьць (альбо сем, калі Менск будзе выдзелены ў асобную адміністратыўную адзінку) суб’ектаў Фэдэрацыі [!!!!!!!!!!!!!!! і цалкам адкрытым тэкстам! – Рэд.].

На сустрэчы Прэзідэнтаў гэта было выказана “прамым тэкстам” [!!! вось, ён – факт, ды яшчэ “прамым тэкстам”, пра які мы раней казалі на падставе нашага аналізу. – Рэд.]., што выклікала раздражненьне А.Лукашэнкі. Яго можна зразумець – акрамя таго, што такі вынік азначае бясслаўны канец нацыянальнага праекта “Рэспубліка Беларусь” [бясслаўны канец “Лукашысцкая РБ” – гэта заканамерная і даўно прадказаная справа, але гэты “канец” расейскім імперастам не спадабаецца. – Рэд.], ён яшчэ прыводзіць і да рэзкага аслабленьня пазіцый беларускай палітычнай эліты [нейкая прамаскоўская шантрапа, якая сабралася цяпер у “чырвоным доме” вакол асобы А.Л. – гэта не беларуская эліта; але і пра яе (шантрапы) бясслаўны канец мы даўно папераджалі. – Рэд.] і самога А.Лукашэнкі.

Аднак запрапанаваць разумную альтэрнатыву “інтэграцыі па-руску[так цяпер завецца імперскі захоп Беларусі расейскай імперыяй. – Рэд.] не ў стане ніхто [тут аўтар ужо зашмат ня сябе бярэ; дарэчы, завышаная самаацэнка, саманадзейнасьць – характэрныя рысы расейскіх імперастаў. – Рэд.], і менш за ўсіх – лідэр Беларусі [а, вось, тут аўтар правы за выключэннем аднаго: Лу-ка ня ёсьць “лідэрам Беларусі”. – Рэд.].

Канешне, некалькі гадоў таму, у перыяд максімальнага аслабленьня Расеі, у польскім друку ўсур’ёз абмяркоўвалася тэма аднаўленьня старажытнай Рэчы Паспалітай – ад Одэра і да Смаленска [палякі – таксама імперыялюгі яшчэ тыя…; гісторыя Вялікай Літвы-Беларусі пра гэта таксама сьведчыць дастаткова выразна. – Рэд.]. Але, па-першае, цяпер гэтая палітычная хімера “некалькі страціла актуальнасьць”, а па-другое, статус Беларусі ў аб’яднанай Польска-Літоўскай дзяржаве будзе нават ніжэй, чым у Расейскай Федэрацыі [мы – беларусы-літвіны – добра ведаем: статус і там, і там аднолькавы – абсалютна каланіяльны, дыскрымінацыйны, этнацыдны, рабскі… – Рэд.]. Можна, канешне, замкнуцца ў сваіх межах, абвясьціць аўтаркію, прыдумаць нешта накшталт ідэй Чучхе і нейкі час “будаваць сацыялізм у адной асобна ўзятай краіне” [аўтар паказвае свае выключна абмежаваныя – імперастыяй – уяўленьні пра эканамічны, сацыяльны, палітычны, духоўны, інтэлектуальны і г.д. патэнцыял будучай Незалежнай Беларускай Дзяржавы. – Рэд.], але персьпектываў у такой стратэгіі няма, і раней ці пазьней Беларусі прыйдзецца зноў зьвярнуцца да Расеі й рэанімаваць канцэпцыю Саюзнай дзяржавы [гарантуем, як толькі да ўлады ў Беларусі прыйдзе нармальны Прэзідэнт, гэтая “канцэпцыя” будзе пахаваная назаўсёды; акрамя таго, “Расея” разваліцца і зьнікне, а Вялікая Літва-Беларусь будзе і будзе… – Рэд.].

Гэта цалкам відавочна, і рэзкія пратэсты А.Лукашэнкі не зрабілі асаблівага ўражаньня на Прэзідэнта В.Пуціна. Крамлю ясна, што Беларусь ня можа пазьбегчы далучэньня да РФ, і што абмеркаваньню з боку Менску падлягаюць толькі дэталі “інтэграцыйнага працэсу” [калісьці мы выставім матэрыялы, якія будуць у дэталях апісваць будучы канчатковы дэмантаж паганай расейскай імперыі; аўтарскія пасылы цяпер даюць нам поўнае маральнае парава на гэта… – Рэд.]. Пытаньне, якое патрабуе стратэгічнага аналізу, заключаецца зусім у іншым.

Ці можа Расея пазьбегчы далучэньня да сябе Рэспублікі Беларусь?

У сапраўднасьці тыя эканамічныя рэсурсы, якімі валодае Беларусь, ужо знаходзяцца ў поўным распараджэньні Расеі [!!!!!!!!!!!!!! чытайце, беларусы, чытайце! – Рэд.]. Інтэграцыя, вядома, спрасьціць афармленьне транзакцыяў і паскорыць таваразварот, але з пазіцыі буйнога расейскага бізнесу такой вынік наўрад ці акупіць укладаньні.

Далучэньне Беларусі – гэта вельмі вялікія затраты. Гаворка ідзе пра рэструктурызацыю разьвітай, але старамоднай эканомікі (прычым, далёка ня толькі тых галінаў, у якіх маюць патрэбу расейскія вытворцы), пра прывядзеньне ў парадак беларускіх фінансаў, пра ўпарадкаваньне банкаўскай сістэмы, пра пераход да адзінай грашовай адзінкі [ужо цалкам “перайшлі” ў 2006 годзе. – Рэд.]. Апошняе можа быць небясьпечнае сур’ёзнымі наступствамі з-за няўстойлівасьці сусьветнай валютнай сістэмы, якая расьце. Верагодна, расейскі ЦБ, які параўнальна ўдала выблытаўся з такой сітуацыі, як дэфолт, здолее правільна арганізаваць абмен “зайчыкаў” на рублі, але гэта зноў-такі запатрабуе рэсурсы, прынамсі, арганізацыйныя [сапраўды, пара аб’яўляць пра адкрыцьцё новай назалагічнай формы – новай псіхічнай хваробы, якая будзе звацца імперастыя; клінічная карціна хваробы характарызуецца ўсім комплексам імперскай непаўнавартасьці маскалёў (бо характэрная ў першую чаргу для асоб, якія лічаць сябе маскалямі), якія з усёй яскравасьцю праступаюць у т.л. і ў пададзеным артыкуле (неадэкватнасьць да рэчаіснасьці з боку хворага пракаментавана рэдактарамі ў квадратных дужках); асноўны спосаб лячэньня такой хваробы прадэманстраваў знакаміты Канстацін Астрожскі ў дзень 8 верасьня амаль 500 гадоў таму! просім чытачоў успрымаць увесь дадзены тэкст, што ён напісаны чалавека хворым на імперастыю. – Рэд.].

Наступнай праблемай ёсьць людзі [для імпераста людзі заўсёды што заўгодна (сродак, пацоўная сіла, праблема і г.д.), толькі ня мэта. – Рэд.]. Насельніцтва Беларусі складае амаль 10 мільёнаў чалавек: гэта танная, але даволі кваліфікаваная працоўная сіла. Паколькі ўзровень жыцьця ў рэспубліцы ніжэй, чым у Расейскай Федэрацыі [ён ніжэй, чым у Маскве, якая смокча сокі з тэрыторыі ўсёй імперыі, а не ніжэй, “чым у Расеі”, нават пад “кіраўніцтвам” Лу-кі. – Рэд.], прыйдзецца альбо падымаць яго, альбо зьмірыцца з узьнікненьнем значнага антрапатока, скіраванага з Палесься ў Маскву і Маскоўскую вобласьць [куды ж яшчэ? толькі на Маскву… – Рэд.]. Такі антрапаток прывядзе да росту сацыяльнай напружанасьці (што неістотна) [канешне, для імпераста пакуты людзей – гэта “не істотна”. – Рэд.] і выкліча доўгатэрміновы эканамічны спад на ўсёй беларускай тэрыторыі [такім чынам, у планах імперастаў нашай дзяржавы ўжо няма, а будучы спад узроўню жыцьця людзей на былой “беларускай тэрыторыі” ўжо запланаваны! хто гэта проста праскочыў, прачытайце яшчэ раз… – Рэд.]. Гэта азначае, што пастаўкі прадукцыі машынабудаваньня зь Беларусі ў Расею могуць упасьці, а не ўзрасьці.

Трэба таксама ўлічваць існаваньне беларускага нацыяналізму – тое, што цяпер праявы гэтай сацыяльнай хваробы [сапраўды, толькі моцна хворы на галаву чалавек можа назваць людзей, якія любяць свой народ, гатовыя ахвяравацца дзеля яго, хочуць папярэдзіць пра небясьпеку чарговага пападаньня ў імперыю – “сацыяльнай хваробай”. – Рэд.] бачны толькі пад мікраскопам заходніх СМІ, мы абавязаныя выключна аўтарытарнасьці рэжыму А.Лукашэнкі [так, любяць імперасты, калі іх “брудную справу” робяць “чужыя рукі”. – Рэд.].

Нарэшце, далучэньне Беларусі абвострыць міжнародныя адносіны, паколькі адразу “ўсплыве” праблема ўсходніх межаў Польшчы [што гэта значыць, нам не зразумела; магчыма гаворка ідзе пра вяртаньне Беласточчыны ў склад Беларусі?! – Рэд.].

Усе гэтыя цяжкасьці вырашальныя, але ня бачна дзеля чаго іх вырашаць. Што выйграе Расея, калі возьме на сябе цяжар сацыяльных, эканамічных і паліытчных праблем Рэспублікі Беларусь?

Маецца на ўвазе адказ: “прэстыж” [маецца на ўвазе трохі падкарміць комплекс імперскай непаўнавартасьці ўсіх расейскіх імперастаў, якія вельмі пакутуюць ад таго, што ніхто (ніхто!) па ўласнай волі не жадае да іх, “такіх харошых”, зноў “далучацца”; наадварот, кожны народ, якім кіруюць дальнабачныя кіраўнікі, а не агенты расейскага імперыялізму, імкнецца як мага далей “адпаўзьці” ад гэтай паганай імперыі. – Рэд.]. Бліжэйшай задачай расейскай дзяржаўнасьці лічыцца новае “зьбіраньне рускіх земляў” [!!!!!!!!!!!!!! прамей, наглей, памылковей, злачыньней – проста не бывае; ды яшчэ абсалютна адкрытым тэкстам; аўтар нібы чырый выдавіў, які яго даўно мучыў…, не зважаючы на тое, у вачах усіх прыстойных людзей ён наперад аб’явіў сябе злачынчам. – Рэд.], і з гэтай пазіцыі далучэньне Беларусі стане буйным палітычным посьпехам ураду У.Пуціна. У шэрагу крыніц нават указваецца, што расейска-беларуская інтэграцыя створыць палітычны ціск на Украіну і дзяржавы Прыбалтыкі, спрыяючы палёгцы становішча рускага/рускамоўнага насельніцтва ў гэтых краінах [як жа без 5-й калонны, без маскалёў можна рэалізаваць імперскія планы?; зноў, як у папярэднім артыкуле выявілася заканамернасьць: расейскі імперыялізм і рускі шавінізм ідуць у адной пары! – Рэд.].

Адмаўляцца ад наяўнасьці ў Расеі ТАКОЙ МЭТЫ было б дзіўным [падкрэсьлім, адкрыта з маскоўскага боку гаворыцца пра “палітычны ціск на Прыбалтыку ды Украіну”, пра тое, пра што сапраўдныя беларускія дэмакраты (а не цяперашнія напаў-ГБшныя, напаў-масонскія “вясёлыя рабяты”) кажуцьі даўным даўно! – Рэд.]. Можна пагадзіцца і з тым, што далучэньне Беларусі [як бачым, аўтар ня толькі пазьбягае выразу “беларуская дзяржава”, але выразу “анэксія”, “аншлюс”, “захоп”; піша абсалютна неадэкватна “далучэньне”… – Рэд.] будзе (пры правільных дзеяньнях з боку расейскага кіраўніцтва) стымуляваць інтэграцыйныя працэсы па ўсім “блізкім замежжы” [“блізкае замежжа” для хворага на імперастыю таксама, канешне ж, недарэчнасьць, пра што сьведчаць яго дзьвукосьсі. – Рэд.]. Аднак з майго пункту гледжаньня падобнае разьвіцьцё падзеяў несвоечасовае і таму не адпавядае стратэгічным інтарэсам Расеі [ведаюць, мразі: яшчэ недастаткова напіліся, нібы вампіры, нарабаванай у падкаланіяльных народаў нафты, яшчэ сілаў можа не хапіць на такія планы, яшчэ разьба можа сарвацца… – Рэд.].

Новая Расейская Імперыя” можа ўзьнікнуць [як быццам бы цяперашняя РФ – гэта не імперыя. – Рэд.] толькі, калі папярэдне будуць выкананыя наступныя “абавязковыя ўмовы”:

– створана міжнародная абстаноўка, пры якой рэсурсы ЗША і краін Еўрапейскага Зьвязу ні пры якіх умовах ня змогуць быць павернуты супраць Расеі;

– расейская эканоміка расьце на столькі хутка і ўстойліва, што прыбыткі ад уключэньня ў скалад дзяржавы новых тэрыторый заранёў пераўзыходзяць расходы на асваеньне гэтых земляў [як быццам бы Беларусь – гэта бязьлюдная выспа. – Рэд.];

– існуе асэнсаванае і зьмястоўнае абаснаваньне мэты такой Імперыі [а вось, гэтага ня толькі няма, ня будзе, але і ніколі не было; праўда адсутнасьць дадзенай умовы для хворых на імперастыю не было, ня ёсьць і, відаць, ня будзе перашкодай для іх спробаў зьдзейсьніць свае планы. – Рэд.].

У сярэднетэрміновай персьпектыве гэтыя задачы будуць вырашаныя, але на сёньняшні дзень ні адна зь пералічаных умоў не выкананая [бач ты, мы яшчэ і з аптымізмам глядзем у нашую трызьнёвую імперастычную будучыню… – Рэд.].

Мы зноў прыходзім да сфармуляванага вышэй агульнага правіла: для Расеі выгадна ўсяляк тармазіць разьвіцьцё Саюзнай дзяржавы, перашкаджаючы яго трансфармацыі ў федэральную структуру. На дадзеным этапе, канешне.

Вельмі падобна на тое, што менавіта такімі меркаваньнямі кіруецца Прэзідэнт У.Пуцін. “Мяч” знаходзіцца на беларускім баку, і А.Лукашэнка цяпер вельмі няпроста адбіць яго. Па ўнутрыпалітычных меркаваньнях ён ня можа ні адмовіцца ад ідэі інтэграцыі, ні прыняць умовы Масквы [нагадаем, увайсьці ў склад РФ 6-7 губернямі. – Рэд.]. гэта значыць, што рашэньне будзе адкладзена, хаця гэта адпавядае толькі інтарэсам Расеі.

Гэта таксама азначае, што Беларусі давядзецца ўсё-така ствараць уласную пазітыўную стратэгію.

Усялякая нацыянальная стратэгія ёсьць спасабам утылізацыі ўнікальных рэсурсаў краіны для дасягненьня дзяржаўных мэт. Гэтыя два фактары – мэта і ўнікальны рэсурс – утвараюць тую вось, вакол якой верціцца працэдура планаваньня [а вось гэта – дакладна так; калі сябры рэдакцыі яшчэ ў 2001-м годзе цалкам зразумелі (на базе ўласнага дасьведу грамадска-палітычнай дзейнасьці), што менавіта ў адзначаным хаваецца галоўны дэфект “аб’яднанай апазіцыі”, мы і стварылі наш сайт. – Рэд.].

У нашым выпадку сітуацыя вырадзілася, паколькі адзінай прыймальнай дзяржаўнай мэтай рэспублікі Беларусь ёсьць аб’яднаньне з Расеяй [а вось гэта, ты – імпераст (нягледзечы на тое, што пасаду Прэзідэнта Беларусі займае ваш агент), як кажуць “зашмат на сябе бярэш…” – Рэд.]. Само па сабе гэта азначае, што абвяшчэньне беларускага суверэнітэту было стратэгічнай памылкай [стала вам косткай у вашым горле! – Рэд.]: ці варта было дамагацца незалежнасьці, калі праз дванаццаць гадоў [артыкул відавочна быў напісаны ў 2003 годзе, пад выбарчую сітуацыю 2007-08 гг.; замест зьдзяйсьненьня запланавагана, Пуціну давялося пад выбары “прырошчваць тэрыторыю Расеі” падводнымі арктычнымі тэрыторыямі і, у выніку, ўступаць у адкрытую канфрантацыю з ЗША, Канадай, Нарвегій, іншымі. – Рэд.] даводзіцца вырашаць задачу, як бы гэтую незалежнасьць аддаць альбо пры асабліва спрыяльных абставінах прадаць?

Што да ўнікальных рэсурсаў, дык, па крайней меры, адзін такі рэсурс у краіны ёсьць. Гаворка ідзе пра яе геаграфічнае становішча. Беларусь уяўляе сабой, па тэрміналогіі Сунь-Цзы, тыповую “мясцовасьць перакрыжаваньне” [ведаюць, сукі, пра нашыя перавагі… – Рэд.].

Тэрыторыя “беларускага балкону” неабходная для разгортваньня ціску на Расею [маскалі, вярніце па-добраму нам назад усё наша (тэрыторыі, каштоўнасьці і г.д.), кампенсуйце страты, выкажыце шчырае прабачэньне, спыніце ўсялякую агентурную дзейнасьць і, гарантуем, ніякага “ціску на Расею” з боку беларускай дзяржавы вы мець ня будзеце… – Рэд.]. Гэтае меркаваньне, упершыню сфармуляванае ваяводамі Рэчы Паспалітай, было бліскуча аргументавана ў 1941 годзе танкамі Г.Гота і Г.Гудэрыяна.

Тэрыторыя “беларускага балкону” можа быць выкарыстана Расеяй для аказаньня ўзьдзеяньня на Еўропу [гэй, Еўразьвяз, ты чуеш? можа ў сувязі з такім сьветабачаньнем крамлёўскіх стратэгаў хопіць у Беларусі гуляцца ў псеўда-аб’яднаныя, псеўда-дэмакратычныя, псеўда-беларускія, псеўда-апазіцыі? хаця каму там чуць?.. – Рэд.]. У 1944 годзе гэтая ж геапалітычная ісьціна была прадэманстравана К.Ракасоўскім у ходзе бліскучай аперацыі “Багратыён”.

Хаця амаль усе беларускія дарогі выцягнутыя ў шыротным кірунку, тэрыторыя “беларускага балкону” [вы бачыце, хоць бы раз напісаў “тэрыторыя Беларусі”, “тэрыторыя беларускай дзяржавы”… – Рэд.] дае магчымасьць для хуткага і нечаканага манеўру ўздоўж мерыдыяну. Прыкладам падобных аперацыяў служаць канцэнтраваньне 2-й (нёманскай) рускай арміі супраць Усходняй Прусіі ў жніўні 1914 г., паварот танкавай арміі Г.Гудэрыяна на Кіеў летам-восенню 1941 г., разгортываньне войскаў І.Баграмяна і І.Чэрняхоўскага супраць Прыбалтыкі ў 1944 г. Можна сфармуляваць агульнае правіла, згодна якому, пры любым канфлікце паміж Расеяй і Еўропай, баку, які захопіць ініцыятыву, выгодна валодаць Беларусьсю [!!! – Рэд.]. Зразумела, што хаця тут прыведзены ваенныя прыклады, як больш паказальныя, гэтае ж правіла выконваецца пры гандлёвых, канфесійных, ідэалагічных і цывілізацыйных канфліктах.

Тым самым аказваецца, што маленькая Беларусь, пазбаўленая прыродных рэсурсаў і маючая цалкам недастатковую дарожную сетку [мы ўжо абмяркоўвалі, што ўсё пералічанае – хлусьня. – Рэд.] (да таго ж моцна палярызаваную) мае выразнае геапалітычнае значэньне [а вось гэта – так. – Рэд.]. Прынамсі, так выглядаюць справы цяпер, калі сьвет у значнай ступені страціў стабільнасьць, а стварэньне новых рэгіянальных дзяржаўных аб’яднаньняў знаходзіцца ў зачаткавым стане. Сёньня мінская аўтастрада – гэта ключ да Масквы, Вільнюса і Кіева. Але найперш, яна – ключ да Польшчы [гэй, палякі, в чуеце? можа пара ўжо спыніць старыя пшэцкія інтрыгі супраць Вялікай Літвы-Беларусі, якія працягваюцца (мы пра гэта ведаем) і якія вельмі нагадваюць удары нажа ў спіну беларуса, калі той знаходзіцца ў адкрытым змаганьні з чарговай маскальскай заразай і вымушаны быць павернутым тварам на Ўсход?! імперастычныя небясьпекі з Усходу (расейская імперыя) і з Захаду (Нямеччына) – гэта тое, чаму мы можам супрацьстаяць толькі разам, ды яшчэ разам з украінцамі і прыбалтамі! а для таго, каб быць разам, стасункі паміж намі павінны быць зьместоўна дабразычлівымі, сяброўскімі, а лепш – братэрскімі! дарэчы, генетычна, мы і ёсьць народамі-братамі! – Рэд.].

Стратэгічнае планаваньне за любыя краіны Усходней Еўропы (у тым ліку, за Расею) непазьбезна сутыкаецца з “праблемай Польшчы”. Гэтая краіна ўтварае самастойную культурную страту Еўра-Атлантыцкай цывілізацыі (Для параўнаньня: Францыя, напрыклад, увогуле ня здолела стварыць уласную страту. Германія здолела сфармаваць унікальную культуру, але страціла яе за час сусьветных войнаў. – С.П.), зьвязвае заходнюю і ўсходнюю галіны хрысьціянства [гістрычна праз Унію гэта ўвесь час спрабавала рабіць Літва-Беларусь, пакуль не была захоплена ўсходняй імперыяй; цяпер, беларусы, вы бачыце: усе ахвяры, усе гістарычныя заслугі гэтага забытыя, праігнараваныя і прыпісваюцца іншым… – Рэд.], што вызначае выбітную ролю Варшавы ў сучасным шматполюсным сьвеце. Нажаль, гістарычны досьвед Польшчы робіць яе варожай да Расеі [“гістарычны досьвед” усіх народаў, якія пападалі пад уладу “Расеі” робіць іх “варожымі да Расеі”. – Рэд.], што можа прывесьці да шэрагу праблем і нават паставіць пад сумніў рускі нацыянальны праект [чарговы рускі імперскі праект. – Рэд.]. У сувязі з гэтым значэньне для Расеі тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, магчыма, давядзецца пераацаніць [!!! – Рэд.].

Нажаль, сама Беларусь не зьяўляеца і ў бліжэйшы час ня стане суб’ектам праектаваньня сусьветнай прасторы [сачыце за сайтам “Нашазямля.орг”; з часу яго ўзьнікненьня такое “праектаваньне” пачалося (гл. дактрынальныя прынцыпы Нашай трохузроўневай дактрыны). – Рэд.]. Таму Менск ня можа самастойна сканструяваць такую міжнародную абстаноўку, у якой Расея будзе мець скрайнюю патрэбу ў беларускіх камунікацыях. Але, наколькі можна бачыць, гэтая абстаноўка складзецца “натуральна” – у сілу ўжо сфармаванай палітычнай інерцыі. Беларускае кіраўніцтва абавязанае граматна распарадзіцца гэтым шанцам [дзякуй! мы разумеем прычыны рэдкага імперастычнага прасьвятленьня: ужо 2007 год, а Масква так і не праглынула “беларускі балкон”. – Рэд.].

Трэба яшчэ раз падкрэсьліць: ваенныя аналогіі выкарыстоўваюцца тут толькі для нагляднасьці пабудоваў [ваенныя аналогіі выкарыстоўваюцца тут па прычыне натуральнай вузкасьці хворага імперастычнага сьветагляду, які ня здольны на шырокае стваральнае мысьленьне. – Рэд.]. Сучасная стратэгія мае на ўвазе гандлёвую экспансію, інфармацыйны ціск, семантычную блакаду, юрыдычную дыскрымінацыю. Вайна ХХІ сагоддзя – гэта сутыкненьне праектаў, а не армій [толькі вайна, толькі напад, толькі агрэсія, толькі падпарадкаваньне і пераўтварэньне ў рабоў – інакш імперасты не мысьляць. – Рэд.].

Але калі інфармацыйна-праектнае ўзаемадзеяньне – гэта “стварэньне” сучаснай стратэгіі, дык “рэчывая вайна” – танкавыя рэйды, паветраныя ўдары, пяхотныя прарывы – утвараюць яе “падсьвядомасьць”. Неабходна ў абавязковым парадку ўлічваць, што “геаграфічнае месца кропак”: плацдарм, прыгодны для фізічнага разгортваньня матэрыяльных армій, заўсёды можна выкарыстоўваць для віртуальнага разгортваньня інфармацыйных армій.

Такім чынам, геапалітычны рэсурс Рэспублікі Беларусь ёсьць у той жа час і яе інфармацыйным рэсурсам.

Мы прыйшлі да высновы, што падмуркам стратэгічнага планаваньня за Беларусь, альбо за тыя колы ў Расеі, якія зацікаўленыя ня толькі ў самім саюзе зь Беларусьсю, але і ў тых кроках, якія лагічна выцякаюць з такога саюзу (а гаворка можа ісьці толькі пра стварэньне РУСКАГА ЦЫВІЛІЗАЦЫЙНАГА ПРАЕКТА [на спалучэньне імперастыі з шавіністыяй мы ўжо зьвярнулі дастаткова ўвагі. – Рэд.], як альтэрнатывы ЕЗ, і ўключэньні Польшчы ў арбіту гэтага праекта) павінна быць канцэпцыя ВІРТУАЛЬНАЙ ГЕАПАЛІТЫКІ.

Гэтая канцэпцыя выкарыстоўвае такія семантычныя канструкты, як “зьбіраньне рускіх земляў”, “новая Імперыя”, “натуральныя межы Расеі” [яны ў межах былога Маскоўскага княства. – Рэд.], “адраджэньне звышдзяржавы” [а таксама “беларускі балкон”, “недарэчнасьць беларускай незалежнасьці” і г.д. – Рэд.], але толькі ў якасьці інфармацыйнага прыкрыцьця сапраўднай рускай праектнасьці. Разгортваючы ў сусьветнай праектнай прасторы віртуальныя геапалітычныя сэнсы, Расея адцягвае ўвагу Захаду ад сваіх дзеяньняў па канструяваньні на еўразійскім кантыненце новай геаэканамічнай і геакультурнай агульнасьці, маючы на ўвазе ў падыходзячы момант “абмяняць” згоду дэзавуяваць свае “імперскія амбіцыі” ў Еўропе на прызнаньне “дэ-юрэ” склалага становішча рэчаў у Азіі.

Стратэгія “віртуальнай геапалітыкі” патрабуе ад Менска хутка насыціць сваю інфармацыйную прастору новымі сэнсамі [у гэтым асьпекце Лу-ка даўным даўно цалкам падпарадкаваны Маскве; з-за сваёй абмежаванасьці, неадукаванасьці і нізкага інтэлекту ён думае, што мова, інфармацыйная прастора – гэта дробязі; імперасты з уласнага досьведу і досьведу іншых дакладна ведаюць тое, пра што ўвесь час кажам і мы – гэта стратэгія! – Рэд.]. Паколькі руская мова ёсьць дзяржаўная мова ў Беларусі, гэтая задача не выклікае цяжкасьцяў [мы ўсе ведаем, на колькі сітуацыя з пазіцыі беларускіх інтарэсаў, горшая! гэтая сітуацыя аб’ектыўна характарызуецца, як злачынны этнацыд; як бачым, апошні адкрыта прызнаецца стратэгічнай умовай імперастычнай стратэгіі, агрэсіі. – Рэд.]. Больш за тое, яна дазваляе надаць Беларусі дзяржаўную ўнікальнасьць і вызначыць месца краіны ў сусьветным/федэральным падзеле працы [як бачым, імперасты здольныя ня толькі на хлусьню, але і на хітрасьць; увесь папярэдні тэкст паказвае, што ні пра якую “дзяржаўную ўнікальнасьць Беларусі” яны ня думаюць; іх пярвейшыя планы – канкрэтна захапіць “беларускі балкон”. – Рэд.].

Беларусь павінна набыць статус краіны – выпрабавальніка сацыяльных тэхналогій [для імперастаў вышэйшае прызначэньне Беларусі – быць дасьвядчальным пацуком! чытайце, беларусы, перачытвайце і прачышчайце свае мазгі! мы ўжо 13 гадоў выкарыстоўваемся як дасьвядчальныя пацукі для “выпрабаваньня сацыяльных тэхналогій” расейскай імперыякратыяй! – Рэд.]. Найпер, гаворка ідзе пра расейскія сацыяльныя тэхналогіі (так, расейскую (Грэфаўскую) рэформу сярэдней адукацыі проста неабходна правесьці на “краіне, якую не шкада» (О. фон Бісмарк). – С.П.). Для падобных эксперыментаў дзяржава з невялікай шчыльнасьцю і значнай аднастайнасьцю насельніцтва, з цалкам залежнай эканомікай і цэнтралізаванай палітычнай сістэмай падыходзіць як найлепш [рэдкасная адкрытасьць у сваім нахабстве і цынізме; такую ж можна было сустрэць толькі яшчэ ў якога-небудзь Гітлера… – Рэд.]. Практычна гаворка ідзе пра выкарыстаньне Беларусі як “вынесенай пляцоўкі” [акрамя “балкону” мы яшчэ і “вынесеная пляцоўка”. – Рэд.] для сацыяльных (постіндустрыйных) вытворчасьцяў. Аналагічным чынам, Індыя ды краіны Паўднёва-Усходняй Азіі выкарыстоўваюцца як пляцоўка індустрыйных вытворчасьцяў.

Аддаўшы сваю тэрыторыю для расейскага сацыяльнага эксперыментаваньня, Беларусь атрымае трайны прыбытак [мы ўжо ад Чарнобыльскага “эксперыментаваньня” атрымалі прыбытак; хопіць, дастаткова па самае горла; абярыце якую-небудзь іншую “тэрыторыю”, “якую не шкада”; лепш за ўсё падыдзе непасрэдна Масква… – Рэд.]:

– па-першае, падобныя эксперыменты, зразумела, аплочваюцца, калі не ў сусьветнай валюце, дык у форме тых ці іншых прэферэнцыяў;

– па-другое, Беларусь зойме пэўнае месца на рынку сацыяльных (постіндустрыйных) тэхналогій, які фармуецца;

– па-трэцяе, тыя тэхналогіі, якія акажуцца пасьпяховымі, будуць бясплатна разгорнутыя на тэрыторыі Рэспублікі.

Трэба таксама ўлічыць, што падобная “канцэсійная палітыка” насычае беларускую інфармацыйную прастору рускімі сэнсамі [і з пазіцый імпераста гэта – дар нябёсаў для беларусаў. – Рэд.], прытым – інавацыйнымі сэнсамі, а таксама “прывязвае” Расею да Беларусі, што ёсьць, як адзначалася вышэй, асноўнай мэтай любой разумнай стратэгіі за Беларусь [“разумнай”, канешне, з пазіцыі імперыстычнай ментальнай хваробы рускага імперца; для выпрацоўкі разумнай палітыкі беларусы як-небудзь пакарыстаюцца ўласным розумам… – Рэд.].

2 каментарыя

  1. Siarhiej кажа:

    1. Калі ў краіне няма “мазгоў”, то ніякія карысныя выкапні не забяспечаць добрае жыццё.
    2. Напэўна ў кітайцаў ёсць слушныя прапановы аб далучэнні РФ да квітнеючй КНР у выглядзе некалькіх
    аўтаномных раёнаў. “Мазгі” ў абмен на “выкапні”!
    3. Пытанне да Рэд.: Гэты артыкул утрымлівае тыповыя разважанні маскалёў, ці ён нейкае вычварэнне?
    4. А пакуль, трэба прызнаць, што Масква атручвае нас сваёй папсой (папса – гэта культура для быдла) ды гарэлкай.

  2. Рэдакцыя кажа:

    Адказ Сяргею, на пытаньне №3.
    Два папярэднія артыкулы ідэолагаў расейскага імперыялізму – гэта, па шэрагу прыкметаў, трохі мадыфікаваныя лекцыі, якія чытаюць у вышэйшых навучальных установах “Расеі” для будучых ФСБшнікаў, вайскоўцаў, служачых МВД, адміністратараў расейскіх калоній і г.д. Трэба ведаць, які сьветагляд ім усім прывіваюць тыя, хто цяпер сядзіць у Крамлі.
    Каб жыць у рэчаіснасьці, змагацца і перамагаць, трэба ведаць, якая яна ёсьць! Наш сьветагляд абавязаны быць АДЭКВАТНЫМ гэтай рэчаіснасьці, якой бы непрыемнай яна ні была. Калі мы будзем хавацца, адварочвацца, імкнуцца не заўважаць тое, што ўкладаюць у мазгі жыхарам суседняй з намі паганай імперыі (нягледзячы на тое, што сачыць за ўсім гэтым вельмі непрыемна кожнаму нармальнаму чалавеку; дарэчы, калі Вам непрыемна – вы здаровы, нармальны чалавек!), мы будзем толькі ПАДМАНВАЦЬ САМІ СЯБЕ. А гэта і ёсьць першы і галоўны крок да пагібелі…
    Таму толькі ВЕДЫ пра нашу аб’ектыўную рэчаіснасьць, і веды МАКСІМАЛЬНА ПРАЎДЗІВЫЯ, АДЭКВАТНЫЯ ЁЙ САМОЙ, могуць нас выратаваць і дапамагчы перамагчы!
    Жыве Беларусь!
    Беларусь – наша зямля!!!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы