Віталь Хромаў
Як вынікае зь некаторых папярэдніх матэрыялаў, русейскія імперыякраты нацэліліся зноў захапіць нашу Беларусь. Ці можна спрагназаваць, як яны будуць паводзіць сябе, калі пасьля гэтай падзеі беларусы нарэшце ачуняюць, адчыняць вочы і пачнуць зноў вырывацца да свабоды (цяпер ужо канчаткова)? Мадэльная сітуацыя таго, што будзе тады ў нас, ва ўсёй сваёй адкрытасьці, паказальнасьці разгорнутая цяпер на Паўночным Каўказе. Народы гэтага рэгіёну ўжо ўсё зразумелі і спрабуюць вызваліцца любым коштам. Якую тактыку выкарыстоўваць маскоўскія імперыякраты, каб ня даць ім гэта зраіць? Як і трэба чакаць – гэта класічная для іх метады: ГЕНАЦЫД, ЭТНАЦЫД, ТЭРОР. Што да тэрору, дык гэта дакладна той самы “сродак”, які выкарыстоўвалі на тэрыторыі Беларусі нямецка-фашыстоўскія захопнікі ў час Другой сусьветнай вайны супраць беларускага народу, а за стагоддзе да гэтага розныя мураўёвы-вешальнікі. Гэта азначае, што па метадах свайго дзеяньня г.зв. “Расея” ўжо сёньня – тыповая фашыстоўская дзяржава. Браткі – беларусы! Давайце, нарэшце, вучыцца на чужым досьведзе, на досьведзе мінулых пакаленьняў нашых продкаў. Пакуль ня позна!.. (апісаньне сітуацыі тэрору, пададзенае ніжэй, зроблена на падставе матэрыялаў сайта kavkazcenter.com; мы адмыслова ня бралі факты з Чачэніі – пра генацыдны сатанізм, які адбываецца там, мы ведаем і ня раз паведамлялі. На гэты раз гаворка поўдзе пра “мірную” Інгушэцію).
1. Тэрор – асноўны спосаб ня даць разьбегчыся “сабраным” “рускім землям”
У сярэдзіне жніўня на дарозе паблізу ад інгушскай вёскі Яндары расейскія акупанты адкрылі агонь па машыне зь мірнымі грамадзянамі. Чацьвёра зь іх атрымалі цяжкія раненьні. Акупанты заявілі, што ім “падалося”, што ў машыне ехалі маджахеды. На самай справе, ім нічога не “падалося”. У дадзеным выпадку мы маем справу з чарговым эпізодам, аналагічнага тым, якія даўно і сістэматычна прымяняюцца расейскімі агрэсарамі на Каўказе – тактыкай тэрора, скіраванай супраць мірнага насельніцтва.
Цяпер кожны раз пасьля чарговага нападу каўказскіх партызанаў, у раёне нападу акупантамі прымяняецца ТЭРОР, – праводзяцца напады на мірнае насельніцтва, што суправаджаецца зьбіцьцямі, рабаўніцтвам, і як у пададзеным вышэй выпадку – абстрэламі й забойствамі. Як правіла, падобныя злачынствы акупантамі не прызнаюцца альбо сьпісваюцца на “памылкі”, “тактычную выпадковасьць”, у скрайнім выпадку, на чыюсьці “халатнасьць”, і ніколі не суправаджаюцца пакараньнем вінаватых.
Напярэдадні днём, 13 жніўня, у раёне вёскі Яндары, у лясной мясцовасьці інгушскімі партызанамі былі атакаваныя акупанты. Праз некаторы час, вечарам таго ж дня, у тым жа раёне, у адказ акупанты растрэльваюць аўтамабіль зь мірнымі жыхарамі, які праязджае па дарозе…
Такая ж тактыка была прымененая супраць жыхароў інгушскай вёскі Алі-Юрт. На другі дзень пасьля нападу маджахедаў на аб’екты акупантаў у г. Магас, расейскія тэрарысты зьдзейсьнілі налёт на бліжэйшую вёску Алі-Юрт. Уламываліся ў дамы грамадзян, рабавалі іх ды зьбівалі. Разам было моцна зьбіта больш за 50 чалавек, уключна са старымі, жанчынамі, дзецьмі. Па паказаньнях сьведак, людзей зьбівалі прама ў дамах – пытаньняў не задавалі, прычын не тлумачылі.
У інфармацыйнай прасторы імперасты называюць партызанаў «тэрарыстамі», а крамлёўская прапаганда спрабуе намовіць сьвету, быццам бы яна вядзе на Каўказе вайну з тэрарызмам. На справе ж, акупанты не спраўляюцца ў адкрытым супрацьстаяньні з партызанамі і, у парушэньне сваіх і міжнародных законаў, якія рэгламентуюць правілы вядзеньня вайны, выкарыстоўваць тэрор супраць мірнага насельніцтва, каб такім шляхам прымусіць маджахедаў спыніць напады. Пры гэтым расейскі бок выдатна ведае, што ў атаках не ўдзельнічае мірнае насельніцтва, і таму ўсе “тэрарыстычныя пасланьні” расейскіх акупантаў-імперастаў зьвернутыя да партызанаў. Сэнс гэтых пасланьняў просты: “Калі будзее нападаць на нас, мы будзем тэрарызаваць ваша мірнае насельніцтва”. Па зьместу гэта дакладна тая ж “хатыньская тактыка”, якой карысталіся нямецка-фашыцкія акупанты ў Беларусі, пад час апошняй вайны.
У той жа час, бойцы Каўказскага Фронту праводзяць свае атакі выключна супраць акупантыў ды іхных памагатых. Прычым, апошніх адразу не зьнішчаюць. Іх спачатку папярэджваюць і заклікаюць спыніць злачынную дзейнасьць супраць уласнага народу. Так, напрыклад, было 22 чэрвеня 2004 году у час нападу ў Інгушэціі на акупантаў і марыянеткавыя фармаваньні, якія расейская прапаганда назвала “нападам на Інгушэцію”. Тады маджахеды сартавалі памагатых акупантаў, аддзяляючы “ДАІшнікаў” і “ППСнікаў” ад яўных злачынцаў сярод сьпецслужбаў, і адпускала першых пасьля раззбраеньня і папярэджаньня.
Што такое сапраўдны “напад на Інгушэцію” і тэрор супраць яе мірнага насельніцтва бачна ў нашыя дні, асабліва пасьля таго, як у Інгушэцію нядаўна былі ўведзеныя дадатковыя шматтысячныя войскі расейскіх акупантаў. Хто ў гэтай сітуацыі сапраўды тэрарыст, зразумела кожнаму сумленнамі чалавеку, чыя сьвядомасьць не забітая крамлёўскімі прапагандовымі памыямі.
2. Расстралянага падлетка білі нагамі
Дэманстратыўнае забойства інгушскага 16-гадовага падлетка, расстралянага 30 жніўня на Экажэўскам кірмашы ў Назрані, на вачах вялікай колькасьці людзей, успрымаецца ў Інгушэціі як паказальная акцыя фізічнага тэрору. У рэспубліцы ніхто не мае сумневу, што забойства мела тэрарыстычны характар з мэтай аказаць маральна-псіхічны ціск на людзей.
Пра тое, што расстрэл быў менавіта паказальны, і пра тое, што арганізатары гэтага забойства мелі на мэце запужваньне людзей, сьведчаць відавочцы забойства.
Як высьветлілася, 16-гадовы падлетак ішоў па дарозе з навушнікамі ў вушах і слухаў музыку. Раптам побач спыніліся “Жыгулі” сёмай мадэлі. Зь іх павыскоквалі ўзброеныя людзі ў спартовых строях і ў масках. Падбегшы да юнака, яны ва ўпор расстралялі яго з пісталетаў “Сьцечкіна”. Падлетак упаў. Пасьля гэтага з мікрааўтобуса “УАЗ” (“таблетка”), што стаяў непадалёк, павыскоквалі ўзброеныя па самыя вушы сьпецназаўцы ў шлемах. Яны падбеглі да юнака, што ляжаў у крыві, і выпусьцілі ў яго цэлы ражок з аўтамата. Не супакоіўшыся, сьпецназаўцы пачалі біць канаючага падлетка нагамі. Было бачна, што робіцца гэта зь яўна дэманстратыўнай мэтай. Спецназаўцы, якія акружылі пацана, які паміраў, пачалі затым страляць уверх, каб не падпусьціць людзей. Калі яны ўбачылі, што нехта здымае падзеі на мабільны тэлефон, напалі на яго, выхапілі мабільнік і разьбілі, прыгразіўшы смельчаку забойствам. На вачах сотняў людзей забойцы паклалі побач з юнаком, пісталет, аўтаматны ражок і нейкую брашуру. Усё гэта засьнялі на відэакамеру і, калі пераканаліся, што падлетак памёр, селі ў аўтобус і зьехалі.
Толькі пасьля гэтага да месца падзей пад’ехалі інгушскія марыянеткавыя міліцыянеры і забралі забітага хлопца.
Пазьней расейскія СМІ (у тым ліку імперскае ТБ) са спачылкай на ФСБ паведаміла, што ў Назрані забіты “18-гадовы баявік”, які “аказаў супраціў пры затрыманьні”.
Сьведкі забойства кажуць, што затрымаць ці арыштаваць юнака (калі ён па якіх-небудзь прычыных вышукваўся акупантамі) не было ніякай складанасьці. Але было відавочна, што перад забойцамі падлетка такія задачы не стаялі. Перад імі была задача забіць яго, прычым зрабіць гэта максімальна дэманстратыўна і жорстка. Таму месцам забойства быў абраны мясцовы рынак. А ў якасьці ахвяры апынуўся падлетак Іслам Гаракоеў, які дапамагаў маці там гандляваць.
Літаральна праз некалькі гадзінаў у Карабулаку была расстраляная руская сям’я. Гэта што – помста за тэрор акупантаў? (бо такая версія напрошваецца першай). Давайце пазнаёмімся з падзеямі глыбей, каб знайсьці адказ і на гэтае пытаньне.
3. Хто ў Інгушэціі расстрэльвае і інгушоў, і рускіх?
Нагадаем, напрацягу апошніх тыдняў у Інгушэціі адбылося некалькі дэманстратыўных забойстваў. Забіваюць як рускіх, так і інгушоў. Натуральна, што пытаньне: Хто гэта робіць? – ключавое, якое цікавіць усіх.
А тут, нечакана, забойства адной рускай сям’і ўдалося раскрыць!
У канцы ліпеня ў домаўладаньні па вуліцы Грозьненскай, што ў станіцы Арджанікідзеўская, якое належыла настаўніцы сярэдней школы №2, былі знойдзены тры трупы – гаспадыні дома Людмілы Церахавай, настаўніцы матэматыкі мясцовай школы, і двух яе дзяцей.
Па “гарачых сьлядах” сьледчы Мержоеў раскрыў гэтае злачынства. Ён высьветліў, што забойства зьдзейсьнілі… двое рускіх і адзін асецін – служачыя 503-га палка, дыслакаванавага ў суседняй станіцы Троіцкая. Забойц сям’і настаўніцы арыштавалі (!) і ўтрымлівалі ў аддзяленьні мясцовага марыянэткавага МУСа.
Але затым адбыліся ня менш дзіўныя падзеі. Сьледчы Мержоеў, які раскрыў злачынства, быў праз пэўны час расстраляны невядомымі, а забойц, якіх ён арыштаваў, забралі з мясцовага МУСу і вывезьлі ў Паўночную Асецію. З таго часу пра іх ніхто нічога ня ведае…
Расейскія СМІ што да дадзеных падзеяў захоўваюць магільнае маўчаньне, педалюючы тэму “помсты баевікоў” за забойства сваіх. Але пададзены выпадак істотна паспрыяў таму, што абсалютная большасьць насельніцтва рэспублікі пераканая – за ўсімі забойства і нападамі на мірных жыхароў розных нацыянальнасьцяў стаяць самі расейскія акупанты.
У сваю чаргу камандаваньне Інгушскім сектарам Каўказскага Фронту заявіла, што “не адрозьнівае людзей па нацыянальнай прыналежнасьці і, калі людзі жывуць сябе спакойна і не ўдзельнічаюць у барацьбе супраць Іслама і мусульман, яны ня маюць да іх ніякіх прэтэнзій. Аднак – паабяцалі ісламскія маджахеды – мы атакавалі і будзем атакаваць акупацыйныя войскі рускіх кафіраў, дзе б яны не знаходзіліся”.
Прашу рэдакцыю выправіць маленькую недарэчнасьць.
Выраз “Чачня” ужываць няслушна, бо гэтая назва зьяўляецца зрусіфікаванай.
Слушна будзе “Чачэнія”.
Дзякуй, Рыгор (з МФ) за падказку!
Ёсць “Чорная кніга камунізму”, трэба пачынаць складаць “Чорную кнігу гэбізму”.
Бог забірае ў маскалёў розум.