У рэзыдэнцыі амбасадара ЗША ў Раўбічах 12 верасьня г.г. адбылася музычная імпрэза «Амбасовішча» з удзелам беларускіх рок-гуртоў (на фота рок-гурты Крама, Палац, Крамбамбуля). Цяпер яны практычна ня маюць магчымасьці даваць канцэрты ў Беларусі. Паводле вынікаў галасаваньня прысутных на фэсьце “Амбасовішча”, найбольшую колькасьць галасоў атрымаў гурт “Dali“. Паслухаць яго можна тут: http://www.svaboda.org/articlesfeatures/culture/2007/9/6877AE84-2A0C-43FA-80FD-8B3C8A698633.html
Ад імя ўсёй рэдакцыі выказваем падзяку амбасадзе ЗША ў Беларусі за падтрымку нашых цудоўных рок-музыкаў і… запамінаем гэты факт.