nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Зварот да беларускага грамадзтва

Верасень 14, 2007 | Няма каментараў

���.JPG

Сёньня ў нашу рэдакцыю паступіла просьба ад імя Беларускага Моладзевага Руху Амерыкі паспрыяць распаўсюду зьвестак пра іх акцыю. З задавальненьнем выконваем гэтую просьбу.

Рэдакцыя.

1.

Падчас пікету, які адбыўся 8 верасьня ля будынка ААН, быў прыняты зварот да генэральнага сакратара ААН Бан Кі-муна. Зварот заклікае яго паўплываць на становішча ў Беларусі і ўзьняць пытаньне аб яе дэмакратызацыі ў Радзе бясьпекі ААН. Праз месяц (8-га Кастрычніка) зварот з усімі сабранымі подпісамі будзе адасланы ў ААН.

Запрашаем усіх, хто жадае дапамагчы гэтай справе, надрукаваць зварот і назьбіраць подпісы лякальна ў сваім падьездзе, на сваёй вуліцы, ў сваім раёне. Кожны подпіс узмацніць вагу зварота і прыцягне больш увагі да праблемы парушэньня правоў чалавека ў Беларусі. Таксама заклікаем грамадзкія арганізацыі падтрымаць зварот і далучыцца да збору подпісаў.

Інструкцыя:

– Калі ласка, спампуйце зварот (www.belmov.org/docs/letter_to_secretary_general_Bel.doc ).

– Раздрукуйце яго, прэшчапіўшы форму для подпісаў.

– Дзеля таго каб подпіс быў улічаны, дастаткова пакінуць поўнае імя з подпісам.

– Да 8-га Кастрычніка трэба адсканаваць запоўненую форму з подпісамі і адаслаць фаіл на пошту руху ( belmov@gmail.org Гэты адрас e-mail абаронены ад спам-ботаў. Каб убачыць яго, у Вас павінен быць уключаны Java-Script )

Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі гарантуе канфедыцыйнасць.

www.belmov.org

2.

Ягонай Сьветласьці Бан Кі-Муну
Генеральнаму Сакратару
Аб’еднанных Нацыяў
г. Ню-Ёрк, штат Ню-Ёрк 10017

ЗША

8 Кастрычніка, 2007

Ваша Сьветласьць,

Народу Беларусі патрэбная Вашая дапамога ў барацьбе за дэмакрытыю і незалежнасьць.

Ужо больш за 12 год ён прыгнечаны дыктатарам Аляксандрам Лукашэнка. За час ягонага даўгога кіраваньня ён стварыў паліцэйскую дзяржаву, у якой кожны жыве ў пастаянным страху. Тысячы апазыцыйна настроеных людзей былі арыштаваныя і кінутыя за краты, а некаторыя апызыцыйныя лідары былі забітыя. Дзеля таго, каб атрымаць неабмяжаваную ўладу над народам і назаўсёды застацца кіраўніком, Лукашэнка двойчы зьмяняў Канстытуцыю краіны. Лукашэнка быў навязаны нашай краіне імпэрскай Расеяй, і ён выконвае ўсе Крамлёўскія загады па зьнішчэньні Беларускай культуры і Беларускай дзяржавы. Усе Беларускія нацыянальныя сымбалі былі забароненыя, уключаючы нацыянальныя сьцяг і герб. Тое самае здарылася з Беларускай мовай.

Больш за ўсё церпіць ад перасьледаў моладзь.

Шмат хто зь яе прадстаўнікоў быў кінуты за краты за свае палітычныя перакананьні. Толькі за адзін апошні месяц былі асуджаныя тры рэгіянальных актывісты Беларускага руха “Малады Фронт”: Іван Шыла, Наста Азарка і Яраслаў Грышчэня.

Іх засудзілі паводле артыкула 193-1 Крымінальнага Кодэксу РБ “Дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”. У той жа час Міністэрства Юстыцыі не рэгіструе арганізацыю на падставе таго, што яе ўдзельнікі “злачынцы і не могуць мець станоўчых намераў”. Але насамрэч, беларускі ўрад разглядае гэтую моладзь як злачынцаў толькі за тое, што іхныя погляды адрозьніваюцца ад афіцыйна прынятага погляду. Гэтую моладзь арыштоўваюць і пазбаўляюць волі.

Артыкул 193-1 разам з іншымі папраўкамі быў далучаны да Крымінальнага Кодэксу Беларускага Заканадаўства ў сьнежні 2005 года. Ён прадугледжвае адказнасьць з пазбаўленьнем волі за актыўнасьць у незарэгістраваных грамадскіх арганізацыях і крытыку беларускага ўраду. Ягонае прыняцьце адбылося акурат перад прэзідэнтскімі выбарамі 2006 года. Паводле гэтага артыкулу ў Лістападзе 2006 г. быў пазбаўлены волі на 1,5 гады лідар “Маладога Фронту” Зьміцер Дашкевіч. Сёняшнія ахвяры – Наста, Іван і Яраслаў – калегі і сябры Зьміцера, каторы на дадзены момант ужо адседзіў амаль-што год у турме.

Дзейнасьць ад імя незарэгістраваных палітычных арганізацыяў стала злачынствам першай ступені для сп-ра Лукашэнкі. Не ведаючы што рабіць з маладымі мэтанакіраванымі актывістамі, якія размаўляюць на забароненай беларускай мове і носяць бела-чырвона-белыя сьцягі, A.Лукашэнка пабудаваў шмат турмаў, каб пасадзіць гожнага не-канфарміста. Першы, каго схапілі, быў Павал Севярынец. Ён адважыўся пратэставаць супроць фальсыфікацыяў падчас рэферэндуму ў лістападзе 2004 г. Лукашэнка прыбраў свайго ворага так далёка са сваіх вачэй, як толькі змог – у Богам забытую вёску Малое Сітна ў Віцебскай вобласьці. Дзе Павел адбываў свой тэрмін.

Мы не хочам, каб нашая моладзь падзяліла іхны лёс. Яны не зрабілі анічога благога для сваёй радзімы і народа.

Хочам папрасіць Вас запатрабаваць ад Беларускага Ўраду спыніць перасьледы моладзі па палітычных матывах. Мы таксама хочам папрасіць Вас узьняць пытаньне дэмакратызацыі Беларусі на паседжаньні Савета Бяспекі, каб зьвярнуць увагу міжнароднай супольнасьці на жахлівыя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі.

З павагай,

Людзі Беларусі

Узор формы для збора подпісаў

Табл��а.GIF

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы