nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Рэквізыцыя і “апазыцыя”

Верасень 17, 2007 | Каментары (1)

Яўген Мурашка

Ð�Ñ�Ñ�аÑ�ка.JPG 

Месяц таму мы ўжо выказалі стаўленьне рэдакцыі да “Маршу за грантамі”, які рыхтуецца на 14 кастрычніка. Час паказвае, што нашую пазіцыю ў гэтым пытаньні падтрымлівае ўсё больш людзей. Адзін зь іх – аўтар гэтага мастацка-публіцыстычнага артыкула.

Рэдакцыя.

 

– Сядь, как все люди, ишь раскарячилась, как жарэбая кабыла, мы ж не одни! – ён прашыпеў,  кіўнуўшы позірк на людзей, якія сядзелі насупраць, бачна было, што яны не вельмі уважліва слухалі дакладчыка. Асабліва сын Віктар, які аж шыю зьвярнуў, гледзячы ёй пад спадніцу.

– Ты, совсем ахамел, Саша, за последнее время, чай не ослепнут твои министры, не зря тебя Ирина бросила.

– Меня?  Забыла с кем разговариваешь? Брашы да не забрэхвайся, а то я мигом.

Извини! – піскнула яна, перапалохана склаўшы ногі, бо добра ведала яго круты нораў.

Ішло паседжаньне Савета бяспекі.

Дакладаў міністар фінансаў Корбут:

– Александр Григорьевич, наши финансы поют романсы. “Газпром” совсем обурел, не заплатим, отключат газ.

– Сколько?

– 601 миллион доларов. И это только за первые полгода. Где брать, ума не приложу. Надо искать выход.

– Да, Крэмль дажимает! Однако хрэн яму, а не саюзнай дзяржавы, нашли дурня. Лучшэ быть первым на деревне, чем десятым в городе. Какие будут предложения?

– Просить  1,5 млрд. долларов в кредит у Москвы.

– Не дадут!

– Может, Европа?

– Я ж последний диктатор.

– Тоже верно.

– Арабския эмираты?

– Говорят: “Гусь свинье не товарищ.” А ведь сидели за моим столом, нехристи!

– А если маненько обкорнать электорат? Не первый же раз, он за Вас горой – падаў голас міністр сацыяльнай абароны У.Патупчык.

Тут да прэзыдэнта, бачком, падкаціўся начальнік аховы:

– Тут к Вам какие-то «переговорщики», говорят – Самого нужно.

Крутануўшы вусамі, коратка кінуў:

– Запускай!

Праз адчыненыя дзьверы, трымаючы капелюшы ў руках і падштурхоўваючы адзін аднаго, няўпэўнена зайшлі “ходоки” М.Марыніч, А.Санікаў, Ю.Хадыка. Менавіта іх аргкамітэт па правядзеньні “Эўрапейскага маршу” упаўнаважыў весьці перамовы з ўладамі, ўсіх ўтрох ён добра ведаў.

– Што, Миша, зона ничему не научила? Ещё хочешь? А ты бы, Санников, сидел бы потиху  в своей Хартии, думаю, на хлеб с маслом и не только имеешь? Што, Хадыка, до сих пор в фронду играешь? Сивы уже.

– Дык мы…эта …уполномоченные от оппозиции. Народ хочет в Европу.

Ён да старшыні КДБ:

– У нас што, есть такая апазицыя? Почему лично не знаком?

–  Болтаются под ногами некоторые, а так безвредные.

– У какую Европу, а мы по вашему где?

– Географически да, а по уровню жизни … вроде как в Парагвае.

– Ну, и!?

– Хотим провести акцию протеста….ээ … против Вас.

– Ну, дык проводите, вон какой кабинет большой

– Так это .. не мы, народ хочет. И где мы только уж не были. И  в Совмине, и райисполкоме и Минскгорисполкоме, все как один – Нельзя! Не положено! Не велено! И кивают пальцем наверх. Вот мы и пришли к Вашей милости, подсобите.

Пачуўшы слова “милости”, задаволена хмыкнуў і кінуў:

– Ладно, гаварыте.

– Да у нас и просьба пустяшная, мы, может, и не беспокоили бы Ваше превосходительство, да, вот, чиновники заели. Мы хотели бы пройти небольшой калоной от площади Я.Коласа до Национальной библиотеки 14-го октября.

– Нечего людей баламутить!

– Вы ж поймите! Нам же нужно семьи содержать, мы ведь нигде не работаем. Как жить? Запад даёт деньги только под конкретную работу. Да и Вам резон, тем более наши цели совпадают. Вы в Европу, а мы  эную сумму от Европы.

– Разъясните.

– Как же. В Европу Вас не пускают, а так, глядишь, бери лыжи и в Австрию вместе с вашей наложницей … извините с Натальей, запамятавал, как по отчеству. Тут то и делов – Вы нам разрешение, а мы шёпнём кому надо в Брюсселе, глядишь, и Вы не в накладе. Ей богу. Мы тихонько по тротуару… по тротуару! Тише воды, ниже травы. Посодействуйте нам, на Вас уповаем, надежа Вы наша!

– Как тебе Австрия? – зьвярнуўся ён да Натальлі.

– А что, засиделась я уже в Дроздах.

– Так вот што – прыдет народ, с ним и поговорим. Ладно, ступайте, Мы подумаем. Нявыглас! Проследи, чтобы ничего не подложили, береженного Бог бережёт, а апозиционера конвой стережет. Верно, Мальцев? Гы-гы-гы!

– Так точно! – усе прысутныя хіхікнулі.

Хадакі, адчыніўшы задам дзьверы, зніклі.

Павярнуўся да Патупчыка:

Продолжай!

– Я вот и говорю, подстричь маненко Ваших овец.

– Как это подстричь? Конкретней!

– Нужно пересмотреть социльные льготы. Возьмём пенсионеров, их у нас 2 664 000 человек….

–  Так они ж за меня голосуют!

–  До следущих презедентских выборов забудут. Там одни склеротики.

–  Хм! Есть резон. Дальше.

–  Тут же участники, ветераны,  ещё 65 517 тыс человек, узники концлагерей, тюрем и гетто, ложим 55 845 тыс человек.

–  Ты мне ветеранов не трогай, они кровь свою проливали.

–  Так они уже за свои заслуги давно всё получили, ходят теперь по исполкомам льготы для внуков и правнуков выбивают...

– Разве что так.

– Инвалидов 508 199

– Лес рубят, щепки летят!

– 664 000 студентов и учащихся.

– Нет проблем, тяжело в ученье, легко в гробу. Гы-гы-гы!

– Дальше. 11 200 инвалидов-ликвидаторов и 115 000 граждан которые в 1986-88гг. учавствовали в ликвидации последствий Чернобыля.

– Ты што мелеш? Какая радиация? Или ты забыл, что я всю радиацию своим Указом отменил. А раз нет радиации, значит, нет и ликвидаторов.

– Инвалиды-колясочники, где-то 20-22 тыс. человек. Подавай им автомобили с ручным управлением, где напасёмся?

– Неча шастаць по улицам, пусть дома сидят.

– Почётных доноров где-то 119 000, давай им льготы и всё тут. Обнаглели! Им же платят за сдачу, чего ёщё?

– Снять!

– Остались предприниматели. Снова чем-то недовольны, бунтуют, требуют отмены Вашего Указа № 760.

Яго пры ўспаміне пра прадпрымальнікаў аж пачало калаціць.

– Как, опять эти вшивые блохи! Ну, они меня достали. Усилить накат, канфисковать …конфисковать…пасадить. Дайте воды! – Глытаў, разьліваючы ваду, бразгаючы зубамі па шкле, рукі дрыжэлі, пачалася гістэрыка.

Натальля замахала рукамі:

–  Врача! Пошлі все вон! – прысутныя натоўпам, замінаючы адзін аднаму ў дзьвярах, кінуліся прэч.

Пронеси, Господи!

Увечары, лежачы побач з кволым прэзыдэнтам, Натальля, мурлыкаючы як кошка, запытвала:

– Саша, может махнём на Таити? Денег навалом, ну их всех в задницу!

– Ну и дура ж ты. Какое Таити, меня и здесь неплохо кормят! Народ без меня пропадёт, Я послан Богом! Спи давай.

Неўзабаве праект Закону “О государственных социальных льготах, правах и гарантиях для отдельных категорий граждан” быў перададзены ў Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу дзеля прыняцьця.

У сваім традыцыйным пасланьні народу А Лукашэнка казаў (сайт АГП ад 4.05.07г.): “Сегодня нужны новые подходы к решению проблем общественного развития…Стратегия государства должна строится в направлении от социальной защиты к социальному развитию. Это значит, что иждивенчество недопустимо. Большинству людей погоды не делают, а в итоге распыляются огромные бюджетные средства.

Натальля Пяткевіч, намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта (там жа): “Проект Закона на всенародное обсуждение выносится не будет. Нужно было перебороть себя [ну і махлярка! – Я.М.] и пойти радикально – отменить льготы всем до единого. Я не жду от вас понимания. Доводов по лишению льгот найти невозможно… [як у Крылова – “Ты виноват лишь в том, что хочется мне кушать”. Басня “Волк и ягнёнок! – Я.М.] После отмены льгот государство сэкономит около одного миллиарда… [не удакладняючы пры тым рублёў ці даляраў – Я.М.]. Деньги, которые высвободятся от упорядочения льгот, пойдут на реализацыю государственной программы «Дети Беларуси».

Тут ўзнікае рытарычнае пытаньне – Ці дойдуць гэтыя грошы да дзяцей?

23.05.2007 года Палата Прадстаўнікоў, ў другім чытаньні прыняла гэты Закон, скасаваўшы ільготы.

Галасавалі:  “ЗА”- 101, “супраць”- 1

Ўсё! Маўчым?

Не! Першымі супраць адмены ільгот падняліся студэнты Магілёва. Даведка па Магілёўскім Дзяржаўным універсытэце, кошт за навучаньне:

Першы курс – 1 908 800 ў год.

Другі-чацьверты – 1 672 200

Пяты – 1 575 200

Пры стыпендыі:

– 78 862 руб    – мінімальная.

– 118 297 руб  – максімальная

– 181 290        – іменная.

–  200 000       – прэзыдэнтская.

Цана на арэнду кватэры для студэнтаў у сталіцы ўзрасла ў пачатку жніўня на 50-70 даляраў і дасягнула казачных вышыняў – 360-450 даляраў.

– “Гэта вельмі дорага, а што рабіць? Інтэрнат нам не далі, сказалі, што на першым курсе яго дакладна не дадуць, другі – пад пытаньнем, магчыма, толькі на трэцім. Падзецца нам няма куды – будзем плаціць.” З размовы са студэнтамі-першакурснікамі.

5.05.2007 г. інваліды-вазочнікі ладзілі акцыю пратэсту, прабіліся ў Чырвоны дом, аднак іх адфутболілі, паабяцаўшы прыслаць пісьмовы адказ на іх патрабаваньні. Аднак, відаць, атрамант скончыўся – пішуць дагэтуль.

Аляксандр Валчанін прабіваўся ў Палату Прадстаўнікоў, каб выкласьці патрабаваньні інвалідаў-чарнобыльцаў, аднак далей прыёмнай яго не пусьцілі.

Віктар Гарбачоў – лідар незарэгістраваннай кампаніі “За свободное развитие предпринимательства” прывёз на Кангрэс 18 000 тыс. подпісаў с патрабаваньнямі аб  адмене Указа № 760.

Ігар Каваленка – лідар донараў Магілёва заявіў, што яны ў знак пратэсту супраць адмены ільгот адмаўляюцца ад здачы крыві.

Пачаўся стыхійны пратэст.

Анатоль Лябедзька, гледзячы на гэта, заявіў (сайт АГП ад 5.05.2007г): “Вопрос затрагивает интересы сотен тысяч людей и мы не можем наблюдать со стороны за ухудшением материального положения граждан, большинство которых и так еле сводят концы с концами.

Ён спадзяецца, што знойдзе падтрымку ў структурах ўлады. “Чиновники, глядящие на ситуацию дольше двух-трёх лет, пытаются  не только делать прогноз, но и создавать механизмы влияния на происходящее [каго ты дурыш? –Я.М]. Тема уже возникает в разговорах “тет-а-тет” , в банях, во время прогулок по лесным тропинкам”.

Цікава, яны што, рабілі яму справаздачу? Ну, а пакуль “тема вознікала”, чыноўніцтва скопам бяжыць ў прапрызыдэнтскае грамадскае аб’яднаньне “Белая Русь”.

Апазіцыяй 11.06.2007 г., нарэшце, быў створаны аргкамітэт па правядзеньні “Сацыяльнага маршу”, правядзеньне якога назначана на 4.10.2007 г. Плануецца, што гэта будзе акцыя пратэсту супраць скасаваньня ільгот. Як кажуць – “Пакуль сонца ўзыйдзе, раса вочы выесьць”. На сёньнешні дзень 72% грамадзян краіны заявілі, што ня выйдуць на акцыю пратэсту з нагоды пагаршэньня іх эканамічнага становішча. Канешне, цягнік пайшоў, што цяпер бегчы наўздагон?

Але і тут “лідар” вывернуўся, каб авансам апраўдаць малую колькасьць удзельнікаў:

А.Лябедзька (сайт АГП ад 26.06.2007 г.): “Мне кажется, что мы наблюдаем частичное вырождение уличного жанра [нада ж: вуличны пратэст гэта для яго «жанр» – Я.М.], когда многие акции превращаются в чистый пиар и никак не соприкасаются с целями и задачами общей статегии”.

Але ужо 4.09.2007 г. ён прызнаецца:В рамках компании по проведению «Социального марша» выкристаллизовались несколько тем, которые депутаты от дем. сил могут использовать во время выборов.

Выходзіць, што “дэм сілы” хрэн забілі на пагаршэньне эканамічнага становішча грамадзян, для іх галоўнае – удзел ў фарсе, пад які дадуць “грошы на харч харошы”

Нехта сказаў:

– На пути сколачивания политических партий, ставящих целью смести любой ценой “коррупционный режим”, формируется, как правило, только кодлы проходимцев, которые при захвате власти продолжают ту же практику казнокрадства и мздоимства с ещё большей интенсивностью.

Таму і атрымоўваецца, што замест своечасовага аб’яднаньня намаганьняў пратэсту калякіны, лябедзькі, вячоркі, санікавы з івашкевічамі і бухвоставымі ладзяць свой шабас. Для іх ня вельмі істотна, колькі людзей далучыца да яго. Мы бачым, колькі людзей выказвалі пратэст і ў якой колькасьці народу пагоршыцца жыцьцёвы ўзровень [глядзіце лічбы наверсе – Я.М.].

У аднаго амапаўскага начальніка запыталі:

– Колькі народу трэба вывесці на вуліцу, каб вы расступіліся?

– Тысяч пяцьдзесят.

Ну, а калі  тысяч 500 000? Без камэнтараў!

Былы знакаміты кубінскі камандантэ Убэр Матас, які разам з Фідэлем і Раулям Кастра, Эрнэсто Чэ Гевара рабіў кубінскую рэвалюцыю, аднак за крытыку Фідэля адседзеў 20 гадоў ў турме, кажа: “Беларусам, з уласнага досьведу скажу, змагацца за дэмакратыю варта, нават, калі для гэтага трэба ахвяраваць шмат чым. Нават, калі падаецца, што дыктатура напераможная і трымаецца вельмі доўга. Трэба вытрымаць – аб’яднаўшыся, народ заўсёды можа перамагчы. Правыя ці левыя – ніякія дыктатуры ніколі не прыносяць нічога добрага”.

Моладзь! Гэтыя словы я адрасую менавіта табе. Ня трэба ахвяраваць сабой дзеля амбіцый бессаромных палітыкаў. Калі ж усё ж выйсьці – дык за лепшую долю.

Жыве Беларусь!

 

Яўген Мурашка

06.09.2007 г.

 

Каментары (1)

  1. Siarhiej кажа:

    Прапаную назву для лукашэнкаўскіх выбараў: ЛАХАТРОН. Мне здаецца гэтае слова лепш падыходзіць, чым ФАРС.
    У 2006 г. быў Лахатрон-19.03.2006.
    У лахатронах не ўдзельнічаць, а калі прымусяць галасаваць – адрываць ад бюлетэняў палову альбо чвэрць і забіраць
    з сабой. Парэшткі кідаць у скрыню на выбарчым участку, а адарваную частку з напісанай на ёй нумарам участку
    захоўваць.
    Не згодзен з Я.М. наконт вулічных акцый, усё больш складаней.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы