nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Некаторыя этнацыдчыкі імкнуцца стрэсьці зь сябе злачынствы “этнацыднай вертыкалі”

23 верасня, 2007 | Няма каментараў

Рэдакцыя (гаворка пойдзе пра старшыню Канстытуцыйнага суду Беларусі Рыгора Васілевіча – яго фота ўнізе; матэрыял грунтуецца на рэпартажах карэспандэнта радыё “Свабода” Ігара Карнея).

Ð�аÑ�Ñ�левÑ�Ñ�.JPG 

18 верасьня старшыня Канстытуцыйнага суду Беларусі Рыгор Васілевіч падчас  сэмінару, прысьвечанага пытаньням міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека і правасудзьдзя, адзначыў, што “ў беларускай Канстытуцыі замацаваная недапушчальнасьць дыскрымінацыі грамадзянаў паводле рэлігійнага, палавога, расавага і моўнага прынцыпаў”. “З усім, апроч мовы, у нас добра”,– заявіў Васілевіч і нагадаў, што “адказнасьць за непавагу да дзяржаўнай мовы ніхто не адмяняў. У якасьці прыкладу дыскрымінацыі паводле моўнай прыкметы Рыгор Васілевіч згадаў выпадак з жыхаром Гомелю Сяргеем Сямёнавым.

 

Нагадаем (пра гэты выпадак паведамляла радыё “Свабода”), прыкладна месяц таму хлопец вяртаўся з Украіны. Мытнікі на беларускім баку мяжы загадалі яму запоўніць дэклярацыю. Сямёнаў адмовіўся запаўняць расейскамоўны бланк і папрасіў, каб яму далі бланк на беларускай мове [малайчына! так трымаць! – Рэд.]. За гэта ён быў прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасьці (мытнікі класіфікавалі просьбу Сямёнава як “непадпарадкаваньне службовай асобе”, а суд спагнаў з Сямёнава штраф у памеры амаль 450 даляраў).

“Выпадкі неадэкватнага стаўленьня да беларускай мовы зусім нярэдкія, і яны недапушчальныя”, канстатаваў Рыгор Васілевіч. Ён зьвярнуўся да калегаў-судзьдзяў, якія мусяць карыстацца беларускай мовай на патрабаваньне ўдзельнікаў працэсу. Васілевіч у якасьці станоўчага прыкладу назваў Канстытуцыйны суд, дзе ўсе рашэньні перакладаюцца на расейскую ці беларускую мову ў залежнасьці ад таго, на якой мове вёўся разгляд справы. Аднак, паводле Васілевіча, ёсьць структуры, якія адмаўляюцца прымаць заявы, калі яны напісаныя па-беларуску. У якасьці ілюстрацыі ён працытаваў бачаную ім рэзалюцыю: “Перепишите заявление на нормальном языке» [нармальнай мовай у Беларусі ёсьць толькі беларуская; таму прыйдзе час і мы абавязкова выявім аўтара ўзгаданай рэзалюцыі. – Рэд.]. «Такая рэзалюцыя ёсьць непавагай да мовы»,– падсумаваў Васілевіч.

Спадар Васілевіч расказаў таксама пра зусім невытлумачальныя выпадкі, зь якімі сутыкаюцца грамадзяне краіны. Прыкладам, у Канстытуцыйны суд зьвярнуўся абітурыент, у якога пытаньні да цэнтралізаванага тэставаньня па беларускай мове былі напісаны па-расейску.

Гэтая падзея – калі дзяржаўны чыноўнік высокага рангу публічна заявіў пра неабходнасьць прыцягненьня да адказнасьці за непавагу да роднай мовы – адбылася ці ня ў першыню за апошнія 10 гадоў!

Дадзеная заява старшыні Канстытуцыйнага суду Беларусі атрымала шырокі грамадскі розгалас. З гэтай нагоды да яго зьвярнуўся карэспандэнт радыё “Свабода” Ігар Карней, якому сп-р Рыгор Васілевіч даў інтэрвю (тэкст гэтага інтэрвю прыводзім цалкам, каб ніхто ня мог сказаць, што мы нешта сказілі ў нашым каментары).

Карэспандэнт: “Рыгор Аляксеевіч, ці насамрэч праблема дыскрымінацыі беларускай мовы набыла такія маштабы, што яе трэба ўжо ўздымаць на высокім узроўні? Прынамсі, апошнія гадоў дзесяць гэтае пытаньне нікога зь дзяржаўных чыноўнікаў асабліва не хвалявала…”

Васілевіч: “Перш за ўсё я хацеў бы падкрэсьліць: гэтае выказваньне было зробленае на навукова-практычнай канфэрэнцыі. Яно было выказанае разам зь іншымі прапановамі й ацэнкамі, якія проста вынікаюць зь некаторых аспэктаў прававога рэгуляваньня. Тое, што асобныя праблемы ўзьнікаюць, гэта безумоўна. І я лічу, што пытаньні, якія патрабуюць свайго вырашэньня, будуць вырашацца ў адпаведнасьці з нашай Канстытуцыяй. З гэтага ня трэба рабіць нейкай сэнсацыі. У любой дзяржаве ня ўсё так гладка адбываецца, жыцьцё ставіць такія пытаньні, на якія, можа, іншым разам нехта і не зьвярнуў бы ўвагі”.

Карэспандэнт: “У якасьці прыкладу дыскрымінацыі паводле моўнай прыкметы на сэмінары вы згадвалі выпадак з жыхаром Гомелю Сяргеем Сямёнавым. Нядаўна яму прысудзілі вялікі штраф за тое, што на беларуска-ўкраінскай мяжы ён адмовіўся запаўняць расейскамоўны бланк дэклярацыі і папрасіў фармуляр на беларускай мове”.

Васілевіч: “Калі ўзьнікае нейкая праблема, яе патрэбна вырашаць. І ў гэтым выпадку, можа, той грамадзянін (хоць я ня ведаю ўсіх абставінаў справы) проста скарыстаўся гэтымі ўмовамі, каб абараніць свае правы. А па сутнасьці мы таксама можам ацэньваць: былі там падставы да прыцягненьня яго да адказнасьці ці не. Прынамсі, з фармальнага пункту гледжаньня, можа, ён і мае рацыю”.

Карэспандэнт: “Напярэдадні я размаўляў зь Сямёнавым, і ён паведаміў: у панядзелак у яго новы суд па тым жа артыкуле — за чарговую просьбу блянкаў дэклярацыі на беларускай мове ўжо на іншым памежным пераходзе”.

Васілевіч: “Я ня маю інфармацыі аб сутнасьці справы. І на сэмінары я казаў, што калі вось так разглядаць справу, як яна пададзеная, то можна меркаваць — праўда на баку гэтага грамадзяніна. Але трэба мець на ўвазе, што і сродкі масавай інфармацыі могуць скажаць нейкія факты. Калі гэта ня так, то тады трэба разабрацца і абвергнуць тую інфармацыю, якая ўзьнікла ў СМІ. Вось аб чым насамрэч ішла гаворка. А наконт беларускай мовы, то, безумоўна, трэба імкнуцца, каб праваўрэгуляваньне адпавядала канстытуцыйным нормам”.

Карэспандэнт: “Учора старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Аляксандар Шпілеўскі, спасылаючыся на згаданую гісторыю, паабяцаў, што неўзабаве надрукуюць блянкі дэклярацыяў па-беларуску. Можаце такое хуткае рэагаваньне запісаць у тым ліку і ў свой актыў?”

Васілевіч: “Я лічу, што гэта адбылося ня толькі з маёй падачы. Калі ў СМІ на гэты факт была зьвернутая ўвага, відаць, і ён адрэагаваў на тую інфармацыю, якая была надрукаваная ня толькі на мае словы. Наагул, і ў мытным камітэце, відаць, раней можа не зьвярталі ўвагі на гэтыя пытаньні, і цяпер, калі ёсьць падстава, то яе выправяць”.

Карэспандэнт: “А ўвогуле, ці былі прэцэдэнты, каб кагосьці ў Беларусі ўжо прыцягвалі да адказнасьці за абразу, дыскрымінацыю паводле моўнай прыкметы?”

Васілевіч: “У практыцы, магчыма, і былі такія выпадкі, бо гэта даўняе пытаньне. Падчас сэмінару згадваліся прыклады ажно з 1992 году — адзін з дакладчыкаў прыводзіў прыклад, як выкарыстоўваюцца нормы міжнароднага права. Былі прыклады, калі кіраўнікі не рэагавалі на звароты на беларускай мове. Але цяпер у нас ёсьць добрая прававая аснова дзеля таго, каб было забясьпечанае двухмоўе [хто забыўся, нагадваем: ад ганебнага “моўнага” рэферэндуму 1995 году прайшло 12 гадоў! – Рэд.] і, больш таго, каб дзяржаўныя служачыя адказвалі на той мове — расейскай ці беларускай, на якой зьвярнуўся грамадзянін. У гэтым сэнсе я магу нагадаць і закон аб зваротах грамадзянаў і адпаведныя ўказы, акты прэзыдэнта краіны. Таму тут ёсьць адпаведная нарматыўная база, і лічу, што проста дзяржаўныя служачыя павінны неяк падвышаць сваю культуру ў гэтым сэнсе”.

Карэспандэнт: “У выступе вы прыводзілі і іншыя факты дыскрымінацыі паводле моўнай прыкметы. У прыватнасьці, як абітурыента прымушалі здаваць тэсты па беларускай мове, напісаныя… па-расейску”.

Васілевіч: “Увогуле, усе пытаньні вырашальныя. Расейская і беларуская мовы вельмі блізкія. Але зь юрыдычнага, фармальнага пункту гледжаньня мы мяркуем: трэба і ў гэтым кірунку таксама ў поўнай меры забясьпечыць правы і абітурыентаў. Безумоўна, кожны з нас можа разабрацца і ў расейскай мове, і ў беларускай мове. Можа, у кагосьці практыкі няма добрай, каб выказвацца па-расейску ці па-беларуску, але мовы, відаць, самі па сабе блізкія. І ўсё ж мы лічым, што адпаведны артыкул Канстытуцыі, дзе замацаваная дзяржаўнасьць дзьвюх моваў, павінен выконвацца”.

Карэспандэнт: “Дагэтуль распаўсюджаны стэрэатып: хто гаворыць па-беларуску, таго аўтаматычна можна адносіць да “бээнэфаўца”. Вы не падзяляеце такога меркаваньня?”

Васілевіч: “Не, не лічу. У нас шмат хто размаўляе па-беларуску, і гэта не паказьнік палітычных поглядаў”.

 

Ад рэдакцыі:

У пададзенай падзеі для нас найбольш важнымі зьяўляюцца два моманты.

Першы зь іх – паводзіны карэспандэнта радыё “Свабода” Ігара Карнея. Так і хочацца запытацца ў яго: ён што, ня ведае сітуацыю з мовай беларускага народу ў цяперашняй беларускай дзяржаве? Ён што, ня ведае, што яе практычна цалкам (!) няма ў адукацыйнай сістэме (на ёй не выкладаюць ні ў школах, ні ў ВНУ), што яе практычна цалкам няма ў інфармацыйнай прасторы (ён што, не глядзіць “беларускае” тэлебачаньне, ня слухае “беларускія” радыёстанцыі?), што яе няма на цэньніках у крамах, на розных шыльдах на вуліцах, няма на розных гукавых абвестках, што на ёй не гаворыць начальства, пачынаючы з першых асобаў лукашэнкаўскай Беларусі, што яе няма ня толькі на памежных бланках, а на практычна любых наменклатурных формах…?! (нагаем, у рэферэндуме 1995 году пытаньне ставілася пра наданьне статусу рускай мове (!) такога, як у беларускай).

Вы што, Ігар Карней, усяго гэтага ня ведалі, што разам завецца страшэнным словам ЭТНАЦЫД (!), якое азначае адно з самых цяжкіх злачынстваў супраць чалавецтва, калі ўсё сваё інтэрвю зьвялі выключна да некалькіх прыватных выпадкаў, а па сутнасьці – да дробязяў?!

Што гэта за тактыка журналісцкая такая? У чым яе сэнс? А, можа, вы сп-р Каней, ужо шмат гадоў не былі ў Беларусі й проста ня ведаеце рэальны стан спраў зь беларускай мовай? А, можа, вас – журналіста радыё “Свабода” – не хвалюе стан адной з самых важных каштоўнасьцяў беларускага народу, якой зьяўляецца яго мова?!

Мы ня можам знайсьці адказы на гэтыя пытаньні, але лічым, што магчымасьць задаць (з нагоды) пытаньні пра этнацыд адной зь ключавых асоб цяперашняй этнацыднай вертыкалі, сп-р Карней, проста страціў…     

Вось так, страчваючы шанц за шанцам, мы – беларусы – і дажыліся да сёньняшняга ганебнага стану…

Другі важны асьпект, які паўстае з падзеі – неабхонасьць адказу на пытаньне аб  прычынах надвычай дзіўных, як на сёньняшні бравурна этнацыдны час, словах аднаго з безумоўных чальцоў этнацыднай вертыкалі.  

Вылучаем найбольш верагоднуюю гіпотэзу. А, можа, да некаторых этнацыдчыкаў пачынае даходзіць, што іх чакае пакараньне за злачынства этнацыду?

А чаму б і не?

Цалкам магчыма, што самыя разумныя, далёкабачныя зь іх пачынаюць усьведамляць, што ім прыйдзецца адказваць за свае злачынствы. Ва ўсялякім разе, яны ня могуць ня ведаць (пра што, дарэчы, мы ў рэдакцыі не стамляемся нагадваць), што ЭТНАЦЫД – адно з самых цяжкіх злачынстваў супраць чалавецтва. У дадатак, магчыма, усьведамленьню непазьбежнасьці пакараньня за яго спрыялі і заявы нашай рэдакцыі (кожны чытач можа знайсьці у матэрыялах сайта і адпаведныя артыкулы, і адпаведныя дактрынальныя прынцыпы), і акцыі КХП-БНФ, і многіх іншых.  

Сярод тых, хто сядзе на лаве падсудных за шматгадовы этныцыд беларусаў ва ўласнай дзяржаве ў лукашэнкаўскія часы, ужо цяпер праглядаюцца постаці міністраў культуры, адукацыі, інфармацыі, прэм’р-міністраў, чалавека, які быў на пасадзе прэзідэнта, кіраўнікоў яго адміністрацыі і, вядома ж, старшыні Канстытуцыйнага суду.

Усё пералічанае дазваляе нам вылучыць практычна толькі адну гіпотэзу, зьвязаную зь дзіўнай падзеяй, якую мы разглядам: ведаючы, што лукашэнкаўская ўлада няўхільна набліжаецца да заканчэньня, сп-р Васілевіч вырашыў падсьцяліць саломкі пад сваю будучыню (гіпотэзу пра сумленьне, якое раптам прачнулася, мы адкінулі адразу). Ён хутчэй за ўсё вырашыў значна скасьціць сабе тэрмін турэмнага зьняволеньня, які яму сьвеціць пры нармальнай беларускай уладзе, за свой удзел у злачынствах этнацыднай банды, якая пакуль усё яшчэ тэрарызуе, катуе, дэбілізуе, зьнішчае беларускі народ.

Што ж, паводзіны вертыкальшчыка Васілевіча, скіраваныя на тое, каб стрэсьці зь сябе хоць частку злачынстваў лукашэнкаўскай пары, нельга не прызнаць рацыянальнымі… 

 

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы