nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Іранскі крук у амерыканскім лесе: Ахмадзі-Нежад у Ню-Ёрку

30 верасня, 2007 | Няма каментараў

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

Ð�Ñ�мадзÑ�Ð�ежад Ñ� Ð�Ñ�-Ð�Ñ�кÑ�.JPG 

Што такое феномен “крука ў лесе” і якое ён мае дачыненьне да выяўленьня рэальнага стану грамадства (ці, як у дадзеным канкрэтным выпадку, для ацэнкі ўплыву розных сілаў на ўнутраную і вонкавую палітыку ЗША), на нашым сайце было патлумачана неаднаразова (пачынаючы адсюль: nashaziamlia.org/2007/01/20/513). Нядаўняе наведваньне Ахмадзі-Нежадам Ню-Ёрку, афіцыйна – для ўдзелу ў 62-й сесіі Генасамблеі ААН, мела выразныя рысы дадзенага феномену. Таму давайце адразу пяройдзем да двух этапаў аналізу гэтай справы: да максімальна дакладнага аднаўленьня факталогіі падзеі (этап 1) і да фармуляваньня зьмястоўных высноваў (этап 2).

 

Частка 1.

Аб’ектыўна прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадзі-Нежад зарэкамендаваў сябе, як чалавек, які ўпарта зьвяртае ўвагу міжнароднай грамадскасьці на праблемы палестынскага народу, лічыць Ізраіль сіянісцкім утварэньнем (які раней ці пазьней і тым ці іншым чынам “будзе сьцерты з мапы сьвету”), сумняецца ў 6-мільённым маштабе халакосту, хоча пабудаваць АЭС у Іране. І хаця яго жаданьне “зрабіць ядзерную бомбу” зьяўляецца недаказаным, хаця ён ніколі не казаў, што гэта менавіта ён “сатрэ Ізраіль з мапы сьвету”, ніколі не заяўляў, што ў час Другой сусьветнай зьнішчэньня габрэяў нямецкімі нацыянал-сацыялістамі ўвогуле не было – усё гэта яму ўсё-роўна прыпісвае сіянісцкая прапаганда. “Крытыкі” Ахмадзі-Нежада зь любой нагоды ў розных сусьветных СМІ ўпарта заяўляюць, што ён “адмаўляе халакост”, “пагражае зьнішчыць Ізраіль”, “спрабуе стварыць ядзерную зброю”, “падтрымлівае тэрарызм ва ўсім сьвеце, у т.л. у Іраку”  (так выглядаюць законы PR-у, якія да праўды звычайна ня маюць ніякага дачыненьня; раім гэта ўлічваць падчас знаёмства з пададеным ніжэй матэрыялам). У цэлым – можна не сумнявацца, што на сёньня сіянакратыя лічыць прэзідэнта Ірана сваім галоўным ворагам. 


Папярэдні фон.

Адзначаныя вышэй абставіны тлумачаць валтузьню вакол Ірана і выразную цікавасьць сусьветных СМІ да паездкі сп-ра Ахмадзі-Нежада ў ЗША. Напярэдадні самыя розныя інфармацыйныя кампаніі імкнуліся ўзяць у яго інтэрвю.

Ключавым пытаньнем амерыканскай тэлекампаніі CBS у час інтэрвю з іранскім прэзідэнтам было пытаньне пра магчымасьць стварэньня Іранам ядзерай бомбы. Ахмадзі-Нежад адказаў: “Вы павінны зразумець, што нам не патрэбная ядзерная бомба. Навошта яна нам? … ЗША ўжо ня раз публічна абвінавачвалі Тэгеран у тым, што пад прыкрыцьцём ажыцьцяўленьня грамадзянскай ядзернай праграмы ў сакрэтных лабараторыях іранцы распрацоўваюць ядзерную зброю. … Нашыя планы і праграма разьвіцьця ядзернай энэргетыкі цалкам транспарэнтныя. Пры цяперашніх палітычных рэаліях ядзерная бомба ня мае карысьці. Калі б было інакш, дык яна дапамагла вырашыць праблемы, зь якімі амерыканцы сутыкаюцца ў Іраку. … Час ядзернай бомбы прайшоў”. У інтэрвю тэлекампаніі CBS прэзідэнт Ірана таксама падкрэсьліў: “Няверна лічыць, што Іран і ЗША рухаюцца ў кірунку вайны паміж сабой. … Навошта нам пачынаць вайну? Ніякай вайны на даляглядзе ня бачна”. 

CNN са спасылкай на іранскія афіцыйныя СМІ перадала таксама, што перад сваім вылетам у ЗША Ахмадзі-Нежада заявіў, што “Злучаныя Штаты – вялікая і вельмі значная краіна, з насельніцтвам у 300 мільёнаў чалавек. Але з-за розных прычын амерыканскі народ на працягу апошняга году быў пазбаўлены карэктнай і яснай інфармацыі што да глабальнага разьвіцьця, і ён зь нецярпеньнем імкнецца гэтую інфармацыю атрымаць”.

У сваю чаргу агенцтва Reuters паведаміла, што прэзідэнт Ірана зноў заклікаў “акупацыйныя войскі” пакінуць Ірак, а таксама заявіў, што санкцыі ААН ня змогуць затрымаць ядзерны прагрэс Ірана. “Тыя, хто думае, што змогуць затрымаць прагрэс іранскай нацыі, выкарыстоўваючы такія непрыглядныя меры, як псіхалагічная вайна і эканамічныя санкцыі, памыляюцца”, – сказаў ён.

Нагадаем, што Савет Бясьпекі ААН, сапраўды, ужо двойчы прыймаў рэзалюцыю пра санцыі ў адносінах да Ірана з-за адмовы Тэгерана спыніць узбагачэньне ўрану. Аб’яўлена, што на працягу некалькіх будучых тыдняў плануецца падрыхтаваць чарговы праект рэзалюцыі Рады бясьпекі ААН. Гэты дакумент павінен быць падрыхтаваны ў фармаце “3+3” (Расея, Кітай, ЗША і Францыя, Германія, Вялікабрытанія).

У імкненьні “пакараць” Іран сярод усіх еўрапейскіх краін чамусьці асабліва актыўнічае “Францыя”. Так, сталы прадстаўнік Францыі пры ААН Жан-Марыс Рыперт заявіў, што калі Рада бясьпекі ААН не ўвядзе новыя санкцыі супраць Ірану, “Парыж” будзе дамагацца гэтага праз еўрапейскія інстытуты.

Але найбольш гарачая палеміка вакол будучага візіту разгарэлася ў ЗША.

Так арганізацыя Freedom Watch разьмясьціла за грошы ў New York Times аб’яву, дзе закляйміла як самога прэзідэнта Ірана, так і Калумбійскі ўніверсітэт (ён знаходзіцца ў Ню-Ёрку), які запрасіў яго выступіць. Запланавалі свае пратэсты і шэраг габрэйскіх арганізацый. Акрамя некаторых прафесараў універсітэта (напрыклад, Майран Мідоў) выказаць сваё незадавальненьне фактам будучага выступу Ахмадзі-Нежада з універсітэцкай трыбуны палічылі сваім абавязкам практычна ўсе цяперашнія кандыдаты ў прэзідэнты ЗША, а таксама сьпікер гарадской рады Ню-Ёрку Крысьціна Куін. Асабліва стараліся Джон Макейн, Міт Ромні, ім падпявалі Хілары Клінтан і Барак Абама. Прэзідэнт Буш пагадзіўся зь імі, але дадаў, што гэта дадатковы доказ велічы амерыканскай дэмакратыі й свабоды слова ў ЗША.

Бульварная прэса (Daily News, The New York Post) анансавала будучы візіт пад такімі загалоўкамі: “Зло прызямлілася”, “Вар’ят зь Ірана”. Вядучыя “кансерватыўных” ток-шоў на радыё называлі Ахмадзі-Нежада не інакш, як “беснаваты Махмуд” альбо “Гітлер-малодшы”.

Аднак былі й іншыя. Так мэр Ню-Ёрка Майкл Блумберг паставіўся да будучага выступу іранскага прэзідэнта ў Калумбійскім універсітэце флегматычна. “Паслухайце, гэта ж універсітэт! Ён мае права запрашаць, каго хоча”, – сказаў ён. “У нас свабодная краіна, – заявіла прэс-сакратар Белага дому Дэйна Пэріна. – Мы хацелі б, каб Іран быў такім жа”. “Паглядзіце на гэта, як на пастаноўку за межамі Брадвея”, – паціснуў плячыма былы амерыканскі прадстаўнік у ААН Джон Болтан. 

Універсітэцкая студэнцкая газета Columbia Spectator нават вітала рашэньне адміністрацыі запрасіць Ахмадзі-Нежада, адзначыўшы, што “універсітэт абавязаны даваць сваім студэнтам магчымасьць пашыраць свой кругагляд і глыбей разьбірацца ў міжнародных падзеях”. Сам універсітэт заявіў, што даў магчымасьць выступіць іранскаму лідару, “паколькі гэта пытаньне свабоды слова”. 

У гэтай абстаноўцы нават генсек ААН Пан Гі Мун быў вымушаны публічна пацьвердзіць права лідараў усіх нацый на выступ з трыбуны ААН.

Нагадаваем. Вашынгтон па дамоўленасьці з ААН абавязаны выдаваць візу Ахмадзі-Нежаду. Віза дае яму магчымасьць быць у межах 40-кіламетровай зоны адносна цэнтру Манхэтэна на працягу 29 дзён.

 

Недаступны Ground 0.

Перад адлётам у Ню-Ёрк Ахмадзі-Нежад выказаў жаданьне ўскласьці кветкі на тым месцы, дзе быў Сусьветны гандлёвы цэнтар, разбураны 11 верасьня 2001 года.

Аднак ён атрымаў адмову ад ню-ёркскіх уладаў і Сакрэтнай службы ЗША, якая адказвае за ахову высокапастаўленых замежных гасьцей. Мэрыя матывавала гэта тым, што там ідзе будоўля і будзе цяжка забясьпечыць бясьпеку.

У Белым доме пракаментавалі сітуацыю так: “Гэта справа ўладаў Ню-Ёрка, аднак здаецца даволі дзіўным, што прэзідэнт краіны, якая ёсьць памочнікам тэрарызму, наведае “граўнд-зэро””. Рэспубліканец Фрэд Томпсан падкрэсьліў, што “Іран нясе адказнасьць за пастаўкі ўзбраеньняў экстрэмістам, якія сёньня забіваюць амерыканцаў у Іраку і Аўганістане”. Прэзідэнт Буш падтрымаў гарадскія ўлады і заявіў, што “разумее, чаму яны не жадаюць бачыць на месцы разбураных вежаў СГЦ дзеяча, які кіруе краінай-фундатарам тэрарызму”.

На ўсё гэта Ахмадзі-Нежад адказаў: “Мерапрыемства ўключана ў праграму візіту, і, калі будзе час і дазволяць абставіны, я паспрабую гэта зрабіць… Аднак, калі гарадскія афіцыйныя асобы ня змогуць зрабіць неабходныя крокі, дык я ня буду настойваць”.

Карэспандэнт CBS Скот Пэлі пацікавіўся ў Ахмадзі-Нежада: “Няўжо вы не разумееце, што наведваньне вамі гэтага месца будзе ўспрынятае многімі амерыканцамі як зьнявага?”

– Чаму для іх гэта будзе зьнявагай? – выказаў зьдзіўленьне прэзідэнт.

– Таму што вы – кіраўнік ісламскай дзяржавы, якая, як лічыць урад ЗША, спрыяе распаўсюджаньню тэрарызму па ўсёй планеце, – адказаў Пэлі.

– Так сьцьвярджае амерыканскі ўрад. Аднак мы супраць любых тэрактаў і забойстваў. Мы таксама супраць любых змоваў, накіраваных на тое, каб пасеяць разлад паміж нацыямі. [акрамя таго] Я зьдзіўлены, як вы можаце казаць за ўсю амерыканскую нацыю? Вы прадстаўляеце СМІ, вы ж рэпартэр. Амерыканская нацыя – гэта 300 мільёнаў людзей. І ёсьць розныя пункты гледжаньня, – сказаў іранскі прэзідэнт.

 

Перад дзьвярыма Калумбійкі.

Асноўная прычына вэрхалу, які ўсчалі ненавісьнікі Ахмадзі-Нежада ў ЗША, заключалася ў тым, што ён быў запрошаны ў Калумбійскі ўніверсітэт у якасьці аднаго са сьпікераў на традыцыйны “Форум сусьветных лідараў”. Менавіта гэта выклікала найбольш бурлівую рэакцыю сярод “праваабарончых” ды “грамадскіх” арганізацый і некаторых палітыкаў. На падыходах да ўніверсітэта былі арганізаваныя пратэсты, у якіх удзельнічала да тысячы чалавек (гл. фота 3 у пачатку артыкула).

“Гэта ганьба, што ў нашым славутым універсітэце далі трыбуну Ахмадзі-Нежаду. Свабода слова – не для катаў!”, – заяўляе Інгрыд, якая трымае ў руках плакат, на якім прэзідэнт Ірана пададзены ў выглядзе… фашыстоўскай свастыкі. “Гітлер жывы!” – сьведчыць надпіс пад гэтай палітычнай карыкатурай [дарэчы, вельмі ўжо негустоўнай. – Рэд.]. Жанчыны з амерыканскімі сьцяжкамі ў валасах тут жа раздаюць бланкі пісьмаў да амерыканскіх салдатаў, якія знаходзяцца ў Іраку. “Нашым дарагім сьмелым салдатам. Дзякуем, што змагаецеся на вайне з тэрорам”, – напісана на бланках [а гэта яшчэ больш нягегла. – Рэд.]. “Ахмадзі-Нежаду месца ў Гуантанама, а не ў Калумбійскім універсітэце!”, – перакананыя некаторыя ню-ёркцы, якія стаяць у натоўпе.

Алея, якая вядзе да будынку універсітэта, увешана фотаздымкамі з выявай сцэнаў публічнага выкананьня сьмяротных пакараньняў у Іране. На універсітэцкай агароджы знаходзяцца цытаты з выказваньняў прэзідэнта Ірана, у якіх абвяргаюцца маштабы халакосту [на гэты раз схлусіць ня здолелі. – Рэд.] і прадказваецца разбурэньне дзяржавы Ізраіль.

Аднак, разам з тым у натоўпе дэманстрантаў былі і такія лозунгі “Мы не жадаем выбіраць паміж ісламскім фундаменталізмам і амерыканскім імперыялізмам”, “Ахмадзі-Нежад – кепскі, а Буш яшчэ горш!”  Некаторыя ўдзельнікі трымалі плакат, на якім Буш быў намаляваны ў выглядзе ядзернага воблака. “Ваяўнічы ісламізм – гэта спараджэньне ваяўнічага імперыялізму”, –  сьцьвярджаў мужчына, які прадстаўляе “Рэвалюцыйную партыю камуністаў ЗША”. Ён жа патрабаваў згарнуць ядзерную гонку ва ўсім сьвеце, а ня толькі ў Іране. Быў там і лозунг “Не дадзім бамбіць Іран!”, які набыў асаблівую актуальнасьць пасьля нядаўніх ваяўнічых заяваў амерыканскіх і французскіх палітыкаў. “Вітаю Ахмадзі-Нежада – шукальніка праўды!” [на наш погляд, у гэтым лозунгу значная частку сутнасьці ўсіх падзеяў вакол Ахмадзі-Нежада] – трымае свой лозунг амерыканка сталага ўзросту.

Нягледзячы на такі раскід думак, акцыя праходзіла ў выключна мірнай атмасьферы.

 

З трыбуны Калумбійскага ўніверсітэта.

Прэзідэнта Ірана Махмуда Ахмадзі-Нежада ў зале Калумбійскага ўніверсітэта аўдыторыя (а там было каля 600 чалавек) сустрэла апладысьментамі [!!! – Рэд.].

Гэта вельмі важкі факт, бо кіраўніцтва ўніверсітэта ў адказ на “незадаволенасьць грамадскасьці” запрашэньнем сп-ра Ахмадзі-Нежада паабяцала напоўніць аўдыторыю шматлікімі крытыкамі яго палітычнага й ідэалагічнага курсу. Аднак, гледзячы на рэакцыю залі, там апынулася шмат прыхільнікаў іранскага прэзідэнта.

Варта таксама дадаць, што білеты на выступленьне М.Ахмадзі-Нежада разышліся менш чым за гадзіну пасьля выпуску іх у продаж.

Выступ прэзідэнта Ірана ў Калумбійскім універсітэце (на адмыслова створаным чорным фоне; гл. фота 3) трансляваўся ў прамым эфіры па тэлеканале Fox News, а таксама па кабельным тэлебачаньні.

Усё выглядала яшчэ больш-менш прыстойна, пакуль рэктар універсітэта Лі Болінджар (Lee Bollinger; гл. фота 1 уверсе), які першым узяў слова, не пачаў “прадстаўляць” прэзідэнта Ірана. У сваім выступе ён, у прыватнасьці, заявіў: “Місьцер прэзідэнт, вы дэманструеце ўсе адзнакі дробнага бязьлітаснага дыктатара. … Вы выглядаеце недарэчна. … Вы жорска перасьледуеце іншадумцаў, жанчын і меншасьці, у тым ліку гомасексуалістаў”. З жарам рэктар універсітэта раскрытыкаваў Ахмадзі-Нежада і за “адмаўленьне халакосту”, назваў гэта “недарэчнасьцю” і “небясьпечнай прапагандай”, а самога прэзідэнта – альбо “бессаромным правакатарам”, альбо “ўражліва неадукаваным”. “Праўда ў тым, што Халакост – самая задакументаваная падзея ў людскай гісторыі”, – працягнуў Болінджар. У заключэньні ён выказаў сумнеў, што Ахмадзі-Нежаду хопіць “інтэлектуальнай мужнасьці” адказаць яму на гэтыя пытаньні. (Многія эксьперты потым сьцьвярджалі, што Болінджар зрабіў такое, каб дагадзіць “крытыкам”, якія выказвалі незадавальненьне запрашэньнем іранскага лідара выступіць ва ўніверсітэце).

На такую падачу Ахмадзі-Нежад адрэагаваў нечакана хутка. Ён назваў яе зьняважлівай, затуманьваючай бесстароннасьць аўдыторыі, указаў, што ў заяве рэктара Калумбійскага ўніверсітэта ёсьць і зьнявагі, і хлусьлівыя цьверджаньні. А таксама дадаў, што такога не магло б адбыцца ў Іране (гл. фота 2 уверсе).

“У нас няма гомасексуалістаў”, – адгукнуўся Ахмадзі-Нежад [мы ў рэдакцыі з тэмай гомасексуалізму плануем вызначыцца адмыслова. Выраз: “у нас няма гомасексуалістаў”, – натуральна, памылковы. – Рэд.] і заявіў, што жанчыны ў Іране цалкам свабодныя.

Апладысьментамі [!!! – Рэд.] былі сустрэтыя яго цьверджаньні пра справядлівасьць сьмяротнага пакараньня для наркагандляроў.

Адказваючы на папрок што да халакосту, Ахмадзі-Нежад пацікавіўся: “Калі халакост – гэта рэальнасьць нашай эпохі, гісторыя, якая адбылася, дык чаму нельга праводзіць сур’ёзныя дасьледваньні, заснаваныя на падыходзе да дадзенай тэмы з розных пунктаў гледжаньня?” [навуковы пошук сапраўды на гэтым грунтуецца. – Рэд.] “Чаму з-за халакосту, які адбыўся больш чым паўстагоддзя таму, сёньня павінен пакутаваць палестынскі народ? Чаму ён павінен плаціць за тое, да чаго ня меў ніякага дачыненьня?”, – кінуў у аўдыторыю пытаньні лідар Ірана. Ён таксама адзначыў, што склікаў летась міжнародную канферэнцыю па вывучэньні халакосту толькі ў навуковых мэтах. “Я ніколі не адмаўляў халакост… Але ці можна закрыць кнігу гісторыі, адмовіцца ад новых дасьледваньняў у фізіцы, матэматыцы, зьбіраньня новых ведаў пра Бога альбо цывілізацыю?” – адказаў Ахмадзі-Нежад на пытаньне пра сапраўдны сэнс яго ініцыятывы [варта ведаць, што ў Тэгеране ў сьнежні 2006 году сапраўды адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя “Дасьледваньне халакосту, міжнародны погляд”, а ў студзені г.г. генасамблея ААН прыняла рэзалюцыю, у якой “безумоўна асуджалася любое адмаўленьне халакосту”; на гэтым фоне ісламіст Ахмадзі-Нежад сапраўды выглядае шукальнікам ісьціны, гэткім сучасным Джардана Бруна, а ААН – “сьвятой інквізіцыяй”; во дажыліся, да чаго здэградаваў сьвет пад уплывам сацыяльных паразітаў! – Рэд.]

Акрамя таго, іранскі лідар заявіў, што яго краіна не нападзе на Ізраіль. “Тэгеран заўсёды прытрымліваўся абарончай палітыкі ў сьферы абароны, а не наступальнай… Іран ніколі не імкнуўся пашырыць сваю тэрыторыю … Ён ніколі ня будзе атакаваць першым якую-небудзь краіну” – заявіў Ахмадзі-Нежад. Каментуючы сваю заяву, што Ізраіль “павінен быць сьцерты з мапы сьвету”, лідар Ірану сказаў, што “меў на ўвазе палітычны распад габрэйскай дзяржавы, які можа адбыцца негвалтоўным чынам”. Ён указаў, што статус Ізраіля павінен быць вызначаны свабоднымі выбарамі. “Дайце народу Палестыны свабодна абіраць тое, што яны шукаюць для сваёй будучыні”, – заклікаў іранскі прэзідэнт.

Ён таксама нагадаў амерыканскай аўдыторыі, перад якой выступаў, пра Хірасіму і Нагасакі. “Манапалізм у і палітыцы прыводзіць да незваротных наступстваў у сьвеце. Яшчэ жывыя ахвяры Хірасімы і Нагасакі, і іхныя нашчадкі яшчэ будуць пакутаваць ад наступстваў адбылага”, – заявіў Ахмадзі-Нежад.

Затым ён перайшоў да пытаньня будаўніцтва АЭС у Іране. “Усе краіны маюць роўныя правы на выкарыстаньне мірнага атаму”, – сказаў Ахмадзі-Нежад, і ў чарговы раз заявіў пра гатовасьць супрацоўнічаць з МАГАТЭ, запэўніў прысутных у мірным характары іранскай ядзернай праграмы.

Пасьля выступу прэзідэнта Ірана яму былі зададзеныя пытаньні, але не наўпрост з залі, а з абраных цыдулак. У прыватнасьці Ахмадзі-Нежад так адказаў на пытаньне, ці жадае ён зьнішчыць Ізраіль: “Мы любім усе нацыі. Мы сябры габрэям. У Іране жыве шмат габрэяў, аны жывуць у міры і бясьпецы”. Ён таксама патлумачыў, чаму прапануе пераправерыць, ці быў 6-мільённы халакост, і дакараў прысутных: “Вы задаеце пытаньні й хочаце пачуць адказ, якія б вас задаволіў. Але гэта ня ёсьць свабодны абмен думкамі”…

 

Пасьля падзеі ў Калумбійцы.

Пра сваё жаданьне пакараць [!!! – Рэд.] Калумбійскі ўніверсітэт, які “асьмеліўся” запрасіць да сябе для выступу прэзідэнта Ірана, заявілі заканадаўцы штата Ню-Ёрк. Сьпікер заканадаўчай асамблеі штата Шэлдан Сілвэр заявіў, што яго калегі маюць намер разгледзець пытаньне пра скарачэньне дапамогі з боку ўладаў штата Ню-Ёрк гэтай даволі прэстыжнай у ЗША ўстанове. Чутныя таксама заклікі пакараць “Калумбійку” і праз пазбаўленьне прыватных ахвяраваньняў [вось і раскрылася прычына агрэсіўных, неэтычных паводзінаў рэктара ў адносінах да Ахмадзі-Нежада! – Рэд.].

 

З трыбуны ААН (гл. фота 4 уверсе).

Штаб-кватэра ААН – гэта дзяржава ў дзяржаве. І прэзідэнт Буш, і прэзідэнт Ахмадзі-Нежад знаходзяцца там у гасьцях. Два заклятыя ворагі правялі ў адной залі дзьве гадзіны, але пратакалісты ААН зрабілі ўсё магчымае, каб шляхі прэзідэнтаў ЗША і Ірана ні ў якім выпадку не перасякліся.

Першым з трыбуны Генасамблеі ААН выступіў прэзідэнт ЗША Джордж Буш. Але дыскусіі не атрымалася [ня дзіва; цяперашнія кіраўнікі ЗША давялі сітуацыю да таго, што ў адкрытай, раўнапраўнай дыскусіі яны прайгралі б Ахмадзі-Нежаду зь лікам ня менш як 3:7; яны гэта ведаюць і ганебна (!) пазьбягаюць усялякіх дэбатаў! – Рэд.]. Буш па традыцыі прылічыў Іран да краін, у якіх разам зь Беларусьсю [а гэта нам чуць вельмі прыемна. –Рэд.], Паўночнай Карэяй і Сірыяй найбольш груба парушаецца Дэкларацыя правоў чалавека.

У час выступу іранскага лідара з трыбуны ААН у зале наўмысна адсутнічала дэлегацыя Ізраіля і амаль уся амерыканская місія. Затое прадстаўнікі ўсіх еўрапейскіх краін засталіся на сваіх месцах. Калі старшыня на сесіі ГА ААН Срджан Керым запрасіў Ахмадзі-Нежада да мікрафону, прадстаўнікі многіх дэлегацыяў пляскалі ў далоні [! – Рэд.].

Іранскі лідар пачаў свой выступ з малітвы. Пазьней, у сваёй прамове ён ні разу не назваў ЗША. Замест гэтага ён выкарыстоўваў выразы “некаторыя краіны”, “асобныя краіны”, іншыя выразы. “Хуліганская дзяржава дазваляе сабе ствараць сістэму супрацьракетнай абароны, ствараючы такім чынам пагрозу вайны”, – заявіў іранскі прэзідэнт. Ён адзначыў, што “ў небясьпецы знаходзяцца еўрапейскія краіны”. Абвінаваціў “некаторыя вялікія дзяржавы” ў тым, што “ім усё дазволена”, што яны “адмаўляюцца ад афіцыйных дамоваў, папіраюць нормы міжнароднага права”.

“На працягу двух апошніх гадоў Іран стала падвяргаецца абвінавачваньням, ваенным пагрозам і незаконным санкцыям з боку дзяржаў, якія злоўжываюць Радай Бясьпекі ААН. Аднак сёньня Ісламская Рэспубліка прызнаная як краіна, якая мае ядзерны паліўны цыкл для мірных мэтаў”, – адзначыў Ахмадзі-Нежад. Ён заявіў, што цяпер пытаньне зь іранскім ядзерным дасье на сёньня можна лічыць зачыненым. “МАГАТЭ зноў спрабуе заняць пазіцыі аўтарытэтнага органа, і мы лічым, што гэта правільны падыход з боку МАГАТЭ. Да гэтага яны незаконна настойвалі на палітычнай афарбоўцы сітуацыі зь іранскімі ядзернымі распрацоўкамі. Аднак сёньня пытаньне ўжо вярнулася ў рамкі адказнасьці МАГАТЭ, і я афіцыйна магу заявіць, што на наша меркаваньне ядзернае пытаньне Ірана сёньня закрытае”. Такім чынам, па словах прэзідэнта Ірана, іранскае ядзернае пытаньне “пераўтварылася ў звычайную справу, якую разглядае МАГАТЭ ў адносінах да ўсіх іншых краін”.

“Вядома, Іран заўсёды быў і будзе гатовы да канструктыўнага дыялогу з усімі ўдзельнікамі міжнароднай арэны. Хачу падзякаваць ўсе нацыі і краіны, якія ў такі складаны перыяд баранілі законныя правы маёй бацькаўшчыны. Я таксама хачу выказаць удзячнасьць нашым прыхільнікам у Радзе Бясьпекі ААН”, – сказаў прэзідэнт ІРІ.

Закрануўшы тэму Ізраіля, Ахмадзі-Нежад выказаў меркаваньне, што гэтую краіну спасьцігне лёс СССР, народ якога “сам зрабіў свой выбар”. Савецкі Саюз “ніхто не сьціраў з мапы сьвету і не разбураў звонку”, – адзначыў ён. Кажучы пра сітуацыю ў зоне палестына-ізраільскага канфлікту, іранскі лідар абвінаваціў Ізраіль у тым, што той “падманам заваблівае да сябе габрэяў з усяго сьвету”, а потым расьсяляе іх на акупаваных палестынскіх тэрыторыях. “Палестынцы знаходзяцца пад акупацыяй сіянісцкага рэжыму”. Яны пазбаўленыя вады, электнычнасьці ды іншых элементарных зручнасьцяў і “падпадаюць пад жорскую тыранію з боку ізраільскіх тэрарыстаў, якія забіваюць палестынцаў проста ў іхных дамах. … Жыхары палестынскіх тэрыторый таксама ня маюць магчымасьці зрэалізаваць свае правы на ўласную дзяржаву і ўрад”, – падкрэсьліў іранскі прэзідэнт.

Кажучы пра амерыканскую прысутнасьць у Іраку, Ахмадзі-Нежад адзначыў, што ў “некаторых дзяржаваў не хапае сумленьня прызнаць паразу і сысьці” з гэтай краіны. “На жаль, перад намі горкая ісьціна, якая заключаецца ў тым, што некаторыя сілы ня цэняць нічога. Адзінае, што для іх важна, – гэта яны самі, іх партыі, іх прыбыткі”, – заявіў ён.

Прэзідэнт Ірана заклікаў сусьветную супольнасьць з трыбуны Генасамблеі ААН памятаць урокі гісторыі: “Мой народ і мая краіна абвінавачваліся на працягу пяці гадоў, і я раю нашым супернікам браць урокі зь гісторыі ды нядаўніх дзеяньняў. Яны кепска ставіліся да іранскага народу, аднак іх уплыў не павінен распаўсюджвацца на меркаваньні іншых краін”.

Ахмадзі-Нежад запатрабаваў таксама зьмяніць структуру і статус Рады бясьпекі ААН. “Сярод неэфектыўных органаў ААН першае месца займае Рада бясьпекі, некаторыя сябры якой дзейнічаюць адначасова як абвінаваўцы, суддзі і каты”, – заявіў ён. Па яго словах, гэты орган, які “вырашае пытаньні вайны і міру, не апраўдвае ўскладзеныя на яго абавязкі і не карыстаецца даверам у сьвеце. … Пераможцы ў Другой сусьветнай вайне скраілі “дарожную мапу” глабальнага панаваньня… Некаторыя дзяржавы па-ранейшаму паводзяць сябе як пераможцы, разглядаючы іншыя нацыі, якія нават не ўдзельнічалі ў вайне, як пераможаныя”, – сказаў Ахмадзі-Нежад. Па яго словах, адносіны паміж сябрамі РБ ААН, якія маюць права вета, ды іншымі краінамі, якія пападаюць у поле іх зроку, нагадваюць “адносіны гаспадара і слугі ў сярэднія вякі”. “Сёньня нацыі ўсяго сьвету павінны мець сваё ўласнае меркаваньне, і толькі тады можна будзе рэфармаваць увесь сьвет, толькі тады нацыі змогуць суіснаваць мірна”, – адзначыў ён у сваім выступе [малайчына! – Рэд.].

Ахмадзі-Нежад параіў “некаторым дзяржавам” “зьвярнуць са шляху пыхі ды непадпарадкаваньня на правільны шлях … Ці ж ня час зьвярнуцца да Бога і паверыць у яго? Ці ж ня час адмовіцца ад страты годнасьці й перайсьці да спачуваньня да іншых і фармаваць адносіны любові ды павагі да іншых?” – зьвярнуўся з трыбуны ААН іранскі лідар. “Калі сусьветныя дзяржавы прыслухаюцца да маёй парады, дык яны будуць жыць у міры і бясьпецы. Калі ж не, дык, як гаворыцца ў Каране, яны патонуць у цермы”, – заключыў ён.

 

Рэакцыя на Ахмадзі-Нежада ўладных колаў ЗША

Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс афіцыйна аб’явіла, што ЗША маюць намер унесьці Корпус стражаў ісламскай рэвалюцыі (КСІР) – наймагутную сілавую структуру Ірана, “у сьпіс забароненых тэрарыстычных арганізацый”.

Адначасова пад магчымыя санкцыі падпадуць усе кампаніі ў самых розных краінах (у т.л. беларускія кампаніі!), якія супрацоўнічаюць з КСІР.

На ініцыятыву Райс тут жа адрэагавалі два сенатары – Джо Ліберман і Джон Кіл, якія запатрабавалі ад верхняй палаты амерыканскага Кангрэсу прыняць рэзалюцыю, якая б мела той самы зьмест – прызнала КСІР тэрарыстычнай арганізацыяй. Аналагічнае палажэньне па іх ініцыятыве было экстрэнна ўключана ў “Акт 2007 года аб Іране”, распрацаваны кангрэсмэнам Томам Лантасам.

Зацягвае пятлю на шыі Ірана і Міністэрства фінансаў ЗША. Яно перастала праводзіць доларавыя транзакцыі з двума буйнейшымі дзяржаўнымі банкамі Ірана – “Садэрат” і “Сепах”, яно ж “пераконвае” еўрапейскія і японскія банкі “падтрымаць сваіх амерыканскіх калегаў” і перастаць абслугоўваць фінансавыя транзакцыі іранскіх кліентаў. Ужо ў чэрвені тры буйнейшыя банкі Японіі аб’явілі, што ня будуць весьці новых спраў зь іранскімі кліентамі. Deutsche Bank – апошні зь ліку банкаў, якія сталі зачыняць рахункі іранскіх кліетаў – як кампаніяў, так і фізічных асобаў. Многія эксьперты лічаць, што падобныя меры значна больш “эфектыўныя”, чым дзьве рэзалюцыі з санкцыямі супраць Ірана, прынятыя ў ААН. Іран мог абысьці ўведзеныя ЗША абмежаваньні, адмовіўшыся ад долара на карысьць еўра і ены, але з-за ўзгаданых дзеяньняў гэтая лазейка таксама зачыняецца.

Каб персаніфікаваць усе гэтыя дзеяньні, варта паказаць твар “рэжысёра”, які ўзначальвае фінансавы паход Амерыкі супраць Ірана. Гэта – Сьцюарт Леві (гл. фота 5 уверсе) – намесьнік міністра фінансаў ЗША па фінансавай выведцы.

Для эканомікі Ірана, якая скрайне залежыць ад нафтавых даходаў, гэтыя крокі вельмі небясьпечныя. Ірану ўсё складаней атрымліваць ссуды, замежную валюту і трымаць уклады за мяжой. Па-сутнасьці, “ЗША” выкарыстоўвае сваю фінансавую магутнасьць і вядзе фінансавую вайну зь Іранам, каб выключыць Іран з глабальнай эканомікі. У выніку, эканоміка Ірану ўжо шмат гадоў перажывае стагнацыю. Дзякуючы высокім коштам на нафту павінен быў пачацца эканамічны бум, аднак фінансавыя санкцыі перашкаджаюць Ірану карыстацца нечаканымі даходамі…

 

Рэакцыя іранцаў

Афіцыйныя іранскія СМІ асудзілі той прыём, які напаткаў прэзідэнт Ірана ў ЗША і, найперш, у Калумбійскім універсітэце. “Зьнявага Ахмадзі-Нежада ў ЗША – гэта вынік сіянісцкай прапаганды”, “рэзкія словы ў адрас нашага прэзідэнта толькі пагоршылі агрэсіўны імідж Амерыкі”, – вось тыя думкі, які найчасьцей там выказваюцца.

“Іранская грамадскасьць шакаваная паводзінамі рэктара, які зьняважыў прэзідэнта Ахмадзі-Нежада яшчэ да пачатку яго выступу. Мы лічым, што на кіраўніцтва ўніверсітэта паўплывала сіянісцкая прапаганда, накіраваная супраць Ірана”, – паведаміла дзяржаўная радыястанцыя.

Рэктары сямі іранскіх універсітэтаў накіравалі Болінджару ліст, у якім назвалі яго заявы “ганебнымі” і запрасілі прыехаць у Іран. У гэтым пасланьні таксама ўтрымліваецца 10 пытаньяў. Сярод іх ёсьць і такія: “Чаму ЗША падтрымлівалі крывавы рэжым Садама Хусэйна ў перыяд ваеннага супрацьстаньня зь Іранам?”, “Чаму амерыканская армія пры ўсёй яе тэхнічнай забясьпечанасьці ня здольная злапаць Усаму бін-Ладэна?”

“Не разумею, чаму ён не пакінуў гэтае паседжаньне. Гэта ж проста зьнявага! Яны паводзілі сябе, як з падазроным”, – кажа Махмуд Рахі, санітар аднаго з тэгеранскіх шпіталяў. Расул Карэсі – уладальнік бакалейнай лаўкі: “Стаўленьне амерыканцаў да Ахмадзі-Нежада сьведчыць пра іх нізкі культурны ўзровень, яны грубыя, нібы каўбоі”.

      

Частка 2 (ад рэдакцыі).

Каб глыбей пранікнуць у аналізуемую тэму, варта пазнаёміцца з шэрагам матэрыялаў, выстаўленых хаця б на нашым сайце (пра іранскую міжнародную канферэнцыю аб халакосьце, пачынаючы адсюль https://nashaziamlia.org/2006/12/29/470; пра мандыялізм, пачынаючы адсюль https://nashaziamlia.org/2007/07/15/791; пра меркаваньне Ражэ Гарадзі што да сіянізму, пачынаючы адсюль https://nashaziamlia.org/2007/04/24/642). Зь іх, сярод іншага, вынікае, што аналізуемая гісторыя, якой можна даць назву “Ахмадзі-Нежад супраць сіянакратыі”, пачалася з Даніі (дакладней, з Даніі пачалася яе адкрытая, публічная фаза). Менавіта гэтая краіна ў свой час была адной зь нямногіх еўрапейскіх краін, якая асудзіла агрэсіўныя паводзіны Ізраілю.

У матэрыялах, спасылкі на якія пададзены вышэй, ёсьць зьвесткі пра тое, што ў межах сусьветнага мандыялізму ёсьць структуры, якія вырашаюць пытаньне банкруцтва цэлых краінаў і замены ў іх палітычнага кіраўніцтва, а таксама пра тое, што сярод усіх фундаменталісцкіх інтэгрысцкіх рухаў толькі прадстаўнікі сіянізму дазваляюць сабе агрэсіўна нападаць на кожнага, хто падвяргае крытычнаму аналізу іх ідэалогію, міфы, палітычную ці эканамічную “дзейнасьць”. 

Пададзены ў першай частцы матэрыял мы сабралі зь дзясяткаў інтэрнэт- і тэлевізійных паведамленьняў. Гэта дазволіла атрымаць пэўныя колькасныя паказьнікі. Цікавай для нас навіной стала тое, што прыкладна 2/3 (!) расейскіх і сусьветных СМІ давалі пра прэзідэнта Ірана пераважна негатыўную, яўна небесстаронную інфармацыю. На жаль, такая наша сёньняшняя рэчаіснасьць…

Што да долі рэальнага ўплыву на грамадства, гэты ўлыў істотна меншы. Нават у ЗША сярод звычайных людзей, а тым больш у навуковай эліце, доля тых, хто раўнуецца на сіяніцкі міф, напэўна, меньшая за трэць. Пра гэта сьведчаць хаця б паводзіны аўдыторыі ў час выступу Ахмадзі-Нежада ў Калумбійскім універсітэце. Пра тое ж гавораць прапорцыі транспарантаў “за” ці “супраць” яго перад “Калумбійкай” (улічыце, што праціўнікам прэзідэнта Ірана лозунгі былі раздадзеныя, а яго прыхільнікі малявалі свае транспаранты самаадвольна).  

Тым большым кантрастам выглядае той факт, што кантроль сіянакратыяй палітычнай “эліты” ЗША аказаўся… практычна абсалютным (аналагічным кантролю над СМІ).

Але, акрамя колькасных параметраў, “іранскі крук” у “амерыканскім лесе” дазволіў убачыць і прынцыпы дзейнасьці сіяністаў.

Па-першае, гэта іх імкненьне схавацца за паняцьцямі “амерыканцы”, “грамадскасьць ЗША”, “амерыканская нацыя”, “праваабаронцы”. Што гэта: боязь адкрыта прад’явіць сябе грамадству ці элемент піяр-тэхналогіі, скіраваны на патаемнае накідваньне грамадству сваіх думак?

Другі прынцып – гэта хлусьня. Выразы тыпу “прэзідэнт Ірана заклікаў зьнішчыць дзяржаву Ізраіль”, “ён адмаўляе генацыд габрэяў падчас Другой сусьветнай вайны”, “апантана імкнецца набыць ядзерную зброю”, “дапамагае тэрарызму”, –  прысутнічаюць у СМІ, падкантрольных сіяністам, як агульнае месца.   

Прынцып трэці – нахабства. У амерыканскай прэсе Ахмадзі-Нежада называюць не інакш, як “іранскі вар’ят”, “падбухторвальнік”, “д’ябал”, “беснаваты Махмуд”, “Гітлер-малодшы” і г.д.

Па-чацьвертае, гэта палітычны і эканамічны ціск, які грунтуецца на магчымасьці рэальна ўплываць на самыя розныя міжнародныя структуры (пачынаючы з ААН і заканчваючы японскімі банкамі), каб аказаць дэструктыўны ўплыў на ўсю нацыю, якая знаходзіцца на супрацьлеглым ад ЗША канцы сьвету. Аказваецца, выраз, які ўжо набіў аскоміну, што хвост круціць сабакам, па праўдзе сымбалізуе ня толькі тое, што сіянакратыя кіруе прэзідэнтам і кангрэсам у ЗША, а робіць гэта нават у міжнародным маштабе…

Цікавыя факты, важныя адкрыцьці. Ці ня так?

Так і хочацца сказаць: дзякуй табе, Ахмадзі-Нежад, што даў магчымасьць кожнаму прыстойнаму чалавеку ўбачыць маштабы падпарадкаваньня сёньняшняга сьвету інтарэсам адной з важнейшых соцыяпаразітных сілаў, якой ёсьць сіянакратыя.

 

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы