nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

“Расея” ў бліжэйшыя гады

1 кастрычніка, 2007 | Каментары (1)

Пётр Хамякоў (ідэолаг сеткі супольнасьцяў “Нацыянальнае вызваленьне рускага народу” (праграма НОРНА); друкуецца паводле http://ariru.info/doc/?id=2969)

Хам�ко�.JPG

Мы працягваем сачыць за рускімі шавіністамі ў спадзяваньні, што яны яшчэ ня страцілі патэнцыял стаць хаця б рускімі ўніверсальнымі нацыяналістамі. З гэтай нагоды і падаем дадзены артыкул, прысьвечаны прагназаваньню магчымай будучыні “Расеі”.

Рэдакцыя.

НАФТА, ГАЗ, УРАДЖАЙ І БУДУЧЫНЯ

Пётр Хамякоў

Памяці прафесара Ціхамірава

У палітычным і грамадскім жыцьці краіны ўсё мацней сказваецца набліжэньне “выбарчага перыяду”. Узмацняецца агітацыя, ажывіліся розныя палітыкі. Крэмль зьмяняе ўрад, новы прэм’ер якога праяўляе дэманстратыўны “клопат пра народ”. Нехта чагосьці баіцца, хтосьці на штосьці спадзяецца.

Ну, а “палітолагі” ўсё гэта з асалодай смакуюць.

Чаму “палітолагі” ўзятыя ў дзьвюкосьсі? Ды таму, што гэта не палітолагі, а балбатуны. І абмяркоўваюць яны не палітыку, а палітычны ананізм пуцінскай эРэФіі.

У гэтай сітуацыі міжволі ўспамінаюцца палітолагі сапраўдныя. Да такіх належаў цяпер нябожчык Уладзіслаў Барысавіч Ціхаміраў, якога амерыканцы называлі “першым палітолагам планеты”.

Цікавай была сітуацыя, у якой прагучала гэтая характарыстыка. Ціхаміраў, тады дырэктар Інстытута прыкладной паліталогіі пры ААН, папаў на адну даволі зачыненую нараду ў ЗША. І калі прадстаўнік ЦРУ заклапаціўся прысутнасьцю на ім савецкага грамадзяніна, старшыня сходу сказаў: “Ціхаміраў не прадстаўляе тут Саветы. Ён першы палітолаг планеты, прысутнасьць якога робіць гонар любому абмеркаваньню глабальных праблем”.

Анекдот? Лягенда? А калі і лягенда, дык такая, што не нашмат адступае ад рэчаіснасьці.

Ціхаміраў сапраўды чалавек-лягенда. Фізік-атамшчык. Ён атрымаў у час працы па стварэньні савецкай атамнай бомбы сьмяротную дозу радыяцыі. Але цудам выжыў. Ён адышоў з атамнай прамысловасьці і асвоіў новую сьпецыяльнасьць. І прыўнес у палітычныя прагнозы свай менталітэт навукоўца-натураліста, сваё ўменьне не балбатаць, а ацэньваць усё колькасна, з улікам усіх фактараў і іх узаемасувязяў.

Пра яго прагнозы хадзілі легенды. Ён умеў прадказваць дзяржаўныя перавароты з дакладнасьцю да дня тыдня і тыпу надвор’я, пры якім такі пераварот будзе магчымы. Напрыклад, ён прадказаў, што вызвольны рух у Зімбабвэ пераможа толькі ў выпадку, калі на яго чале стане пэўны чалавек. І ён апісаў будучага прэзідэнта Р.Мугабе так дакладна, як быццам бачыў яго фота і чытаў дасье.

Ён ня бачыў фота і не чытаў ніякага дасье, бо ў час складаньня гэтага прагнозу Мугабе быў самым дробным функцыянерам супраціву. І да таго ж сядзеў у турме.

Але ён выйшаў з турмы і праз паўтары гады… узначаліў супраціў ды яшчэ прывёў яго да перамогі.

І тады Ціхаміраў апісаў усю будучыню рэжыма Мугабе. І гэты прагноз збываецца на сёньняшні дзень.

Канец гэтага геніяльнага навукоўца быў трагічным. Ён літаральна “на кончыку пяра” вылічыў і апісаў ўсе крымінальныя структуры, якія былі створаны рэжымам Ельцына. Усю структуру каналаў раскраданьня краіны і вузлавыя фігуры гэтага працэсу. У кнізе “ААН супраць крымінальнага Ельцына” фігуравалі і людзі вядомыя, тыпа самога Ельцына, Лужкова і да т.п., і людзі зусім не публічныя.

Выдадзеная ў Славеніі тыражом 300 экзэмпляраў, гэтая кніга пранікла ў Расею акольнымі шляхамі. І скупалася адміністрацыяй Ельцына па 500 долараў за экзэмпляр. Большую частку тыражу скупілі. Але тое-сёе засталося.

А потым Уладзіслаў Барысавіч, як ветэран атамнай прамысловасьці і чалавек заслужаны, лёг на перыядычнае абсьледваньне. І папаў на аперацыйны стол, дзе яму “памылкова” замест хворага лёгкага выдалілі здаровае.

Праз тры дні ён памёр.

Не паверыў высакародны рускі інтэлектуал папярэджаньням. “Яны злодзеі, але не забойцы ж”, – адказваў ён. На жаль, памыліўся. Подласьць рэжыму [і гэта яшчэ толькі пра рэжым Ельцына гаворка. – Рэд.] не магла ўкласьціся ў яго галаве.

Мы іншыя. Мы гэтую подласьць ацэньваем адэкватна.

Аўтар ня ёсьць вучнем Ціхамірава. Але меў гонар працаваць з гэтым цудоўным навукоўцам у шэрагу праектаў, быў слухачом яго семінара. Таму тое-сёе зь геніяльнай методыкі Ціхамірава можа прымяняць у сваіх дасьледваньнях.

І таму мышыную валтузьню цяперашніх расеянскіх палітыкаў й інтэлектуальны ананізм каментуючых гэтую валтузьню палітолагаў хочацца ацаніць збоку. Калі не літаральна па методыцы Ціхамірава, дык хаця б у адпаведнасьці зь яго метадалогіяй – метадалогіяй дасьледваньня аб’ектыўных працэсаў, як асновы працэсаў грамадска-палітычных.

Такім чынам, пачнем.

Як вядома, падонкі разумеюць толькі сілу. Ці ёсьць унутры краіны сілы, здольныя неяк абмежаваць нахабства цяперашняга рэжыму? Відавочна, што няма. І калі б не вонкавыя абмежавальнікі, дык цяперашняя паліцэйска-бюракратычная мадэль [як гэта пераклікаецца з ўяўленьнямі пра “Расею”, якія распрацоўваюцца на нашым сайце. – Рэд.] ужо плаўна кацілася б да адкрытага крэпаснога права. З усімі яго атрыбутамі, у выглядзе, напрыклад, права першай ночы для сучасных феадалаў [у Беларусі першымі крокамі ў азначаным кірунку зьяўляюцца такія рэчы, як “кантрактная сістэма”, кіраўнікі-“наймальнікі”, а ўсе іншыя людзі, такім чынам, “крэпасныя”, “рабы”… – Рэд.].

Але, на наша шчасьце, ёсьць вонкавыя абмежавальнікі. Вельмі многія ў сьвеце маюць віды на рэсурсы эРэФіі й цалкам ігнараваць свой народ у такой сітуацыі бязглузда. А то атрымаецца, як пры заваёве Мексікі канкістадорамі. Калі 200 гішпанцаў разграмілі 200 тысячаў воінаў мясцовага імператара Монтэсумы.

Цікава, што чырвоныя гісторыкі пры ўсім іх ігнараваньні здаровага сэнсу, законаў прыроды і тэхнічных рэаліяў усё ж даволі сарамліва каментавалі гэты факт. Разумелі, што ніякі мушкет і ніякі конь не дапамаглі б 200 гішпанцам раграміць 200.000 воінаў Мантэсумы.

А вось прызнаць, што на дапамогу “сквапным каланізатарам” супраць “роднай улады” імператара Монтэсумы паднялося 300.000 паўстанцаў, для чырвоных было немагчыма. Але, на жаль для чырвоных, яны падняліся…

Такая заканамернасьць. Заціснутае імперыяй быдла адкрыта супраць рэжыму ніколі не выступіць. А вось ударыць у сьпіну – гэта з нашым вялікім задавальненьнем. Таму пры наяўнасьці вонкавай пагрозы нават самы нахабны ўрад вымушаны прытрымлівацца пачуцьця меры. Прытрымліваюцца яго ў мінімальнай ступені й у эРэФіі. І на ўнутранай арэне, і на зьнешняй. Пры гэтым імкнуцца не перайсьці мяжу. Калі моцна раздражняюцца вонкавыя контрагенты, імкнуцца ня вельмі раздражняць унутраных. І наадварот.

Але сёньня сітуацыя ўнікальная. Вонкавыя патрабуюць хоць якіх, але выбараў. А ўнутраныя спадзяюцца на паляпшэньне і карэктыроўку курса ў сувязі з выбарамі. Вераць, дурняшкі, у гэтую камедыю.

Але вераць ці ня вераць, а раздражняць народзішка непасрэдна ў выбарчае паўгоддзе ўлады ня будуць. Вось здадуць справаздачу перад Захадам аб праведзеных выбарах, і тады можна будзе ўнутры тое-сёе прыкруціць. Вось ужо сп-р Паўлоўскі прама пра гэта гаворыць. Што, маўляў, у другім паўгоддзі 2008 году лафа закончыцца [пра тое, што канкрэтна гаворыць с-р Паўлоўскі, наш наступны матэрыял. – Рэд.].

Што ж тут аб’ектыўнага? – запытаецца іншы чытач, – адныя суб’ектыўныя фактары.

Ня цалкам суб’ектыўныя, – адкажам мы. І потым, аб’ектыўна тое, што ўсе негатыўныя праявы банкруцтва цяпершняга рэжыму сёньня дэмпфіруюцца. А потым яны разам абрынуцца на насельніцтва.

Але ж гэта тыповая перадумова для рэвалюцыі. Спачатку пэўны адносны дабрабыт, а затым за адну гадзіну адбываецца “расплата па даўгах”.

У гэтым месцы лагічным ёсьць пытаньне, – а што, мае месца банкруцтва рэжыму?

Мае месца, і мы дойдзем да гэтага зусім хутка. А пакуль дадаткова адзначым наступнае. Нават нягледзячы на “падкормку” народу ў выбарнае паўгоддзе, яна яўна “не дацягвае” да неабходнай.

Цэны проста ашалелі.

Вось прыклады з жыцьця. Хлеб у Маскве і Цэнтральнай Расеі падаражэў з траўня на 20-40%. Малако ў той жа Маскве амаль у паўтары разы. У траўні пакет каштаваў каля 20 рублёў, цяпер – за 30. Падаражэлі рыба і мяса.

За летні будаўнічы сезон 2007 года будматэрыялы падаражэлі на 30%, як мінімум, а цэмент дык увогуле – амаль у 2 разы.

Псіхічна гэта вельмі небясьпечна. Зарплаты растуць, а разам зь імі й чаканьні. А ўзровень жыцьця прэ гэтым рэальна падае. Прычым не ва ўсіх. Нехта трымаецца на плаву. І на іх фоне “новыя аўтсайдэры” адчуваюць падвышанае азлабленьне.

Але гэта толькі кветачкі. Цяпер пагаворым пра ягадкі.

На чым жыве цяперашняя эРэФія? На нафце і газе. Газпрам гэта ўвогуле “наша ўсё”. А якія персьпектывы ў Газпрама на 2009-10 гады?

Адпаведна абавязацельтвам, экспарт павінен вырасьці больш чым на 50 мільярдаў кубаметраў газу.

А здабыча? Здабыча ўпадзе таксама недзе на 50 мільярдаў. Каб захаваць здабычу, трэба ўводзіць радовішчы на Ямале. Для гэтага неабходныя сродкі, якія на 20 мільярдаў перавышаюць Стабфонд. Гэта значыць, сродкаў няма.

А калі б і былі, дык да 2010 году іх бы не асвоілі, бо працы па асваеньні асноўных ямальскіх радовішчаў нават не пачыналіся. Гучныя справаздачы датычаць толькі адносна невялікіх радовішчаў на самым поўдні Ямала.

У гэтай сітуацыі казаць пра радовішчы на Гыдане і Штокманскім – чысты блеф. Газ ёсьць, але няма ні грошай, ні тэхналогій для яго здабычы, ні часу для асваеньня (да 2010 года).

Акрамя таго, 50 мільярдаў кубаметраў таннага туркменскага газа, за кошт якога РФ разьлічвае выканаць экспартныя абавязацельствы, пойдуць з 2009 года ў… Кітай.

Так што з газам узьнікае напружанка для ўнутранага спажываньня. І з грошамі ад газавага экспарту таксама напружанка. І ўсё гэта пачне праяўляцца ўжо ў 2008 годзе. У 2009-м праблемы паўстануць у поўны рост. А да 2010-га мы будзем мець поўнамаштабны крызіс газавай галіны.

Цяпер пра нафту. Чыноўнікі эРэФіі кажуць, што Расея займае другое месца па запасах нафты ў сьвеце пасьля Савудаўскай Аравіі. Гэта блеф. У адпаведнасьці з адзінадушнымі ацэнкамі ўсіх замежных эксьпертаў, не другое, а… восьмае.

Прырост здабычы ў пачату 2000-х гадоў, які склаў 7-11% у год, быў дасягнуты дзякуючы драпежніцкай эксплуатацыі. Каэфіцыент выбіраньня складае ў РФ 0,3 (для параўнаньня, у Нарвегіі – 0,45; у ЗША і Савудаўскай Аравіі – 0,5).

Гэта значыць, што ўсе посьпехі расейскіх нафтавікоў пачатку 2000-х гадоў былі за кошт таго, што ў зямлі пакінута і зроблена нездабывальнымі 70% нафты.

Па гэтай прычыне ўжо ў 2006 годзе рост здабычы скараціўся да 3%. А да 2009 года ўпадзе да нуля.

Але растуць цэны на нафту! – скажа іншы чытач.

Расьлі, – паправім мы. Бо ў 2008 годзе да ўлады ў ЗША па адзінадушным меркаваньні ўсіх эксьпертаў прыйдуць дэмакраты, якія ў адрозьненьне ад стаўленіка нафтавых манаполіяў Буша [гэта сапраўды так; і гэта адна з істотных магчымых прычынаў таго, што ў апошнія гады назіраўся сталы рост коштаў на нафту. – Рэд.] пачнуць палітыку рэальнага зьніжэньня коштаў на нафту.

Так што грошыкаў у 2009 годзе ў бюджэце будзе значна менш, чым ў 2007-м.

І народзішка прымусяць зацягнуць пасы. Пры гэтым яшчэ не гарантавана адсутнасьць крызісу цепла- і энэрга-забесьпячэньня.

Яшчэ з аб’ектыўных перадумоваў краху тэндэнцыя да засухаў, якая нарастае. З 2008 году сонечная актыўнасьць пачне расьці. І калі мы ў 2007-м ужо мелі вельмі неслабую засуху на мінімуме актыўнасьці, дык у перыяд з 2008-га па 2010-ы гады хаця б адна па-сапраўнаму катастрафічная засуха будзе мець месца.

А гэта рост цэнаў на ўсе віды харчовых прадуктаў паболей, чым цяперашні рост цэнаў на хлеб ды малако.

Так, што, унутраныя аб’ектыўныя перадумовы для сур’ёзнага крызісу ёсьць.

А суб’ектыўныя?

Таксама ёсьць. Зразумела, выбары – гэта камедыя. Але маска мае ўласьцівасьць прырастаць да твару. “На жарт” разыгранае ўнутрыэлітнае выбарнае супрацьстаяньне 2007-08 гг. ва ўмовах крызісу, які аб’ектыўна разьвіваецца, прывядзе да росту рэальнай унутрыэлітнай напружанасьці. У адпаведнасьці з аб’ектыўнамі заканамернасьцямі разьвіцьця сацыяльных сістэм, унутрыэлітныя супярэчнасьці, якія ўжо пачаліся, дасягаюць піка праз год-паўтара пасьля іх пачатку.

Гэта значыць, да 2009 году – якраз на час паліўнага і бюджэтнага (з-за падзеньня экспатных даходаў) крызісу.

А цяпер разгледзім вонкавыя пагрозы.

У 2008-м у ЗША да ўлады прыходзяць дэмакраты. І эканамічная, і замежная палітыка Буша будзе перагледжаная. Кааперацыя і флірт з сыравінным паліцэйскім рэжымам РФ будуць згорнутыя. І на іх месца прыйдзе жорская канфрантацыя.

Ва ўмовах комплекснага сістэмнага крызісу 2009 года рэжым гэтага ціску не вытрымае. Ён абрынецца. Заваліцца пасьля цяжкай адчайнай зімы 2008-09 гг. Абрынецца вясной, калі біялагічна абумоўлены рост актыўнасьці масаў будзе ўзмоцнены стымлюючай роляй росту сонечнай актыўнасьці. Заваліцца ва ўмовах росту ўнутрыэлітных супярэчнасьцяў і не жартоўнага, як пры Бушы, а рэальнага ціску ЗША.

Красавік 2009-га будзе вясной рэвалюцыі.

І пераможцам у ёй будзе далёка ня той, хто ўдзельнічае цяпер у палітычнай блазанадзе, а той, хто ўжо цяпер рыхтуецца менавіта да рэвалюцыі, да краху рэжыму ў 2009-м. І нават да краху расейскай дзяржаўнасьці ўвогуле ў яе імперска-візантыйскім, антынародным выглядзе.

Гэтая брудная туша павернецца да нас сьпіной. І мы прыпомнім ёй усё, што яна завінаваціла пакаленьням нашых змучаных ёю продкаў.

Гэта будзе балюча?

Хутчэй за ўсё. Але ня больш балюча, чым калі гэтая туша застанецца гьніць, паралюшная, але недабітая.

Так, многім гэта падасца трагедыяй. Але ня нам – рускім антыімперскім нацыяналістам. Мы не баімся заявіць пра сябе адкрыта, з агрэсіўным аптымізмам. Канец імперыі будзе нашым пачаткам.

І каб да канца праэпаціраваць іншую публіку, не пабаюся прасьпяваць куплет з хлапчуковай песьні майго юнацтва.

Близится час, слушай приказ. Дьявол за нас! [гэта ж трэба так усё сапсаваць у самым канцы; сур’ёзныя людзі ніколі, ні пры якіх абставінах ня будуць разам зь д’яблам… – Рэд.]

Да красавіка 2009-га, калегі!

Каментары (1)

  1. Siarhiej кажа:

    Вельмі цікава! Нацыянальнае вызваленьне рускага народу – нават ня ведаў, што ў Расеі ёсць такія людзі.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы