nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Фіна-вугорскія народы таксама патрабуюць незалежнасьці ад Масквы

Кастрычнік 13, 2007 | 2 каментарыя

Дзьмітры Арлоў (узята з www.kavkazcenter.com/russ/content/2005/08/17/36746.shtml)

Ф�на-в�го��к� ��мвал.JPG

З больш чым 25 мільёнаў фіна-вуграў, якія пражываюць у сьвеце, каля 3 мільёнаў жывуць у Расеі, на тэрыторыі сямі “Суб’ектаў РФ” – у рэспубліках Карэлія, Комі, Марый Эл, Мардовія, ва Ўдмурцкай Рэспубліцы, а таксама Комі-Пермяцкай і Ханты-Мансійскай аўтаномных акругах. Яшчэ ў 19 рэспублікаў і абласьцях РФ, ад Пскова да Томска, ёсьць значныя фіна-вугорскія дыяспары. Усе 7 тытульных рэгіёнаў пераважнага пражываньня фіна-вуграў аформлены як нацыянальна-дзяржаўныя альбо нацыянальна-тэрытарыяльныя ўтварэньні. Фіна-вугорскія “суб’екты федэрацыі” разьмешчаныя на гіганцкай тэрыторыі ў 1,256 млн. кв.км, што амаль у 10 разоў больш, чым плошча ўсіх рэспублік Паўночнага Каўказу.

 

Тэрыторыя пражываньня фіна-вугорскага этнасу належыць да зоны з прыгнятальна-каланіяльным сацыяльна-эканамічным кліматам, што зьяўляецца аб’ядноўваючым фактарам, які стварае ідэнтычны фон незадавальненьня ў стаўленьні да палітычных ініцыятываў Крамля. 

Важным фактарам ёсьць і тое, што фіна-вугры належаць да адной этна-моўнай агульнасьці і значна лягчэй разумеюць адзін аднаго, чым, скажам, многія каўказскія народы. Яны блізкія па культурнай традыцыі, асаблівасьцях быту, сацыяльна-эканамічным разьвіцьці ды гістарычнаму мінуламу (напрыклад, адзіны супраціў Ардзе, а пазьней – Маскве). Пэўная разрозьненасьць пражываньня, а таксама малая колькасьць фіна-вуграў на фоне рускіх аніяк не адмяняе таго факту, што тэрытарыяльны трохкутнік “Выбарг-Іжэўск-Варкута” вельмі жыцьцяздольны ў якасьці асобнай, незалежнай дзяржавы.

Адраджэньне моваў і культур фіна-вуграў адбываецца ў гэтых рэспубліках поўным ходам. Адчуваецца мацнейшы ўплыў фіна-вугорскага элемента ў агульнаадукацыйных школах, а ня толькі ў нацыянальных, дзе адбываецца  выкладаньне вепскай, карэльскай, комі, комі-пермяцкай, мансі, саамскай, удмурцкай, фінскай, марыйскай, мардоўскай і хантыйскай моваў. 

У нацыянальных рэспубліках штомесячна праводзяцца разнастайныя культурныя семінары, канферэнцыі, кангрэсы і фальклорныя экспедыцыі. У жніўні 2005 г. у Ёшкар-Але адбыўся 10-ы Міжнародны кангрэс фіна-вугораведаў (адных толькі гасьцей было 800 чалавек з 23 краін). 9 ліпеня ў Петразаводску праходзіў 5-ы Зьезд карэлаў, нядоўга перад якім Заканадаўчы сход Карэліі зацьвердзіў рэгіянальную праграму дзяржаўнай падтрымкі карэльскай, веспкай і фінскай моваў на 2006-10 гг. агульным аб’ёмам 22,8 мільёнаў рублёў. А да гэтага, 27-28 чэрвеня 2007 году, у Санкт-Пецярбурзе праводзілася канферэнцыя “Фіна-вугорскі сьвет у кантэксьце дыялога культур Расеі і Еўропы”, у якой прыймалі ўдзел навукоўцы з балтыйскіх краін. І ў тыя ж дні у Сыктыўкары адбываўся ХІІ Міжнародны фестываль тэлепраграмаў і фільмаў “Фіна-вугорскі сьвет” і адначасова ХІ міжнародны фальклорны фіна-вугорскі фестываль з удзелам прадстаўнікоў з Эстоніі, Фінляндыі і Венгрыі. А да таго, 9 чэрвеня, у Мары Эл праходзіў ІІ Надзвычайны зьезд народаў мары, які сабраўся для таго, каб запатрабаваць тэрміновай адстаўкі марыянэткавага “прэзідэнта рэспублікі” Леаніда Маркелава [у “незалежай” Беларусі такое ўжо даўно немагчымае. – Рэд.].

У апошні час у адказ ФСБ РФ рэзка ўзмацніла рэпрэсіі, прычым, ня толькі супраць актывістаў руху за нацыянальную самабытнасьць, але і супраць замежных гасьцей, навукоўцаў-этнолагаў. Так, у канцы чэрвеня 2005 г. фээсбэшнікі прычапіліся да групы прафесароў з Эстоніі, якія ў час сваёй паездкі ў Мары Эл былі затрыманыя толькі за тое, што праводзілі сярод марыйцаў сацыялагіныя апытаньні, у час якіх “паліткарэктна” цікавіліся міжнацыянальнымі шлюбамі, а таксама стаўленьнем тытульнага насельніцтва да рускіх і да РФ.

Дасьледніцкія працы ў гэтай галіне фундуюцца ўрадамі Фінляндыі, Венгрыі ды Эстоніі – краінамі зь фіна-вугорскім насельніцтвам, якое спачувае сваім бліжэйшым братам ды сёстрам, якія жывуць пад расейскай акупацыяй.  Эстонія зь Венгрыяй нядаўна ініцыявалі рэзалюцыі Еўрапарламента “Пра становішча з правамі чалавека і асновамі дэмакратыі ў рэспубліцы Мары Эл” і накіравалі сваіх паслоў у Маскве ў Мары Эл для азнаямленьня на месцы з перасьледам фіна-вуграў на іх уласнай зямлі.

Фінляндыя ідзе далей. Фінская грамадскасьць праз СМІ патрабуе вяртаньня ў межы гістарычнай Фінляндыя Прыладажжа, Карэльскага перашыйка і Печэнгі. Па выніках апытаньня інстытута Гэлапа (сьнежань 2004 г.), амаль 40% фінаў выступаюць за вяртаньне земляў. Прычым, фінаў цікавіць ня столькі доступ да карэльскіх лясоў альбо да нафтаналіўных тэрміналаў у партах Прыморск (Koivisto) и Высоцк (Uuras), колькі аднаўленьне гістарычнай справядлівасьці і вяртаньне спрадвечных фінскіх земляў, на якія гатовыя не марудзячы перасяліцца да 300.000 фінаў.

Пытаньні вакол тэрытарыяльных, а таксама грашовых патрабаваньняў да Расеі (30 млрд. еўра) ня сьціхлі нават на час візіту Пуціна ў Фінляндыю.

Нацыянальная самасьвядомасьць фіна-вугорскіх народаў расьце з кожным годам. Нацыяналістычныя партыі, напрыклад, “Даръям асьнымцс” у Комі альбо партыя эрзянскіх нацыяналістаў, сабраных вакол газеты “Эрзянь Мастор” у Мардовіі, пасьлядоўна абвінавачваюць мясцовую ўладу ў рэнегацтве, а Маскву разам зь яе дзяржаўна-казённай структурай “Руская праваслаўная царква”, – у шматсотгадовай каланіяльнай палітыцы, якая не спыняецца і сёньня.

“Казачна багатая зямля Комі. Позіркі Масквы, а цяпер і ўсяго сьвету з пажаданьнем накіраваныя на яе. Ідуць эшалоны зь лесам, вугалем, цыстэрны з нафтапрадуктамі. Па трубах цячэ нафта. Але гэта толькі пачатак, – сьцьвярджае ўрад рэспублікі разам з нафтавымі і газавымі каралямі Расеі. Нас чакаюць новыя трубы, якія зьнявечваюць нашую Парму, ізрытая руднікамі зямля (баксіты Цімана, марганец Інты, золата Кожыма”, – абураюцца ў сваім маніфесьце актывісты, якія змагаюцца за незалежнасьць народу Комі.

Нафта, марганец, золата… – менавіта гэтая рэсурсная складовая тытульных фіна-вугорскіх земляў, найперш Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі, а таксама рэспублік Комі і Карэлія, прыцягвае сквапныя позіркі маскоўскіх каланізатараў.

Рускае насельніцтва ў сваёй большасьці падтрымлівае імкненьне карэнных народаў гэтых земляў да свабоды і незалежнасьці ад Масквы. Асабліва адчуваецца падтрымка праекта незалежнай дзяржавы “Вялікая Ўгра” з боку рускага насельніцтва, якое пражывае паміж Эстоніяй, Фінляндыяй і Комі.

Рускае насельніцтва, стомленае двума дзесяцігоддзямі раскілзанага кіраваньня неарускіх беснаватых нуварышаў-касмапалітаў, раздражнёнае людаедскай палітыкай Масквы, ужо знаёмае з галоўнымі ідэямі праектаў незалежных рэспублік Фіна-карэльскага еўрарэгіёну – Інгерманландыі, а таксама з антымаскоўскай ідэалогіяй “Руху за аўтаномію Пецярбурга” і “Балтыйскай партыі”, якое мае пад бокам Санкт-Пецярбург у якасьці альтэрантывы Маскве – гэтае рускае насельніцтва Карэліі, Ленінградскай і Наўгародскай вобласьцяў цалкам можа аказацца чульлівым і нават спачувальным да імкненьня фіна-вугорскіх народаў аддзяліцца ад Расеі.

На гэтым фоне заўважальна павялічваецца асэнсаваньне мясцовымі рускімі наяўнасьці асаблівага паўночна-заходняга рускага субэтнасу і еўрапейска-наўгародскага шляху рускай цывілізацыі ў адрозьненьне ад мангола-маскоўскага шляху.

 

 

 

2 каментарыя

  1. Siarhiej кажа:

    Цікава, а якая колькасць жыхароў РФ ня лічыць сябе рускімі (маскалямі)?

  2. Рэдакцыя кажа:

    Сяргею.
    Далёка ня ўсе рускія – маскалі. Ня ўсе маскалі – рускія!

    Карацей, прозьвішча “маскаль” яшчэ трэба “заслужыць”, яно не перадаецца ў спадчыну па нацыянальнай лініі.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы